Якуб Брайцев - Среди болот и лесов (сборник)

Тут можно читать онлайн Якуб Брайцев - Среди болот и лесов (сборник) - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: literature_20, издательство Array Литагент «Регистр», год 2013. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Среди болот и лесов (сборник)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Array Литагент «Регистр»
  • Год:
    2013
  • Город:
    Минск
  • ISBN:
    978-985-6937-68-5
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Якуб Брайцев - Среди болот и лесов (сборник) краткое содержание

Среди болот и лесов (сборник) - описание и краткое содержание, автор Якуб Брайцев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Роман Якуба Брайцева (1861–1931) «Среди болот и лесов» (1916) литературоведы называют первым белорусским романом, который, между тем, ни разу не издавался. Сданные в набор в типографию его «Невдашечка Анюта» (1887) и «Дудолева лоза» (1889) из-за материальных затруднений автора так и не вышли в свет, и архивное наследие Якуба Брайцева, часть которого составляют рукописи романа «Среди болот и лесов», повести «Невдашечка Анюта» и рассказа «Дудолева лоза», до сих пор оставалось неизвестным. Этот сборник возвращает имя выдающегося писателя Якуба Брайцева в контекст русскоязычной литературы Беларуси и предоставляет уникальную возможность читателям познакомиться с неизданными до этой поры произведениями нашего соотечественника, а литературоведам – расширить горизонты своих исследований.

Среди болот и лесов (сборник) - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Среди болот и лесов (сборник) - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Якуб Брайцев
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якуб Брайцев

Среди болот и лесов

© Оформление. ИПА «Регистр», 2013

18611931 Якуб Брайцаў Вяртанне пісьменніка Літаратурная спадчына Якуба - фото 1

(1861–1931)

Якуб Брайцаў

Вяртанне пісьменніка

Літаратурная спадчына Якуба Брайцава толькі цяпер прыходзіць да чытача, хоць жыў пісьменнік і пісаў свае незвычайныя творы ў XIX – першай чвэрці XX стагоддзя. Ён бы так і застаўся забытым аўтарам адной аповесці «Богачи», выдадзенай яшчэ ў 1889 г., каб не ідэя сына Васіля Якаўлевіча Брайцава [1] В.Я. Брайцаў (1902–1968), хірург, прафесар, некаторы час з’яўляўся галоўным урачом Крамлёўскай бальніцы. выдаць да стагадовага юбілею зборнік бацькавых твораў. Будучы ўпэўненым у прызнанні яго літаратурных заслуг у Беларусі, Васіль Якаўлевіч звярнуўся ў пачатку 1960 г. з лістом да старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР П.У. Броўкі [2] П.У. Броўка (1905–1980), народны паэт БССР. , у якім напісаў: «Многоуважаемый Петр Устинович! 19-го февраля 1961 г. исполнится 100 лет со дня рождения старейшего писателя Белоруссии Якуба Романовича Брайцева. В литературно-критическом очерке Ф.Н. Доминиковского «Белоруссия в произведениях Я.Р. Брайцева» [3] Ф.М. Дамінікоўскі (1905–1949). Рукапіс названага нарыса захоўваецца ў БДАМЛМ. Ф. 7. Воп. 1. Адз. зах. 28. приведены биографические сведения о жизни и деятельности писателя и обзор его основных произведений. Ф.Н. Доминиковский, известный ученый-геолог и литературовед, уделил большое внимание изучению наследия писателя и написал очерк и не успел его напечатать, т. к. внезапно скончался от паралича сердца. Его жена З.П. Доминиковская передала мне рукопись, и я посылаю ее для напечата-ния в одном из литературных журналов по Вашему усмотрению. Появление в печати очерка, несомненно, привлечет внимание и послужит, возможно, толчком к напечатанию сборника произведений Я.Р. Брайцева. Рукописи хранятся у меня, его младшего сына.

Как в жизни каждого человека прошлое с годами все ярче всплывает, так и у народа далекое становится близким. В литературных произведениях Я.Р. Брайцева даны этюды из прошлого белорусского народа, и сейчас, в пору расцвета его культуры и государственности, будет уместно помянуть писателя добрыми словами. Я надеюсь, что Союз писателей БССР воздаст должное памяти своего старейшего собрата, окажет содействие в напечатании его произведений и сохранит их для будущих поколений».

На гэтым лісце 6 лютага 1960 г. П.У. Броўка зрабіў рэзалюцыю: «А. Кучару. [4] А.Е. Кучар (1910–1996), крытык, драматург, у 1960 г. з’яўляўся літкансультантам СП БССР. Прашу вырашыць справу». Але на пасяджэнні прэзідыума праўлення СП БССР пытанне аб стагадовым юбілеі Я. Брайцава і выданні яго твораў не разглядалася [5] Пра гэта сведчаць «Пратаколы пасяджэнняў прэзідыума праўлення СП БССР». БДАМЛМ. Ф. 78. Воп. 1. Адз. зах. 92. . Мяркую, што ліст Васіля Якаўлевіча з прыкладзеным да яго нарысам Ф.М. Дамінікоўскага быў перададзены ў рэдакцыю газеты «Літаратура і мастацтва», дзе тады загадчыкам аддзела пісем працаваў паэт С.П. Шушкевіч [6] С.П. Шушкевіч (1908–1991), беларускі паэт, празаік. . Менавіта С.П. Шушкевіч пад псеўданімам С. Койданаўскі змясціў у «ЛіМе» 17 лютага 1961 г. невялікі юбілейны артыкул пра Я. Брайцава, у канцы якога заўважыў: «Варта, каб спадчынай Якуба Брайцава зацікавіліся нашы літаратуразнаўцы, а Цэнтральны архіў БССР набыў рукапісы пісьменніка і даў магчымасць вывучаць іх нашым вучоным і пісьменнікам». Вядома, што С.П. Шушкевіч сустракаўся з Васілём Якаўлевічам і той падарыў яму фотаздымак бацькі, які быў упершыню апублікаваны ўжо да наступнага, 105-гадовага юбілею пісьменніка ў часопісе «Беларусь» з артыкулам зноў жа С.П. Шушкевіча. Зразумела, што артыкул 1961 г. быў заўважаны і абмеркаваны ў літаратурным архіве, а яго аўтар з ахвотай перадаў матэрыялы, якімі валодаў, для арганізацыі працы па набыцці рукапісаў Я. Брайцава. У хуткім часе завязалася перапіска літаратурнага архіва з Васілём Якаўлевічам, і ў пачатку мая 1961 г. ён прыехаў у Мінск з добрым пакункам літаратурнай спадчыны свайго бацькі і быў ветліва і ўдзячна прыняты ў калектыве архіўных супрацоўнікаў. З той пары прайшло больш за пяцьдзясят гадоў. Многія літаратуразнаўцы звярталіся да твораў Я. Брайцава, і ў іх працах зроблены аналіз яго рамана «Среди болот и лесов», а найбольш аповесці «Богачи». Але да выдання зборніка лепшых твораў пісьменніка так і не прыйшлі.

Першым, хто задумаўся над несправядлівасцю пісьменніцкага лёсу Я. Брайцава, быў выдатны беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў. Па праву зямляцкага паклікання [7] А. Пісьмянкоў (1957–2004) ураджэнец в. Іванаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Алесь Уладзіміравіч узяўся за вывучэнне твораў Я. Брайцава з тым, каб прапанаваць якому-небудзь выдавецтву зборнік і ўрэшце адкрыць для беларускага чытача яшчэ адно імя ў нашай літаратуры. У сваім артыкуле «Забыты Брайцаў» («ЛіМ». 26.02.1999) А. Пісьмянкоў успамінаў сустрэчу са сваім школьным настаўнікам, выдатным краязнаўцам Аляксандрам Іосіфавічам Нікіценкам і яго скрушныя словы: «Забылі Брайцава, зусім забылі, а шкада: прыгожы быў чалавек». З гэтым і прыйшоў Алесь Уладзіміравіч у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва – выправіць недахоп памяці, тут знайшоў сваіх аднадумцаў, тут былі зроблены першыя крокі па вяртанні пісьменніка ў літаратурны кантэкст. На вялікі жаль, толькі першыя крокі: 23 красавіка 2004 г. Алесь Уладзіміравіч раптоўна пайшоў з жыцця. Яго ідэю вырашылі не адкладваць. Праца па ўкладанні зборніка была распачата ўжо выключна намаганнямі супрацоўнікаў архіва-музея. Пасля быў доўгі шлях блукання гэтага зборніка па выдавецтвах. Яго выпрабоўваў лёс, як не аднойчы выпрабоўваў і яго аўтара.

Якуб Раманавіч Брайцаў нарадзіўся 19 лютага 1861 г. у сяле Забялышын Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні [8] Цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. ў сялянскай сям’і. Па ўспамінах сваякоў, бацька быў суровым і працавітым гаспадаром, сваіх дзяцей выхоўваў у бесперапыннай, часам знясільваючай, працы і выключнай дысцыпліне. Сам жа пісьменнік згадваў: «Суровый отец мой не любил шутить делом» [9] Радкі з аўтабіяграфічнай аповесці «Дудолева лоза». . У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей: сыны Якуб, Іван, Васіль і дачка Марыя. Усім траім Раманавым сынам, дзякуючы прыродным здольнасцям і выхаванай змалку працавітасці, суджана было атрымаць выдатную адукацыю і стаць вядомымі людзьмі свайго часу: Іван (1870–1947) стаў матэматыкам, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам; Васіль (1878–1964) – знакамітым хірургам, вучоным у галіне эксперыментальнай і клінічнай хірургіі, прафесарам, сапраўдным членам Акадэміі медыцынскіх навук СССР.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Якуб Брайцев читать все книги автора по порядку

Якуб Брайцев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Среди болот и лесов (сборник) отзывы


Отзывы читателей о книге Среди болот и лесов (сборник), автор: Якуб Брайцев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x