Дзмiтрый Дзьяканаў - Народныя прыкметы на кожны дзень

Тут можно читать онлайн Дзмiтрый Дзьяканаў - Народныя прыкметы на кожны дзень - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Прочее домоводство. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дзмiтрый Дзьяканаў - Народныя прыкметы на кожны дзень краткое содержание

Народныя прыкметы на кожны дзень - описание и краткое содержание, автор Дзмiтрый Дзьяканаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Самы падрабязны выклад народных прыкметаў. Цяпер вы заўсёды будзеце ведаць, якое надвор'е чакае наперадзе. Ведайце пагоду ды будзе ураджай!

Народныя прыкметы на кожны дзень - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Народныя прыкметы на кожны дзень - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Дзмiтрый Дзьяканаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Народныя прыкметы на кожны дзень

Дзмiтрый Дзьяканаў

© Дзмiтрый Дзьяканаў, 2021

ISBN 978-5-0053-1306-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Ўступленне

Без прыкмет i ходу нет Яшчэ 100 150 гадоў таму акрамя рэдкіх газет ды - фото 1

Без прыкмет i ходу нет

Яшчэ 100 -150 гадоў таму акрамя рэдкіх газет ды календароў не было крыніц інфармацыі (кнігі не былі распаўсюджаны). Веды атрымлівалі праз павучанні пажылых, паважаных мужчын, якія за жыццё назапасілі і засвоілі багаты вопыт. Вусная народная творчасць, роўна як і патрэбныя веды, перадаваліся з вуснаў у вусны – ад бацькі да сына, ад дзеда да ўнука. Былі і спецыяльныя людзі – вешчуны. Менавіта яны захоўвалі веды, якія атрымлівалі ад продкаў веды, якія захоўвалі ды памнажалi.

Нашы продкі не былі дурныя, проста аб'ёмы ведау аб свеце былі няпоўнымі. Людзі глядзелі на прыроду з захапленнем, здзіўленнем і страхам: жыццё залежала ад прыроды. Не дзіўна, што пільную ўвагу продкаў прыкоўвала надвор'е і яе прадказанне. На працягу тысяч гадоў людзі назіралі за прыроднымі з'явамі і падзеямі, спрабуючы выбудоўваць лагічныя ланцужкі, рабіць высновы, вышукваючы прычынна-выніковую сувязь.

Нешта атрымлівалася, нешта не. Тое, што не апраўдвалася – забывалася, а верныя прадказанні прыжываліся і ўваходзілі ва ўжытак. Вынікам сталі народныя прыкметы.

Прырода гэты сапраудны цуд СТУДЗЕНЬ Шмат снега шмат хлеба Прыказкі і пры - фото 2

Прырода – гэты сапраудны цуд

СТУДЗЕНЬ

Шмат снега шмат хлеба Прыказкі і прымаўкі пра студзень У студні і гаршчок ў - фото 3

Шмат снега – шмат хлеба

Прыказкі і прымаўкі пра студзень

У студні і гаршчок ў печы замярзае.

Студзеню – маразы, лютаму – мяцеліцы.

Студзень – году пачатак, зіме – сярэдзіна.

Студзень дзве гадзіны дня дадасць.

У студзені расце дзень – расце і холад.

Месяц Студзень – зімы гаспадар.

Студзень – вясне дзядуля.

Студзень падкладае дроў у печку.

1

Якое ў гэты дзень надвор'е – такое ж будзе 1 чэрвеня

Моцны мароз і малы сняжок – ўрадзіць хлеб.

Цяпло і няма снегу – чакайце неўраджай

Зорная ноч на Новы год – ураджай гароху і сачавіцы.

Зорная навагодняя ноч – да добрага ўраджаю ягад.

1 студзеня цяпло – чакайце добрага ўраджаю жыта.

Раніцай дрэвы пакрытыя інеем – год будзе шчасным для сельскагаспадарчых работ.

2

Неба зацягваюць хмары – чакай хуткага пацяплення.

Моцныя маразы абяцаюць спякотнае лета.

Іней на дрэвах – да яснага надвор'я.

Зорнае неба – будзе багаты ўраджай.

Калі сініцы гучна цвыркаюць, то пахаладанне будзе зацяжным.

3

Мароз стаіць моцны – летам будзе спякотна і горача.

Завіруха разгулялася – летам будзе непагадзь.

Дым стаіць слупом – чакай ўзмацненне марозу.

Шмат снегу ў гэты дзень – да добрага ўраджаю.

Рэха ў лесе чуецца далёка і выразна – да моцных маразоў.

Ярка-чырвоны світанак абяцае мяцеліцу.

4

Аблокі ідуць супраць ветра – хутка выпадзе снег.

На даху шмат лядзякоў – год будзе ўраджайным.

Калі ў рэчцы вады стала менш, то ўлоў рыбы будзе дрэнны

Калі марозна і сонечна за акном – месяц будзе цёплым.

Непагадзь або золь – да халоднага і дажджлівага кастрычніка.

Паясніца баліць у пажылых людзей – да снегу.

Снягір вырабляе шум крыламі – да непагадзі.

Салома збіваецца ў камякі пры гарэнні ў печы – да пахаладання.

Якое надвор'е на Насту, такі будзе і кастрычнік месяц.

У студзені пераважае снег сухі і лёгкі – да сухога лета.

5

Ветранае надвор'е абяцае добры ўраджай.

Закат сонца з зеленаватым адлівам – будзе яснае надвор»е

Неспакойныя паводзіны курэй – чакай мяцеліцу.

Конь храпе – да снежнай буры.

Чырвоны агонь і моцная цяга ў печы – да холаду.

Аканіцы на вокнах рыпаюць – да адлігі.

Прыйшоў Яфрэм – вецер падзьмуў.

6

Цяпло ў гэты дзень прадказвае халодную вясну.

Снег ляжыць вялікімі гурбамі – быць добраму ўраджаю.

Ясны дзень абяцае ўраджайны год.

Калі на Куццю неба зорнае, то будзе багаты прыплод жывёлы і вялікі ўраджай ягад.

Калі ў гэты дзень цяпло, вясна будзе халодная.

Калі на небе бачны Млечны Шлях, значыць, лета будзе цёплым.

Калі Каляды цёплыя – вясна халодная.

7

Адліга – прыкмета цёплай і ранняй вясны.

Дзень цёплы – хлеба будзе шмат.

Каляды без снегу – да неўраджаю. Багацце снегу – да шчаснага года, адліга – да ранняй вясны.

На Каляды іней – ураджай на хлеб.

На Каляды мяцеліца – пчолы добра раіцца будуць.

Зорнае неба – да добрага ўраджаю бабовых культур.

8

Паўночны вецер дзьме на ўзмацненне маразоў.

Снег прыліпае да рук – да цяпла.

Калі заспявалі берасцянкі, хутка пацяплее.

Калі пасля заходу неба чырвонае, то моцна пахаладае.

Калі гэты дзень ясны, то будзе добры ўраджай проса, а калі пахмурны, то недарод яго.

Калі галкі і вароны наладзілі бесперапынны гвалт – быць снегападу ці завеі.

Снег ідзе мяккі і ліпкі – чакай хуткай адлігі.

Берасцянка спявае – да цяпла.

9

Снег ідзе вялікімі шматкамічакай непагадзь Вароны крычаць бесперапынна - фото 4

Снег ідзе вялікімі шматкамі-чакай непагадзь.

Вароны крычаць бесперапынна – будзе снегапад.

Калі капыты ў коней потныя, хутка пацяплее.

Гусі лапы падціскаюць – да халадоў.

Туман стаіць над полем – да цяпла.

Заяц прыбег да людскога жылля – да моцных маразоў.

Чырвоная месяц – да снега і мяккага надвор'я.

10

Кот кладзецца, скруціўшыся клубком, на мяккае або цёплае – дзень будзе ясны і марозны.

Вароны і галкі ўюцца ў паветры – чакайце вялікі снег.

Садзяцца на вяршыні птушкі – мароз пачне мацнець. Птушкі садзяцца на зямлю – пацяплее і будзе адліга.

Калі сабака вылезла з будкі і легла на снег – быць завеі.

З неба падаюць буйныя снежныя шматкі-хутка пацяплее.

Зграі вераб'ёў весела цвыркаюць пад дахам дома – чакай цёплага надвор'я.

Мяцеліца абяцае мокрае, дажджлівае і сырое лета.

11

Паўночны вецер, а аблокаў няма, будзе марозна.

Дым з трубы: ідзе слупам – да марознага дня; сцелецца па зямлі без ветру – да снегу.

Калі ў гэты дзень запацелi вокны – пацяплее.

На Іосіфа мяце завіруха – ліпень будзе пахмурным.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дзмiтрый Дзьяканаў читать все книги автора по порядку

Дзмiтрый Дзьяканаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Народныя прыкметы на кожны дзень отзывы


Отзывы читателей о книге Народныя прыкметы на кожны дзень, автор: Дзмiтрый Дзьяканаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x