Сяргей Белаяр - Стралок
- Название:Стралок
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Стралок краткое содержание
Стралок - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сяргей БЕЛАЯР
СТРАЛОК
Антыўтопія
HTML-старонка, падпарадкоўваючыся руху пальца, павольна слізгала па маніторы. Погляд Дэніэла О'Хары зачапіўся за навіну — «Асоба з храналагічным патэнцыялам, якая жыве ў правінцыі Гуандун, пагадзілася расстацца з цнатлівасцю ў абмен на смартфон. Яна выклала свае фатаграфіі ў сацыяльнай сетцы і напісала, што гатовая пераспаць з любым, хто купіць ёй смартфон».
О'Хара прыгнечана паківаў галавой:
— Вырашана. Сёння!
Раздрукаваўшы дзесяцістаронкавы дакумент, О'Хара сунуў стос аркушаў у чысты канверт i вялікімі літарамі напісаў на ім «Маніфест», пасля чаго прыціснуў канверт клавіятурай. Яго знойдуць, калі ўсё скончыцца. Людзі павінны ведаць, што Дэніэл О'Хара ніякі не маньяк. Гэта было б занадта проста і зручна ўладам.
Выключыўшы камп'ютар, О'Хара вырваў штэпсель сеткавага фільтра і прайшоў у ванны пакой, дзе плюхнуў жменю халоднай вады ў твар. Дэкадэнцтва зайшло занадта далёка. Час прымаць меры.
— Кроў змые бруд! Гэты свет можна выправіць толькі свінцом!
3 трэснуўшага люстэрка на О'Хару глядзеў дваццацігадовы стары. Вада не змагла змыць ані стомленасць, ані злосць.
Вярнуўшыся ў пакой, О'Хара выцягнуў з-пад ложка стары армейскі баул і вываліў на коўдру яго змесціва. Самазарадная вінтоўка дасталася яму ад бацькі. Дакладней ад «бацькі нумар адзін». О'Хара сумна ўсміхнуўся. «Бацькам нумар два»таксама быў мужчына. Чортаў Пол Адзінгтан...
Помпавую стрэльбу О'Хара купіў сам, на грошы, заробленыя ў кафэ. Праца была цяжкай і няўдзячнай, аднак дазваляла мець некалькі лішніх манет. Нядрэнная дапамога для студэнта каледжа,які жыве на невялікую стыпендыю і нячастыя падпрацоўкі рэпетытарам.
I самазараднай вінтоўкай, і стрэльбай шмат карысталіся, але ўсе механізмы былі спраўныя. Патрабавалася толькі зарадзіць зброю.
На тое, каб падрыхтаваць магазіны, сышло паўгадзіны. О'Хара не спяшаўся — працэс супакойваў і адцягваў ад змрочных думак. Зброя дарыла адчуванне сілы.
— Нам сёння прыйдзецца шмат папрацаваць, сябры мае! — О'Хара пяшчотна пагладзіў вінтоўку і стрэльбу, пасля чаго сунуў іх назад у баул. Туды ж адправіліся магазіны і кардонная скрынка са стрэльбавымі патронамі.
Рваныя джынсы i скамечаная футболка ў спалучэнні з кедамі для сённяшняга дзейства не падыходзілі, таму О'Хара пераапрануўся. На яго погляд, аліўкавыя вайсковыя штаны і кіцель былі яму да твару. Зашнураваўшы чаравікі і выкурыўшы цыгарэту, О'Хара падхапіў баул і замкнуўза сабой дзверы. У пакой павінны ўвайсці паліцыя і журналісты, а не рабаўнікі.
— У мяне ўсё атрымаецца! Я прымушу людзей задумацца!
Смецця на лесвіцы хапала — гаспадар арэнднага дома не надта клапаціўся аб чысціні. Містара Томсана куды больш хвалявалі грошы. Сцены пакрывалі графіці. Нічога, акрамя абурэння, яны не выклікалі.
— Рана ці позна за ўсё прыйдзецца плаціць!
Вуліца сустрэла О'Хару цёплым, зусім не лістападаўскім ветрыкам і ракатаннем мноства аўтамабільных матораў.
— Усё спяшаецеся і ніяк не паспяваеце! Няма часу падумаць пра душу! Нічога... Я вас прымушу задумацца аб тым, што адбываецца!
Ад хвалявання трапіць ключом у замочную шчыліну атрымалася не адразу. О'Хара загадаў сабе супакоіцца, інакш уся задума асуджаная на правал. А наступны раз...
— Наступнага разу не будзе!
Матор старэнькага аўтамабіля завёўся з паўабарота. О'Хара дазволіў рухавіку папрацаваць некалькі хвілін на халастых абаротах, затым уліўся ўтранспартны паток. Час набліжаўся да поўдня, так што людзей на вуліцах хапала. Большасць спяшалася па сваіх справах, ні на каго не звяртаючы ўвагі.
— Вы лічыце сябе гаспадарамі жыцця, а насамрэч — толькі марыянеткі ў руках падонкаў, для якіх няма нічога святога. Але сёння ўсё зменіцца — вы пачняце думаць уласнымі мазгамі і навучыцеся самастойна прымаць рашэнні!
Машыны ледзь цягнуліся. Мяркуючы па ўсім, дзесьці адбылася аварыя, і частка дарогі апынулася перакрытай. Да каледжа было каля гадзіны язды. О'Хара прыстроіўся за жоўтым школьным аўтобусам.
— Чаму мы сядзім, а бабуля стаіць? Ёй жа цяжка!
— Разумеет, сынок, калі мы саступім ёй месца, то можам пакрыўдзіць яе!
— Як гэта? — вочы маленькага Дэніэла сталі круглымі ад здзіўлення.
— Зараз паспрабую растлумачыць. Калі мы ўстанем, то гэтым самым прадэманструем, што маладзейшыя і мацнейшыя за яе.
— Так яно і ёсць! Бабуля старая і слабая, i мы павінны саступіць ёй месца! Так мяне вучыла мама!
— Не ўсё так проста, Дэніэл. Па-першае, перастань называць яе бабуляй. Указание на ўзрост i пол — абраза! На нас могуць падаць у суд за ўказанне на тое, што асоба — непаўнавартасная!
— Алетата...
— Не тата, а бацька нумар адзін! Колькі можна паўтараць?.. Гэта не бабуля i не жанчына, а храналагічна адораная вагінальная асоба! Па-другое, забудзь усё, што казала Эрыка! Інакш скончыш, якяна!
— У турме?
У заднім акне аўтобуса дражніліся двое хлапчукоў не старэйшыя за восем гадоў. О'Хара злавіў сябе на думцы аб тым, што тады яму было прыкладна столькі ж.
Убачыўшы, што О'Хара не рэагуе,хлапчукі пераключыліся на таўстуна ў чырвоным пікапе.
— Не таўстуна, а на асобу, якая пераадольвае цяжкасці праз свае гарызантальныя прапорцыі... Куды коціцца гэты свет? Мала таго, што мы лічым белае чорным, а чорнае — белым, дык яшчэ i можам атрымаць кухталёў за тое, што называем рэчы сваімі імёнамі!
Рукі пацелі, і О'Хара па чарзе выціраў іх аб штаны. Як ён і баяўся, захоўваць спакой аказалася няпроста. Усё ж такі не кожны дзень бярэш у рукі зброю.
— Мілы, я патрабую, каб ты неадкладна пазбавіўся ад гэтага праклятага аўтамата! Ён агідны i палохае мяне! Альбо ты хочаш, каб я атрымаў стрэс i не мог больш пісаць? — Пол Адзінгтан быў апрануты толькі ў кароткі шаўковы халат, які адкрываў ягадзіцы з гуллівай татуіроўкай.
— Што ты такое кажаш, каханы? — бацька ўскочыў, ледзь не паваліўшы камп'ютар. — У мяне нават у думках не было замінаць табе тварыць!
— У такім разе зараз жа выкіні гэту пачварнасць з дому!.. Ах, мне трэба выпіць — пачынаецца прыступ мігрэні!
Бацька выцягнуў вінтоўку з насценнай шафы, але выкідаць зброю не стаў. Яна перавандравала на гарышча, дзе была забытая. Лепшага месца не прыдумаеш — бацька нумар два ніколі не заглядваўтуды, бо панічна баяўся бруду i пылу.
Праехаўшы з сотню метраў, машыны зноў дружна ўсталі.
— Пракляты гарадскі трафік!
Тыя, у каго нервы былі слабейшыя, раз-пораз да тлуму ціснулі на клаксан. Сёй-той лаяўся. I ўсе стараліся прарвацца наперад.
— I ніхто не прапусціць «хуткую»! Пэўна такая ж спяшалася да Сьюзан!
Карэту «хуткай дапамогі» заціснулі паміж грузавіком, пазадарожнікам і седанам. Кіроўцы ігнаравалі пробліскавыя маячкі і сірэну.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: