Франц Кафка - Нешчаслiвасць (на белорусском языке)
- Название:Нешчаслiвасць (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Франц Кафка - Нешчаслiвасць (на белорусском языке) краткое содержание
Нешчаслiвасць (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Вы, бачу, нiколi яшчэ не гаварылi з прывiдамi. Ад iх нiчога па-сапраўднаму нельга даведацца. Гэта - адна марная мiтусня. Часам у гэтых прывiдаў бывае больш сумненняў наконт свайго iснавання, чымся ў нас; гэта й не дзiва, бо яны такiя кволыя.
- А я чуў, нiбыта iх можна выкармiць.
- А Вы добра дасведчаныя ў гэтым. Можна, вядома. Але ж хто будзе гэтым займацца?
- Чаму? Калi, прыкладам, гэты прывiд жаночага полу? - адказаў ён i перайшоў на прыступку вышэй.
- Ну, калi так, - сказаў я. - Але нават тады ён не падыдзе для гэтага...
Я задумаўся. Мой знаёмы стаяў мiж тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусiў нагiнацца пад пралётам лесвiцы.
- I ўсё ж, - сказаў я яму, - калi Вы прагонiце адтуль, зверху, мой прывiд, мiж намi ўсё будзе скончана, назаўсёды.
- Ды не, я пажартаваў, - сказаў ён i зноў выпрастаўся.
- Вось гэта добра, - прамовiў я i мог нарэшце iсцi гуляць са спакойнаю душой.
Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой i лёг спаць.
Интервал:
Закладка: