Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Название:Дамавiкамерон (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Адам Глебус - Дамавiкамерон (на белорусском языке) краткое содержание
Дамавiкамерон (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Ён прайшоў праз чыгуначны пераезд, на якiм вiсклiва пазвоньваў апушчаны шлагбаўм. Каля пасястай дошкi стаяла жонка пуцявога абходчыка з жоўтым скручаным сцяжком. На галаве ў жанчыны нязграбна сядзела мужава чырвоная фуражка.
- Лёдзя, а дзе гэта мужык твой? - Грыбнiк паставiў кош на шлагбаўм.
- А чорт яго ведае, павалокся некуды. А тут вось таварняк у 10.20 трэба сустракаць. А ты, Вiталь, мусiць, грыбное месца недзе тут знайшоў, бо ўсё каля нашага пераезда круцiшся?
Грыбнiк зняў са шлагбаўма кош з грыбамi i незадаволена прамармытаў:
- Якiя тут грыбы каля смярдзючых шпалаў? Мухаморы дый паганкi, цi трутавiкi на дрэвах...
Каб не выдаць свайго запаветнага месца, яму давялося сунуцца ў другi бок, пераходзiць праз палатно i рабiць вялiкi крук. Нарэшце ён дайшоў да купкi высокiх елак, пад якiмi i пачыналася грыбнiца баравiкоў. Грыбнiк так захапiўся зразаннем i складаннем у кош магутных, iнакш не скажаш, грыбоў, што сам не заўважыў, як апынуўся каля яркай, жоўтай з чорным у крыжы, радзюжкi. На той, раскiнутай на iмху пад сасною радзюжцы задыхана стагнала жанчына. У яе памiж сцёгнаў хутка рухалiся ўверх-унiз мужчынскiя клубы. Радзюжку Грыбнiк пазнаў адразу, бо такая, жоўтая ў чорныя крыжы, была адна на ўсё мястэчка i выткала яе Грыбнiкова мацi. Каханкi не заўважылi напоўненага злой помслiвасцю Грыбнiка. Пуцявы абходчык смактаў белую шыю Грыбнiковай жонкi i пакiдаў на ёй свежыя ружовыя сiнякi.
- Зараз я вам... - мармытнуў Грыбнiк i схаваўся за елкаю.
У двары пуцявога абходчыка ён пагрукаў у акно зялёнага дагледжанага дамка. Неўзабаве на ганку з'явiлася абходчыкава жонка.
- Лёдзька, я вось толькi што мiлiцыянта Савiча сустрэў, ён на матацыкле ў Стоўбцы ляцеў. А мяне ўбачыў, спынiўся i папрасiў, каб я табе перадаў... Толькi ты не перажывай надта...
Лёдзiн твар стаў белы, як пясок каля пераезда.
- I не плач... Мужыка твайго машына збiла каля малаказавода. Ён яшчэ жывы. У бальнiцы. Але Савiч сказаў, што, мусiць, не выжыве, бо галаву яму моцна пабiла.
Лёдзя заскуголiла тоненька, па-сабачы.
- Ты, Лёдзя, у бальнiцу бяжы, а я пераезд павартую.
Абходчыкава жонка, як стаяла ў хатнiм халаце, так i пабегла ў мястэчка.
Грыбнiк зайшоў у дом. Ён ведаў, што ў абходчыка ёсць дубальтоўка. Яна вiсела на сцяне ў спачывальнi над шырокiм, засцеленым стракатай, бурачковай i сiняй у квадраты, радзюжкай. Рэмень з патронамi Грыбнiк зняў з цвiка ў кладоўцы. Узброены дубальтоўкаю ён рушыў у сваё запаветнае месца.
Спатолiўшы смагу кахання, абходчык i Грыбнiкова жонка пiлi самагон, заядаючы хлебам, салам i памiдорамi. За гэтым мiрным заняткам iх i заспеў Грыбнiк. Правая руля дубальтоўкi выплюнула набой шроту ў твар абходчыка пуцей, а левая - у спiну жонкi-здраднiцы, якая спрабавала ўцячы. Перазарадзiўшы стрэльбу, Грыбнiк два разы стрэлiў у горла жончынага спакушальнiка. Забiўшы яго, ён зноў жа два разы пусцiў шрот пад жончыну патылiцу. Трупы каханкаў Грыбнiк склаў побач i накрыў яркай, у крыжы радзюжкаю.
Паўпляшкi самагону ён выпiў з рыльца i са смакам закусiў чырвоным, як кроў, памiдорам.
Захмялелы Грыбнiк зняў чаравiк, сеў пад сасну i нацiснуў на курок вялiкiм пальцам босай нагi. Толькi нiводная шрацiна не трапiла ў сэрца. I праз якiх пятнаццаць хвiлiнаў Грыбнiку давялося ўстаўляць у рот дзве рулi стрэльбы, каб назаўсёды развiтацца з любай лесапалосай, поўнай крамяных баравiкоў.
Стрэлаў нiхто не чуў, бо iх паглынуў грукат цягнiкоў, таварняка i пасажырскага.
У турме скалечаны Грыбнiк вельмi пакутаваў, асаблiва напрыканцы жнiўня i ў вераснi. Ён любiў i мог гадзiнамi расказваць сваiм асуджаным на прымусовае зняволенне таварышам пра запаветныя месцы, пра лiсiчкi i чырвонагаловiкi.
- Каб яны ў якiм iншым месцы любiлiся, далiбог, не страляў бы, - казаў Грыбнiк i плакаў, успамiнаючы пакiнуты каля шлагбаўма кош грыбоў.
LV. ЛIРЫК
Яны зайшлi ў пустую кватэру.
- Зараз прыгатую каву, - сказала жанчына, калi здымала капялюш.
Лiрык моўчкi прайшоў у залю, дзе, цяжка ўздыхнуўшы, апусцiўся ў чорны скураны фатэль.
Жанчына прынесла на срэбным сподзе каву i канапкi.
- Чорную цi з вяршкамi?
- Чорную, - ледзь чутна вымавiў Лiрык.
Ён глядзеў на жанчыну халоднымi вачыма, як звычайна пазiраюць у тэлевiзар. Яна сядзела, адкiнуўшы плечы, каб лепш вылучалiся круглыя грудзi. Пад паўпразрыстай кашуляй чарнеў карункавы станiк.
Лiрык не хацеў блiзкасцi, на ягоным твары ляжала пячатка адчужэння. У жаночых вачах з'явiлася прыкрасць. Ён выпiў каву, запалiў цыгарэту, прапанаваў запалiць жанчыне. Яна палiла i пажадлiва ўсмiхалася. Ён узняўся з фатэля i ўважлiва, нiбы лекар, агледзеў яе з галавы да ног. Жанчына iмгненна зразумела мужчынскае памкненне.
- Мне распрануцца? - яна паклала цыгарэту на край крышталёвай папяльнiцы.
- Станiк можаш пакiнуць, мне падабаецца ўсё чорнае: чорная кава, чорны станiк, чорны настрой...
- Ты - рамантык?
- Так, як i кожны лiрык.
Жанчына скiнула спаднiцу, пад якой былi адно чорныя карункавыя майткi.
- Табе прыемна глядзець, як я распранаюся?
- Мне прыемна думаць, што ты распранаешся.
Жанчына завяла рукi за спiну i расшпiлiла станiк. Яна стаяла перад iм цалкам аголеная.
- Пайшлi, - нарэшце сказаў Лiрык i пагасiў недапаленую цыгарэту.
Яны зайшлi ў цёмную спачывальню.
Лiрык падумаў, што ўчора ў гэтую спачывальню ён прыводзiў iншую жанчыну, зусiм не падобную да гэтай, усмешлiвай.
- Кладзiся, - загадаў Лiрык i распусцiў пас.
- А ты...
Ён павольна распрануўся, лёг побач з ёю i пяшчотна правёў рукою па яе плечуку.
- Колькi ў цябе было мужчын?
- Я iх не лiчыла, гэта мужчыны займаюцца такiмi глупствамi, як падлiк спакушаных дзяўчат...
- А хто быў першы? Толькi не кажы, што ён загiнуў у аўтакатастрофе i ты не можаш яго забыць.
- На жаль, усё было не так. Першы быў мой стрыечны брат, якi прыйшоў з войска ў адпачынак... Мне было пятнаццаць... Хадзiла ў школу.
- А хто быў апошнi?
- Прайшло больш за месяц...
Лiрык прыгарнуў жанчыну i пацалаваў. У лоб, як на развiтанне цалуюць дзяцей.
- Табе сумна са мною?
- Зусiм не.
- У цябе сумныя вочы.
- Гэта толькi здаецца.
- Пацалуй мяне... Толькi не так, як цалуюць дзяцей.
У жанчыны была вельмi белая скура. Лiрык нiколi ў жыццi не бачыў такой бялюткай i пяшчотнай скуры. Ён лашчыў яе ўсю кранальнымi дотыкамi вуснаў. Лiрык авалодаў жанчынай асцярожна i запаволена. Яны доўга ляжалi злiтыя ў непадзельнае цэлае.
Лiрык устаў з ложка i адвярнуўся.
- Можна, я пайду ў лазнiцу?
- Вядома, iдзi...
У глыбiнi кватэры зашархацеў душ.
Лiрык сядзеў у чорным скураным фатэлi. Ён апрануў адно белую свежую кашулю з накрухмаленым каўняром.
Калi жанчына вярнулася з лазнiцы i пабачыла Лiрыка, што спаў у пакоi, яна спалохалася, бо ён выглядаў як нежывы.
LVI. ДЭПУТАТ
Дэпутат запхаў гiшпанскi берэт у кiшэню плашча.
- Надвор'е цудоўнае, можна хадзiць i голай галавою.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: