Валерий Казаков - «Чорны кот»
- Название:«Чорны кот»
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Валерий Казаков - «Чорны кот» краткое содержание
«Чорны кот» - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Здаралася, калі яна спяшалася куды-небудзь, Алене пачынала здавацца, што хтосьці ўважліва глядзіць ёй у спіну, і тады яна асцярожна, як яе калісьці вучылі ветлівыя нямецкія настаўнікі, запавольвала крок, прыпы- нялася ля вітрыны крамы або пыталася ў каго-небудзь пра час, пры гэтым асцярожна паварочвалася і правярала, ці няма за ёй «хваста». Нікога. Толькі спяшаюцца па сваіх справах незнаёмыя ёй людзі. Сэрца трапятала птушкай, якая трапіла ў сіло, галава гула ад сотняў розных, як правіла, узаемавыключальных думак. Аднойчы яна не вытрымала сваіх страхаў і напрасілася на шпацыр з бацькам. Турмы, пабоі, канцлагеры падкасілі яго здароўе. З-за маларухомага ладу працы лекары настойліва рэкамендавалі яму абавязковыя штодзённыя прагулкі пешшу, хоць і хадзіць яму ўжо было нялёгка. Шпацыравалі яны на пару з маці, і Антаніна Віктараўна ставілася да гэтага праменаду як да штодзённай дадзенасці, падобна як і да абавязковага гатавання ежы, уборкі і штодзённай змены насоўкі ў бакавой кішэні мужавага пінжака. Вельмі рэдка яна прасіла Алену падмяніць яе на гэтым важным участку іх сямейнага жыцця.
- Мам, а давай я сёння з татам пагуляю, - вярнуўшыся з заняткаў і здымаючы чаравікі, спыталася Алена, - а ты адпачні, можа, што пачытаеш, я вунь учора дзве вязанкі кніг прынесла, яшчэ толкам і разабраць не паспела. Старыя кніжкі, між іншым, яшчэ дарэвалюцыйныя...
- Ох і лісяня ты, маё лісяня, - прыціскаючы яе да грудзей, сказала Антаніна Віктараўна. - Добра, пачытаю, а кніжкі я ўжо разабрала, між іншым. Добрыя кнігі, дзе ты іх умудрылася здабыць?
- Дык нас жа ўсё яшчэ адпраўляюць на разборку руін, а там, ведаеш: цэлыя цагліны ў адзін бок, смецце ў іншы, драўніну і мэблю ў трэці, паперы і кнігі ў вогнішча. У нас кнігі ў вогнішча кідаць не атрымліваецца, вось мы і цягаем па хатах. Брыгадзіры спачатку лаяліся, маўляў, яшчэ невядома, што там у гэтых кнігах напісана, але мы іх хутка супакоілі, паказаўшы працы заснавальнікаў марксізму-ленінізму. Мы і ва ўніверсітэцкую бібліятэку шмат чаго нанасілі. А якія табе кніжкі спадабаліся?
- Вось вернецеся з прагулкі, разам і разбярэмся, ды і бацьку будзе цікава, я думаю. Ты ідзі, перакусі і спускайся да пад’езда. Ён тэлефанаваў і папярэдзіў, што падымацца не будзе, а адразу пойдзе «на сцежку здароўя». Ён будзе рады, што ты з ім пагуляеш, а то мы неяк у апошні час усё больш па сваіх каморках як суслікі сядзім. Добра хоць яшчэ разам снедаем. А ўжо калі разам вячэралі - я і не памятаю.
Апошнюю фразу Алена ўспрыняла як папрок. Сапраўды, калі ў яе жыцці з’явіўся Ягор, яна вечарамі амаль перастала бываць дома, а часам і не начавала. Спачатку прыдумвала нейкія адгаворкі, сябровак, познія вячоркі, а пасля адной размовы з маці, калі амаль усё ёй распавяла, патрэба ў хлусні адпала, але і прывесці свайго кавалера дадому яна ўсё ніяк не вырашалася.
Бацька шчыра ўзрадаваўся. Бачачы гэта, яна вырашыла не псаваць яму настрой сваімі дурнымі страхамі ды і наогул спалохалася, як бы той у яе жаданні пагуляць з ім не западозрыў дробную карыслівасць і эгаізм.
- Вось і добра, што ты вырашыла пахадзіць гадзінку са старым, даў- нютка мы з табой ужо вось так спакойна, не спяшаючыся, не хадзілі, а галоўнае, не размаўлялі. Я са сваёй працай усё закінуў, ды і ты, недзе ўвесь час прападаеш. Маці, напэўна, ведае ці здагадваецца, але мяне ў вашы сакрэты не пасвячае. Ну і як там беларуская моладзь ацэньвае свае будучыя перспектывы?
- Ты ж у мяне самы разумны і мудры, ты сам усё разумеет і ведает лепт за мяне. Ну праўда, так ужо атрымалася: і заняткі, і праца, і нагрузкі...
- І каханне, - скарыстаўшыся невялікай паўзай, мякка дадаў Яўген Леанідавіч.
- А ты кажаш, мама «не пасвячае». Не ведаю, тат, каханне гэта ці яшчэ што, але не бачыцца з ім вельмі цяжка. Вось як-небудзь рашуся і прывяду знаёміцца, толькі ён зусім не наш, горш за тое... - дзяўчына набрала поўныя лёгкія паветра і выдыхнула, як ёй здавалася, самае цяжкае прызнанне: - Ён, ён чэкіст...
Слёзы самі па сабе хлынулі з вачэй, з грудзей вырваўся ледзь чутны стогн стомленай адчаем душы. Яна ўткнулася ў бацькавыя грудзі, і яго вялікія моцныя рукі пяшчотна гладзілі яе галаву.
- Ну вось, - працягваючы ўсхліпваць, выціраючы слёзы, вымавіла дзяўчына. І столькі ў гэтых кароткіх словах было горычы, сораму, раскаяния і пяшчоты, што не толькі бацькоўскі слых, але і Усёвідушчае Вока нябеснае не магло застацца абыякавым да таго, хто іх выпакутаваў, вынасіў у сабе і вымавіў як споведзь, як апраўданне нечаму вышэйшаму, непадуладнаму чалавечай існасці.
- Ведаеш, да мяне сёння прыйшоў даўні прыяцель, - павольна крануўшыся па алеі старога, цудам не зрэзанага парку здалёк пачаў бацька.
- Мы з ім у розныя часы, у розных месцах рабілі адну і тую ж справу. І перасякаліся рэдка, але адзін аднаго заўсёды падтрымлівалі, нават часам не ведаючы, хто кім у той час быў. І падтрымка гэтая, ты ведаеш, не раз нас выручала. Дык вось, ён знайшоў нагоду і прыехаў у Мінск з Масквы толькі з адной мэтай: каб за агульным абедзенным сталом перакінуцца са мной дзясяткам нічога не вартых фраз ды ў калідоры хвілін пяць пашаптацца. Сёння ўжо ні ў Саўміне, ні ў самім ЦК ніхто яго не ведае і не памятае, ды ён і прозвішча жонкі ўзяў у свой час. Дык вось, таварыш «Яцэк», так яго звалі ў заходне-беларускім падполлі, папярэдзіў аб тым, што Панамарэнка з Цанавам рыхтуюць чарговы пагром беларускай кіраўнічай і культурніцкай інтэлігенцыі, нібыта пакінутай у рэспубліцы немцамі для антысавецкай дзейнасці. Узмоцнена шукаюць кандыдатуры на кіруючыя пасады галоўных антысаветчыкаў. Дык вось, адным з такіх кандыдатаў буду я. Ніякіх негатыўных дадзеных пра мяне ў іх няма, але некалькі чалавек пішуць мне новую біяграфію.
- Тата, ты лічыш, што Ягор адзін з іх? - спыніўшыся і баючыся ўзняць вочы, спытала дзяўчына.
- Ды пры чым тут твой залётнік? «Яцэк» наш, ён якраз таксама чэкіст, генерал-лейтэнант цэлы. Так што чэкіст чэкісту - вялікая розніца. І я, і ён, і яшчэ многія, многія як стаялі, так і стаім за камунізм. Мы былі і памром камуністамі, толькі заходне-беларускімі камуністамі, і партыя наша называлася «Камуністычная партыя бальшавікоў Заходняй Беларусі», і Статут, і Праграма ў нас свае былі, і будучыню сваёй Беларусі мы зусім па-іншаму бачылі, у адрозненне ад рэнегатаў з Крамлёўскага гета. Вось такія, дачушка, Сінедрыёны. Яны вырашылі!.. - і бацька камусьці нябачна і злосна пагразіў кулаком у цемру. - Гэта мы яшчэ паглядзім, хто што вырашыў і хто каго!
- Як жа я цябе даўно такім баявым не бачыла, татачка! - дачка зусім па-дзіцячы цмокнула яго ў шчаку, ужо калючую ад дзённага шчаціння.
- Толькі гэтым разам я не хачу служыць паштовым голубам, а таксама буду салдатам, як ты і твае сябры. Мне, праўда, цяжка разабрацца ва ўсіх гэтых палітычных хітрасцях: дзе камуністы добрыя, а дзе дрэнныя і чым маскоўскія адрозніваюцца ад заходніх. Нам пра гэта ніхто не распавядае, так, мімаходзь на адной лекцыі згадалі, што была такая КПЗ Б, але з-за апартунізму кіраўніцтва было распушчана і члены яе ўліліся ў шчыльныя шэрагі кампартыі Беларусі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: