Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

Тут можно читать онлайн Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Хобби и ремесла. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449619587
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі краткое содержание

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - описание и краткое содержание, автор Лявон Карповіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. У кнізе каля ста артыкулаў і прыблізна 800 ілюстрацый. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня гэтага зьместу… Запрашаю паразважаць разам са мною і адначасова знаёміцца з творамі знакамітых майстроў мастацтва…

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Лявон Карповіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Энтані Ван Дэйк Святы Еранім Блёк пошты Гранады 1999 г Давайце зробім - фото 7

Энтані Ван Дэйк, «Святы Еранім». Блёк пошты Гранады (1999 г.)

Давайце зробім спробу паказаць дзеі вызваленьня чалавецтва праз паштовыя выданьні. Марка, уведзеная да штодзённага ўжываньня ў 19 ст., гэта доказ выкананьня паштовай аплаты. Разам з тым гэта наклееная на пісьмо мініяцюра, якая разам з пісьмом і яго зьместам пераадольвае граніцы моў і культур, злучаючы людзей і народы.

Пакажам з дапамогай паштовых марак доўгія дзеі збаўленьня, якія папярэдзілі нараджэньне, жыцьцё, дзейнасьць, сьмерць і паўстаньне зь мёртвых Ісуса Хрыста. Для таго, каб ня толькі разгледзець мініяцюрныя малюнкі, але як мага больш даведацца аб тым, што яны паказваюць. Толькі тады марка вучыць, забаўляе і выхоўвае.

Лявон Карповіч

Мястэчка Луна-Воля

Падзеі перад Нараджэньнем Ісуса. Нараджэньне, дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста

Нараджэньне Маці Божай

Незадоўга да Нараджэньня Хрыста ў невялікім горадзе Галілейскім Назарэце жылі праведныя Ёакім з роду прарока і цара Давіда і Ганна з роду першасьвятара Аарона. Яны ня мелі дзяцей. А гэта ў тыя часы лічылася пакараньнем за грахі, так успрымалі іх стан суайчыньнікі. Аднак яны не гублялі надзеі на літасьць Божую і далі абяцаньне прысьвяціць Богу для служэньня ў храме дзіця, калі яго пашле ім Гасподзь. Аднойчы старац Ёакім прыйшоў у Ерусалімскі храм, каб прынесьці Богу ахвяру. Але першасьвятар не прыняў ахвяру, бо лічыў Ёакіма нявартым гэтага з-за бязьдзетнасьці. У вялікім смутку Ёакім пайшоў у пустэльню, дзе са слязьмі маліўся Богу аб дараваньні яму дзіцяці. Ганна, даведаўшыся што здарылася з мужам, таксама шмат і шчыра малілася. «Усё на зямлі прыносіць плод свой Богу; калі б у мяне было дзіця, я таксама прысьвяціла б яго Богу». Не паспела яна так падумаць, як зьявіўся перад ёй анёл і сказаў: «Ганна, твая малітва пачута Богам. У цябе скора народзіцца дачка; цераз яе будзе дадзена выратаваньне усяму сьвету і назавеш ты яе Марыяй. Імя гэта азначае «Ўзвышаная».

Анёл зьявіўся і Ёакіму і сказаў: «Бог прыняў малітву тваю і яўляе табе сваю мілату – жонка твая скора народзіць дачку Марыю, і народзінамі яе ўзрадуецца ўся зямля. І вось табе знаменьне: ідзі да храма Ерусалімскага і там, ля Залатых варот, сустрэнеш жонку тваю, каторай павядомлена тое, што і табе»

У 1999 годзе пошта Ізраіля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвіда - фото 8

У 1999 годзе пошта Ізраіля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвіда Робертса, на якім ён намаляваў Калодзеж Дзевы Марыі, што знаходзіцца ў цэнтры Назарэту. Сюды магчыма прыходзілі па ваду бацькі Марыі і Марыя

Ёакім паспяшаў у Ерусалім і сустрэў жонку ля Залатых варот.

У 1992 годзе пошты Швецыі і Расіі ажыцьцявілі сумесны выпуск марак з - фото 9

У 1992 годзе пошты Швецыі і Расіі ажыцьцявілі сумесны выпуск марак з рэпрадукцыямі ікон «Cустрэча Ганны і Ёакіма»

Падзея знайшла адлюстраваньне на іконах і карцінах. У хрысьціянскай рэлігіі (праваслаўі, каталіцызьме, уніяцтве) абраз, ікона – гэта выявы Ісуса Хрыста, Богамаці і сьвятых, якія маюць культавае прызначэньне).

Гісторыі Ганны і Ёакіма прысьвяціў свае творы Джота ды Бандонэ (італ. Giotto di Bondone, каля 1267—1337). «Сцэны з жыцьця Ёакіма і Ганны», ён намаляваў на сьценах капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі ў 1305 годзе. Пачынаецца апавяданьне ў левым верхнім куце правай сьцяны і ўвесь гэты ярус прысвечаны падзеям, якія напаткалі Ёакіма і Ганну – бацькоў Марыі, Маці Хрыста. Фрэскі цыклу «Жыцьцё Ёакіма і Ганны» уключаюць наступныя падзеі:

– 1. Выгнаньне бязьдзетнага Ёакіма з храма.

– 2. Ёакім сярод пастухоў.

– 3. Зьвеставаньне Сьвятой Ганне.

– 4. Ахвярапрынашэньне Ёакіма.

– 5. Сон Ёакіма.

– 6. Сустрэча ля Залатых Варот.

У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусціла ліст з шасьці марак на - фото 10

У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусціла ліст з шасьці марак, на якім адлюстраваны рэпрадукцыі апошніх пяці фрэсак. Момант сустрэчы ля Залатых Варот Ерусаліма паказаны на чацвёртай і шостай марках

Мастацтвазнаўцы пішуць, што ў гісторыі мастацтва цяжка знайсьці твор больш кранальны, чым гэта фрэска. На мосьце перад гарадскімі варотамі, нібы сьвятадзейнічаючы, урачыста і прымірэнча абдымаюць адзін аднаго двое старых, але яшчэ дужых людзей. Адчуваючы ўзаемную прыхільнасьць, яны адгадваюць пачуцьці і думкі адзін аднаго і адгукаюцца на іх. Тут сплятаюцца не целы, а душы. Па адной з легенд менавіта ў гэты момант была зачатая Марыя ад пацалунку мужа і жонкі.

Але радасьць пагадненьня ўтойвае ў сабе рок у выяве загадкавай жанчыны ў чорным, якая стаіць трохі наводдаль ад іншых жанчын, што выйшлі насустрач Ёакіму. Яна перасьцерагае і нагадвае, што бясхмарных радасьцей няма, і што за кожную хвіліну шчасьця будучыня адгоджвае нягодамі, прадказвае слаўны, але трагічны лёс Мацi Божай.

Магчыма таму на марцы пошты Кампучыі з 1985 года паказаны толькі гэты фрагмент - фото 11

Магчыма таму на марцы пошты Кампучыі з 1985 года паказаны толькі гэты фрагмент фрэскі, на якім адсутнічаюць Ганна і Ёакім, а бачым толькі сьведкаў гэтай сустрэчы. Яе дапаўняе марка пошты Італіі (2003 г.), на якой паказаная хвіліна сустрэчы Ёакіма і Ганны і жанчына ў чорным. Выданьне прасьвечана 700-сотай гадавіне асьвячэньня царквы Сьвятой Марыі Міласэрднай у 1303 годзе папам Рымскім

«Тым часам прайшлі пакладзеныя ёй месяцы, і Ганна ў дзявяты месяц нарадзіла і спытала спавівальную бабку: каго я нарадзіла? Адказала тая: дачка. І сказала Ганна: узвысілася душа мая ў гэты дзень, і паклала дачку. Паз некалькі дзён Ганна паправілася, і дала грудзі дзіцяці, і назвала яе Марыя». «Протаэвангельле Якава» (Гісторыя Якава пра нараджэньне Марыі).

Багародзіца ў тысячу разоў часьцей сустракаецца на карцінах чым у Біблейскіх - фото 12

Багародзіца ў тысячу разоў часьцей сустракаецца на карцінах, чым у Біблейскіх тэкстах. Але марак, прысьвечаных нараджэньню Марыі, адзінкі. Таму вельмі прыемна, што ў 1996 годзе пошта Рэспублікі Беларусь выпусьціла Блёк з маркай, на якой разьмешчаны відарыс іконы, намаляванай Пятром Яўсеевічам з Галынца ў 1649 годзе «Нараджэньне Маці Боскай». Ікона зьберагаецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі

Пад сьветлакарычневым балдахінам з зялёнай на карычневай падкладцы драпіроўкай на пасьцелі пад чырвонай коўдрай, аблакаціўшыся на падушкі, сядзіць Ганна ў сінім адзеньні і белай з чырвонымі затканымі палосамі намітцы. Побач стаяць служанкі з дарамі. Справа сядзіць Ёакім з кіем у руцэ. На пярэднім пляне – сцэна купаньня Маткі Боскай дзьвюма служанкамі. Гэта адзіны падпісаны аўтарам твор сярод твораў 17 ст. на Беларусі. Пётр Яўсеевіч намаляваў этнаграфічна дакладную карціну сялянскага быту Магілёўшчыны. Але будзем памятаць, што Маці Боская нарадзілася ў Ізраільскім горадзе Назарэце. Там прайшло дзяцінства Марыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лявон Карповіч читать все книги автора по порядку

Лявон Карповіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі отзывы


Отзывы читателей о книге Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі, автор: Лявон Карповіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x