Алесь Аркуш - На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
- Название:На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Алесь Аркуш - На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке) краткое содержание
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Аркуш Алесь
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
Алесь Аркуш
На пошукi Зьмея Нарата
О, гэты сьмяльчак, Раул Бопп*, якi накiнуў на шыю Зьмею Нарата пятлю i засiлiў гразу сэльвы Амазонкi. Ён так марыў ажанiцца з дачкою каралевы Лузii, што ўлез у скуру сваёй ахвяры i зьмеям выправiўся на пошукi абраньнiцы. - Куды-ж ты, Зьмей Нарата? - пытаюцца ў Раула Боппа жыхары сэльвы. - Хачу я бачыць дачку каралевы Лузii, адказваў усiм сьмяльчак Раул. Няпросты ён выбраў шлях - праз сэльву, праз балоты, праз выпрабаваньнi. Уладзiмер Славук** намаляваў-бы шыкоўныя iлюстрацыi да гэтай гiсторыi. Зьмей у яго атрымаўся-б як сапраўдны блiшчыць луска цела пад месячным сьвятлом, блiшчаць вочы Зьмея, выпраменьваючы адвагу i непахiснасьць, а з-пад кожнай купiны, з-за кожнага дрэва сочаць за iм жыхары сэльвы - хiжыя, кiпцюрыстыя, iкластыя; толькi страшныя абрысы Зьмея Нарата ратуюць Раула ад нападу кракадзiлаў, ягуара i пiраней. О, гэты сьмяльчак Раул Бопп! Як моцна ён жадае дачку каралевы Лузii! Вядома, ён пройдзе праз усе выпрабаваньнi, бо за праважатага ў яго адвага i ўпартасьць, ён выкрадзе сваю абраньнiцу, яны возьмуць шлюб i будуць жыць, як i марыў Раул, у краi Бязьмежных Земляў. Там, напэўна, яны жывуць i зараз i там я iх сустрэну калi наведаю край, дзе горныя ланцугi ўздымаюцца ў неба, дзе цякуць празрыстыя рэчкi мiж мулунгу - дрэў з экзатычнымi кветкамi. Сам Раул будзе маiм гiдам, ён пазнаёмiць мяне з сябрамi i раскажа праўдзiвую гiсторыю пра Зьмея Нарата i дачку каралевы Лузii, затым наладзiць выправу ў амазонскую сэльву, будзе па-сяброўску пахлопваць па гузаватых баках кракадзiлаў, перасьвiствацца з дзiўнымi птушкамi, частаваць ягуара са свайго паляўнiчага нажа.
Ноччу, калi поўня падзелiць сэльву на дзве роўныя часткi, я прачнуся i старожка выбяруся з намёта, падкiну дроў у амаль згаслае вогнiшча i ўпэўненым крокам пайду ў цямрэчу зь лiанаў, пальмаў i трысьнягу клiкаць Зьмея Нарата.
* Раул Бопп - бразыльскi паэт пачатку XX стагодзьдзя. ** Уладзiмiр Славук - сучасны беларускi графiк.
Интервал:
Закладка: