Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера
- Название:Сіндром Кеслера
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Сіндром Кеслера краткое содержание
Сіндром Кеслера - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
СЯРГЕЙ БЕЛАЯР
Сіндром Кеслера
Пасланец добрай волі Асамблеі разумных светаў Айкумены адмірал Хартэсно стаяў на капітанскім мосціку, што нібы скала ўзвышаўся над рубкай кіравання «Ла-Гроа», і назіраў за падрыхтоўкай да гіперпрасторавага скачку. Унізе панавала дзелавая мітусня: важдаліся тэхнікі, адбівалі на клавіятурах барабанны дроб аператары, перагаворваліся каардынатары. Манітор перад Хартэсно дубляваў інфармацыю з галаўнога камп'ютара — пабудова контуру ішла па графіку.
Побач з адміралам стаяў другі намеснік — капітан трэцяга рангу Лаворгс, не толькі падначалены, але і блізкі сябар Хартэсно. Як і адмірал, ён уважліва сачыў за ходам працэсу.
— Хвалюецеся, сір?
— Так, капітан! — кіўнуў Хартэсно. — Не кожны дзень даводзіцца выступаць у ролі дыпламата!
— У Вас усё атрымаецца, сір! — запэўніў Лаворгс. У яго голасе не было і кроплі ліслівасці. Вайскоўцы заўсёды былі наперадзе.
— Спадзяюся! Інакш уся гэтая задума не мае сэнсу!
Погляд адмірала слізгануў па рубцы кіравання і спыніўся на дыску—меднай пазалочанай пласцінцы з запісам гукавых і відэасігналаў, якая была запакавана ў алюмініевы футарал. Дыск з фонаграфічнай капсулай і іголкай для прайгравання запісу апынуўся ў руках Пагранічнай варты Асамблеі выпадкова — аўтаматычны зонд «Ваяджэр-1», які за доўгія гады падарожжаў у касмічнай прасторы стаў грудай металалому, трапіў у зону кантролю супрацьметэарытных сканераў. У гэты час аператар тэставаў сістэмы, таму агонь на знішчэнне мог весціся толькі ў ручным рэжыме. Спецыяліст трапіўся зоркі — адрозніў штучнае стварэнне ад касмічнага цела. На футарале былі выгравіраваны схема, якая паказвала ўстаноўку іголкі на пласцінку, хуткасць яе прайгравання, а таксама спосаб пераўтварэння відэасігналаў у малюнак. Тэхніка была архаічнай, так што з пласцінкай прыйшлося павазіцца. Валтузня акупілася з лішкам — на дванаццаціцалевы дыск у закадаваным выглядзе была нанесена паслядоўнасць са ста шаснаццаці каляровых і чорна-белых малюнкаў: фота сонечнага спектру; выгляд геоіда з нізкай арбіты; атамы і атамныя схемы для паказу структуры і дзялення малекулы ДНК; фатаграфіі і анатамічныя схемы, якія па каз ва лі роз ныя ста дыі мі ца тыч на га дзя лен ня клет кі, аплад нен не яй каклеткі, развіццё эмбрыёна і нараджэнне; восем анатамічных схем; фатаграфіі пейзажаў і ландшафтаў, форм жыцця і істот, якія насялялі планету. На дыскі былі запісаны гукі і музыка, не меўшыя патрэбы ў расшыфроўцы. На пласцінцы прысутнічалі адзінкі вымярэння асноўных фізічных велічынь, схема атама вадароду. Меліся кадры з выявай карэнных звестак аб сістэме, з якой прыйшло пасланне, малюнак схемы пабудовы хімічных элементаў, якія ляжалі ў аснове функцыянавання геоіда.
Планета называлася Зямля. Гэта і яшчэ шмат чаго іншага Асамблея даведалася пасля поўнай расшыфроўкі паслання. Адкрыццё новага свету, які засялялі разумныя істоты, прымусіў Савет Старэйшын сабрацца на пазачарговае паседжанне. На ім было вырашана паслаць у Сонечную сістэму дыпламатычную місію з мэтай далучэння зямлян да Асамблеі разумных светаў Айкумены. Адмірала выбралі пасланнікам добрай волі аднагалосна — адыграў сваю ролю бездакорны паслужны спіс Хартэсно і яго маральна-дзелавыя якасці: аператыўнасць прыняцця рашэнняў у экстраных сітуацыях і ўменне знайсці агульную мову з любой разумнай істотай.
У адмірала не ўзнікла думкі аб адмове — пастанова Савета Старэйшын была абавязковай для выканання. Да таго ж місія азначала высокі гонар. Падрыхтоўка да падарожжа за сто пяцьдзясят тысяч светлавых гадоў доўжылася нядоўга: не прайшло і года, як зоркалёт адправіўся да Зямлі.
— Заўсёды трэба спадзявацца на лепшае, сір! — падбадзёрыў Лаворгс.
— І рыхтавацца да горшага! — адказаў Хартэсно, адрываючыся ад Дыска з тым, каб паглядзець на манітор. — Тое, што «Ла-Гроа» засталося ўсяго шэсць з паловай светлавых гадоў, зусім не азначае, што можна расслабіцца!
— Вы, безумоўна, маеце рацыю, сір! Дазвольце вярнуць эскорт?
— Ні ў якім разе! Узброенымі з прапановамі аб сяброўстве не прыходзяць! Хай чакаюць вяртання місіі! Не хапала толькі, каб зямляне прынялі ахову за флот ува рван ня!
Капітан трэцяга рангу паважна схіліў галаву.
У маўчанні прайшло некалькі хвілін.
— А вось цікава — якія яны, зямляне? — нечакана спытаў Хартэсно.
— Калі зыходзіць з дадзеных, атрыманых пры расшыфроўцы Дыска, людзі мала чым адрозніваюцца ад нас, сір!
— Гэта вонкава! Унутраныя адрозненні могуць быць палярнымі!
— Сір, ёсць толькі адзіны спосаб гэта праверыць — уступіць з чалавецтвам у Кантакт!
Адмірал кіўнуў. На маніторы з'явілася інфармацыя аб гатоўнасці контуру. Услед за ёй у адсеках зоркалёта загучаў сігнал абвесткі. Члены экіпажа пачалі займаць месцы ў кампенсацыйных крэслах.
— Сір! — нагадаў капітан трэцяга рангу, бачачы, што Хартэсно не спяшаецца сыходзіць з мосціка. Адмірал хацеў пераканацца ў тым , што ўсё ідзе як мае быць.
— Іду, Лаворгс!
Мужчыны спусціліся і селі ў крэслы, пасля чаго прышпіліліся. Корпус «Ла-Гроа» завібрыраваў — гіперпрывод пачаў разганяцца. Праз некалькі імгненняў у вушах зазвінела — гудзенне скачковай устаноўкі змяніла танальнасць.
Хартэсно і Лаворгс надзелі кіслародныя маскі. Яктолькі мужчыны выканалі перадстартавыя працэдуры, абодва крэслы патанулі ў сілавых коканах, затым у сферы лінуў амартызацыйны газ. Сірэна змоўкла. Прыемны жаночы голас па гучнагаварыцелю стаў весці адваротны адлік. Як толькі запіс дайшоў да нуля, зоркалёт пачаў імкліва набіраць хуткасць.
«Ла-Гроа» дасягнуў гіпермяжы праз дваццаць пяць секунд. Пераход быў падобны на падзенне ў бяздонную прорву — за лічаныя секунды перагрузка ўзрасла да дванаццаці g. Неадольная сіла ўціснула адмірала і капітана трэцяга рангу ў кампенсацыйныя крэслы, пазбаўляючы магчымасці паварушыцца. На шчасце, жахлівае паскарэнне ніколі не працягвалася доўга.
За дзесяць мільёнаў кіламетраў ад выхаду з гіперпрасторавага калідора ўключыліся тармазныя сістэмы, затым ціск на зняволены ў сферы экіпаж пачаў слабець. Зоркалёт выйшаў з гіперпрасторы ў трох мільёнах кіламетрах ад Зямлі і скінуў хуткасць да дасветлавой — Асамблея разумных светаў Айкумены давала зямлянам час на тое, каб падрыхтавацца да сустрэчы.
Як толькі сілавы кокан адключыўся, адмірал расшпіліў рамяні, сцягнуў маску і выбраўся з крэсла, імкнучыся суняць усхваляванае сэрца. Але даць рады ўсхваляванасці было не проста — моцна ціснуў цяжар адказнасці перад Саветам Старэйшын і ўсведамленне важнасці ўключэння новай расы ў Асамблею.
Гул і вібрацыя зніклі. Прайшоўшы дзвесце тысяч кіламетраў, «Ла-Гроа» нарэшце спыніўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: