Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Гавриил Троепольский - Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) краткое содержание

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Гавриил Троепольский, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Гавриил Троепольский
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

...А Бiм храпе. I снiць: перабiрае нагамi - бяжыць спрасонку. Яму пралескi як пятая нага: што блакiтнае, тое бачыцца яму шэрым (такi ўжо бясколерны ў сабакi зрок). Прырода стварыла быццам ачарнiцеля рэчаiснасцi. Паспрабуй угавары яго, мiлага сябра, каб ён паглядзеў вачыма чалавека. Хоць голаў яму адкруцi, а будзе бачыць ён па-свойму. Зусiм самастойны сабака.

Раздзел 3

ПЕРШЫ ВОРАГ БIМА

Мiнула лета, вясёлае Бiму, радаснае, поўнае сяброўства з Iванам Iванавiчам. Выхады на лугi i балоты (без стрэльбы), сонечныя днi, купанне, цiхiя вечары на беразе рэчкi - што яшчэ патрэбна кожнаму сабаку? Нiчога не трэба - гэта вядома.

На трэнiроўках i настаўленнi яны сустракалiся з паляўнiчымi. З гэтымi знаёмства адбывалася адразу ж, таму што з кожным такiм чалавекам быў сабака. Яшчэ да таго, як сыходзiлiся гаспадары, сабакi беглi адзiн да аднаго i коратка перагаворвалiся сабачаю моваю рухаў i позiркаў:

"Ты хто: ён цi яна?" - пытаўся Бiм, абнюхваў адпаведныя месцы (толькi для блiзiру, вядома).

"Сам бачыш, чаго пытаешся", - адказвала яна.

"Як жывецца?" - весела пытаўся Бiм.

"Працуем!" - вiскнуўшы, адказвала субяседнiца, гуллiва падскочыўшы на ўсiх чатырох нагах.

Пасля гэтага яны курэлi да гаспадароў i то аднаму, то другому дакладвалi пра знаёмства. Калi абодва паляўнiчыя садзiлiся ў цень пад кусты цi дрэва, каб пагаварыць, сабакi нагульвалiся так, што язык не ўлазiў у рот. Тады яны клалiся каля гаспадароў i слухалi цiхую шчырую гаворку.

Астатнiя людзi, акрамя паляўнiчых, мала цiкавiлi Бiма: людзi, i ўсё там. Усе яны добрыя. Але ж не паляўнiчыя!

А вось сабакi, гэтыя - розныя.

Аднойчы на лузе спаткаўся ён з кудлаценькiм сабачкам, удвая меншым за яго, чорненькiм такiм. Павiталiся халаднавата, без гуллiвасцi. Ды якiя там смешачкi, калi новенькi на звычайны ў такiх выпадках кодэкс пытанняў адказваў, лянiва махаючы хвастом.

"Я есцi хачу".

Пахла ў яго з рота мышанём. I Бiм спытаўся здзiўлена, абнюхаўшы яго губы:

"Ты з'еў мыш?"

"З'еў мыш, - адказаў той. - Я хачу есцi". - I ўзяўся грызцi белы вузлаваты корань чароту.

Бiм хацеў таксама паспытаць чаротавага кораня, але Кудлатка запратэставаў, сказаў усё тое ж:

"Я есцi хачу".

Бiм пасядзеў, пачакаў, пакуль ён дагрыз усё, i запрасiў яго з сабою. Той пайшоў без пярэчанняў, патрухваючыся ўслед, ускудлачаны, але чысты: вiдаць, любiў купацца, як i большасць сабак, таму летам яны i не бываюць гразныя, нават валацугi. Бiм прывёў яго да гаспадара, якi здалёку сачыў за знаёмствам свайго сябра. Але Кудлатка не паверыў адразу чужому чалавеку, сеў наводдаль, не гледзячы на тое, што Бiм увесь час бегаў ад гаспадара да яго i назад, клiкаў, пераконваў. Iван Iванавiч зняў рукзак, дастаў адтуль каўбасу, адрэзаў маленькi кавалачак i кiнуў Кудлатку:

- Iдзi ка мне, Кудлатка. Iдзi.

Кавалачак упаў за тры метры ад яго. Ён, асцярожна пераступаючы, дастаў да яго, з'еў адразу. Па другi кавалачак падышоў блiжэй. А пасля сеў ля самых ног чалавека, нават даўся пагладзiць сябе, хоць i з аглядкаю. Бiм i Iван Iванавiч аддалi яму ўсё кольца каўбасы: гаспадар кiдаў кавалачкi, а Бiм не замiнаў Кудлатку есцi. Усё не новае: кiнь кавалачак - падыдзе блiжэй, кiнь другi яшчэ блiжэй, разам з трэцiм, чацвёртым - будзе ля самых ног i стане служыць вераю i праўдаю. Так думаў Iван Iванавiч. Ён абмацаў Кудлатку, паляпаў па загрыўку i сказаў:

- Нос халодны - здаровы. Гэта добра. - I загадаў абодвум: - Пайшлi, пайшлi!

Кудлатка не разумеў такiх слоў, але калi ўбачыў, як Бiм заснаваў чаўнаком па траве, скемiў: трэба бегаць. I, вядома, яны загулялi зусiм па-сабачы, так, што Бiм нават забыўся, чаго ён тут. Iван Iванавiч не пярэчыў, а iшоў сабе, пасвiстваў.

Да горада Кудлатка правёў без усяго, але на ўскраiне нечакана сеў збоч дарогi - i нi з месца. Клiкалi, запрашалi - не iдзе. Так i застаўся сядзець, праводзiў iх вачыма. Памылiўся Iван Iванавiч - не кожнага сабаку можна купiць за хлеб.

Бiм не ведаў i не мог ведаць, што ў Кудлаткi таксама былi гаспадары, што жылi яны ў сваiм маленькiм домiку, што тую вулiцу, дзе быў дамок, знеслi, а гаспадарам Кудлаткi далi кватэру на пятым паверсе, з выгодамi.

Адным словам, кiнулi Кудлатку на волю бога. Але ён знайшоў i новы дом, i дзверы гаспадара, а там яго набiлi i прагналi. Вось i жыве ён адзiн. Ходзiць па горадзе толькi ноччу, як i многiя бяздомныя сабакi. Iван Iванавiч дагадаўся пра ўсё, але расказаць Бiму немагчыма. Бiм проста не хацеў пакiдаць яго: азiраўся, прыпыняўся i пазiраў на Iвана Iванавiча. А той iшоў сабе.

Каб толькi ведаў ён, якi горкi лёс звядзе Бiма i Кудлатку, каб ведаў, дзе i калi сустрэнуцца яны, не iшоў бы цяпер так спакойна. Але будучыня невядома i чалавеку.

...Мiнула трэцяе лета. Добрае Бiму лета, нядрэннае i Iвану Iванавiчу. Аднае ночы гаспадар зачынiў акно i сказаў:

- Марозiк, Бiмка, першы марозiк.

Бiм не зразумеў. Ён устаў i тыцнуўся носам у калена Iвану Iванавiчу, быццам сказаў: "Не разумею".

Iван Iванавiч ведаў сабачую мову добра - мову вачэй i рухаў. Ён запалiў святло i спытаў:

- Не разумееш, дурненькi? - Потым растлумачыў дакладна: - На слонак заўтра. Слонка.

Во, гэта слова Бiм ведаў! Ён падскочыў i ўсё-такi лiзнуў свайго гаспадара ў падбародак.

- На паляванне заўтра, на паляванне, Бiм!

Куды там! Бiм закруцiўся, як юла, ловячы свой хвост, вiскнуў, потым сеў i ўпiўся вачыма ў твар Iвана Iванавiча, уздрыгваючы ачосамi пярэднiх лап. Гэта чаруючае слова "паляванне" вядома Бiму як сiгнал на шчасце.

Але гаспадар загадаў:

- А пакуль што спаць. - Выключыў святло i лёг.

Да канца ночы Бiм пралежаў ля ложка сябра. Якi там сон! Ён i сам, Iван Iванавiч, то драмаў, то прачынаўся ў чаканнi свiтання.

Ранiцаю яны разам склалi рукзак, выцерлi ад масла ствалы стрэльбы, крыху пад'елi (на паляванне iсцi нельга наеўшыся), праверылi патранташ, перакладваючы набоi з гнязда ў гняздо. Работы было многа на гэты кароткi час збораў: гаспадар на кухню - Бiм на кухню, гаспадар у кладоўку - Бiм туды, гаспадар вымае кансерву з рукзака (нядобра легла) - Бiм бярэ яе i пхае назад, гаспадар правярае патроны - Бiм сочыць (каб не памылiўся); i ў футарал ад стрэльбы трэба не раз тыцнуцца носам (цi тут?); а тут якраз свярбiць за вухам ад хвалявання - толькi i ведай, што падымай лапу i чухай, прападзi яно пропадам, калi без таго клопату - не прадыхнуць.

Ну, сабралiся. Бiм быў у захапленнi. Як жа! На гаспадару паляўнiчая куртка, закiнута за плечы паляўнiчая сумка, знята стрэльба.

- На паляванне, Бiм! На паляванне, - паўтарыў ён.

"На паляванне, на паляванне!" - гаварылi Бiмавы вочы ад захаплення. Ён нават павiскваў, перапоўнены ўдзячнасцю i любоўю да свайго адзiнага на свеце сябра.

У гэты момант i ўвайшоў чалавек. Бiм ведаў яго - сустракаў на дварэ, - але лiчыў нецiкавым, якi не заслугоўвае асаблiвае ўвагi. Каратканогi, тоўсты, шыракаплечы, шыракатвары, ён сказаў чуць скрыпучым баском:

- Значыцца, прывiтанне! - I сеў на крэсла, выцiраючы твар хусцiнкаю. Та-ак... На паляванне, значыцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Гавриил Троепольский читать все книги автора по порядку

Гавриил Троепольский - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке), автор: Гавриил Троепольский. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x