Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Шамякин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Шамякин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А навошта? Прымусяць вывучаць - тады прачытаю.

- А без прымусу ты не можаш? - зноў не стрымаўся Ходас. Была другая прычына пасварыцца з iм. Але Тарас умеў спрытна адвесцi размову ад Славiкавых часам залiшне гарэзлiвых, часам празмерна сур'ёзна-песiмiстычных i амаль заўсёды недарэчных заўваг i адказаў.

Хлопцы гаварылi аб Праграме так, што ў Славiка зноў з'явiлася захапленне яе велiчнасцю, i ён слухаў моўчкi i сур'ёзна. Ды раптам выявiў, што Iван Ходас не чытаў Праграмы, нават газету не бачыў (Славiк зразумеў гэта па тым, як ён разглядаў Тарасаву газету). А робiць выгляд, што чытаў. Паўтарае ўсё, што гаворыць разумны Генрых Варэнiк.

"Ах, вось ты якi маралiст, ханжа! - узрадаваўся Славiк "падзенню" свайго ворага. - Чакай жа, я зараз цябе злаўлю", - i ўжо пачаў успамiнаць тыя раздзелы, якiя прачытаў учора, каб на iх выкрыць Ходаса. Але перашкодзiў гудок.

Праз якую паўгадзiну яны сутыкнулiся ля станiны. Страсцi накалялiся. Славiк гарэў помстай.

У часе абеду ён знарок сеў за той жа стол, што i Ходас. Але ад iх не адступаў Тарас. Брыгадзiр хiтра нейтралiзаваў усе прычэпкi i наскокi вучня. Ды i ад Iвана ўсе Славiкавы словы - што гарох ад сцяны. Пакуль Косця (яго чарга) выбiваў чэкi i падносiў талеркi з супам, Iван густа намазваў хлеб гарчыцай i еў. Гарчыца, вiдаць, была пякучая, хлопец крывiўся, чмыхаў, з вачэй сыпалiся слёзы, але еў са смакам. Славiка давяла да шаленства такая Iванава абыякавасць да яго прычэпкi:

- Ты за ўсю брыгаду жарэш хлеба.

- А ён бясплатны.

- Не бясплатны. А ўваходзiць у кошт страў. Пабудуеш з такiмi камунiзм!

- Слава! Як не сорамна! - абурыўся Тарас. - Табе хлеба шкада? Няхай есць на здароўе. Хлеб застаецца на сталах.

- Гэта крык душы iндывiдуалiста, якi не можа дараваць, што нехта з'еў больш за яго, - спакойна, быццам аб нечым пабочным, сказаў Варэнiк з суседняга столiка.

А для Славiка яго словы - што аплявуха. Ён зразумеў, наколькi недарэчны папрок, якi ён кiнуў Iвану. Ганебны. Як не сорамна яму, сыну iнтэлiгента, якi рос у выгодзе, папракнуць за кавалак хлеба рабочага чалавека? Пры ўсёй сваёй развязнасцi Славiк збянтэжыўся i змоўк. Раптам адчуў, што цяпер самому страшна працягнуць руку за хлебам. А хлопцы ўжо гаварылi пра другое. Кiнулi дзве рэплiкi - i далей, нiколi не перажоўваюць адно i тое ж. У размовах, як у працы, у жыццi, не спыняцца, iмклiва рухацца ўперад - такi дэвiз iх.

Славiк сербануў гарачага супу i адставiў талерку.

- Ты што? - заклапочана спытаў Тарас.

Хлопец зморшчыўся.

- Нясмачна? Ды не, сёння якраз што трэба, малайцы кухары. Еш.

Суп Славiку падабаўся, есцi хацелася, i яму зноў стала ледзь не да слёз шкада сябе. Следам за гэтым прылiвам жаласцi да сябе - злосць на ўсiх, нiбы яны вiнаваты, што з-за сваёй упартасцi ён застанецца галодны. А Ходас, накiдаўшы ў суп гарчыцы, сёрбаў з такiм смакам, што ажно варушылiся паружавелыя вушы i раздзьмулiся ноздры.

"Чаўкае, як свiння", - падумаў Славiк, каб хоць як-небудзь прынiзiць свайго непрыяцеля. Да iх падышоў сакратар парткома завода Гарачкiн. З тонкiмi рысамi твару, белымi валасамi, сакратар здаваўся маладзей сваiх год. Але на заводзе ведалi, што ён дваццаць пяць год праслужыў у армii палiтработнiкам. Чалавек ён памяркоўны, далiкатны, але напачатку спрабаваў заводскую дэмакратыю ператварыць у вайсковую.

- Я вам прынясу супу, Пятро Савелевiч, - прапанаваў Косця, калi сакратар падсеў да iх стала.

- Дзякую. Няма калi. Тысяча спраў. Я пазней паабедаю.

"Калi ў сталоўцы не будзе рабочых?" - хацеў уедлiва спытаць Славiк, але стрымаўся.

- Хлопцы, пасля змены правядзём мiтынг. Скажам наша рабочае слова аб Праграме. Трэба, каб хто выступiў ад вашай брыгады.

- Тарас.

- Ды ну, хлопцы, няёмка! Усё я ды я.

- Правiльна. Лепш, каб хто з сябраў брыгады.

- Тады Iван. Ён народжаны прамоўца.

- Значыцца, дамовiлiся: Ходас, - звярнуўся сакратар да рабочага.

Iван кiўнуў галавой.

- Падумайце, што вы можаце яшчэ зрабiць да з'езда, - сказаў сакратар да Тараса. - Паглядзiце свае абавязацельствы.

Тады Славiк гучна, здзеклiва i зларадна хмыкнуў:

- Хэ! А што ён скажа, Ходас? Ён жа газеты ў вочы не бачыў.

Iван падскочыў, твар яго ўмiг налiўся крывёю.

- А ты бачыў?

- Я не толькi бачыў. Я чытаў! А ты ўпершыню ў Тараса пабачыў. А збiраешся выступаць. Балбатун ты!

- Сам ты балбатун! Большага за цябе...

- Ах, я балбатун? Тады скажы шчыра i сумленна - чытаў ты? Ага, маўчыш! Ты ж з Валькай на пляжы пракачаўся.

- Ну, ты! - Iван сцiснуў кулак.

- Слава!

- Што "Слава"? А я выкрываю няшчырасць i ханжаства.

Славiк знарок амаль крычаў, каб пачулi другiя рабочыя, каб прыцягнуць iх увагу. Ён бачыў, як Тарас i ўсе хлопцы стараюцца "спусцiць на тармазах" гэтую непрыемную размову. Тарас пацягнуў за палу пiнжака Iвана, прымусiў яго сесцi, сцiснуў локаць i сказаў да сакратара:

- Мы абмяркуем, Пятро Савелевiч... Выступленне ад брыгады будзе.

Гарачкiн стаяў i моўчкi слухаў, пiльна разглядаючы Славiка. Пранiклiвы позiрк сакратара i бянтэжыў i яшчэ больш раздражняў няўрымслiвага юнака.

- Славiк, дай папяросу, - працягнуў руку Лапацiн.

- "Люблю грозу в начале мая", - дэкламаваў у талерку Генрых.

- Што вы загаворваеце зубы? - не сцiхаў Славiк, яшчэ больш павышаючы голас. - Вам хочацца быць добранькiмi? Чаму ты змоўк, прамоўца? Няма чаго сказаць? Дэмагогi!

Гарачкiн раптам ляпнуў далоняй па стале.

- Даволi мiтынгаваць, Шыковiч! Абед канчаецца, - сказаў сярдзiта i пайшоў у другi канец залы.

Славiк, як бы дэманстратыўна выконваючы загад сакратара, пачаў на поўны рот есцi катлеты. За сталом усталявалася цяжкая цiшыня. Нават жавалi бясшумна. Не ўзнiмалi вачэй. Толькi Генрых, разглядаючы шклянку з рэдкiм ружовым кiсялём, цiха дэкламаваў:

Дорогая, сядем рядом,

Поглядим в глаза друг другу.

...Сакратар парткома выклiкаў Тараса.

- Але i экземплярчык ты прыцягнуў. Мне казалi - я не верыў. Развалiць ён табе брыгаду.

- Калi ён можа развалiць брыгаду, то грош нам цана. Чаго мы варты?

- Ты самакрытычны. Але май на ўвазе, Славiк твой не такi наiўны, як табе здаецца. У яго даволi цвёрдыя перакананнi. Не Ходасу ён крычаў, а ўсiм, хто абедаў. Хацеў памiтынгаваць раней... Ходас - зачэпка...

Тараса здзiвiў такi нечаканы паварот у разважаннях сакратара. Баяцца Славiка? Смешна.

- Ты чуў, што ён крычаў? "Дэмагогi!" Хто - дэмагогi? Хто не прачытаў. Шмат хто не паспеў прачытаць.

- Але не меў Ходас маральнага права згаджацца выступаць! - запярэчыў Тарас. - Тут Шыковiч праўду сказаў. Iншая рэч, як ён гэта сказаў. Непрыязь у iх адзiн да аднаго - вось што дрэнна.

- Што ж, глядзi. На тваю адказнасць. Калi што - будзеш адказваць перад парткомам.

Мiтынг уразiў Славiка перш за ўсё сваёй масавасцю. Звычайна пасля змены рабочыя спяшаюцца хутчэй дадому. Асаблiва жанчыны. Iх цяжка затрымаць на пяць - дзесяць хвiлiн.

Славiк знарок працiснуўся да прахадной, каб пабачыць, як рабочыя будуць уцякаць, сварыцца з вартаўнiком. Але нiчога гэтага не было. Тыя ж самыя жанчыны, наадварот, цiснулiся блiжэй да трыбуны, выкарыстоўваючы сваё жаночае права быць наперадзе. Людзi засяроджаныя, сур'ёзныя, уважлiвыя - i старыя i моладзь. I, што дзiўна, не было нудных прамоўцаў. Гэта таксама ўразiла Славiка. Усе гаварылi з такой палымянасцю, што ў хлопца зноў з'явiлася тое пачуццё захаплення, якое ён адчуў учора, калi чытаў праект. Толькi выступленне Тараса яго насцярожыла. Брыгадзiр гаварыў пра маральны кодэкс будаўнiка камунiзму. Славiку здалося, што гэта знарок для яго. А ён страшэнна не любiў, калi хто-небудзь пачынаў чытаць яму мараль з мэтай перавыхаваць. Тады ў яго з'яўлялася жаданне зрабiць усё наадварот. Разам з насцярожанасцю ён адчуваў задавальненне, што не даў Ходасу пакрасавацца перад народам. Хацелася глянуць пераможанаму ворагу ў твар. Славiк пачаў прабiрацца наперад. На яго зашыкалi, каб не перашкаджаў слухаць. I ён не адважыўся хваляваць цiхае людское мора застыў на месцы. Ён адчуў, усвядомiў велiч гэтага мора, яго магутную сiлу. Разумную сiлу, якая не разбурае, а стварае. I, можа, упершыню адчуў сябе часцiнкай гэтай сiлы. Аднак разуменне таго, што ён - часцiнка вельмi маленькая яшчэ, на гэты раз не здалося яму зневажаючым яго чалавечую годнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Шамякин читать все книги автора по порядку

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сэрца на далонi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сэрца на далонi (на белорусском языке), автор: Иван Шамякин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x