Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Я люблю Россию не меньше, чем Беларусь, могилы моих предков на берегу Волги, под искусственными разливами которой также скрылась не одна Матёра. И ни я, ни любой другой белорусский литератор в здравом уме не скажет вам, что он против России. Это нам приписывают те, кто против Беларуси. И не против я союза с Россией, а против его объединительного либретто, написанного по мотивам политической конъюнктуры. Ну какой ещё вариант, какое ещё условие, кроме отказа от независимости, могут быть предложены Беларуси, если речь идёт о едином государстве? Никакого другого - это очевидно. [...] .одна страна-сторона готова сдать свою независимость, а другая страна-сторона, что выглядит не краше, готова эту сдачу принять. Если не позор, то что это такое? Чтобы не участвовать в нём и даже не быть ему свидетелем, я и уехал - мне за такую цену не нужно ни дружбы, ни братства, ни единства».
Гэты нумар газеты Аскоцкі ў кастрычніку даслаў Быкаву, праўда, у суправаджальным лісце пісаў: «Дошёл слух, что Некляев уже помирился с президентом и вернулся на Родину. Если так, то его заявления имеют чисто исторический характер. Тем более: пусть останется как память о зигзагах судьбы.» Але гэта зноў жа былі чуткі, насамрэч Някляеў не мірыўся з Лукашэнкам і не вяртаўся на Радзіму.
Палітыкай у Польшчы ён больш не займаўся. Зноў стаў пісаць - недзе пад гэты час узніклі першыя радкі паэмы “Паланэз”, якімі ён развітваўся (“Бывай, Яблонская, бывай!..”) не толькі са сваёй лірычнай гераіняй. «Два шляхі маю - мастацтва і вера. Чалавек не закон, не падлягае перагляду. Я б хацеў зьмяніць сябе. Я ўсё жыцьцё сабой незадаволены».
Што ж тычыцца Інстытута Беларусі, дык ён усё-ткі будзе створаны, але пад назвай «Беларускі дом» і - толькі праз дзесяць гадоў. Створаны ў самой Беларусі.
ПАЛКОЎНІК ПЯТРОВІЧ
У чэрвені 1999-га Някляеў піша здзеклівую песенку «Полковник Петрович», якую адразу друкуе газета «Имя».
По роскошной Варшаве гуляю
В тополином июньском снегу.
Заметаю тебя, заметаю
И никак замести не могу
Припев:
Руки в брюки, кепчонку на брови,
Сигаретка дымит на губе...
До свиданья, полковник Петрович,
Поцелуй за меня КГБ.
С панной Анной мазурку танцую,
С ней купаюсь в любви и вине,
Только что мне её поцелуи! —
Если друг мой тоскует по мне.
Припев.
Как прекрасна свободная Польша,
Разорвавшая лагерный круг!..
Мы с тобой не увидимся больше,
Если даже и встретимся вдруг.
“Герой” песенкі, як пазней напіша яе аўтар, патэлефанаваў яму — і з гэтага часу Някляеў урыўкамі, даволі дазіравана стаў распавядаць пра тое, што ж начасмрэч адбывалася ў Беларусі і Польшчы пасля таго, як ён абвесціў, што вяртацца з замежжа пакуль не збіраецца.
«Пры вонкавым алімпійскім спакоі рэальна ўлада паставілася да сітуацыі нервова і зусім сур’ёзна. Нават больш нервова і больш сур’ёзна, чым я меркаваў. Былі ў мяне і сустрэчы з яе прадстаўнікамі, і тэлефонныя перамовы з імі, але паколькі кожны раз ставіліся ўмовы канфідэнцыяльнасці, і я даваў на тое згоду, дык няхай так яно і застанецца. Хіба што Урал Латыпаў, з якім мы таксама сустракаліся ў Варшаве, не ставіў ніякіх умоў і не рабіў з нашай сустрэчы таямніцы, гледзячы на гэта, мусіць, прасцей за іншых — як на частку сваёй работы.
Сутнасць усіх размоў зводзілася ў агульных рысах да майго вяртання і да магчымых у такім выпадку ўзаемных кампрамісаў. Мяне пераконвалі, што вось-вось адбудзецца значная карэкцыя ў знешняй палітыцы, ураўнаважанне яе ў накірунках на Усход і Захад, і ўжо ўсё падрыхтавана да змен у палітыцы ўнутранай — са зменай на ключавых пасадах людзей, якія за яе адказваюць. Даводзілі гэта ўсё ў адзін голас, і я ўжо гатовы быў даць таму веры, бо паверыць хацелася. Уладзімір Канаплёў ні слова не выдумаў, калі сказаў у сваім інтэрв’ю “Советской Белоруссии”, што я далечваюся і вяртаюся. Але ж нічога тым часам не адбывалася і не змянялася. [...]
Ад пачатку ўсіх цікавіла місія Паўла Якубовіча [...].
Ён раскінуў карты ў нечаканы для мяне расклад — і па тым раскладзе я гарантавана і шмат у чым выйграваў, але гэта была не мая гульня. Дый нагуляўся я ў падобныя гульні з вялікім пераборам. І Павел Якубовіч, як мне здалося, без асаблівай крыўды за дарэмныя свае высілкі тое зразумеў. Можна колькі заўгодна падазраваць яго ў тым, што ён тут нешта і для сябе выгадаў, але гэта быў адкрыты рух насустрач, а не ўдар у спіну. Тое самае магу сказаць і пра Уладзіміра Канаплёва.
Справабавалі мне дапамагчы і яшчэ колькі чалавек з самых сур’ёзных дзяржаўных структур, з якімі раней я быў ледзь знаёмы, ці нават яны былі толькі знаёмымі маіх знаёмых. Так што не ўсё кепска з людзьмі на нашай Бацькаўшчыне. Нават за грошы і прывілеі не ўсім падабаецца абыякава назіраць, як знішчаецца Беларусь».
Праз дзесяцігоддзе ў адным з інтэрв’ю Някляеў прывядзе нават вытрымкі з тэлефоннай размовы з Замяталіным, які, згодна іранічнай заўвагі Някляева, узначаліў штаб па яго вяртанні і неаднойчы тэлефанаваў яму ў Варшаву, бо Лукашэнка даў прамое ўказанне: зрабіў памылку — выпраўляй! Тры мікракасеты з запісам тэлефонных размоў з Ул. Замяталіным, У. Латыпавым, Ул. Канаплёвым і М. Падгайным Някляеў знайшоў у сваёй паштовай скрыні... як падарунак да дня народзінаў.
«В. Заметалин: Владимир, мы тебя ждём по окончании отпуска, ждём в нашей стране, ждём, собственно, гражданина нашей страны, не видим совершенно повода и причин, чтобы Владимир Прокопович Некляев сделал те шаги, которые не соответствуют... [Далей неразб.]
В. Некляев: Ну, и под что, Владимир Петрович, ждём-с? Пад краты, як кажуць беларусы? Под компромат с доносами, который увидел я на твоём столе и ты его на моих глазах картинно порвал, а у президента оказался другой...
В. З.: Погоди, Владимир, какой другой? Ты видел его у президента?
В. Н.: Нет. Как я мог его там видеть?
В. З.: Тогда о чём мы говорим?.. Я порвал то, что ты видел.
В. Н.: Да... И начал рвать меня с корешком...
В. З.: Владимир, кто-то тебя дезинформировал. В этом направлении нет и вообще не может быть разговора.
В. Н.: В этом направлении есть разговор.
В. З.: Поверь мне, нет. Давай доверять друг другу.
В. Н.: Тогда есть разговор в параллельном направлении... Вот ты мне объясни: допустим, Подгайный, то есть Госкомитет печати, всё по своей инициативе делал...
В. З.: Не допустим, а так оно и было.
В. Н.: Хорошо, но не распространяется ведь власть Подгайного на то, чтобы напустить на меня и Комитет госконтроля, и ОБЭП, и КРУ Минфина — это ведь уже совсем другие дела. И так копали, будто я, не знаю, нефтью торгую, валюту печатаю. А потом ещё и документы украли, чтобы кто-то подумал, будто что-то в них всё же нашлось.
В. З.: Про документы я впервые в твоей статье прочитал, даже не понял, что за документы?.. Что же касается Комитета государственного контроля, то Подгайный действительно не имеет таких полномочий, равно как и я. Эта организация напрямую подчиняется главе государства..»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: