Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Порт у тумане (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.44/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жорж Сименон - Порт у тумане (на белорусском языке) краткое содержание

Порт у тумане (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жорж Сименон, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Порт у тумане (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жорж Сименон
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыбыццё "Сэн-Мiшэля". Паводзiны Ланэка. Нельга, вядома, сказаць, што яны двухсэнсоўныя. Але ж адчувалася ў iх i нейкая няўпэўненасць. Тое самае можна было сказаць i пра Дэлькура. Дый пра ўсiх астатнiх, хто быў тады ў порце!

Напрыклад, наводзяць на падазрэннi паводзiны Вялiкага Луi. Ён не адправiўся на шхуне ў Кан, а пайшоў начаваць у драг. I было ясна, што быў ён там не адзiн.

А крыху пазней стала вядома, што перад тым, як увайсцi ў порт, "Сэн-Мiшэль" згубiў шлюпку. У канцы пiрса быў знойдзены прадмет, дужа незвычайны для гэтага месца: асадка з залатым пяром.

Пiрс быў драўляны i стаяў на палях. У канцы яго, каля зялёнага сiгнальнага агню, у мора спускалася жалезная лесвiца. Там i знайшлi лодку.

Значыць, на "Сэн-Мiшэлi", калi той прыбыў у порт, быў пасажыр, якому важна было, каб у Вiстрэаме яго не заўважалi. Ён прычалiў да берага ў шлюпцы, а потым яна паплыла па цячэннi. На верхнiх прыступках лесвiцы, калi ён нахiлiўся, каб выбрацца на пiрс, з яго кiшэнi выпала асадка з залатым пяром.

Пасажыр схаваўся на адной дразе, куды i прыйшоў да яго потым Луi.

Дакладнасць гэтай лагiчнай пабудовы была амаль матэматычная. Растлумачыць гэтыя факты неяк iнакш было немагчыма.

Выснова: у Вiстрэаме хаваецца незнаёмы. Прыбыў ён сюды не проста так: у яго была пэўная мэта. I быў ён з таго кола людзей, у якiм карыстаюцца асадкамi з залатым пяром!

Гэта не марак! I не просты бадзяга! Раз чалавек меў такую асадку, значыцца, i вопратка ў яго была адпаведная. Такога чалавека ў гэтых мясцiнах назавуць, вядома, панам.

А зiмою ў Вiстрэаме такую асобу не могуць не прыкмецiць. Удзень ён драгу пакiнуць не мог. Тады, можа, ноччу выберацца дзеля справы, якая яго сюды прывяла?..

Не ў лепшым гуморы згадзiўся Мэгрэ з неабходнасцю сачыць гэтай ноччу за драгаю: гэта ж занятак для вышукнiка-пачаткоўца. Гадзiнамi трэба будзе сядзець пад дажджом i напружлiва ўзiрацца ў вычварныя абрысы гэтай драгi.

I прамучыўся ён гэтую ноч марна, нiкога не падпiльнаваў. А на свiтанку злаваўся, што не можа прыняць гарачую ванну. Глядзеў на свой ложак i думаў, цi варта класцiся на колькi гадзiн.

Гаспадар прынёс каву.

- Вы спаць не збiраецеся?

- Пакуль не ведаю. Маглi б вы зрабiць ласку занесцi на пошту тэлеграму?

Гэта быў загад iнспектару Люка, з якiм камiсар звычайна вёў разам справу, прыехаць у Вiстрэам. Мэгрэ не хацелася зноў правесцi ўсю ноч на нагах.

Праз расчыненае акно былi добра бачныя порт, Жарысаў дом, пясчаныя водмелi бухты.

Пакуль Мэгрэ пiсаў тэкст тэлеграмы, гаспадар стаяў каля акна i пазiраў на вулiцу. Не надаючы значэння сваiм словам, ён сказаў:

- А вунь i капiтанава служанка выйшла прагуляцца...

Камiсар узняў галаву i ўбачыў Жулi, якая, зачынiўшы брамку, хутка пайшла да пляжа.

- Што ў тым баку?

- Пра што гэта вы?

- Куды яна можа пайсцi? Там ёсць дамы?

- Нiякiх дамоў там няма. Проста бераг, на якi нiколi не ходзяць, бо там хвалярэз i ямы з цiнаю.

- А ёсць якая-небудзь дарога цi хоць сцежка?

- Не! Ад самага вытоку Орны ўздоўж берага адны балоты... Не, забыўся!.. У балотах ёсць буданы для палявання на качак...

Нахмурыўшы лоб, Мэгрэ выйшаў з гатэля. Ён хутка прайшоў праз мост, i, калi выйшаў на бераг, памiж iм i Жулi было толькi нейкiх дзвесце метраў.

Бераг - суцэльная пустка. Адны чайкi з крыкамi лёталi ў тумане. Справа былi дзюны, i камiсар зайшоў за iх, каб заставацца нябачным.

