Валерий Казаков - «Чорны кот»

Тут можно читать онлайн Валерий Казаков - «Чорны кот» - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современные любовные романы, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Валерий Казаков - «Чорны кот» краткое содержание

«Чорны кот» - описание и краткое содержание, автор Валерий Казаков, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

«Чорны кот» - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

«Чорны кот» - читать книгу онлайн бесплатно, автор Валерий Казаков
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дык вось, дзіця, гэта доўгая гісторыя здрады ідэалам працоўнага чалавека вярхушкай крамлёўскіх кіраўнікоў, як паказала гісторыя - ва ўгоду вузканацыянальным інтарэсам пэўнай групы. Доўгая гісторыя, і расказваць яе трэба доўга. Вось народзіш нам з маці ўнука, я і займуся яго палітасветай, заадно і ты паслухаеш. А пакуль паспрабую растлумачыць табе адрозненне адных камуністаў ад іншых. Абодва рухі можна груба параўнаць з адрозненнямі паміж праваслаўнымі і каталікамі. Назва адна - хрысціяне, Бог адзін - Хрыстос, канчатковая мэта адна - выратаванне чалавека, а ідэалогія, метады і светапогляд карэнным чынам адрозніваюцца, і гэтаму адрозненню амаль тысячагоддзе! І няма нічога больш страшнага ў гісторыі чалавецтва, чым ідэалагічнае або рэлігійнае супрацьстаянне, у канчатковым выніку менавіта гэтыя непрымірымасці ляжаць у аснове апраўдання ўсіх войнаў і канфліктаў. Словам, мы хацелі камунізму для свайго народа, для беларусаў. Бальшавікі хацелі праз камуністычны інтэрнацыяналізм шчасця і дастатку купцы абраных і сваіх - за кошт гора і галечы пераважнай большасці.

Вось так. Ты галоўку сваю не забівай гэтым хламам... А вайны, пра якую ты тут раскудахталася, не будзе. Да сакавіка многае зменіцца ва ўсёй велізарнай краіне. Табе скажу, ты і так больш майго ведаеш: да вясны, - бацька нешта прыкінуў у думках, - «вусатага» не стане. Нашы людзі ўжо побач з ім... А цяпер давай распавядай пра сваё. Дык, кажаш, абранніка Ягорам завуць? Хоць беларус?

- Пра абранніка потым, тата. А як жа з чысткай?

- Дык яе плануюць на пачатак лета наступнага, пяцьдзясят трэцяга года, а па нашых падліках да таго часу ім не да чыстак і не да Беларусі будзе. Давай, ціхоня, усё распавядай пра будучага сваяка.

- Хлопец як хлопец, беларус з Віцебшчыны, там нарадзіўся, але вырас у Маскве, бацька інжынер-гідрабудаўнік. У сорак чацвёртым, не давучыўшыся, Ягор добраахвотнікам пайшоў на фронт, паваяваў чатыры месяцы, пасля ранения накіравалі служыць у органы, капітан. Служыць ва ўпраўленні па барацьбе з нацыяналістычным падполлем і бандытызмам. Нашых ловіць, - здавалася, дзяўчына зноў гатовая заплакаць.

- Ну-ну, каб я гэтага больш не бачыў, панадзілася макрату разводзіць, - дастаючы на ўсялякі выпадак насоўку, строга вымавіў бацька, - і по­тым - не ўсякі лесавік нам «наш». Тут той жа прынцып: лесавік лесавіку розніца, па многіх з іх даўно пятля плача. Вунь шмат хто ўжо амеры- канцам служаць, шлюць сюды сваіх сувязных, людзей тузаюць, заданні раздаюць, а хто адмаўляецца - таму нож у бок ці данос у МГБ. І хто тут наш? Нядаўна маладую жанчыну органам здалі, а ў яе ўжо двое малых дзетак, бацька інвалідам з Сібіры вярнуўся, муж настаўнік у школе. Людзі распавядалі, у нагах валялася, прасіла адпусціць, жыцця прасіла. Паабяцалі не чапаць, сышлі, а праз дзень яе агентурную справу як памагатую Абвера падкінулі на ганак райсавета. Прыехалі і ўсіх забралі, і інвалідабацьку, і малых дзяцей. Так што забудзь гэтых «нашых» і, калі сустрэнеш, не ўздумай руку падаць. А хто цябе ўбачыць і не «пазнае», адвернецца, то ён лепшы за тых, хто з абдымкамі насустрач кінецца. Такіх цяпер па цягніках, аўтобусах і трамваях шмат катаецца, гэта іх праца ці, як яны самі горда кажуць, - служба. Усё, што было, бадыллём парасло. У вайну і пасля яе была адна сітуацыя, цяпер яна памянялася. Губіць рэшткі нацыі няма чаго. Кожнае з’яўленне падпольных груп і суполак - чыстай вады правакацыі МГБ для апраўдання сваёй дзейнасці і вылоўлівання самых заўзятых і незадаволеных, асабліва сярод моладзі. Сёння ні табе, ні мне нельга паддавацца ўнутраным эмоцыям і крыўдам, нічога добрага гэта не дасць, але і заставацца збоку мы таксама не можам, гэтым настроям трэба супрацьстаяць усімі спосабамі. Вось дзе твой фронт і тваё месца, месца байца за будучыню незалежнай Беларусі.

