Франтишек Богушевич - Тралялёначка (на белорусском языке)
- Название:Тралялёначка (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Франтишек Богушевич - Тралялёначка (на белорусском языке) краткое содержание
Тралялёначка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Богушевич Франтишек
Тралялёначка (на белорусском языке)
Францiшак Багушэвiч
Тралялёначка
Вёска нашая, невялiкая вёсачка, меж прыгоркамi, пры балотцы; на выган пясочак з прыгоркаў спёрла, тут i лес блiзюсенька, лес хоць i чужы, але выгода ёсць... На канцы вёскi Бартак Сасок жыў. Цяжкi быў чалавек Сасок: за сваю шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нiкому не даруе, хоць залатоўку возьме, а сам, бывала, уночы конна сядзе i пайшоў чужыя межы спасываць; каменне з свайго поля дык усё, бывала, цягне на чужое... Эй, нядобры быў чалавек: як пазыча суседу рубель, то яму трэба дзень араць, дзень касiць, дзень жаць, кожны дзень па грошу працэнту аддаць, а рубель рублём. Пазыча табе бульбы на насенне - то ўжо сей напалавiну i насенне насеннем аддай; i ўсё гэтак! Купе, бывала, у скарбовым лесе крадзеную калоду, такую, што парай конi як зрушыць, а сам па яе не паедзе - суседаў нашле: удасца - добра, а зловяць - яны прапалi! От якi быў Бартак! Бывала, шапкi здымаем прад iм, як прад панам, бо ў яго i пiсар i старшыня - прыяцелi, з акцызнiкам у мястэчку, як з кумам, вiтаецца, дык як жа тут шапкi не зняць? А можа, думалi, i ён старшынёй будзе?.. Суддзёй ужо ж ён i тады быў. Даўно, праўда, усё гэта было, але было!
Гадоў таму з пятнасце наш Бартак апрануў ужо чорны сурдут, стаў часта ўлегцы ў Вiльню ездзiць, казалi - у банку iнтарэсы мае, а i да Замораўкi чагось, бывала, наварачуе. Ад нас да Замораўкi недалёка, але туды нiхто не ўчашчае: там пан надта дзiкi якiсь быў, Прыбалдоў зваўся; сам казаў, што ён ганарал, але мундзеру таго, каб якi там быў у яго ганаралскi, блiскучы - таго нiхто не вiдзеў, хоць крычаў па-ганаралску i бiўся.
Прысылаў ён здвойчы ў нашую вёску то яек, то курэй або парасят купiць, як у яго там госцi збяруцца, але, бывала, нi пасланец не аддасць, нi ў дварэ нiхто не заплаце; вот затым у нас i перасталi яму гэтак прадаваць без грошы, а ён перастаў пасылаць надарэмне. Гаспадарка ў яго там iшла кепска: мы сеем ужо на зiму, а ён сабе касiць зачынае; мы на зiму аром, а ў яго зажынкi, i ўсё гэтак, а ўсё-тыкi ганаралам зваўся!..
Казаў i наш Юдка-каваль, што i яму 100 рублёў вiнен, а плацiць не хоча; а вот жа Бартак адважыўся-тыкi яму ўсе свае грошы - семсот руб. - пазычыць, узяўшы облiг на паўтары тысячы. Тагды ўжо з ганаралам часта i гарбату пiў! Бывала, пехатой пойдзе да яго, а вернецца ў вялiкай панскай каламажцы, а спаткаўшыся з нашым братам на дарозе, здалёку крычыць: "Эй, з дарогi!"
Раз увосень на сельскiм сходзе хацелi мы Бартку выбраць у сотнiкi i кажым: ён багаты, сын падрос i парабка можа наняць, дык яму латвей i службу адбываць; а то вот Янук Сакол, як пабыў сотнiкам, дык i гаспадарку звёў, а зямлю таму ж Бартку ў арэнду пусцiў! Няхай, кажым, цяпер i Бартак закаштуе чэсцi!.. Аж ён нам на гэта: "Ах вы, галадранцы, сякiя ды такiя, вы гэта мяне ў сотнiкi?.. Да я вас i так усiх у халодную пасаджу, як захачу, i па мордзе бiць буду; я вам, жабракам (а ён тыкi i парабiў нас жабракамi), кажа, не раўня: я сам цяпер пан - ганаралскi маёнтак купiў, - а на вас мне плюнуць, i не маеце права, хамуцi, мяне сюды i туды памыкаць! Я вам пакажу!.." Ажно страшна нам зрабiлася i паразяўлялiся мы, як дурнi: iншы шапку зняў, iншы так кланяўся, а ўсе замаўчалi. Так мы яго i не выбралi, а больш сталi баяцца.
Гэта ж было ўвосень каля ўсiх святых, а, дачакаўшы каляд, Бартак i сваю зямлю i Янукову Сакалову аддаў напалавiну. Мы ўжо ўвiдзелi, што тыкi i праўда - ён купiў маёнтак. На першага Юр'я перагнаў быдла да Замораўкi, а Прыбалдоў выехаў, як стаiць, з сям'ёй таго ж дня. Юдка-каваль горка плакаў, бо сто рублёў прапалi...
Бартак Сасок купiў ад Прыбалдова маёнтак са ўсiм дабыткам, з вазамi i карэтамi, а навет з вялiкiм, як конь, сабакай; але павiнен быў заплацiць даўгi i свае семсот рублей залiчыць; а даўгоў тых было цi мала: у банку тысяч трыццаць, то толькi працэнтаў дзве тысячы шторок трэба было заплацiць, а так людзям розным тысяч з дваццаць набралася.
У маi прыехаў судавы ўходчыну рабiць, i нас, суседаў, паклiкалi. Глядзiм мы, калi ўжо Бартак i Бартчыха з тым судавым разам абедаюць i навет кухар на стол падаець. Бартчыха ў чорнай панскай сукнi! На нашую пахвалёнку нiхто i не адказаў... Судавы, пратрымаўшы нас да вечара, прачытаў якiсь папер аб тым, што Бартак з Бартчыхай купiлi Замораўку, i мы пашлi па хатах, а яны панаваць засталiся. Бартак стаў стражэйшым панам ад ганарала: дзярэ за шкоды - жыць не можна, а крычыць, а лае, а па полi конна, як праўдзiвы ганарал, гарцуе... аж страх! Да касцёла, бывала, калi прыляцiць чацвёркай, а яна ў капялюху блiскучым з жоўтай стужкай i брыжыкамi, а наверсе, пане, сядзiць птушка як жывая, чыста ж сiваваронка, толькi што не закаўкае. Iдуць па касцёле, аж увесь народ азiраецца! А кожную нядзелю ў дварэ госцi: то станавы, то пiсар, то хвельчар, часам пасрэднiк, то сакратар з'ездавы, то судавы, а iншы раз i ўсе разам збяруцца, ды днёў тры ў карты гуляюць i п'юць - лепш як у таго праўдзiвага ганарала.
А жаць як прыйшлося, дык на полi невясёла ў Барткi: жыта мала, а жней яшчэ меней: i не ўрадзiла, i жнеi дарагiя - плацiлi i па тры злоты!..
Бартак злуецца, а Бартчыха спацыруе сабе па садзе з парасончыкам. Не сцерпеў Бартак i кажа да жонкi:
- Вот не шкодзiла б, каб Ваша, панi Каська, сярпок узяўшы, ды па загончыку прайшлася, замейце таго, што дарма па садзе дрыптаеш - а то жыта сыпiцца i грошы няма гэтак жнеям плацiць.
- Вазьмi ж, васпан, касу ды па сенажатцы прайдзiся, тагды я ўжо апрану сукню ядвабную i капялюш з птушкай дый пайду жаць...
- От жа пойдзеш i ў спаднiцы рабой i без капелюха! - скiпеўся Бартак.
- Не дажджэш ты, - адказуе Бартчыха, - каб я, гэтакага маёнтку панi, ды пайшла...
Слова за слова, ды давай вадзiцца!
Бартчыха ды калiсь у двары служыла i камiсару спадабалася, а злыя языкi па калiндару варожаць, што i старшы сын Бартчыхi надта паспяшыў радзiцца па шлюбе; камiсар i пасагу даў за ёй штосьцi 300 рублей, але можа то i брэшуць? Бартчыха была гумарыстая i не надта каб мужа дбала, а ўсё больш сваiм розумам жыла. Бадай цi не яна i пiлавала Бартку, каб маёнтак купiў? А купiў ён яго i на сябе i на жонку разам.
Доўга яны гэтак вадзiлiся: i тыя нарадзiны першага сына ён спамiнаў, i свой пасаг яна спамiнала, спамiнала i тое, як на вяселлi камiсар казаў мужу, што Каська пакаёўкай была, дык раздалiкацiлася i ён не павiнен змушаць яе да цяжкай работы, а няхай за тыя 300 рублёў дзеўку павек найме...
Разабрала Бартку аж па макаўку! Аж рыкнуў на жонку:
- Вон, сякая-такая! Вон з кодлам сваiм: я тут пан, не ты панi!
- Даўно, - кажа Каська, - я чакала ад цябе гэтага, i так хацела кiнуць, а цяпер i кiдаю!
- Але, кiдай, ды iзноў у вёску, - адказаў Бартак.
- I кiну, i ў вёску не пайду, - кажа Каська, - а хоць зараз Прыбалдоў за ахмiстрыню, як за паню, возьме да места...
Пазлавалiся, расплявалiся, так як хто зiмным перакiнуў, i разышлiся; а назаўтра Каську пёрлi два чорныя агяры да вакзала, каб ехаць да Прыбалдова. Бартак з той немарасцi кiнуўся ў гарэлачку, а далей стаў зiркаць на кабетак. Бывала, як хто аб жонцы спомне, што кiнула, дык аж счырванее.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: