Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя...
- Название:Маналог у паўстагоддзя...
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Зоя Падліпская - Маналог у паўстагоддзя... краткое содержание
Маналог у паўстагоддзя... - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Многія з роду Казановічаў пакінулі яскравыя старонкі ў летапісе краіны. Узгадаем шасцярых сыноў Гаўрыіла Пятровіча Казановіча, якія сталі героямі Айчыннай вайны 1812 г.
Цікава, што вобраз аднаго з прадстаўнікоў роду, Барыса Ільіча Казановіча, рускага генерала Белай гвардыі, Аляксей Талстой паказаў у рамане «Хаджэнне па пакутах», нават не змяніўшы прозвішча.
Кнігі Анатоля Статкевіча-Чабаганава адразу прыцягнулі ўвагу крытыкаў і вядомых вучоных. Надрукаваны шэраг станоўчых рэцэнзій, водгукаў у часопісах «Роднае слова», «Полымя», «Архіварыус», «Минские епархиальные ведомости», «Беларусь», у газетах «СБ — Беларусь сегодня», «ЛіМ», «Звязда», «Белорусская Нива», «Настаўніцкая газета», «Комсомольская правда» і інш.
У 2012 г. Анатоль Статкевіч-Чабаганаў стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «За ўклад у вывучэнне і прапаганду духоўнай і культурнай спадчыны, стварэнне серыі гісторыка-дакументальных кніг «Я — сын Ваш», прысвечаным дваранскім родам Беларусі».
Часам за аналізам творчасці таго ці іншага пісьменніка неяк не звяртаецца ўвага на асобу аўтара. А між тым, пэўныя, здавалася б, нязначныя дэталі ці факты з біяграфіі пісьменніка могуць стаць ключавымі для разгадкі яго творчага дару.
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў з дзяцінства ведаў пра прыналежнасць сям’і да старажытнага дваранскага роду, пра трагедыі, якія абрынуліся на сям’ю ў ХХ ст., і адна з іх — арышт і гібель дзеда, Міхаіла Іванавіча Сацкевіча-Статкевіча. Хлопчык адчуваў усім сэрцам той бясконцы боль, што давялося перажыць бабулі, Марыі Аляксандраўне, якую з малымі дзецьмі адправілі ў высылку ў Комі-Пярмяцкую акругу. З гадамі ўсё больш умацоўвалася жаданне даведацца праўду. А даведаўшыся, Анатоль Васільевіч зрабіў усё магчымае, каб данесці гэтую праўду да людзей. І шчырае сыноўняе слова ператварылася ў магутны гімн свайму роду, а таксама яшчэ дзясяткам старажытных беларускіх родаў, стала знакавай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і за мяжою...
Беларуская навука, думаецца, яшчэ дасць грунтоўную ацэнку даследчай дзейнасці Анатоля Статкевіча-Чабаганава. Але і цяпер ужо відавочна, што гэта — фенаменальная падзея ў культуры і гісторыі нашай краіны. Адзін чалавек, быццам парастак магутнага радаводнага дрэва, змог аднавіць, дакладна вывучыць, даследаваць і зберагчы для нашчадкаў гісторыі тысяч лёсаў далёкіх продкаў. І якім абярэгам адразу паўстае іх духоўная энергія для сучаснікаў і тых, хто яшчэ народзіцца на свет! Як мацуецца жыватворнымі сокамі магутнае радаводнае дрэва!
Вітаючы шматлікія дасягненні пісьменніка, жадаем яму цікавых адкрыццяў і плёну ў нястомных даследчых пошуках. Чакаем яго новых твораў, якія стануць яшчэ адным значным унёскам у развіццё і захаванне беларускай культуры.
Калектыў «Роднага слова» і я як галоўны рэдактар усцешаны тым, што самым непасрэдным чынам далучыліся да рэалізацыі праектаў гэтага вядомага пісьменніка, даследчыка і летапісца.
Карані і крылы. Татаршчына — 2014
Мамачка, сёння, 3 мая 2014 г., у нашай сям’і незвычайна знакавая падзея. Мы садзім у Татаршчыне сямейны сад — яблыні, грушы, вішні, слівы, чарэшні, персікі, нектарын, абрыкосы. Пасадзілі два абляпіхавыя дрэўцы і нават некалькі кусцікаў бэзу з манькоўскага падвор’я бабулі Арыны.
Так, сад на нашай з Ларысай уласнай зямлі, якую мы сумесна купілі ў роднай вёсцы Івана Аляксандравіча, светлая яму памяць.
Адчуваеце, як гучыць? На ўласнай зямлі. Вось калі пачынаеш больш разумець мележаўскага Васіля Дзятліка з «Людзей на балоце» і цалкам пагаджаешся з Якубам Коласам: «Зямля — аснова ўсёй Айчыны». Толькі каб гэта зразумець, да гэтага трэба «дарасці» душою.
Удзельнічалі ў пасадцы сем’і брата Грышы, сястры Ларысы, Таіса з дачкой Таццянай і я з дзецьмі Ганначкай і Насцечкай. Сёстры Алена з Тамарай таксама бралі ўдзел у «пасадцы саду стагоддзя» — маральна і матэрыяльна. Ніхто не быў раўнадушны да гэтага сакральнага дзейства. Нават наша маленькая Лізавета, унучка Грышы, дачка Дзяніса і Ганны Янучкоў, завіхалася з сапраўднай невялічкай рыдлёўкай. І як толькі заўважала, што дзед ізноў нясе цяжкую каністру з вадой, каб паліць дрэўца, кідалася да яго:
— Дзед, дай дапамагу!
Рыгор Іванавіч даваў магчымасць унучцы ўзяцца за дужку і разам яны тупалі да дрэва, палівалі. Тады ён ішоў за наступнай, а Лізачка бегла да сваіх мамы з татам — трэба ж нешта і ім дапамагчы. У кожнага, хто гэта бачыў, цяплела на душы.
Усе жартавалі, радаваліся, прасілі дрэўцы, каб раслі моцнымі і вялікімі. Мы з Ларысай, як некалі бабуля Арына, бясконца прыгаворвалі: расціце, квітнейце, прыносьце плады на ўсіх долю.
...Дачнае жыццё пачалося. Усю вясну мы шчыравалі. Распрацавалі некалькі сотак зямлі. Рукамі перабралі кожны яе сантыметр, выносілі дзёран і каменне, якога тут, на Стаўбцоўшчыне, вельмі многа. І нават не стаміліся — з такой радасцю і настроем усё рабілася.
...Пасаджаныя дрэўцы, як малыя дзеці, патрабуюць догляду. Чаго толькі каштуе прынесці ад суседзяў праз дарогу па вядры вады пад кожнае (свайго калодзежа, як і святла, пакуль што няма). Але мы стараемся. І з кожным днём дрэвы робяцца ўсё мацнейшыя.
Цяжка пачынаць на новым месцы, калі там толькі адзін дзірван. Але праз некалькі месяцаў у нас ужо зелянее сад ажно на 42 дрэўцы, радуюць сваімі дарамі распрацаваныя да сантыметра некалькі сотак, адведзеныя пад агарод, ветла прымае нас і нашых дзяцей утульны невялічкі гасцявы домік, пастаўлены перад пачаткам асноўнага будаўніцтва.
Амаль кожныя выхадныя мы праводзім тут, у Татаршчыне. І зноў — праз столькі гадоў! — адчуваем той да болю родны сасновы водар, ранішні халадок на роснай траве, бачым начное зорнае неба і слухаем спеў лясных жаваранкаў, якія кожны дзень заліваюцца над нашым домікам, а некаторыя прылятаюць і садзяцца адпачыць ці паназіраць за намі на драўляныя калочкі, да якіх падвязаны нашы пладовыя дрэўцы. Якое ж цікавае жыццё на прыродзе! Часта ўспамінаем бабулю Арыну, якая таксама жыла на хутары каля лесу. Асабліва калі нясём з лесу дроўцы або распальваем на вуліцы невялічкую печку-буржуйку.
Лета 2014 года здзіўляе незвычайнай гарачынёй. Ноччу ў гасцявым доміку, абшытым вагонкай, стаіць прыемны сасновы водар, і так добра спіцца. Але раніцай, пасля дажджу, мы ўжо дружна шыбуем у «наш» лес, які называюць тут Казіна (мікратапонім), па маладыя лісічкі.
Даўно, ой, як даўно не было такога свята на душы ад яднання з роднай прыродай, ад святога адчування: мы — дома.
29 ліпеня 2014 г. у нас завяршылася яшчэ адна важная сямейная праца. Ура! Заліты падмурак пад наш новы дом з мансардаю. Самае важнае, што закладзены ён у нашай любімай Татаршчыне. І яшчэ даволі цікавы факт: да рэвалюцыі гэтая зямля (каля вёскі Татаршчына да суседняй вёскі Грызаўшчына, тэрыторыя ад самай рэчкі Воўкі і да Казіны) належала сям’і Татарыцкіх — продкам Ларысінай свекрыві Яніны Канстанцінаўны, у дзявоцтве Татарыцкай. Набылі яе ў княгіні Гагенлоэ.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: