Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
«О Некляеве все как-то забыли. Не включили даже в предварительный состав Рады. Кто-то внёс его кандидатуру уже потом, но в результате голосования в Раду он так и не попал. Под конец мероприятия Некляев передал в президиум текст заявления политического свойства [.]. Заявление не замечали очень долго, зато озвучили альтернативный документ гораздо более мягкий — его приняли в целом и тут же. Тогда Владимир Прокофьевич напомнил о себе. Наум Гальперович так и не рискнул зачитать некляевскую крамолу, предложив ему сделать это самому. Некляев это сделал. Часть зала зааплодировала, часть стала возмущаться. Но голосовать о принятии документа так и не стали. Демчук заметно понервничал, а затем сказал, что на слух тут ничего не поймёшь, поэтому и обсуждать не стоит. Так и замяли. А из зала кто-то выкрикнул: “Союз писателей только что договорился с державой, а через эту заяву нам только ганьба!”
На том и порешили.»
Марына Беляцкая тады ж заўважыла на старонках «Свободных новостей»: «Странно, что писатели претендуют на знание жизни, причём знание, которое подают публично, а на деле не могут разобраться в людях, которые их окружают. Это касается и Некляева, и его оппонентов. Последние фактически часть своей жизни, связанную со своим лидером, которого сами и послали в коридоры власти, вычеркнули абсолютно не сумняшеся».
Адразу пасля з’езда Някляеў з’ехаў, бо знаходзіцца тут ужо не мела сэнсу. Сваё 55-годдзе ён сустрэў на чужыне.
55
«Заўтра, не, сёння, бо ўжо апоўначы, мне 55. Пяцьдзясят пяць чаго? Жыццяў, скананняў? Усяго. [.]
Нічога ўжо так не будзе, як было. І дзякуй Богу.
Дзякуй Богу, што даў нарадзіцца. Дажыць да 55. Спазнаць. А хацеў жа памерці маладым. Даруй, Божа.
Не Ты вінаваты, што жыццё стамляе. Вінаваты той, хто стамляецца. “Я не стаміўся, — кажу я сам сабе, — не стаміўся”. І нават веру, што не супакойваю сябе, не ўгаворваю.
За паўвекам пачаўшы жыць з нуля, вучуся не думаць пра будучыню. Ва ўсялякім разе, як думаў дасюль. Думаю: дасць Бог дзень.
Будучыня — люстэрка. Мінулае. Яго хопіць па скон.
Вучуся, гледзячы ў люстэрка, не злавацца, не скардзіцца, не крыўдаваць. Трываць. І вялікая навука наперадзе. Калі Бог дасць.
Не прашу ў Бога нічога, дзякуй Богу за ўсё.
Дзякую за Маці, за Бацьку, якіх любіў, якіх пахаваў. Па-людску ўсё, па-боску.
За каханне дзякую, за каханых. За сям’ю, за дзяцей. Як доўга ведалася, што гэта не трэба, замінае!.. Але Бог ведае болей.
Дзякую за Анёла, які ахоўваў мяне і ратаваў, ахоўвае і ратуе.
Не ўсё ад Яго аднаго, волі Ягонай залежала, маё залежала ад мяне. Нешта магло быць лепш, вышэй, але няма на што і няма на каго наракаць. Хіба толькі на самога сябе — там, дзе самога сябе не хапіла. Толькі дзе гэта, дзе? — калі ўжо ёсць разумение, што і гэткія нараканні — марнае і пустое. Так жыў, такім быў. Не мог быць інакшым. А што шкада, дык што ж. Часам можна дазволіць сабе такую слабасць, гэта не грэх. Прынамсі не вялікі.
Амаль літаратурны грэх.
Дзякую Богу за літаратуру. Прабачаюся, што гнявіў Яго, жадаючы, прагнучы большага, чым Ён даў. Я больш не ўзяў, чым Бог не даў. Не ўзяў лянотай, слабасцю, спакусамі — сваё не ўзяў, што ад мяне залежала. І цяпер наракаць, шкадаваць?.. Калі і ў спакусах жыў — і ў якіх спакусах! — і дзякую Богу яшчэ і за гэта.
Дзякую і за тое, што павёў мяне Бог па свеце, вырваўшы са спакус. Карані засталіся, цяжка, але — шлях. Да самых каранёў, да крэўскіх могілкаў.
9.072001, Фінляндыя, Хельсінкі».
Интервал:
Закладка: