Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) краткое содержание

Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Владимир Дубовко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Владимир Дубовко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Я далей не пайду, нешта ў мяне ногi баляць. Пазбiраю тут i тут жа буду вас чакаць.

А мы - далей. Прыйшлi на трэцюю паляну - зноў па жменi цi па дзве набралi, аж праз невялiчкi ўзлесачак - яшчэ паляна. Ягад на ёй, як насыпана... Мы туды... Вось так iшлi з паляны на паляну, вось так нас вабiла чарговая... Колькi мы iх прайшлi - не злiчыць нават. Урэшце сонца павярнула на захад. Трэба нам назад таксама паварочваць. Зноў праходзiм цераз тыя прыгожыя паляны, зноў "хапаем кляновыя лiсточкi" - па жменьцы сунiц. Цяпер больш хуткiм крокам выходзiм на тую самую першую паляну, ад яе зусiм блiзенька i нашае жытло. Шукаем свайго сябра, якога пакiнулi на гэтай паляне, а ён, вочы галiнкай бярозавай накрыўшы, спiць сабе. Побач стаiць посуд яго - пад самую дужку поўны сунiц. Глянулi мы на свае судзiнкi, якiя ледзь запоўнiлi да палавiнкi, глянулi на свае ногi, з якiх аж дым iдзе ад пераўтомы i цiхенька заўздыхалi: "За дурной галавой i нагам неспакой..."

Чыстая праўда!

Дзед Мароз, не чапай гуркi!

Усюды восень прыгожая i багатая, а ў Сiбiры - асаблiва. У перадчаканнi снежнае зiмы, маразоў прырода спяшаецца даць людзям як мага больш асалоды, хараства i пладамi, i барвамi-колерамi. Сотнi адценняў пазлацiстых i чырвоных можна пабачыць на адным узлессi. А ў самой тайзе - грыбы, ягады. Аднымi бруснiцамi несканчоныя прасторы пазайманыя. А рабiны, а журавiны!.. Побач iх гараць-зiхацяць, аж свецяцца сваiм нейкiм казачным святлом незлiчоныя кветкi скрыпеню, кiпрэю, самай цiкавай, самай дружнай таежнай зёлкi. Расце скрыпень вялiкiмi купiнамi, цэлыя паляны займае. Асаблiва любiць ён гарэлыя мясцiны. Колькi пчолы мёду з яго набiраюць-наносяць! Але цiкавы ён яшчэ сваёй самаахвярнасцю. Калi прыходзiць першы мароз, усе крайнiя зёлкi нахiляюцца галоўкамi к сярэдзiне купiны i закрываюць сабой сябровак. Памерзнуць, загiнуць крайнiя, а сярэднiя, як толькi сонейка ўзнiмецца, пачынаюць красаваць так, нiбыта i марозу нiякага не было. I так штодня: гiнуць крайнiя, застаюцца сярэднiя. Бывае, што тыднi два цягнецца такое змаганне з марозам. Толькi калi снегам усё засыпле, тады гiне апошнi скрыпень...

У сiбiракоў ёсць прыкмета, што дзевятнаццатага жнiўня абавязкова бывае першы мароз. Пасля зноў цёплыя днi, але ў гэтую ноч - пiльнуйся.

...Напярэдаднi, гэта значыцца, васемнаццатага жнiўня пайшоў я ў калгасную краму купiць пакосту, дафарбаваць дзе што ў хаце. Ад нас тая крама была за кiламетраў шэсць. Крамнiчыха займалася нейкiмi хатнiмi справамi. Пакупнiкi чакалi колькi часу на вулiцы. Чакаў, трэба сказаць праўду, нецярплiва i я. "Гэта ж так час марнуецца!" - думалася мне. У звязку з гэтай некаторай нервовасцю я не адразу звярнуў увагу на тое, што мяне тузае за крысо пiнжака маленькi хлопчык, тутэйшы жыхар. Тузае i ўсё нешта згадвае Дзеда Мароза ды гуркi. Урэшце я прыгнуўся да яго i запытаўся:

- Што ж табе, мiлы хлопчык, трэба?

Хоць не адразу, але з ягоных слоў я даведаўся вось пра што. Ён, гэты самы юны грамадзянiн, быў ласы да гуркоў. А бабуля яму сказала, што сёння прыйдзе вялiкi Дзед Мароз i забярэ або памарозiць усе гуркi. Вось ён i пайшоў з хаты шукаць таго Дзеда Мароза, каб папрасiць яго не чапаць гуркi. Заўважыўшы ў натоўпе ля крамы вялiкага дзеда з белай барадою, ён i накiраваўся да яго, гэта значыцца - да мяне, i пачаў прасiць, каб я абмiнуў iхнi гарод.

Што рабiць? Прыйшлося, каб супакоiць малога, узяць грэх на душу, выступiць самазванцам першы раз у жыццi.

- Сынок! Iдзi i скажы сваёй бабулi, што я вашых гуркоў чапаць не буду. Усе яны дастануцца на добры спажытак табе!

Той аж затанцаваў ад радасцi.

- Праўда, дзядуля?

- Праўда, шчырая праўда!

Ён пабег да свае хаты, каб прынесцi бабулi такую прыемную навiну.

Калi я расказаў дома пра нашу з iм гутарку, мая жонка пажартавала:

- Прыйдзецца табе iсцi сёння накрываць гуркi ў таго хлопчыка, каб не страцiць свой аўтарытэт перад iм.

Але, на шчасце, у гэтую ноч марозу не было i гуркi засталiся цэлыя без накрывання.

I той бацька, i другi бацька

1

Ён, мой сусед, - каваль. Добры каваль. Асаблiва выдатна ён каваў конi. Самыя наравiстыя, самыя няўрымслiвыя конi ў яго станавiлiся рахманыя, супакойныя, пакорлiвыя.

Паставiў ён сваю ўласную хату, раскарчаваўшы ўсёй сям'ёй вялiзны кавалак тайгi. Але калi ён снедаў або вячэраў, уся сям'я павiнна была толькi глядзець. Нiхто за стол тады не садзiўся. Самыя лепшыя стравы былi яму, кавалю. Абедаў ён у сталовай, дадому не хадзiў. Калi падрос большы сын, стаў каржакаваты, дужы хлопец, вучыўся ў восьмым класе, то пачаў памагаць бацьку, быў у яго за малатабойца. Хадзiлi абедаць разам у сталоўку. Бацька сядзеў ля стала, абедаў, сын - ля сцяны на табурэтцы. Бывала, чаго-небудзь бацька не з'ядаў, адсоўваў на край i коратка даваў загад:

- Даеш!

Сын развiнаў пакуначак, якi яму давала ў кузню мацi, i засёрбваў яго бацькавым недаедкам. Бацька ж каваль, а сын - малатабоец...

Мы пацiкавiлiся, як склалася iхняе жыццё далей. Сын пасля армii дадому не паехаў.

2

У цяжкiя для нашай Айчыны гады, асаблiва ў часе памiж 1918-1922 гадамi, было нялёгка большасцi нашага народа. Пайкi хлебныя малыя, купiць на рынку бадай што не было чаго, а галоўнае - не на што. Але ўсё ж здаралася, што на якi лахман наш бацька нешта выменьваў, прыносiў дадому кавалак хлеба звыш пайковага. Садзiўся ён ля стала, браў у рукi ножык i рэзаў скудны прыдабытак на ўсiх малых, не рэзаў толькi на сябе. Малыя гэта заўважалi i, прымаючы ад яго такi каштоўны дар, як лустачка хлеба, пыталiся:

- Чаму ж ты, тата, не адрэзаў для сябе?

- А вы не ведаеце? Я сваю долю адразу з'еў, калi здабыў, бо, не еўшы, хiба ж я меў бы сiлы прынесцi вам гэта ўсё дадому?

Сцяпан Прохаравiч

Працаваў я ў Сiбiры некалькi гадоў у сталярнай майстэрнi з адным сiбiраком, па паходжанню беларусам. Звалi яго Сцяпан Прохаравiч. Прозвiшча ён меў- Мельнiкаў. Было ў яго адзiнаццаць дзяцей, i з iх толькi адзiн сын. Ды дзяўчаты вясёлыя, прыгожыя, здольныя i да работы i да мастацтва: спяваць, танцаваць. Адна - добры акрабат нават была. А сам бацька якi быў мастак: бондар, саннiк, калёснiк, рымар, паляўнiчы, рыбак, шавец... I зверх усяго музыка, скрыпач. Iграў ён на скрыпцы i сабе i людзям. Прасiлi:

- Прыйдзi, Сцяпане, пайграй.

Хадзiў. А скрыпка - яшчэ бацькоўская, з Беларусi прывезеная...

I вось аднойчы трапiлi мы ўдвух са Сцяпанам Прохаравiчам у аварыю. Працавалi з iм пры невялiчкай цыркулярнай пiле ў сталярнай майстэрнi. А пастаўлена пiла была без афiцыйнага дазволу, на нашу ўласную адказнасць. I вось паадрывалiся нашы прымiтыўныя мацункi, парэзала пiла нам рукi: мне правую, садраўшы мяса з вялiкага пальца, а яму - левую, паадразаўшы па адной фаланзе на пальцах. Заматалi мы свае рукi тым-сiм ды пайшлi да хiрурга. А хiрург, жанчына, - вельмi высокай квалiфiкацыi. Але што найлепшы хiрург зробiць, калi паадразаны кончыкi пальцаў i садраны пазногаць ды мяса да касцi. Ледзь не адняла мне палец зусiм. Сястра медыцынская дапамагла: маладая, дужая, сцягнула мяса з бакоў, а дакторка i прыхапiла iголкай... Так палец i ацалеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Владимир Дубовко читать все книги автора по порядку

Владимир Дубовко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке), автор: Владимир Дубовко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x