Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МАЦІ

«Мама Стася - это душа от духа деда Яся. Дед на неё крепко надеялся. Каждый год он продавал корову, чтобы мама выучилась. И она закончила четыре класса польской школы. На большее коров не хватило.»

«[1971(?)]

Здравствуй, Вова.

Прошу тебе, пиши нам частые письма, а то мы не знаем, как ты там живёшь. Мы тебе посылаем 50 руб. на “до востребования”, смотри аккуратно, бо больше в ноябре мы прислать не сможем, бо отец поедет в санаторий. Но на питание не жалей, питайся хорошо, смотри за здоровьем, на питание нам хватит. Сходи в ма­газин “Детский мир” и посмотри, может, там найдешь штаны такие вязаные, как у тебя были. Они не больше 10 руб. Купи обязательно поддевать, а то простудишься.

Теперь отец говорил, что ты уже хочешь бросить учиться, но если тебе это что-нибудь даёт, то учись, мы будем помогать, сколько сможем. Я думаю, если надо пройти практику, то походи по школам в Москве, может, там устроишься, хоть бесплатно.

Смотри, что тебе нужно, то пиши. У нас всё по-старому, живём помалу, рабо­таем. Смотри, чтоб у тебя всё было благополучно.

Твоя мама».

«Мы з братам спазніліся.

У шпітальнай палаце стаялі шэсць жалезных ложкаў, і на пяці ложках ляжалі хворыя жанчыны, а шосты быў пусты, зусім пусты, з яго нават матрац знялі, скрозь драцяную сетку віднелася пафарбаваная драўляная падлога, пад ложкам нявытаптаная, таму нібыта гусцей пафарбаваная, чым пасярод палаты, дзе мы застылі, дапытліва пазіраючы на хворых старых жанчын, у якіх не было пра што пытацца, бо ўсё відавочна, але я ўсё ж спытаўся: “А дзе Анастасія Іванаўна?..”-і пяцёра хворых старых жанчын неяк паспешліва, адна перад адной, я ніколі не забуду гэты хворы, старэчы хор, на розныя галасы прапяялі, прамармыталі: “Памерла. памерла. памерла. памерла. памерла”.

Маці ляжала ў трупярні адна - зусім голая на высокай, мне па пояс, кушэтцы. Зрадзела-пасівелыя валасы, абветраны, снегам шэрпаны і сонцам палены твар, спрацаваныя, у вузлах і зморшчынках, рукі, стаптаныя, на падэшвах стрэсканыя, ногі і - ад грудзей па калені - гладкае-гладкае, белае-белае, маладое-маладое, яшчэ цёплае, цела. Недагладжанае, недапешчанае, недалашчанае.

Мы купілі ёй самую прыгожую, якую толькі знайшлі ў Смаргоні, сукенку. Пры жыцці пра такую яна і не марыла.

Пры жыцці, калі я пытаў: “Што падарыць табе на дзень народзінаў?” - кожны раз адказвала: “А ты дай мне якую капейчыну, я сама сабе куплю што- небудзь.” І купляла парсючкоў. Каб вазіць мне і брату кілбасы, вяндліну.

Цягала і цягала ў Менск тое мяса разам з трохлітровікамі марынаваных гуркоў, памідораў. Прыязджала з такімі клункамі, што не падняць. Калі мы казалі ёй, каб не гарбела, не цягала, бо ўсё ў крамах ёсць, слухала, галавой ківаючы: “Ёсць - і дзякуй Богу.”

Аднойчы, не паддаўшыся на яе хітрыкі з капейчынай, за якую сама сабе яна што- небудзь купіць, я завёў яе ў смаргонскую краму і купіў ёй футра. Назаўтра, калі мы справілі дзень яе народзінаў і з’ехалі, яна пайшла на кірмаш, прадала футра і купіла парсючкоў.

Днём ёй не было калі, а ўвечары, пакуль вочы бачылі, яна чытала. Беларускія кнігі, рускія, польскія. Яе здзіўляла, што людзі ўсё пішуць і пішуць, калі ўжо ёсць Святое пісанне - і ёй цікава было: што ж яшчэ нехта можа прыдумаць, апроч таго, што прыдумаў Бог?

Траціну жыцця прарабіла яна бухгалтаркай у канторы машына-трактарнай станцыі і расказвала майму малодшаму брату казку пра чарцяня з іменем Бухгалтар, якое прыдумала бухгалтэрыю.

