Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.63/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) краткое содержание

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Грэм Грин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Грэм Грин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* Жыд, жыд (фр.).

Аднак Майет з удзячнасцю падумаў, што за грошы можна шмат чаго купiць. Праўда, за iх не заўсёды купiш ветлiвасць i далiкатнасць, але ж хуткасць яны яму ўсё-такi забяспечылi. Ён першы прайшоў агляд на мытнi i да прыходу астатнiх пасажыраў паспеў дамовiцца з кандуктарам наконт асобнага купэ. Ён цярпець не мог распранацца пры чужых людзях, хоць i разумеў, што дамоўленасць наконт асобнага купэ будзе каштаваць яму болей, чым iншым, бо ён быў жыд: тут не абыдзешся проста просьбай i невялiкiмi чаявымi. Ён мiнуў асветленыя вокны вагона-рэстарана, дзе невялiкiя лямпы пад ружавата-лiловымi абажурамi блiшчалi на свежых абрусах, засланых для абеду. "Остэндэ-Кёльн-Вена-Белград-Стамбул". Ён прайшоў паўз гэты рад назваў, нават не глянуўшы на iх: маршрут быў яму добра вядомы - назвы праплылi на ўзроўнi яго вачэй, нагадаўшы яму шпiлi мiнарэтаў, купалы цэркваў цi саборы ў гэтых гарадах, дзе чалавеку яго нацыянальнасцi цяжка было ўладкавацца на сталае жыхарства.

Кандуктар, як ён i меркаваў, быў няветлiвы. "Цягнiк перапоўнены", пахмурна буркнуў ён, хоць Майет ведаў, што той гаворыць няпраўду. Яшчэ не сезон - у красавiку заўсёды ёсць шмат свабодных месцаў, i на пароме ён заўважыў толькi некалькi пасажыраў першага класа. Пакуль ён спрачаўся з кандуктарам, у калiдор вагона працiснулася зграя турыстаў: пажылыя лэдзi трымалi ў руках шалi, пледы i прыгожа аформленыя даведнiкi, стары святар скардзiўся, што некуды засунуў i не можа знайсцi "Уайд Уорлд Мэгэзiн": "Калi падярожнiчаю, я заўсёды чытаю "Уайд Уорлд Мэгэзiн"; а замыкаў натоўп турыстаў спатнелы i звыклы з усялякiмi перыпетыямi падарожжа гiд са значком турысцкага агенцтва. "Volia"*, - сказаў кандуктар i жэстам паказаў, што ў цягнiку надзвычайная колькасць пасажыраў. Аднак Майета нельга было так лёгка абвесцi вакол пальца - ён добра ведаў гэты маршрут. Кампанiя турыстаў, мяркуючы па iх узбуджаным выглядзе, пройдзе ў наступны вагон, якi накiроўваецца ў Афiны. Калi Майет павялiчыў чаявыя ўдвая, кандуктар здаўся i наляпiў на дзверы купэ паперку: "Месца занятае". Уздыхнуўшы з палёгкi, Майет нарэшце застаўся адзiн.

* Вось бачыце (фр.).

Мiма праплывалi твары, ад якiх яго аддзяляла выратавальная браня шкла. Нават тоўстае футра не баранiла яго ад холаду i сырасцi, а калi ён павярнуў ручку ацяплення, шыба акна затуманiлася ад яго дыхання, i неўзабаве ён мог распазнаваць невыразныя рысы тых, хто праходзiў па пероне за вагонным акном: сярдзiты позiрк вока, ружавата-лiловая шаўковая сукенка, каўнер святара. Толькi аднойчы ў яго з'явiлася жаданне развеяць сваю адзiноту - ён працёр шыбу далоняй i ўбачыў зграбную постаць дзяўчыны ў белым плашчы, якая прайшла па калiдоры да вагона другога класа. Адзiн раз дзверы адчынiлiся, i ў купэ заглянуў пажылы мужчына. У яго былi сiвыя вусы, акуляры i пацёрты мяккi капялюш. Майет сказаў яму па-французску, што купэ занятае.

- Адно месца, - сказаў мужчына.

- Вiдаць, вам трэба купэ другога класа? - спытаў Майет, але мужчына адмоўна пакруцiў галавой i пайшоў далей.

Мiстэр Оўпi выгодна ўладкаваўся ў сваiм кутку i пачаў з цiкаўнасцю, хоць i з некаторым расчараваннем, разглядваць невялiкага бледнага мужчыну, якi сядзеў насупраць. Знешне сусед быў надзвычай непрыкметны, колер яго твару выдаваў нейкую хваробу. "Нервы", - падумаў мiстэр Оўпi, заўважыўшы, як пацепваюцца яго пальцы, аднак у iх не было нiякiх знешнiх адзнак павышанай чуллiвасцi - яны былi кароткiя, грубаватыя i тоўстыя.

- Я заўсёды лiчу, - сказаў мiстэр Оўпi, спрабуючы пераканацца, што яму так не пашанцавала са спадарожнiкам, - калi вам удалося дастаць месца ў спальным купэ, зусiм няма нiякай патрэбы ехаць у першым класе. Вагоны другога класа даволi камфартабельныя.

- Так... вы маеце рацыю... так, - жыва адгукнуўся сусед. - Аднак адкуль вы даведалiся, што я ангелец?

- У мяне такi звычай, - адказаў мiстэр Оўпi з усмешкай, - заўсёды думаць пра людзей лепшае.

- Вядома, - сказаў бледны мужчына, - вы як святар...

Звонку пачулiся галасы хлапчукоў-газетчыкаў, i мiстэр Оўпi высунуўся з акна.

- "Lе Теmрs dе Lоndrеs". Qu'еst quе с'еst que (a? Riеn du tout? "Lе Маtin" et un "Dаilу Маil". С'еst bоn. Меrсi*.

* Лонданскую "Таймс". Што такое? Няма нiчога? "Матэн" i "Дэйлi Мейл". Добра. Дзякуй (фр.).

Яго французская мова здавалася iншым перапоўненай фразамi з школьных падручнiкаў - вымаўляў ён iх з яўнай асалодай, аднак не зусiм правiльна.

- Соmbiеn est сеlа? Тrоis frаnсе. Оh lа-lа*.

* Колькi каштуе? Тры франкi. Ну i ну! (фр.).

- Можа, вам патрэбна мая дапамога? - прапанаваў ён чалавеку з бледным тварам. - Якую газету вы хочаце? Пэўна, "Lа Viе"*.

* "Жыццё" (фр.).

- Не, не трэба мне нiякай газеты, дзякуй. У мяне ёсць кнiга.

Мiстэр Оўпi глянуў на гадзiннiк.

- У нас засталося яшчэ тры хвiлiны.

Некалькi хвiлiн дзяўчына баялася, што ён распачне гаворку цi, пэўна, гэтая высокая хударлявая жанчына, яго жонка. Крышку памаўчаць - вось чаго ёй зараз хацелася болей за ўсё на свеце. "Калi б я магла дазволiць сабе спальны вагон, - разважала яна, - цiкава, цi была б я там у купэ адна?" У цёмным купэ запалiлi лямпачкi, i мажны мужчына зазначыў:

- Ну, цяпер ужо хутка паедзем.

Паветра ў купэ было напоўнена пылам i вiльгаццю. Мiгаценне святла звонку нагадала ёй на iмгненне штосьцi знаёмае i звыклае: электрычныя агнi рэкламы, што загаралiся i змянялiся над уваходам у тэатр на Хай-стрыт у Нотынгеме. Мiтусня натоўпу на пероне, беганiна хлапчукоў-газетчыкаў i i насiльшчыкаў нагадалi ёй "гусiны кiрмаш", i яна засяродзiлася на ўспамiне пра рынак, намагаючыся ўзнавiць яго цагляныя будынкi, драўляныя лаўкi ў дэталях, каб ён стаў такiм самым рэальным, як i сцюдзёная, абмытая дажджом прыстань i зменлiвыя агнi святлафораў. З утульнага свету фантазii ў рэчаiснасць яе вярнуў мужчына, якi загаварыў з ёй, i дзяўчына мусiла надзець на сябе маску зычлiвасцi i весялосцi.

- Ну, мiс, у нас наперадзе доўгае падарожжа разам. Давайце пазнаёмiмся. Мяне завуць Пiтэрс, а гэта мая жонка Эймi.

- Мяне завуць Корал Маскер.

- Купi мне сандвiч, - папрасiла хударлявая жанчына. - Я такая галодная, што чую, як мае кiшкi граюць марш.

- Можа, вы гэта зробiце, мiс? Я не ведаю французскай мовы.

"Чаму вы думаеце, што я яе ведаю? - яна амаль не крыкнула яму ў адказ. - Я нiколi не была за межамi Ангельшчыны". Але яна прызвычаiлася заўсёды браць на сябе адказнасць, калi б i ў якой бы форме яна на яе нi звальвалася, таму яна не выказала ўголас нiякага пратэсту, адчынiла дзверы i пабегла б па слiзкай цёмнай дарозе памiж рэйкамi, шукаючы таго, чаго ён хацеў, калi б не глянула на гадзiннiк.

- Не паспею, - сказала яна. - Да адыходу цягнiка засталася толькi адна хвiлiна.

Вяртаючыся назад у купэ, яна азiрнулася i ўбачыла ў канцы калiдора твар i постаць чалавека, - у яе перахапiла дых ад страснага жадання кiнуцца да яго: яна нагадала апошнi мазок пудрай па носе, сказанае спехам "дабранач" швейцару - i хутчэй на двор, у зiхатлiвую цемру, дзе яе чакаў малады жыд, каробка шакаладу, аўтамабiль за рагом вулiцы, хуткая язда i таемная небяспечная блiзкасць цел. Аднак гэта быў не той, каго яна ведала, i ў думках яна зноў вярнулася да тых непажаданых, жахлiвых прыгод у варожым свеце, дзе нiякая старанна ўзважаная ласка не зможа абаранiць ад непазбежнай цемры нязведанага. Нацыянальнасць мужчыны, рэзкiя характэрныя рысы яго твару i футра ўвялi яе ў зман.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Грэм Грин читать все книги автора по порядку

Грэм Грин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке), автор: Грэм Грин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x