Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
- Название:Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785449619587
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі краткое содержание
Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
У сярэдзіне бачым сьвятара, па левай старане – Мадонна і яе сьвіта з пяці жанчын з далікатнымі рысамі твару, поўнымі ўдзячнасьці. Справа Язэп з расьцьвіўшай галінкай і пяцёра мужчын, адзін зь якіх у роспачы і злосьці ломіць сваю галінку праз калена. Карціна напісана, калі Рафаэлю споўнілася усяго 21 год.

Пошта Калюмбіі ў 1968 г. разьмясьціла на марцы рэпрадукцыю карціны Балтазара дэ Фігуэроа «Заручыны Сьвятога Язэпа з Сьвятой Марыяй». Сьвяты Язэп трымае ў руцэ расцьвіўшую лілеяй галінку. Над усімі прысутнымі радасна лятаюць анёлкі

«Заручыны Марыі» Рафаэля Санці на марцы Віетнаму (1983 г.). «Заручыны Богамаці». Майстар жыцьцярысу Багародзіцы (Meister Des Marienlebens, 17 ст.). Марка Эмірату Рас – эль – Хайма.
У 1613—1614 гадах Эль Грэка працуе над сваёй астатняй карцінай «Заручыны Богамаці».

Пошта Румыніі выбрала для сваёй маркі (1966 г.) самую апошнюю працу мастака Эль Грэка «Заручыны Богамаці» (1614г. Мастацкі музей, Бухарэст). Гэта карціна засталася няскончанай: кісьць рукі Язэпа, працягнутая ў бок Нявесты, засталася недамаляванай…
«Нараджэньне Ісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі зь Язэпам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлоньні ад Духа Сьвятога.

«…анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога» – на марцы Злучанага Каралеўства (2011г.)
А Язэп, муж Яе, будучы праведны, не жадаючы зьняславіць Яе, хацеў употай адпусьціць Яе. Калі ж надумаў ён гэта, – вось, анёл Гасподні ў сьне явіўся яму і сказаў: Язэпе, сыне Давідаў! ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсьць ад Духа Сьвятога; і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх» (Паводле Мацьвея 1:18—21).
Шлюб за звычай адбываўся праз дзесяць – дванаццаць месяцаў пазьней. Пры вялікай прысутнасьці людзей у сьвятыні Ерусалімскай адбыўся гэты шлюб. Язэп ахвяраваў сваёй нарачонай агатавы персьцень на знак вернасьці. Персьцень гэты і цяпер знаходзіцца ў катэдры Пэруджы.
Дабравесьце
Пасьля заручынаў да шлюбу Марыя жыла адна. У той час паслаў Бог Анёла Гаўрыіла ў горад галілейскі Назарэт да Марыі. «Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; браславёная Ты сярод жанчын. А Яна, угледзеўшы яго, сумелася ад словаў ягоных і разважала, што б гэта было за вітаньне. І сказаў Ёй анёл: ня бойся, Марыя, бо Ты здабыла мілату ў Бога; і вось, зачнеш ва ўлоньні, і народзіш Сына, і дасі Яму імя: Ісус; Ён будзе валадарыць над домам Якава вечна, і Царству Ягонаму не будзе канца. А Марыя сказала анёлу: як будзе гэта, калі Я мужа не знаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Сьвяты сыйдзе на Цябе, і сіла Усявышняга ахіне Цябе; таму і вялікі і будзе названы Сынам Усявышняга; і дасьць Яму Гасподзь Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага; і будзе народжанае Сьвятое назавецца Сынам Божым; вось, і Альжбета, сваячка Твая, называная няплоднаю, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і ёй ужо шосты месяц; бо ў Бога не застанецца бясьсілым ніякае слова. Тады Марыя сказала: вось, раба Гасподняя; хай будзе Мне паводле слова твайго. І адыйшоў ад Яе анёл» (Паводле Лукаша 1:26—38).

«Дабравесьце» – малюнак з Армянскага рукапіснага Эвангельля 1280 г. на блёку, выдадзеным поштай Грэцыі ў 2001 г.
«Ён для нас людзей і для нашага збавеньня зышоў зь неба і дзякуючы Духу Сьвятому прыняў цела з Марыі Дзявіцы і стаў чалавекам» – абвяшчае урачыста Credo, cфармуляванае на Нікейскім і Канстантынопальскім Саборах у IV веку.

Рэпрадукцыя карціны «Дабравесьце» з раньніх работ Рафаэля Санці на блёку сумеснага выпуску пошты Францыі і пошты Ватыкану, надрукаваным у 2005 годзе
Бог зьвяртаецца да Марыі, каб празь Яе рэалізаваць свой адвечны плян. Чакае Яе даверу. Дыялёг, які вырашыў лёсы сьвету, стаў адной з найпапулярнейшых тэмаў у хрысьціянскім мастацтве ўсіх часоў.
Таямніца Увасабленьня, пачаткам якога ёсьць Дабравесьце, зьмяшчаецца ў сэрцы хрысьціянства. Адвечнае Слова, Сын Божы, сапраўдны Бог прыймае чалавечую прыроду, каб чалавек меў удзел у прыродзе Бога. Адбываецца гэта праз пасрэдніцтва Жанчыны, адаранай чалавечай свабодай.

«Дабравесьце» на паштовай марцы Польшчы, надрукаванай у 1960 годзе. Дэталь гатыцкага алтара працы Віта Ствоша ў Марыяцкім касьцёле ў Кракаве.

Барталаме Эстэбана Мурыльё, «Дабравесьце» на марцы пошты Выспы Кука 1975 года. Музэй Прада, Мадрыд, Гішпанія

«Дабравесьце» на марках краін Анцігуа і Барбуда (1991 г.), (Фра Анджэліка) і Парагваю (1975 г.), (Андрэа дэла Робі)
На карціне Эль Грэка, напісанай у 1614 годзе, адсутнічаюць элемэнты архітэктуры, якія ёсьць на іншых карцінах. Тут усю карціну займаюць нябесныя постаці. Дабравесьце паказваецца як зьява панадчасовая. Нават постаці Марыі і Анёла выцягнутыя, здаецца, што яны ўзносяцца ў паветра. Гэта яшчэ больш падкрэсьлівае надпрыродную прычыну зачацьця.

Рэпрадукцыя карціны Эль Грэка «Дабравесьце» на марцы пошты Гвінэі Экватарыяльнай, выдадзенай у 1972 г.
Фігура Духа Сьвятога, зыходзячага на Марыю ў выглядзе галубіцы, становіцца цэнтральнай. Аточаны Ён бляскам, напамінаючым ясны агонь. На Ім канцэнтруецца ўвага, бо Ён вінавайца адбываючагася цуду.

Эль Грэка, «Дабравесьце» на блёку Мазамбіку, выдадзеным у 2001 годзе
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: