Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям

Тут можно читать онлайн Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Уладзімір Дамашэвіч - Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям краткое содержание

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - описание и краткое содержание, автор Уладзімір Дамашэвіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям - читать книгу онлайн бесплатно, автор Уладзімір Дамашэвіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А понізу — густы дыван травы, пустазелля з лебяды, крываўніку, баркуну, кмену і кропу, дзікае морквы, сям-там асоту, астравоў лопуху, свірэпы, а па краях сотак, ля агароджы — густога зялёнага, вышэй за калена, пырніку, тое ж лебяды, люціку, сніткі, мятліцы.

«Трэба будзе ўсё гэта пусціць пад касу, — падумаў спакойна Янка. — Толькі мо маці не дасць...»

Маці сустрэла іх на ганку: мо бачыла, як яны, не спяшаючыся, разглядаючыся, павольна ішлі па ўтравелай дарожцы з вуліцы. Як памятаў Янка, яна нічым за год не змянілася, мо трохі больш пасівелі яе каротка падстрыжаныя валасы, зачасаныя назад і прыціснутыя да галавы цёмным, у палоску, паяском ці стужачкаю. Апранутая маці была ў шэрую доўгую спадніцу, у паркалёвую жоўтую кофту з доўгім рукавом, паўзверх якой была накінута карычневая камізэлька — душагрэйка. Твар яе выглядаў стомленым, з мноствам маршчынак ля вачэй, вусны моцна сціснуты. Але вось ён нібы пасвятлеў, з’явілася нейкая як нясмелая ўсмешка, вусны рассунуліся. Яна пацалавалася з дачкою, потым падала руку Янку, ён злёгку паціснуў яе і прыклаўся вуснамі. Рука, як ні дзіўна, была халодная. Ля ног у маткі круцілася-церлася кошачка-рыска, нейкая ненатуральна тоўстая, з адвіслым жыватом, няйначай, на акоце.

— Мы так спяшаліся, — сказала першыя словы Рагнеда.

— I так баяліся, — пад рыфму, але мо не да месца, дадаў Янка, бачачы, як імгненна ўсмешка знікла з матчынага твару, і ён стаў халодна-непрыветлівы.

— А чаго мяне баяцца? Я не кусаюся, — даволі рэзка адказала яна.

— Я не ў тым сэнсе, проста мы баяліся, што вас не застанем дома, — пачаў адступаць Янка.

— А дзе мне быць, скажыце? Хто мяне дзе чакае? — як здзівілася маці. — Сяджу дома, думаю пра вас, мінчанаў: як вам там паводзіцца? Ці не забыліся пра нас, правінцыялаў? Па тым, як часта ў мяне бываеце...

— Мамачка, мы таксама пра цябе думаем, але ніяк не выпадае вырвацца, работа не дае. Вось пайду на пенсію, дык тады буду ў цябе частым госцем, — загаварыла хуценька Рагнеда, нібы баючыся, што маці ёй не дасць апраўдацца. — Я дзваніла нядаўна Альбіне, дык яна казала, што была ў цябе, узяла трохі яблык... Ім добра, у іх машына...

— А хто табе не дае мець машыну? — як пакрыўдзілася маці на дачку. — Барыс з галавою, дык у яго і машына, і жонка як пані — на рынак ездзіць, у магазін... А вы на аўтобусах падарожнічаеце. Хто вам вінаваты?

Што тут было сказаць? Малодшы зяць насіў пагоны палкоўніка, даўно меў машыну, ездзіў да цешчы часцяком, асабліва як было чым пажывіцца: як выспелі ягады, як наліліся яблыкі, як падрасла бульба. Нездарма кажуць: зяць любіць узяць. А так ён не надта часта наведваў сваю цешчу, але яна на яго неяк не крыўдавала. А старэйшая, Рагнеда, была ўвесь час нейкая як няшчасная, бедная, пакрыўджаная: развялася, гадавала двух хлопцаў сама, часцяком і да маткі падкідала, асабліва летам.

Пакуль Рагнеда збіралася, што адказаць на матчыны словы, загаварыў Янка.

— Вы правільна кажаце, мама, мы самі вінаваты, што не маем шмат чаго патрэбнага ў цяперашнім жыцці. Але паверце мне, што машыны я і дарма не вазьму, бо яна мне будзе толькі шкодзіць, а не памагаць. Такая ўжо мая прафесія. То я сяджу ў рэдакцыі, праўлю рукапісы і аддаю ў друк, то дома, калі маю вольную часіну, нешта сам пішу, хачу скончыць якое апавяданне ці аповесць, а як хопіць пораху — дык і раман. На гэта вунь колькі часу трэба. А калі я набуду машыну, я стану проста шафёрам, яе слугою: яшчэ трэба гараж, бензін, усякія запчасткі, яшчэ трэба думаць, каб яе не ўкралі... Мне адзін наш пісьменнік казаў: ведаеш, чаму я не пішу раманаў? У мяне машына, яна ў мяне ўвесь вольны час з'ядае. На апавяданне яшчэ хапае, а на большае — не. Жонка скажа: з’ездзім на рынак, з’ездзім да бацькоў, сябра папросіць падкінуць яго па якой важнай справе. I ты толькі і ездзіш. А над раманам трэба пасядзець.

