Кузьма Черный - Маленькая жанчына (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Маленькая жанчына (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Кузьма Черный - Маленькая жанчына (на белорусском языке) краткое содержание

Маленькая жанчына (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Маленькая жанчына (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Маленькая жанчына (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кузьма Черный
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Черный Кузьма

Маленькая жанчына (на белорусском языке)

Кузьма Чорны

Маленькая жанчына

Яны iшлi ляснымi сцежкамi i глухiмi закуткамi. Iшлi з дзецьмi. Меншых неслi на руках. Яны былi маўклiвыя. У гэтай маўклiвасцi было адзiнае для ўсiх iх пачуццё - вялiкае i наймацнейшае за ўсё, што асталося цяпер у iх жыццi. Гэта была нянавiсць, i ёй не было нi канца, нi меры.

Найбольш гэта былi жанчыны. Былi маладыя, былi i сярэднiх год, былi i старыя, але iшла сярод iх адна "жанчына" са "сваiмi дзецьмi", у якой адной з'ядналася ўсё, што было напiсана на многiх тварах, што жыло ў многiх душах. Гэтай "жанчыне" было год дванаццаць, i вяла яна з сабой двое дзяцей. Большаму хлопчыку было год сем, меншай дзяўчынцы - год пяць. Гэтую дзяўчынку яна нават разоў са два спрабавала падносiць на руках. Было гэта паблiзу i раўналежна дарозе з Менска на Маскву.

Бадай-што кожны з гэтых людзей перажываў сваю асабiстую крывавую драму. Адзiн не ведаў, дзе ў страшную хвiлiну дзелiся бацькi, другi не ведаў, дзе дзелiся дзецi. Дзецi, якiя iшлi адны, не ведалi, дзе дзелася мацi. Але ўсе iшлi на ўсход, ад ворага. I ўсё асабiстае злiлося ў кожнага ў адно з усiмi.

Дванаццацiгадовая жанчына, якая вяла сваiх дзяцей, не ведала, што гэта за дзецi. Яна iх спаткала на дарозе адных i ўзяла пад сваю апеку. Калi выйшлi на палявую дарогу i калi з'явiўся над галовамi нямецкi драпежнiк, яна цвёрдым голасам загадала сваiм дзецям упасцi на зямлю i ўпала сама. Увесь натоўп жанчын i дзяцей ляжаў на зямлi, пакуль пералятаў ненаеднiк. Здавалася, што ён ужо мiнуў гэтае месца, але тут ён, зверху напэўна, заўважыў некалькi белых хусцiнак на зялёнай зямлi. Праз гул матора сыпануўся дробны кулямётны стук i так жа дробна сыпануўся на распасцёрты нiц на зямлi натоўп град куль.

Што ж у гэтую хвiлiну рабiла дванаццацiгадовая жанчына? Упаўшы грудзьмi i тварам на зямлю, каб перачакаць бяду, яна заснула самым сапраўдным сном. Трэцiя суткi яна не спала нi часiны i ўсё iшла.

Высыпаўшы кулi, немец зрабiў круг i паляцеў далей. З нейкага iнстынкту дванаццацiгадовая жанчына адразу прачнулася, паднялася на ногi, падняла сваiх дзяцей i стала ў ланцуг усяго натоўпу. I неўзабаве яна ўжо iшла далей, прысутуленая, маўклiвая, з завостраным ад нуды i небыту носам, у стракатай хусцiнцы на мiлай дзiцячай галоўцы. Твар яе сабраўся ў адну рысу, непарушная ўпартасць паклала на яго сваю пячаць. Вочы накiраваны былi ў адзiн-адзiны пункт - глядзелi туды, што ўжо было знойдзена i вядома.

Усё было вядома! Вядома стала, што прыйшла пара вялiкага выпрабавання, смутку i ўпартасцi, непахiснасцi i непакорнасцi. У душы - воля да жыцця, а над душою - крывавы забойца! I свавольная жыццярадаснасць дванаццацiгадовай дзяўчынкi ператварылася ў сталасць спрактыкаванага чалавека, якi многа ведае i да многага iмкнецца. I ўсё гэта было на яе пакутным тварыку.

Раптам яе сямiгадовы хлопчык сышоў убок i пайшоў з ёю побач.

- Iдзi за мной, - строга сказала яна яму, - мне мама казала, што трэба iсцi роўна, адзiн за адным, i спакойна, дык больш пройдзеш i менш стомiшся.

- А дзе твая мама? - абазвалася жанчына, што iшла перад ёю.

- Маму забiла бомбай у Менску, але яна яшчэ мне сказала, каб я iшла адразу ж i не аставалася.

На адзiн найкарацейшы момант тварык яе зморшчыўся, сцягнуўся, рухавасць прабегла па iм, яна мiргнула вачыма, сцiснула вейкi, кулачком правяла па вачах, каб выцерцi раптоўныя слёзы, глытнула слiну i загойдалася далей у роўнай, размеранай хадзе. I нейк адразу ўсе ўскiнулi твары ўгару. Нямецкi драпежнiк зноў ляцеў сюды. Няроўны рокат яго матора хлынуў раптоўна. Цяпер ён iшоў нiжэй, як першы раз, i кругi рабiў вузейшыя. Зноў натоўп жанчын i дзяцей ляжаў на зямлi, i зноў яна ў сваёй стракатай хусцiнцы спала, уткнуўшыся тварам у здзiрванелую абочыну дарогi. Побач з ёю ляжаў сямiгадовы хлопчык, а пяцiгадовую дзяўчынку яна праз сон адчувала працягненай рукой. Яе рука ляжала на руцэ той, якой яна стала замест мацi.

I раптам увесь гэты гарачы i ясны дзень раскалоўся ад свiсту. Усё ўскалынулася i рванулася ўгару. Свет страсянуўся, жудасны гук аглушыў яго, i стала цёмна. Але яна так моцна спала, што больш за хвiлiну не магла апамятацца, калi ўскочыла на ногi з-пад зямлi, якая ўпала на яе балючым тупым ударам. Яе кiнула далёка ад дарогi i засыпала зямлёй. Не паспела яна скiнуць з сябе забыццё, як зноў, ужо з другога боку i так жа блiзка ад яе рванулася з трэскам i грукам зямля. А пасля далей i далей, i так многа разоў. Усё згiнула i знiкла, i раптам заўладала светам цiшыня. Чутно было, як аддаляўся гул, знiкаў у вышынi, якой не вiдно было.

Яна стаяла адна ў гэтым жудасным пекле. Яснага дня ўжо не было. Ад дыму i пылу стаяла ноч. I вось у яе душу пачала сачыцца радасць, што стала цiха. Каленi яе згiналiся, галава хiлiлася к грудзям. Усё яе цела ныла, балела i прагнула спакою. Дарэмна яна старалася што-небудзь разгледзець навокал сябе. З трывогай яна ўспомнiла, што нават не ведае, як завуцца яе дзецi i як iх цяпер паклiкаць, каб яны абазвалiся. Яна апусцiлася на каленi, нейк бокам, i старчма галавой уткнулася ў зямлю, i нi з чым не параўнаная асалода сну ахапiла яе. Але разам з тым кожную хвiлiну яе пранiзвала пакута свядомасцi, што яна не бачыць каля сябе сваiх дзяцей. Раз-поразу яна адрывала твар ад зямлi, шпарка адкрывала вочы, бачыла змрок пылу i дыму i зноў падала ў шчасце сну. I так было многа разоў. Пасля пачаў яснець дзень, i яна з натугай, якая магла быць не пад сiлу самаму моцнаму целам i духам мужчыну, адарвалася ад сну i затапталася назад i ўперад. Ужо не было дарогi, а замест яе ямы. Не было i зялёнай абочыны. Тут ляжала шэрая зямля. Яна працёрла кулачкамi вочы i ўбачыла адарваную галаву той жанчыны, якая iшла перад ёю. У трывозе яна пачала азiрацца, дзе яе дзецi. Але бачыла толькi рукi i ногi, адарваныя ад цел, галовы i скрываўленыя косцi. I тут вочы яе спынiлiся на той малой дзяўчынцы. Дзiця было напалавiну прысыпана зямлёй, але твар быў наверсе. Ён быў чорны ад пылу i дыму. Яна падняла сваё дзiця на рукi. Яно вельмi цяжка дыхала i вачэй не расплюшчвала. I толькi цяпер яна заўважыла, што ў дзiцяцi скрываўлены ногi. Густая ад зямлi кроў цякла бесперастанку. Дванаццацiгадовая жанчына прыцiснула да сябе сваю дзяўчынку i бездапаможна азiрнулася. Хоць бы дзе жывы хто, хоць бы чалавечы голас! Ахоплепая страхам i смуткам, яна, моцна трымаючы пры сабе дзiця, пабегла полем у той бок, дзе стаяла сонца. Два разы яна спатыкнулася i два разы падала, але кожны раз утрымоўвалася на каленях, каб зберагчы тую iстоту, якуго несла на руках. I кожны раз аставалiся на палявой зямлi знакi ад яе вострых каленак. Яна ўсхватвалася i бегла далей, трымаючы ў памяцi толькi адно - туды, дзе стаiць сонца. Гэта яна цвёрда засвоiла: каб не збiцца з дарогi, трэба iсцi туды, дзе ўсходзiць сонца, трэба iсцi на ўсход, к Маскве. Так сказала ёй, умiраючы, мацi. Але цяпер было пасля паўдня. Сонца стаяла высока. З галавы яе выйшла, што трэба праверыць свой кiрунак на ўсходзе сонца. Яна ў гэтыя моманты не магла адумацца i бегла к паўднёваму сонцу, якое ва ўсiм сваiм бляску стаяла над гарачай зямлёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Маленькая жанчына (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Маленькая жанчына (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x