Паветра дыхала прахалодаю. Мора было неспакойнае. Белы яго краёчак накатваўся i накатваўся, разбiваючыся, на бераг. Шапацелi раструшчаныя ракавiны.

Жулi не прагульвалася. Яна iшла хутка, захiнаючыся ў чорнае палiто. Пасля смерцi Жарыса яна не паспела яшчэ справiць сабе жалобную адзежу i насiла ўсё чорнае цi проста цёмнае, што толькi знайшла ў сябе: шарсцяныя панчохi, капялюш з паламанымi палямi, палiто, якое даўно ўжо выйшла з моды...

Ногi яе гразлi ў пяску, i таму паходка была вельмi няроўная. Двойчы яна азiралася, але не прыкмецiла Мэгрэ, якi iшоў, хаваючыся за дзюнамi.

Нарэшце, прыкладна за кiламетр ад Вiстрэама, яна павярнула направа - i зрабiла гэта так раптоўна, што камiсар ледзь не выдаў сябе.

Але iшла яна не да будана, як падумаў спачатку Мэгрэ, а да невялiкай будынiны, што самотна ўзвышалася сярод пяску i асакi.

Тварам да мора, метраў за пяць ад таго месца, да якога ў прылiў даходзiла вада, стаяла каплiца. Адзiн яе мур быў цалкам зруйнаваны. Пабудавана яна была, пэўна, яшчэ некалькi стагоддзяў назад.

Скляпенне было паўкруглае. Пралом у муры даваў магчымасць вызначыць таўшчыню iншых муроў: каля метра кладкi.

Жулi ўвайшла ў каплiцу - i неўзабаве Мэгрэ пачуў, як яна шоргае там нейкiмi невялiкiмi прадметамi, хутчэй за ўсё марскiмi ракавiнамi.

Камiсар падкраўся да каплiцы. У дальнiм ад яго муры была невялiкая закратаваная нiша. Пад ёю было нешта накшталт малюпасенькага алтара. Нахiлiўшыся долу, Жулi штосьцi там шукала.

Дзяўчына iмклiва азiрнулася, пазнала камiсара, якi не паспеў схавацца, i хутка спытала:

- Што вы тут робiце?

- А вы?

- Я... я прыйшла памалiцца Божай Мацi Дзюнаў.

Жулi была ўстрывожаная. Па ёй няцяжка было здагадацца, што яна нешта хавае. Мабыць, яна дрэнна спала гэтай ноччу, бо вочы ў яе былi чырвоныя. З-пад капелюша выбiвалiся дзве пасмачкi кепска прычасаных валасоў.

- Дык гэта што - каплiца Божай Мацi Дзюнаў?..

Сапраўды, за кратамi ў нiшы стаяла статуя Божай Мацi, такая старая i знявечаная часам, што яе i пазнаць было амаль немагчыма.

На муры, вакол нiшы, людзi зрабiлi, хто алоўкам, хто сцiзорыкам, надпiсы, якiя напаўзалi адзiн на адзiн:

"Няхай Дэнiза здасць экзамен... Святая багародзiца, зрабi так, каб Жажо навучыўся хутка чытаць... Дай здароўя ўсёй сям'i i асаблiва дзядулю з бабуляю..."

Былi i такiя - над сэрцамi, працятымi стрэламi:

"Рабэр i Жанна - каханне навек".

На кратах засталiся сухiя сцяблiнкi, якiя колiсь былi кветкамi.

Увогуле, каплiца была падобная на многiя iншыя - адно што ў гэтай былi марскiя ракавiны, складзеныя на разбураным алтары. Ракавiны ўсякiх формаў, якiя толькi можна ўявiць... I на ўсiх, у асноўным, алоўкам, надпiсы. Найчасцей няўпэўнены дзiцячы почырк.

"Няхай будзе ўдалы лоў на Новай Зямлi, i няхай тату не трэба будзе iсцi ў новы рэйс".

Але iншы раз адчувалася i больш моцная рука.

Глiнабiтная падлога. Праз велiзарную дзiрку ў муры бачны быў прыбярэжны пясок i серабрыстае, у белай смузе мора. Жулi, не ведаючы, як сябе паводзiць, з асцярогай паглядвала на ракавiны.

- Вы прынеслi сваю? - спытаўся Мэгрэ.

Яна адмоўна пакруцiла галавою.

- Аднак, калi я прыйшоў, вы iх перасоўвалi. Што вы шукалi?

- Нiчога... Я...

- Вы?

- Нiчога!

Жулi ўпарцiлася i яшчэ больш захуталася ў палiто.

Мэгрэ прыйшлося перабiраць ракавiны адну за адной i чытаць надпiсы на iх. I раптам ён усмiхнуўся. На адной велiзарнай ён прачытаў:

"Святая багародзiца, зрабi так, каб Луi ўсё ўдалося i мы сталi шчаслiвыя".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жорж Сименон читать все книги автора по порядку

Жорж Сименон - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Порт у тумане (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Порт у тумане (на белорусском языке), автор: Жорж Сименон. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x