Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сяргей ШАПРАН
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ. НЕЗАВЕРШАНАЯ АЎТАБІЯГРАФІЯ
Старонкі новай кнігі
...Няма ніводнага паэта, якога б нехта не выдумаў.
А калі ніхто паэта не выдумляе, тады ён выдумляе сябе сам.
У. Някляеў, «Знакі прыпынку»
Не ўсё дарэмна, што дарэмна...
Не ўсё брыдота, што ў брыдзе...
Па ветры, сушы, па вадзе,
Магчыма, нехта патаемна
Мяне да нечага вядзе...
У.Някляеў, «Не ўсё дарэмна, што дарэмна...»
АД АЎТАРА
Пад самы фінал мінулага стагоддзя, у 1999-м, Уладзімір Някляеў, на той час старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, раптоўна з’ехаў за мяжу. Нечакана для ўсіх, у тым ліку для мяне, бо, здавалася, на такі ўчынак не павінен быў наважыцца чалавек, што знаходзіўся пры ўладзе і паблізу ўлады, якая ўсяляк дэманстравала сваю да яго прыязнасць, — у такіх выпадках сувязі звычайна ўмацоўваюць, а не рвуць. Ужо тады мяне зацікавіў псіхалагічны складнік гэтага вызначальнага эпізоду біяграфіі Някляева, а праз гэта і ён сам — як асоба.
Праз цікаўнасць да асобы ўзнікла цікаўнасць да паэта. І калі праз пяць гадоў вымушанай эміграцыі Някляеў выдаў кнігу “Так” — паэмы з якой, на мой погляд, не назавеш іначай, як толькі геніяльнымі, — ён адразу стаў для мяне ў адзін шэраг найлепшых беларускіх паэтаў, якія былі раней і якія ёсць сёння.
У 2011-м Уладзімір Някляеў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Менавіта гэта і стала штуршком для напісання яго “Незавершанай аўтабіяграфіі”. Выключна гэта — без аніякай палітычнай заангажаванасц ці іншьх падтэкстаў, бо калі існуе, як шмат хто сцвярджае, нейкая дыстанцыя паміж Някляевым-паэтам і Някляевым-празаікам, дык Някляева-літаратара і Някляева-палітыка падзяляе дыстанцыя яшчэ большая. Прынамсі, так яно было і ёсць у маім асабістым уяўленні.
УВОДЗІНЫ
«Калі паэт пражывае свой век і памірае, акружаны дзецьмі і ўнукамі, у сваім ложку, дык наўрад ці жыццё ягонае і смерць стануць легендай. Вунь Гётэ, скажуць, няхай і вялікі паэт, але ж колькі жыў!.. Столькі жыць, калі ты паэт, непрыстойна. Ды яшчэ ў дабрабыце, заможна», - так пачынаецца біяграфічны нарыс Уладзіміра Някляева пра Якуба Коласа. І быццам бы ўсё так - і не зусім так, бо гэта не ёсць уся праўда пра лёс паэта. Дакладней, пра легенду, якая прыходзіць (ці не прыходзіць) пад руку са смерцю. Праўда не ўся, таму што легенда пра паэтава жыццё хоць і зрэдчас, але ўсё ж можа прыйсці раней за смерць. Гэта здараецца тады, калі паэт так пражывае год за годам, жыве дзень за днём, нібы стварае, прыдумвае легенду пра самога сябе. «Зрэшты, няма ніводнага паэта, якога б нехта не выдумаў. А калі ніхто паэта не выдумляе, тады ён выдумляе сябе сам», - таксама з Някляева. Ці іншым разам на тую ж тэму: «У нас по сути нет национальной мифологии, я всегда был сторонником и - по возможности - участником мифологических строек, полагая, что пустоты истории лучше всего заполняются мифами».
Шчыра і недвухсэнсоўна.
Уладзімір Някляеў - стваральнік сваёй біяграфіі-легенды. Ён піша яе гэтак жа, як піша вершы, прозу. І хоць наўрад ці ставіць на мэце стварэнне менавіта легенды, але сама асоба і стыль аўтара не дазваляюць збіцца на нешта больш будзённае. Тут ужо сапраўды паэту - паэтава.
«Бо так, як напісана, я і жыў. І быць так і таму, як напісана, з усёй маёй біяграфіяй, з усім маім жыццём».
КРЭВА
«Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна перайсці мяжу, вярнуцца дамоў...
Падціскалі мяне з такім рашэннем, падбівалі да кроку такога і з нашага боку, і з таго. Кожны са сваім інтарэсам - а ў мяне які?..
І з беспрытульнага тлуму ў галаве прыснілася мне, нібы ўрэшце пайшоў- такі я палітычнага прытулку прасіць. Аказаўся ў нейкай казённай польскай установе, дзе гэты прытулак альбо даюць, альбо не даюць, і злосная на ўсіх “прытульшчыкаў” свету пані раздражнёна зайшлася ненавіснай мне кірмашовай візготкай:
- Як ледзь мы лепей зажылі, так адразу ўсе ў беднае польскае панства паперліся!.. А вам нашто наш прытулак?.. Вы і так паляк, у вас дзядзька ў Польшчы жыве!
Здранцвеўшы, я ўспомніў, што ў мяне яшчэ і бацька рускі, і наогул Бог ведае, хто я, але пачаў даводзіць, што я ўсё ж беларус, хоць у мяне бацька рускі і дзядзька ў Польшчы жыве, ды пані слухаць не стала:
- А скуль мы ведаем!.. Мы на словах нікога не прымаем - пішыце заяву і аўтабіяграфію!.. - І я фізічна запомніў, як у тым сне на нейкім бланку, які мне выдала візготная пані, на ягоных верхніх лінейках чорным па белым напісаў: “Аўтабіяграфія для прыёму ў беларусы”.
Помню, што лёгка, як заўсёды, пачаў аўтабіяграфію з месца і даты народзінаў, але з тым, што далей пісаць, як выявіцца беларусам так, каб мяне прынялі ў беларусы, - узнікла праблема...»
Так пачне Уладзімір Някляеў у 2004 г. ствараць свой радавод, у якім як радня -і Купала, і Пушкін. Гэтыя ўводзіны ў аўтабіяграфію стануць спачатку аўтарскай прадмовай да кнігі «Так», а потым - першымі старонкамі напісанага ў Хельсінкі эсэ «Цуды ўсе ў адным-адзіным цудзе». Зразумела, у дадзеным выпадку біяграфія пісалася без аніякай канцылярскай мэты: нікуды і нікому канкрэтна. Тым не менш, гэта была ўсё-ткі аўтабіяграфія - і розніца з ранейшымі някляеўскімі спробамі біяграфічнага летапісу тут відавочная. Так, пішучы ў 1978 г. аўтабіяграфію для прыёму ў Саюз пісьменнікаў, ён умясціў сваё крэўска-смаргонскае дзяцінства ў некалькі слоў: «Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў г. Смаргоні Гродзенскай вобласці. Скончыўшы 9 класаў, паступіў вучыцца ў Мінскі тэхнікум сувязі...» Але праз чвэрць стагоддзя, каб патлумачыць тое, адкуль ён такі ёсць, Някляеву спатрэбіцца не толькі іншая колькасць слоў, але і іншы ракурс бачання, гістарычная і літаратурная рэтраспекцыі:
«Даўным-даўно адзін з каралёў Брытаніі, састарэўшы і стаміўшыся быць каралём, вырашыў скінуць з плячэй сваіх цяжар улады і падзяліць каралеўства на тры часткі паміж трыма дочкамі, адну з якіх, Кардэлію, у апошні момант абдзяліў. Дзякуючы геніяльным фантазіям Шэкспіра, увесь свет ведае пра тое, што сталася далей.
Значна менш, чым легенда пра ўладара Брытаніі караля Ліра, вядомая свету гісторыя пра ўладара Вялікага Княства Літоўскага Гедзіміна, які, састарэўшы, вырашыў падзяліць паміж сямю сынамі найбагацейшыя гарады сваёй дзяржавы. Двух са сваіх семярых сыноў, у тым ліку Альгерда, вялікі князь абдзяліў.
Па смерці Гедзіміна Альгерд, якому дасталося Крэва, рушыў вайной на брата свайго Яўнута, адабраў у яго вялікакняскі, па спадчыне Яўнуту перададзены, вянец - і з дапамогай другога свайго брата, Кейстута, сам стаў вялікім князем. Амаль праз сорак гадоў Кейстут гэтаксама, як дапамог Альгерду, дапаможа стаць вялікім князем і сыну Альгердаву, свайму пляменніку Ягайлу, а Ягайла ў “падзяку” за гэта загадае забіць у Крэве і сына Кейстута, свайго брата стрыечнага Вітаўта, якога ўратуе, выведзе з вязніцы жанчына...
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: