Валерий Казаков - «Чорны кот»
- Название:«Чорны кот»
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валерий Казаков - «Чорны кот» краткое содержание
«Чорны кот» - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- А я вам што кажу! Яго разоў шэсць ужо забівалі, з учарашнім будзе сем, і разы чатыры хавалі, і магілы былі, і надпісы на крыжы. Ды пустыя там дамавіны закапаныя, мы правяралі, хоць людзі бажыліся, што з нябожчыкам іх зямлёй засыпалі.
- І ўсё ж прайдуся я. Ты не бойся, мяне таксама не ўсякая куля бярэ, кажуць - загавораны.
- Таварыш капітан, а як жа матэрыялізм? - усміхнуўся дзяжурны. - Вось вам на ўсялякі выпадак аўтамат нямецкі, ён нічыйны, хтосьці з год таму ў дзяцей адабраў, так у дзяжурцы і валяецца. Магазін там поўны, сам сёння, на ўсялякі выпадак, зарадзіў.
- Спадзяюся, срэбнымі кулямі?
- Вы гэта на пярэваратняў намякаеце, так? Дык я ж і рады быў бы, толькі вось пры Гітлеры такіх боепрыпасаў не выпускалі. Вы там, праўда, асцярожней.
- Добра.
Капітан выйшаў на вуліцу. Восеньская цемра яшчэ не цалкам адолела наваколле, і начную цемру ўжо паступова раз’ядала перадсвітальная шэрасць. Лямпачка над ганкам свяціла цьмяна, такім жа нязыркім здавалася і святло ліхтара на міліцэйскай палове. Вартавога не ўбачыў. Дзяжурны спрытна яго абагнаў і адамкнуў замок на брамцы.
- У вас ліхтар ёсць? - ціха спытаў ён.
- Ёсць.
- Вы і мой вазьміце на ўсялякі выпадак.
На вуліцы было яшчэ святлей. Зручней павесіўшы аўтамат, Ягор падняў з абочыны палку, каб было чым пры выпадку адагнаць сабак, і, не спяшаючыся, пайшоў да ўскраіны горада. Мінуўшы чатыры скрыжаванні, ён на пятым павярнуў налева. Тут вуліца забірала дугой управа і падымалася на невялікі пагорак, напрыканцы яна пашыралася ў невялікі лужок, які служыў жыхарам выганам.
Крайні злева дом і быў месцам учарашняй бітвы, калі верыць прыдуманым начальствам данясенням. Шэры, самотны, ён стаяў неяк асірацела.
“Калі ўжо гэта ўсё скончыцца? - сядаючы на вялікую калоду з процілеглага боку вуліцы, падумаў Ягор, - усё страляем, страляем, льём кроў, а дзеля чаго? Дзеля якой свабоды, якой такой праўды і вышэйшай справядлівасці? Хто застанецца пераможцам у гэтай вар’яцкай вайне? Каго нашыя праўнукі будуць лічыць героямі, а каго праклінаць? Чаму, чаму Бог, калі ён ёсць, даў свету гэтулькі шмат розных праўдаў, чаму падзяліў нас на рускіх, беларусаў, украінцаў, яўрэяў, немцаў? Чаму тых жа беларусаў падзяліў на праваслаўных, каталікоў, баптыстаў, камуністаў, нацыяналістаў і зрабіў нашыя душы глухімі адна да адной? Хто яны, гэтыя нацыяналісты, чаму ніяк не ўгамоняцца, што ім трэба? Бо іншай Беларусі, іншай краіны ўсё роўна ўжо не будзе. Ёсць тое, што ёсць. Лесавікі - гэта спадчына вайны, яе спараджэнне, яны прыліплі да Гітлера, замазаліся і перад светам, і перад сваім народам. Калі так, то які тады к чорту нацыяналізм, які клопат пра чалавека простага? Недарэчна атрымліваецца: у іх свой нацыяналізм, у нас свой - савецкі, а ў людзей з аддаленых вёсак, выходзіць, - свой! Галаву можна звярнуць. - Ягор паспрабаваў пазбавіцца дурных думак і прыслухацца да начы, але незразумелая, няведаная дагэтуль злосць закіпела ўнутры. Злосць на сябе самога. - А хто табе сказаў, што ты маеш рацыю? Яны прыліплі да Гітлера, ты прыліп да Сталіна! Ці Цанава з Панамарэнкам пра твой народ дбалі, лепшай яму долі жадалі? Дай ім волю, яны б тваімі рукамі яшчэ і не столькі людзей на той свет і ў Сібір адправілі б. Ты ўжо хоць перад самім сабой душой не крыві. Памаўчы ўжо лепш. Невядома яшчэ, дзе б ты быў, калі б партыя накіравала бацьку ў Маскву, спачатку вучыцца, а потым і працаваць. Не толькі твой, але і бацькаў лёс невядома як склаўся б. Ды і які ты беларус? Вунь песню народную першы раз ад Алены пачуў. Напэўна, і Джыхару гэтая песня прыйшлася б даспадобы. Калі Джыхара гэтага ўзяць - хто ён? Бандыт? Так, бандыт пры любых раскладах! Немцам служыў? Служыў! У тыл да нас закідвалі? Закідвалі! Калі верыць павешанаму ў Мінску ў сорак восьмым Усеваладу Рэдзьку, закідвалі тры разы, і крыж ад фашыстаў меў, і медаль. А хто ён быў у душы, пра што думаў сам-насам? Ад чаго такім зверам стаў, што яго да фашыстаў падштурхнула? Так, дзіўныя думкі апанавалі табой, Ягор Кузьміч, зусім не чэкісцкія, ды і не да месца яны. Ты ж цяпер сваёй нікчэмнасці апраўданне спрабуеш знайсці. Але і бандыт - ён жа таксама шукае апраўданне сваім зверствам. І як ні круці, і ён знойдзе яго, і ты знойдзеш. Вайна была, і кожны свой зрабіў выбар. Вайна - гэта вадападзел...
- Каго пільнуеш, сынок? - прагучаў за спінай ціхі старэчы голас, прымусіўшы здрыгануцца.
Ягор уключыў ліхтарык і павярнуўся. Каля калоды стаяла маленькая бабулька ў зрэбнай доўгай спадніцы і такой жа блузе, на якую была апранутая ватняя безрукаўка, з-пад шэрай шчыльнай хусты выглядваў домік белай хусткі. Засланіўшыся рукой ад святла, старая пераступала босымі нагамі.
- Бабуля, ты мяне напалохала, - выключыўшы ліхтарык, прызнаўся капітан.
- Відаць, моцна задумаўся, вось слых і адняло. Толькі дарэмна ты тут пільнуеш, сышоў ён ужо, гадзіны дзве як сыйшоў!
- Хто сышоў?
- Ды салдацік. Выйшаў з Сацэвіцкай хаты, пастаяў, пастаяў, паслухаў. Сабакі забрахалі, ён і пайшоў агародамі да лесу. Я думала, можа, ваш.
- Дакладна салдацік, бабуля? - Ягора закалаціла.
- Ды ці ж я сляпая? Салдацік, у пілотцы, з мяшком за спінай, невысок такі, шырокі.
- Не павінна было там быць ніякага салдаціка. Той, які быў, той у нямецкім фрэнчы і ў салдацкай кепцы, яго раніцай забілі...
- А да суседкі нашай двое ўчора ноччу зайшлі, як браты - падобныя і ростам, і адзеннем...
- Вось табе і пярэваратні ленінскага матэрыялізму, - праз зубы працадзіў капітан.
- Чаго гэта ты, сынок, такое казаць пачаў. Крый цябе Божа, нельга пра іх да світання і слова мовіць! Нават калі шэптам пра гэтую погань скажаш - яны ўжо тут як тут. Так што лепей памаўчы, а я, як старыя людзі калісьці вучылі, ціхенька памалюся.
18
Да Нясвіжа даехалі хутка. Равіч не выпускаў з рук старадаўніх папер і гатовы быў зубамі загрызці любога, хто не тое каб працягнуў да іх руку, а нават падумаў бы пра такое блюзнерства.
Паляк маўчаў, толькі на паваротах і выбоінах злёгку стагнаў, прыкрываючы рукой забінтаваную рану.
“Яго б па-добраму ў бальніцу трэба, усё прамыць, зашыць, уколы зрабіць, а то, глядзі яшчэ, памрэ”, - Скарга падумаў, а ўслых дадаў:
- Слухай, Міхал, Раіса твая сёння раптам не дзяжурыць у сваім прыёмным пакоі?
- Век жыві, браце! Не паверыш, я пра гэта цяпер падумаў. Зараз даведаюся, камандзір.
Раіса была таемным гонарам Равіча і легендай для ўсяго вакольнага люду. Па-першае, яна называла сябе Раіса, з націскам на апошнім складзе, па-другое, лічыла сябе прадстаўніцай княжага роду наваградскіх татараў, якія прыйшлі служыць Вітаўту Вялікаму, па-трэцяе, з рэўнасці, як распавядае мясцовая паспалітая пагалоска, яна парэзала адну прыхільніцу Равіча, якую сама ж потым і зашыла. А яшчэ, з усё той жа рэўнасці, паласнула нажом мясцовую прыгажуню, ды яшчэ ў дадатак парэзала і мужа гэтай няшчаснай, між іншым, чэмпіёнкі раёна па культурызму. І, як ні дзіўна, пасля такіх подзвігаў яе нават не пасадзілі, нават справы не завялі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: