Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак наўрад ці ў падмурку такіх рашэнняў, як няхай часовая, але ўсё ж (калі рэчы называць сваімі імёнамі) палітычная эміграцыя, палягае нейкая адна прычына, звычайна гэта шэраг прычын. Вось яшчэ адна, можа быць, найбалючая, пра якую Някляеў сказаў толькі аднойчы — з відавочным унутраным напружаннем. «Калі той жа міністр замежных спраў Урал Латыпаў, з якім былі мы ў прыязных, амаль сяброўскіх адносінах, угаворваў мяне вярнуцца і пытаў: “Ты што: не верыш гарантыям прэзідэнта? Ці ты мне не верыш?..” — я ківаў, як балванчык кітайскі, на ягоныя словы галавой і не мог растлумачыць, не мог сказаць яму ўсё, як ёсць: “Урал, ды не мучайся ты, веру, але... Але як мне быць з “сябрамі” маімі?.. Як да іх вярнуцца?.. Як з імі размаўляць?.. Як іх слухаць?.. Як рукі паціскаць?.. Як гля- дзець вочы ў вочы?..” Я перад ад’ездам у Варшаву ўсе іхнія кніжкі і падарункі за ўсе гады з хаты павыкідваў! Я бачыць іх не мог, мяне трэсла, калі я думаў, што выпадкова магу з імі на вуліцы спаткацца. Я нібы захварэў на нейкую хваробу псіхічную. І не хлапчук ужо быў, на свеце пажыў, а так прабіла. Наскрозь. І ўсё круціўся і круціўся ў мазгах, быццам іх заела, адзін і той жа эпізод. [...] Калі мяне ўрэшце так прабіла, што я ў шпіталь патрапіў, адзін з маіх “сяброў” — не буду ўжо казаць хто — прыйшоў мяне нібыта праведаць, а насамрэч прынёс паперу падпісаць... Хоць бы з дзяжурным апельсінам ці яблыкам з’явіўся, дык не — з паперай. [...] З лістом у гараж, каб рэдакцыйную машыну выпусцілі! Я рухацца не магу, а ім пакатацца закарцела. І ён бярэ маю руку, якая не рухаецца, і так падсоўвае яе сваёй рукой, падсоўвае, а я падпісваю, падпісваю — катайцеся...

Вось праз што я з’ехаў — і вось да чаго не мог вярнуцца».

Зрэшты, нават гэта была не апошняя прычына, па якой у чэрвені 1999-га Някляеў пакінуў Беларусь.

ПАЛАНЭЗ

«Тут я был главный редактор газеты, главный редактор журнала, из меня сделали некоего общественного деятеля, который должен был участвовать во всём. В таком положении, как я, не был никто: я стоял на митинге БНФ, а потом шёл в администрацию президента, где собирали всех главных редакторов и учили, как бороться с БНФом. С ума уже стал сходить от этого, — рэзюмаваў Някляеў праз дзесяцігоддзе. — И вдруг такой подарок! Да пошли вы к чёрту, сказал я и засел за письменный стол. И перестал мучаться. Если бы не было этого, не было бы и последних книг — я бы просто не успел их написать».

У паэме «Паланэз», завершанай вясной 2000 года перад ад’ездам з Варшавы ў Хельсінкі, ён агучвае яшчэ адну і, мабыць, найгалоўнейшую прычыну развітання з Радзімай. Сустрэўшыся з Быкавым у чэрвені 2001-га ў Фінляндыі, ён назаве яе.

«Пайшлі прагуляцца па Тампэрэ. Горад паміж двума велізарнымі азёрамі, рака, стары млын — прыгожа... І пасярод гэтай замежнай прыгажосці Васіль Уладзіміравіч, нібы ў працяг дыскусіі пра эміграцыю, спытаўся, якая ўсё ж з усіх прычын, па якіх з’ехаў я за мяжу, была настолькі важкай, што змусіла да такога кроку? “Тут жа ў нечым, — сказаў ён, — адчай...” [...]

Мы стаялі на мосце, вада шумела пад намі... І ў шум вады я стаў расказваць, як яно было, і як паасобку ўсё выглядала драбязой, а, склаўшыся ў адно, сталася прычынай. І я назваў яе ў паэме “Паланэз”, напісанай у Варшаве. Лірычная гераіня паэмы не разумее, чаму лірычны герой пакінуў радзіму, дапытваецца: “Скажы, скажы, дзеля чаго зрабіў ты гэта?..” — і той адказвае: “Найперш, каб зратаваць паэта”. Для мяне гэта і прычына больш чым дастатковая, і адказ вычарпальны, да якога нічога не трэба прыплятаць. Ды тое для мяне, а для астатніх?.. “Вось для вас, — я спытаў, — гэтага дастаткова?» — і ён, гледзячы ў ваду, кіўнуў...»

Праз паўзу Быкаў папрасіў Някляева прачытаць што-небудзь з паэмы. Гэта быў адзіны выпадак у яго жыцці, калі ён чытаў Быкаву — яму аднаму — сваю паэзію. У Тампэрэ, пад шум вады.

— Я не баюся пустаты.

— Таму і край свой кінуў ты,

І зараз тут і там чужы

Сабе і ўсім... Скажы, скажы,

Дзеля чаго зрабіў ты гэта?..

— Найперш, каб зратаваць паэта.

— Якога?

— Можа, не благога.

Я забывацца стаў, якога.

Ён у апошнія гады

Адчуў, што ўжо не малады,

Што ўсё спазнаў каханне... славу..

Надзеў хамут, упрогся ў справу —

І паміраць пачаў...

— Тады

Прыдумаў сам сабе забаву?

— Лічы, што так. Яшчэ з ваўкамі

Не захацеў па-воўчы выць,

Хоць быў абкладзены сцяжкамі...

На развітанне Быкаў падорыць дзве свае кнігі — у адной напіша: «Аднаму з “пахаджанаў”. Паэту Беларусі — Ул. Някляеву з пажаданьнем шчасьця», у другой: «Міламу “пакутніку” ў экзылі Валодзю Някляеву з найлепшымі пажаданьнямі».

«АГЕНТ ОО7»

Някляеў яшчэ не з’ехаў з Беларусі, а газета «Славянский набат» ужо запісала яго разам з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным, Генадзем Бураўкіным, Святланай Алексіевіч, Уладзімірам Арловым ды іншымі сябрамі Беларускага ПЭН- цэнтра ў масонскія спісы, у якіх Някляеў значыўся пад нумарам 007. «ПЕН-клуб — международная организация по защите прав писателей и журналистов. Вывеска для простаков, — так пачынаўся той «выкрывальніцкі» цыкл В. Дашкевіча, які славянафобскі «Славянский набат» (выданне Камароўскага кірмашу існавала тры гады) не стаміўся друкаваць на працягу больш года. — На самом деле — легальный масонский предбанник. Кузница кадров для многочисленных просионистских контор, призванных взламывать чужие традиционные культуры и национально ориентированные государства». І ўжо пра Някляева: «На очереди не менее звонкий политический попрыгунчик — Владимир Некляев (007). По членскому билету ПЕН-клуба почти Джеймс Бонд. Руководит “Володечка” нынешним Союзом писателей Беларуси, является редактором двух изданий, дотируемых государством. В руководимом им журнале “Крыніца” помещены такие знаменательные строки Е. Гучка: “.в список почётных граждан Беларуси среди живых и уже оставивших эту жизнь я предложил бы внести имена таких прекрасных людей, как Михаил Кукабака, Владимир Буковский (кстати, оба пен-клубовца. — В. Д.), Валерия Новодворская. В моём рабочем кабинете висели бы изображения Иисуса Христа, Франциска Скорины, Кастуся Калиновского и Джохара Дудаева. Лично бы я довёл до логического завершения вопрос о Нобелевском лауреатстве Василя Быкова. Я не вызвал бы в качестве авторитетов себе на помощь ни Гитлера, ни Сталина, ни Машерова, ни живых коммуно-фашистских паханов и шпаны.”

Чувствуете, какая “крынічыка” фантанирует? І далей пра тое, што «.“Воло­дечка” тиснул в редактируемой им газете “Літаратура і мастацтва” очередные излияния М. Седнёва — бывшего гитлеровского прислужника: “.сёння беларуская літаратура ў загоне, у занядбанні, пад пагрозай поўнага заняпаду.”» Ды яшчэ пра тое, што Някляеў быццам «.предложил свои услуги в разработке государ­ственной идеологии самому Президенту Беларуси. Легко представить, как и чем будет пахнуть эта идеология».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x