LibKing » Книги » Проза » Русская классическая проза » Кузьма Черный - Прасторны дом (на белорусском языке)

Кузьма Черный - Прасторны дом (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Кузьма Черный - Прасторны дом (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Прасторны дом (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.62/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Кузьма Черный - Прасторны дом (на белорусском языке) краткое содержание

Прасторны дом (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Кузьма Черный, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Прасторны дом (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Прасторны дом (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кузьма Черный
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Выйдзi з сянец! - загадаў Банадысь Клаве.

Яна зразумела i выйшла, збянтэжаная.

- Скiнь з сябе гэты шоўк, каб яго перуны спалiлi! Яшчэ бо выфранцiлася якраз! Пераадзенься ў матчыну адзежу. Зачынiся ў пунi i ляжы да вечара. Да ночы будзь гатова ў вялiкую дарогу... Каму ты ўсмiхалася! Гадаўка! Дык вось чаму ты заўсёды была гэтакая нялюдская! Ты ведаеш, каму ты ўсмiхнулася? Я магу цябе ўзненавiдзець, брыда паганая!

Як атручаны хадзiў ён цэлы дзень i ўсё правяраў акянiцы ў доме. Горкая прыкрасць душыла яго. Агiда i нянавiсць не давалi яму спакою. Клава не выйшла з пунi да самага вечара.

Пасля Банадысь Татарынчык расказваў, што рашучая i ясная думка прыйшла яму ў галаву адразу, як толькi ён убачыў, што немец i Клава абмянялiся ўсмешкамi. За дзень жа ў яго галаве вымеркаваўся план.

Як толькi сцямнела, афiцэры ў самым большым пакоi селi за стол i запалiлi свечкi. Банадысь увайшоў сюды i сказаў таму афiцэру, якi за той дзень колькi разоў гаварыў з iм па-расейску:

- Трэба зачынiць акянiцы. Дом стаiць на высокiм месцы, вокны вялiкiя i з сярэдзiны асвечаны. Не тое што зблiзку, а за кiламетр вiдно ўсё ў доме знадворку. Чаму вы такiя неасцярожныя?

Апошнюю фразу Банадысю ўдалося сказаць з такой шчырай iнтанацыяй, што афiцэр распарадзiўся зачынiць ва ўсiм доме акянiцы. Зачыняў iх сам Банадысь. Ён умацоўваў iх як толькi мог i пабраў знадворку на зашчапы.

Ужо стаяў поўны вечар. Паднiмаўся маладзiк. Дом стаяў на адрыве ад вясковых забудоваў. Было цiха i тут, i там, на вёсцы. Салдаты сядзелi ў кухнi i ў пярэднiм вялiкiм пакоi. Афiцэры вячэралi ў другiм пакоi. Вартавы салдат стаяў у браме на вулiцу. Клава стаяла ў адчыненых дзвярах пунi.

- Iдзi пазабаўляй вартавога, ты ж павiнна ўмець, - сказаў да яе Банадысь. - Увядзi яго ў пуню, а сама выйдзi.

Клава, ужо ў матчыным адзеннi, пайшла да вартавога немца i асталася стаяць з iм. Неўзабаве яны селi на лаўку. Але хутка пайшлi ў пуню. Банадысь зашчапiў на клямку сенцы i адразу апынуўся ля пунi. Клава выйшла адтуль. Банадысь iрвануў дзверы, зачынiў пуню i ўзяў дзверы на крук. У наступны момант ён ткнуў у саламяную страху пунi запалку з агнём. Чвэртку хвiлiны яму трэба было на тое, каб дабегчы да дома, распусцiць пры яго сценах раней развязаныя чатыры кулi саломы i падпалiць. Вартавы ў пунi пачаў грукаць у дзверы. Пуня ўжо гарэла зверху. Банадысь паспеў яшчэ прывалiць бервяном сенечныя дзверы i падкласцi ў агонь пры доме саломы. Ён тузянуў за рукаў аслупянелую Клаву, i яна пайшла за iм проста ў поле. За iмi шыбала полымя i чуўся крык. Толькi праз кiламетраў сем Банадысь сцiшыў хаду, выбiраючыся на выкручастую сцежку ў хмызняку. Клава маўчала, паслухмяная, цiхая, добрая, ужо цяпер падобная да малой дзяўчынкi.

- Цi доўга мы будзем так iсцi? - запытала яна.

- У Шастакоўскiм лесе я найду нашага каваля. Так што, пакуль там у нашым прасторным доме нашы кватаранты выскварацца на ўсе бакi, ты ўжо здолееш усмiхнуцца там у лесе каму сабе захочаш, - адказаў Банадысь Татарынчык.

1944

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Кузьма Черный читать все книги автора по порядку

Кузьма Черный - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прасторны дом (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Прасторны дом (на белорусском языке), автор: Кузьма Черный. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img