Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Тут можно читать онлайн Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Современная проза, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда краткое содержание

Зямля Фердынанда - описание и краткое содержание, автор Віктар Карамазаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Зямля Фердынанда - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Зямля Фердынанда - читать книгу онлайн бесплатно, автор Віктар Карамазаў
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Пецярбург. 13. 01.

На нас пачынаецца аблава".

"Пецярбург. 14. 01.

... тое самае. Кожны выпускае на нас сваіх сабак, нацкоўвае, імкнецца абсмяяць і адчувае сябе ўпэўненым, бо ведае - яго ніхто не ўкусіць. Ужо пра бульварную прэсу не кажу, там нейкі канкан.

Маўчу, хоць пакутую, маўчу, бо не хачу належаць да шматлікіх, хто заўжды мае прэтэнзіі. Маўчу, бо хоць гэтая цярплівасць дае нейкую радасць".

Крыху ранейшы запіс - горыч яшчэ і за сваіх:

"Дзіўлюся з братоў-жывапісцаў. Бедныя. Седзячы ў сваіх клетках, яны згубілі свабоду рухаў. I калі да іх прыходзіць нехта прызвычаены да паветра і большых прастораў, іх ахоплівае страх і недавер... Яны страцілі свае інстынкты і натуральнасць".

З гэтага змрочнага настрою час ад часу выбіваюцца думкі зусім іншыя, паўнюткія маладых творчых сіл, светлых надзей, ніякім злом не вынішчаных з прагнай да жыцця і працы душы:

"Паехаў у Эрмітаж. Трэба шукаць вяршыні. Туды не даходзяць гукі людской сваркі, вулічны гармідар, там ціха, ясна, там спакой".

Але ўсё тое - там, ціха ды ясна, а што тут? Як ісці да вяршынь, калі тут "... аблава"?

Фердынанд знаходзіць Пурвіта, каб развітацца. Бліжэйшы сябра ў яго пытаецца:

- Цяпер - куды?

- У вёску, у прыроду. Там, толькі там ціха і ясна. I можна працаваць. Толькі там. І нідзе больш.

- Тут жыць не можаш без яе?

- Не магу. Без цішыні, без волі, без адчування, што я тут свой, патрэб­ны. I без Гэлены. Не магу. Мог, жыў, пакуль штосьці свяціла, грэла. Была надзея, мара. Цяпер усё тое - успаміны, а ўспамінаць можна і там, у вёсцы.

- Надоўга едзеш?

- Сэрца падказвае, што надоўга. Магчыма, назаўсёды. I думка з сэрцам згодная.

- Але доўга жыць у вёсцы ты ўжо не зможаш. Ты, Фердынанд, з немалымі амбіцыямі, задаволіць іх вёска напоўніцу не зможа. Я ведаю, як ты яе любіш і як яна любіць цябе. Але... яе адной табе будзе мала, ты будзеш шукаць з яе, яе любячы, выйсце ў большы, шырэйшы свет. А куды? Дзе ты яго знойдзеш, як не тут? Калі не ў Пецярбурзе, дык у Варшаве? У Кракаве? Але ж ты не вандроўнік, ты мастак, у тваёй душы твая зямля, твая мастацкая школа, школа Куінджы. Там няма ні Куінджы, ні Левітана. Няма і Шышкіна. Няма і Сярова... Якіх ты любіш.

- Там імпрэсіяністы. Там Матэйка, быў і ёсць.

- Імпрэсіяністы, лепшыя, далёка. Матэйка - жывапіс гістарычны, фігуратыўны. А ты -пейзажыст. Там у пейзажы -пастаноўка, знешні бляск, фармальнасць, мала душы, псіхалагічнай глыбіні. Там іншая школа. Яна цябе высушыць. Я ведаю, як цёпла цябе прымаюць у Варшаве, у Кракаве. Рабіць гэта прыгожа там умеюць. Шмат абяцаць умеюць. Але што з гэтых абяцанняў атрымаецца праз год, праз два, праз тры?..

- Усё гэта, Вільгельм, я ўжо бачыў, ведаю.

- Бачыў, ведаеш. Але гэтага мала, каб перасцерагчыся і не згубіць сябе, тое, што ў табе ёсць, сваю душу.

- Як ведаю, то і перасцерагуся.

Вечарэла. Яны выйшлі з карчомкі, стаялі на беразе заледзянелай Нявы. Халодны паўночны вецер гнаў па-над горадам нізкія шэрыя хмары, і горад пад імі глядзеўся такі самы халодны і шэры, як тыя хмары, хаваючы ў шэрані ўсё золата сваіх крыжоў, купалоў і шпіляў.

POST SCRIPTUM

У Фердынанда Рушчыца былі светлая цвярозая галава і тонкая інтуіцыя, ён усё бачыў і шмат прадбачыў, але не прадбачыў, што, звязаўшы маладое жыццё з Варшавай і Кракавам, усяго праз некалькі гадоў, у 1908, напіша свой апошні алейны пейзаж "Гняздо" з родным, у роднай прыродзе, до­мам пад шэрымі навальнічнымі хмарамі, і пры ўсёй вялікай, яшчэ далёка не страчанай у нягодах жыцця любові да жывапісу назаўсёды схавае ў скрыню сваю палітру і свае трыумфальныя пэндзлі.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Віктар Карамазаў читать все книги автора по порядку

Віктар Карамазаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Зямля Фердынанда отзывы


Отзывы читателей о книге Зямля Фердынанда, автор: Віктар Карамазаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x