Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Тут можно читать онлайн Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание

Зямля Фердынанда - описание и краткое содержание, автор Віктар Карамазаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Зямля Фердынанда - читать книгу онлайн бесплатно, автор Віктар Карамазаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэлена адышла ад акна, а Фердынанд стаяў, глядзеў на тыя сцены, як першы раз іх бачыў.

- Калі там гэтакая казка, чаму б не з’ездзіць? Адсюль, здаецца, блізка?

- Край дзікі. Поўнач. Каб ехаць не адной?

- Так, так. Туды вам трэба ехаць з надзейным мастаком.

Яна паспяшалася спыніць яго празрыстую параду:

- Глядзіце і чакайце. Снег за акном цішэе. Як спыніцца, іншым святлом заззяе камень, тады тое ўбачыце, што ў камені шукаеце.

Ужо ён бачыў, што снег сыпле радзейшы, што срэбра гасне, яснеюць за каналам манеж, вежа, казармы, волкі туман па сценах сплывае ўніз. Не вытрымаў:

- Я штосьці заўважаю.

Выразнейшымі бачыліся камяні ў сценах. Яны хоць хмурыліся, але яснелі, мяняліся ў колеры, настроях.

- Вы чуеце мяне, Гэлена?

Яна не адгукалася.

Ён азірнуўся і, не заўважыўшы ў майстэрні, выйшаў у вітальню. Яе не было і там. Вярнуўся да мальберта. На палітры заўважыў паперку, якой не бачыў раней. Хацеў узяць - трымалі, прыклееную, фарбы. З палітрай да вачэй паднёс і прачытаў на той паперцы: "Глядзіце ў акно. Спяшаюся ў Акадэмію. Прабачце".

Падышоў да акна. Яна перабягала вуліцу і азіралася. Заўважыўшы яго ў акне, махала яму чырвонай рукавічкай.

10

Акадэмічная выстава адкрылася ў адзін з першых дзён сакавіка. Акрамя "Зямлі" Рушчыц выставіў новы "Млын", зімоваю натурай і настроямі не падобны на той, што быў у Савы Мамантава, і эцюд. Гэта была яго першая выстава, калі за свае работы не хваляваўся, хоць і ведаў, што кожная з іх не ўсім па гусце, па думках, па настроях. Цяпер, як ніколі раней, адчуваў, што ён ужо не вучань, што мае свой погляд на мастацтва, на жыццё ў ім, на кожную сваю работу, што адчуванне сваёй карціны, свая думка аб ёй найпершая, да праўды, ісціны бліжэйшая за чужую, бо глыбей, у большых пакутах, у большай шчырасці выкалыханая душою мастака. Да чужой думкі варта прыслухоўвацца, але найбольш аддана верыць трэба сабе, сваёй душы. Куінджы падабалася "Зямля", а Дзягілеву "Млын", а міма прайшлі маладзейшыя мастакі, калегі, нават не запыніліся. Падышлі знаёмыя палякі, хвалілі работы за тэхніку, каларыт, паэзію, але канкрэтнага нічога не сказалі - усё ўвогуле. Каму з іх верыць? Яшчэ ў мінулым годзе ад гэтакай рэакцыі мог перахвалявацца, разгубіцца, але цяпер быў задаволены, што шмат не гаварылі, не вельмі захапляліся, гледзячы ў вочы аўтару, не казалі яму, што ён вялікі майстар, геній, пераплюнуў Куінджы або Левітана, што з ціхай прыкрасцю ў сэрцы ўжо неаднойчы чуў. Хлусня псавала жывапіс. I тая, на карцінах, і тая, што вакол іх кіпела. Цяпер тут, на выставе, яму найперш хацелася ўбачыць, як пішуць іншыя мастакі, сябры, што яны, у сталіцы жывучы, знаходзяць для сваіх пейзажаў, хто як мяняецца або ламаецца, хто што шукае ў мастацтве. А ўжо свае працы паказваў хутчэй як візітоўку, што давала дазвол на ўваход сюды, на гэтую мастацкую дэманстрацыю, не толькі да экспазіцый, але і да натоўпу аматараў і знаўцаў жывапісу, да мастакоўскага бамонду, іх поглядаў, настрояў.

Прэса, якая ў мінулыя гады старалася падтрымліваць маладыя таленты, цяпер або іх закрэслівала, або замоўчвала. Каб зразумець яе, трэба было ўбачыць тое, што яна закрэслівае ды замоўчвае.

Быў Куінджы на адкрыцці выставы. Трымаўся збоку ад акадэмічнага натоўпу, адміністратараў, нібыта замежны госць, выпадкова запрошаны. Маўклівы, прыгнечаны.

З’явіўся нават імператар, здзівіў адразу ўсіх, што ціха, без звычайнай вакол сябе світы падыходзіў да кожнае карціны, уважліва разглядаў. Хтосьці ім захапляўся, хтосьці губляўся: што гэта абяцае мастацтву, ма­стакам? Любоў, павагу, клопат? Ужо набліжаўся і да Фердынанда, ужо Фердынанд чакаў, што яму скажа, калі не скажа, дык што падумае пра мужыка, бізун у яго руцэ і пра валоў, ці спадабаюцца яны яму, ды рап­там аб’явіліся каля цара Вялікі князь - прэзідэнт Акадэміі, яго намеснік, рэктары, шчыльным, у чорных фраках, гуртам павялі святлейшага міма валоў да наступнай экспазіцыі.

Фердынанд выйшаў з залы. Яму хацелася хутчэй дадому, ад усіх - у свой кут, там - адзіноты. Не атрымалася, бо нечакана апынуўся ў абдымках Пурвіта:

- Ну, дружа, твае валы - краса і вышыня выставы. Яны нас усіх ратуюць.

Твар Вільгельма свяціўся шчырасцю і радасцю, нібы ўсё гэта хтосьці

казаў яму самому. Ды тут адразу з-за яго спіны пачуўся голас Бровара, таксама калегі па майстэрні:

- Ме-та-фі-зі-ка.

Фердынанд злёгку разгубіўся: што і каму з іх адказаць на гэтакія прывітанні? Перад апошнім узнік Разенталь, які любіў і ўмеў мірыць процілеглыя думкі:

- Сам ты метафізік. Жывых валоў яшчэ не бачыў. - Узяў Фердынан­да пад руку. - Твая карціна безумоўна лепшая. Яшчэ два-тры мазочкі на пярэднім плане, на поле, пакладзеш і на сваіх валах увесь свет можаш аб’ездзіць.

- Ну так, павесяліш людзей. I белых, і чорных, і жоўтых.

Усім весела зрабілася.

- Як хочаш, - рагатаў і Разенталь. - Табе ў вёсцы ўсяго хапае. Для цела, бачу, і для душы, Можаш з яе не выязджаць. Жыві, працуй і ра­дуйся. Але валоў, мужыка з бізуном, тваю зямлю ўвесь свет зразумее. Я пра гэта.

- Увесь свет, акрамя Пецярбурга, - уставіў Бровар.

- Акрамя цара і Бровара, - дадаў Пурвіт.

- Ды яшчэ Дзягілева, - дадаў Фердынанд.

Усіх выслухаўшы, Разенталь прадоўжыў сваю думку:

- Твой пэндзаль, Фердынанд, трапіў у тое месца, адкуль жыццё ўсюды пачалося: поле, мужык, валы.

- Я рады гэта чуць...

Але хвіліны радасці заўжды карацейшыя за хвіліны роспачы, і тое, што хвалявала, вылівалася з душы ў сшытак:

"Я стомлены.

Няхутка яны ацэняць нас. Мы ў іх вачах рамеснікі, якія палююць на іх кішэню ды ласку.

Прыкрае пачуццё гняце душу пасля афіцыйных прыёмаў, дзе чалавека пазбаўляюць годнасці і прыніжаюць.

Без разумения, без прызнання сваіх намаганняў цяжка трымаць раскінутыя ў палёце крылы. Абыякавасць - гэта волава. Цяжка".

У гэтакім настроі Фердынанд губляе жаданне заставацца ў сталіцы і вяртаецца ў вёску.

11

Май - вясна ў найчысцейшай квецені. Бялюткая, але ўжо зелянее.

У Ганны, сястры, дзень Анёла. Разам з ёю Фердынанд на набажэнстве ў касцёле. Выдатна спявае хор. "Вітай, Марыя", "Багародзіца" ачышчаюць і ўзвышаюць душу.

Увесь вечар музыка і ў доме. За клавіятуру садзяцца то маці, то Ганна, то паненка Марыля.

Хатняя музыка супакойвае, але не гэтак, як тая, што ў касцёле. На іншых, паніжаных рэгістрах яна спакваля ўлівае ў стомленае гарадской нервовасцю цела выразна зямныя, ад жыцця ў прыродзе рытмы, сілы, настроі.

У вёску да Фердынанда прыходзяць лісты. Не з Пецярбурга, дзе пакінуў сяброў па мастацтве, не з Менска, дзе сябры маленства, па гімназіі, а з Вільні, з Варшавы, дзе не было, здавалася, блізкіх людзей. Незнаёмыя дзеячы культуры, мастакі выказвалі захапленне карцінамі, убачанымі на выставах, здзіўляліся, што Еўропа пра яго мастацтва яшчэ не ведае, прасілі новыя работы для сваіх выстаў, прапаноўвалі наладзіць персанальныя экспазіцыі ў Варшаве, Кракаве, Вільні. Гэтакія лісты прывязвалі да еўрапейскай культуры, чаго душа якраз і шукала апошнім часам. Не адгукнуцца на іх Рушчыц не мог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Віктар Карамазаў читать все книги автора по порядку

Віктар Карамазаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Зямля Фердынанда отзывы


Отзывы читателей о книге Зямля Фердынанда, автор: Віктар Карамазаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x