- Але ніякай незалежнасці пры бальшавіках не будзе, ты ж сам гэта ведаеш? - настырна, з металічнымі ноткамі ў голасе запярэчыла яму дачка.

- Ты глядзі на яе, а чый гэта метал у голасе? - ці з асуджэннем, ці з захапленнем вымавіў Яўген Леанідавіч.

- Бацькоўскі, - смела парыравала Алена, - дык ты што прапануеш - наогул нічога не рабіць? Стаіцца і чакаць?

- Так, па-першае: незалежнасці ў нас не было ні пры паляках, ні пры царах, ні пры бальшавіках, ні пры фашыстах, няма яе фактычна і сёння. Існавала ды існуе толькі барацьба за гэтую жаданую незалежнасць, і яна будзе існаваць нават пасля таго, як гэтая незалежнасць будзе намі здабытая. Шмат каму свабода здасца недастатковай, няпоўнай, і тады абавязкова знойдуцца людзі, якія кінуцца заклікаць іншых да сапраўднай незалежнасці, фактычна - да незалежнасці ад саміх сябе. Усё можа быць. І яшчэ запомні, дачка: большасці людзей ніякая незалежнасць не патрэбна, яны яе лічаць падманам, прыдуманым габрэямі, каб дурыць людзям галовы і рабіць свой гешэфт; магчыма, яны і маюць рацыю. Па-другое, незалеж­ным можа быць толькі чалавек, але калі незалежныя людзі збіраюцца ў нейкае таварыства і ў ім застаюцца, яны добраахвотна губляюць частку сваёй незалежнасці, і гэта свядомы выбар. Дык вось, галоўная задача і твая, і мая, і ўсіх нашых аднадумцаў - выхоўваць, гадаваць духоўна незалежнага чалавека, а для гэтага патрэбен мір і толькі мір, патрэбна вера ў будучыню, барацьба за захаванне мовы, побыту, культуры, і яшчэ трэба тое, што яшчэ старажытныя называлі гуманізмам. Не трэба ні партый, ні падполля, ні баявых лозунгаў, бо вайна зноў прывядзе з сабой шаленцаў, гатовых сцерці паўсвету дзеля ажыццяўлення свайго вар’яцтва.

Прайшлі трохі моўчкі. Кожны маўчаў пра сваё, і, хутчэй за ўсё, гэтым маўчанням не наканавана было скрыжавацца. Як не наканавана было кожнаму з іх ведаць сваю будучыню. Яўген Леанідавіч раптам сканае ад шырокага інфаркту за сваім рабочым сталом, не дажыўшы трох дзён да ганебнай смерці самага страшнага цемрашала стагоддзя - Іосіфа Сталіна... Алена восенню пяцьдзясят шостага, ужо цяжарная, вяртаючыся з этнаграфічнай экспедыцыі, неспадзявана зваліцца з высокага і самага доўгага ў рэспубліцы пешаходнага маста на станцыі Орша, пад якім па рэйках будзе праходзіць таварняк. Сведкаў гэтага няшчаснага выпадку не знойдуць. З Ягорам яны так і не паспеюць распісацца, хоць заяву ў ЗАГС пададуць...

25

Моладзь з нечаканай экскурсіі вярнулася прыціхлай і агаломшанай, нібы не рыпучая, дапатопная калымага вазіла іх, а нейкая нябачная машына перамясціла збянтэжаныя душы амаль на два стагоддзі назад - у закінуты свет іх любімай радзімы. Радзімы, якой тады яшчэ не было ні на картах, ні нават у галовах жыхароў, але якая, нібы вясновая рака, налівалася нябачнай сілай, спела і гатовая была ўзламаць тоўсты лёд забыцця, узламаць і вынесці здзіўленаму свету веліч свайго мінулага, накіраванага ў будучыню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Валерий Казаков читать все книги автора по порядку

Валерий Казаков - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




«Чорны кот» отзывы


Отзывы читателей о книге «Чорны кот», автор: Валерий Казаков. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x