Бацька быў хворы на рак, сам ужо не ўставаў, і мы не казалі яму, што маці памерла, пакуль не прывезлі яе дахаты ў труне. Вывелі яго, каб развітаўся, у пакой, дзе яна ляжала, і ён схіліўся да яе і спытаў, з ёй жыццё пражыўшы: “Хто гэта?..” І я да сёння - грудзьмі і спінай - помню, як працяла, наскрозь пранізала мяне гэтае, здавалася б, амаль вар’яцкае пытанне.

Мы пахавалі маці ў Крэве, дзе яна нарадзілася і куды хацела вярнуцца на вечны спачын - да бацькоў, да дзядоў, да продкаў.»

Пішучы ў 2009-м прадмову да кнігі ліставання Рыгора Барадуліна з мамай Кулінай Андрэеўнай, Някляеў павініцца: «Мне сорамна, я вінаваты, што ні гэтулькі лістоў маіх, ні столькі вершаў, ёй прысвечаных, мая маці не прачытала. Даруй мне, любая мая Анастасія Іванаўна».

Не па ваду, не па дровы

Маці - да скрынкі паштовай,

Што да асіны за плотам

Коса прывязана дротам.

Скрынку журба адчыняе -

Жоўты лісток выпадае.

«Ліст прычакала ад сына?..» -

Ціха спытае асіна.

1979

«Першае, што помніцца, - маці.

Яна нахіляецца нада мной, за ёю - праз вокны - сонца, залатыя валасы казычуць шчаку, шчабеча рук яе радасць ластаўчыная: “Хлопчык мой.”»

ДЗЕД

Анастасія Іванаўна хрысціла сына таемна і - разам з дзедам. Някляеў кажа, што любоў да Беларусі ў яго менавіта ад дзеда.

«.Дед мой был истинный христианин. Даже в этом ужасном послевоенном белорусском мире, в разорённой деревне он старался создать хотя бы островочек красоты. И потому, например, делал на яблоне восемь-десять прививов для того, чтобы весной получилось фантастической красоты зрелище! И вот он стоял весной рядом с этой яблоней и весь светился! Я смотрел на него, и меня переполнял восторг не только потому, что я любовался этой цветущей красотой, но и потому, что видел, как этим восторгался дед! А поскольку я его любил и всячески доверял его эмоциям, я не мог не довериться и этой его эмоции. И если мою связь с Беларусью обозначить физически, то она произошла именно через этого святого человека, который был истинным белорусом, никогда не думая об этом и не осознавая - белорус он или нет. Он просто родился белорусом, всю жизнь прожил им и белорусом умер. Ничего, вроде бы, для этого не делая».

Калі Іван Маркавіч памёр, ён, распавядаў Някляеў, «паслаў мне з таго свету доказ існавання Бога. Праз гады я напісаў пра гэта ў прыпавесці “Чмель і вандроўнік”, прысвечанай Васілю Быкаву»:

«- І ў галаве вісеў абраз, пад якім ён папрасіў мяне, лёгшы і склаўшы рукі, запаліць свечку. Я запаліў і падаўся спаць у бакоўку, дзе не мог заснуць, падняўся, каб пайсці ў двор пакурыць, выйшаў на чорную палавіну - і дзед на маіх вачах заплюшчыў вочы, усміхнуўся і памёр. І адразу ж пагасла свечка.

Паўза ўзнікла сама па сабе, і чмель спытаў вандроўніка:

- Табе стала страшна?

- Не, - адказаў вандроўнік. - Мне стала светла. Я не бачыў столькі смерцяў, як вы, але ўсё ж некалькі бачыў, і там было страшна, а тут - светла. Толькі я не ведаў, што мне з гэтым рабіць, і зноў схаваўся ў бакоўку. Там скурчыўся, скруціўся, як у дзяцінстве, падціснуўшы калені, і пачаў маліцца. Стаў маліць дзеда, каб пра тое, што я толькі што ўбачыў, ён мне яшчэ і расказаў. Ці неяк паказаў, давёў, што так яно і ёсць, хоць я разумеў, што нельга... але дзед, дзед, я маліў, я так цябе любіў, ты так мяне любіў, дык скажы, што так ёсць, хоць адтуль казаць нельга... але ты святы, табе даруецца, а мне так трэба ведаць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x