Маці слухала яго, а на твары быў відзён недавер.

— А ці ж многа вы тых раманаў напісалі? — з прыхаваным здзекам спытала яна новага зяця з такое нечаканае пароды пісьменнікаў.

— Hi многа ні мала: усяго два, пішу трэці, калі Бог дасць здароўе, то мо і скончу, — адказаў Янка.

— Дык пра сваё здароўе вы думаеце, а на жончыны інтарэсы вам ужо і часу няма. Так выходзіць? — пачынала траціць ранейшую раўнавагу маці-цешча.

Тут у гутарку ўмяшалася Рагнеда, каб папярэдзіць сварку:

— Вось паслухай, даражэнькі Янка, што табе мама гаворыць, і рабі вывад: каб цябе жонка любіла-кахала, трэба і ёй нешта прыемнае рабіць, а не толькі пра сябе думаць. Колькі я казала, што трэба нам машыну купіць, а ты ўсё нейкія свае тэорыі выводзіў. Памятаеш, як ваш адзін пісьменнік падлічыў, што тыя грошы, якія чалавек траціць на машыну, ён можа ў растэрміноўку траціць на таксі — і яму іх хопіць на ўсё жыццё. Памятаеш гэтую тэорыю?

— Памятаю, і гэта правільна: ніякага лішняга клопату.

— А памятаеце, хто такі быў «безлашадны» да калгасаў? — спыталася ў яго цешча-маці. — Самы бедны, самы абяздолены чалавек. Нават не чалавек, а так нешта...

— Аднак жа і ўсе сталі «бескабыльнымі», — адказаў Янка, — і нічога не здарылася, людзі не прапалі, а сталі...

— ...сталі набываць машыны, — скончыла за яго Рагнеда. — Усе разумныя людзі сталі набываць машыны! Я тут поўнасцю згодная з мамаю, і ты мяне не пераканаеш, што машына табе зашкодзіць. А мне — тым болей.

Янка не паспеў прывесці ўсе свае довады, бо ля калодзезя забразгаў вёдрамі сусед Пятрок Доўгі, павітаўся з імі і павіншаваў з прыездам Рагнеду і яе новага мужа. Рагнеда падышла да Петрака, яны абняліся, і Пятрок пацалаваў яе ў шчаку. Пятрок быў усяго на год старэйшы за яе, ваяваў на вайне з япон­цам!юі, а тут яны жылі суседзямі, мо нават Пятрок і думаў, што Рагнеда стане яго жонкаю. Але так не выйшла: Рагнеда адправілася ў Мінск на вучобу, выйшла замуж, а ён застаўся тут, завёў сям’ю і жыве сабе ціха-спакойна, толькі трохі папівае мясцовае віно. I цяпер яны сустракаюцца як добрыя суседзі.

— Ці надоўга да нас? — спытаўся Пятрок гучным голасам.

— Паглядзім, — адказвае няпэўна Рагнеда. — Як спадабаемся маме, то трохі пабудзем.

— Спадабаецеся, чаго там, — супакойвае яе Пятрок і пачынае апускаць пустое вядро на ланцугу ў пашчу калодзезя.

Рагнеда вярнулася да сваіх, на ганак. Яна была трохі ўсхваляваная, мо адчувала нейкую віну перад Янкам — як гэта яе пацалаваў чужы мужчына? Хоць сам Янка не бачыў у гэтым жэсце збоку суседа ніякай крамолы ці абразы: падумаеш, пацалаваў суседку, якое даўно не бачыў, з якою некалі разам рос.

— Як гэта ты дазваляеш сябе цалаваць чужому мужу? — упікнула Рагнеду маці, і Янку здалося, што яна сказала жартуючы, але твар у яе быў сур’ёзны.

— А што я павінна была рабіць? — здзівілася Рагнеда. — То ж мой сусед.

— Хадзем у хату, а то ты тут пачнеш цалавацца з усімі суседзямі, — ужо трохі мякчэй сказала маці і пайшла першая, а яны, госці, за ёю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Уладзімір Дамашэвіч читать все книги автора по порядку

Уладзімір Дамашэвіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям отзывы


Отзывы читателей о книге Месяц у Раі, або Аддай сэрца людзям, автор: Уладзімір Дамашэвіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x