Сяргей Белаяр - Стралок
- Название:Стралок
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Белаяр - Стралок краткое содержание
Стралок - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
— Больш няма мужчын, засталіся асобы!
Сысці з дому трэба было раней, але Дэніэлу бракавала духу на рашучы крок. Адбівалася выхаванне. Ды і пасля смерці Сьюзан ён ніяк не мог ачуняць.
— Я кахаю цябе, Сьюзан!
МакКалахусміхнулася і, натапырыўшы Дэніэлу валасы, сказала:
— Ты такі смешны, Дэн!
— Не, праўда!
Некалькі бясконца доўгіх імгненняў Сьюзан глядзела ў вочы О'Хары, а затым пацалавала яго ў шчаку.
Гэта было за чатыры дні да таго, як дзяўчыну збіў на машыне п'яны сенатар ад кіруючай партыі...
— Дваццаць два!
Забіваць аказалася лёгка. Ніякіх згрызот сумлення О'Хара не адчуваў. Яго жэрла полымя нянавісці.
Грукат самазараднай вінтоўкі гуляў пад скляпеннямі каледжа, нагадваючы перастук кастаньет. Кулі наскрозь прашывалі чалавечыя целы, крышылі цэглу і бетон, калолі дрэва, ператваралі ў пыл мармур.
— Дваццаць два!
О'Хара пераступіў забітага, мімаходам адзначыўшы, што гэта дэкан. Хабарнік атрымаў па заслу-
— Дваццаць два!
Даведаўшыся пра смерць Сьюзан, Дэніэл праплакаў увесь дзень. Бачачы стан сына, бацька ў пакой не заходзіў, а вось Пол Адзінгтан не прамінуўукалоць:
— Гэта ж трэба, як мы знерваваліся з-за смерці самкі!
— Ідзіце адсюль, містар Адзінгтан!
— Чорта з два! Хачу паглядзець на ідыёта, які аплаквае вагіну!
— Калі ласка!
— Ты яшчэ будзеш мне ўказваць, шчанюк!
Дэніэл уткнуў галаву ў падушку і заціснуў далонямі вушы. Больш за ўсё яму ў гэты момант хацелася памерці.
— Дваццаць два!Ствол вінтоўкі хадзіў па баках, косячы студэнтаў і выкладчыкаў, якія выскоквалі з аўдыторый. Сцены размалявалі чырвоныя рагі крыві, падобныя на карціны вар'ятаў-абстракцыяністаў.
Лекары знайшлі ў маці рак грудзей. Аперабельны, але ніхто не ўзяўся за скальпель — урад вырашыў адмовіцца ад траты грошай на «рэтраградаў». Эрыка працягнула яшчэ шэсць з паловай месяцаў.
— Дваццаць два!
Ад крыкаў і вінтовачнага стаката закладвала вушы, аднак О'Хара не звяртаў на гэта ніякай увагі.
— Гэтая пісала табе кожны тыдзень, але я спальваў яе лісты! — заявіў Пол Адзінгтан, стоячы ў дзвярах дзіцячага пакоя і гледзячы на зборы Дэніэла.
— Што?
— Я пераканаў Эндру, што так будзе лепш для нас усіх!
— Вы не маглі зрабіць так подла, містар Адзінгтан!
— Думаў, я дарую табе тое, што ты атручваў нам жыццё?
— Які ж вы падлюга!
— Вымятайся і назаўсёды забудзь дарогу ў гэты дом! Табе тут не рады!
Падлога была заліта крывёй. О'Хара ў думках пахваліў сябе за прадбачлівасць — каўчукавыя падэшвы па плітцы не слізгалі.
— Дваццаць два!
Пасля таго, як не стала маці i Сьюзан, О'Хара неаднаразова наведвалі думкі пра самагубства. Ён не бачыў сэнсу ў бездапаможным існаванні. I як толькі не звар'яцеў ад гора?
— Дваццаць два!
Усё змянілася ў той момант, калі Дэніэл убачыў у газеце паведамленне пра тое, што Пол Адзінгтан быў прызнаны паэтам года. О'Хару настолькі ўразіла крывадушнасць, што ў яго галаве нарадзіўся маніфест і ўзнікла жаданне спыніць свет, якія каціўся ў прорву.
Вінтоўку Дэніэл выкраў, калі ні бацькі, ні Пола Адзінгтана не было дома. Ключы ад уваходных дзвярэй, як і раней, ляжалі ў кішэні глінянага гнома, які стаяў каля ганка. Адной вінтоўкі хлопцу было мала, таму ён вырашыў здабыць яшчэ адзін «ствол». Работа ў кафэ мала чым адрознівалася ад катаргі, але Дэніэл не наракаў. У яго ўпершыню ў жыцці з'явілася мэта.
Некаторы час О'Хара баяўся таго, што бацька выявіць прапажу і заявіць на яго ў паліцыю, але месяцы ішлі, а нічога не адбывалася.
— Дваццаць два!
Дэніэл не дазваляў сабе скаціцца да банальнай пометы бацьку нумар два. Гэта было б дробна i зусім не кранала грамадства.
— Дваццаць два!
Як ні стараўся О'Хара кантраляваць расход боепрыпасаў, патроны скончыліся нашмат хутчэй, чым ён чакаў.
Ад душы вылаяўшыся, Дэніэл кінуў самазарадную вінтоўку і пацягнуў стрэльбу.
— Людзі — не болей чым бязмозгія лялькі, калі яны не ўмеюць думаць!
Адзіным мінусам стрэльбы з'яўляўся маленькі магазін — усяго на шэсць патронаў. Перазараджаць даводзілася часцей, але для таго, каб зваліць чалавека, хапала і аднаго стрэла.
Крок — стрэл.
Крок — стрэл.
О'Хара адчуваў ні з чым непараўнальнае пачуццё абсалютнай свабоды.
Крок — стрэл.
Крок — стрэл...
Вугальна-чорная форма байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння паслужыла сігналам да спынення агню.
— Я не павінен дазволіць ім забіць сябе! — О'Хара адкінуў стрэльбу і падняў рукі.
4— 12 сакавіка 2014 года
Интервал:
Закладка: