Франтишек Богушевич - Сведка (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франтишек Богушевич - Сведка (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Франтишек Богушевич - Сведка (на белорусском языке) краткое содержание

Сведка (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франтишек Богушевич, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сведка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сведка (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франтишек Богушевич
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Богушевич Франтишек

Сведка (на белорусском языке)

Францiшак Багушэвiч

Сведка

У нядзелю ранюсенька заходзiць да мяне Панасюк. Тое ды сёе, а потым кажа: "У тую суботу каб быў ты ў воласцi ў сведкi на суд". - "Як у сведкi, дык у сведкi. Хоць я нiчым нiчога, казаў той, нiколi нiкому".

Прыходжу - сядзяць. Я зiрк - i ён тут, наш Бартак храмы.

Пытаюць суддзi: "А ты што знаеш аб гэтым дзеле?"

"Чаму, кажу я, не знаю? Ведама, усё, казаў той, знаю".

"Ну дык кажы".

"Як казаць, кажу, дык i скажу ўсё. Так i так, кажу, у мяне, кажу, Каруська (гэта жонка мая) надта, гадзiна, рана ўстае. Так якасьць пасля Пятра, якраз пасля нядзелi, чуць зорачка занялася, яшчэ навет i дзяркач на балоце нi разу не дзёрнуў, калi яна прыходзе да мяне i будзiць: "Юзук, Юзук!" - Цi ты, кажу, здурэла, цi што якое? Гэта ж, кажу, нядзеля. "Гэта, - яна кажа, - учора была нядзеля". Я схамянуўся: праўда, учора! Як так, дык так. "Iдзi ж ты, - кажа, касiць на Лабок". А той Лабок, каб ваша ведалi, - дык чысты лабок. Як пойдзеш касiць, дык сцiмбiркi толькi дзылiнкаюць ля касы ды казельчыкi скачуць, а сена толькi, сколькi валасоў вунь на галаве ў пана суддзi (адзiн лысы быў)".

"Ну, ну, - той кажа, - да дзела гавары! Цi вiдзеў?"

"Вiдзеў, кажу, чаму не вiдзець? Святлюсенька стала, покi расчухаўся. Вот расчухаўся, пайшоў пад свiран - узяць бы касу, а касы нямаш: сюды - нямаш, туды - нямаш! Нiяк не спомню, гдзе дзеў. Аж я гэта, як рэзаў барана яшчэ з восенi, ды ўткнуў у сцяну, дык яе там цi ржа пабiла, цi мышы вышчарбiлi. Давай я яе кляпаць, а яна - давай крышыцца. Кляпаў-кляпаў, кляпаў-кляпаў... Вiджу нiчога не будзе, пара палуднаваць. Папалуднаваў, праўда - Каруська кiслага малака дала крышку, а ў нас перадойка гэты год была, казалi, палявала, а цялiцца - не цялiлася. Пад'еўшы трошкi, думаю: падбягу да Барткi храмога, вот i ён тут, не дасць салгаць, - пазычу касу. - Покi тое ды сёе, туды ды сюды, калi i сонечка стала хавацца. Прыляцеў да Барткi храмога (а ён сусед), калi яго няма. Косiць, кажуць, тыкi ж на Лабку (i ў яго такiя ж сцiмбiркi); калi я слова сказаць, i Бартак тыц у хату, - i зараз пацямнела. Мы сабе аб тым ды аб сiм, а пасля таго я пашоў дахаты вячэраць. Як дзiсь помню, еў зацiрку з малаком. Дык чаму ж я не знаю? Усё знаю".

"А вiдзеў ты (пытаюць суддзi), як Пятрук Сушка Бартку бiў?"

"Калi?" - пытаю.

"Да тагды, як тое было?"

"Не ведаю", - кажу.

"Якi ж ты сведка?"

"Але, кажу, якi ж я сведка?"

I пашоў дахаты.

А, праўда, па дарозе зайшоў да Бэрчыхi. А больш, дальбо, нiчога не ведаю.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франтишек Богушевич читать все книги автора по порядку

Франтишек Богушевич - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сведка (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сведка (на белорусском языке), автор: Франтишек Богушевич. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x