Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)
- Название:Падзенне (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) краткое содержание
Падзенне (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
О, не-не, не звяртайце ўвагi, гэта я, вiдаць, крыху азглеў ад гэтай чортавай макрэдзi. Зрэшты, мы ўжо прычальваем. Ну вось. Прашу, я пасля вас. Толькi не адыходзьце, калi ласка, правядзiце мяне дадому. Я ж яшчэ не скончыў i павiнен расказаць, як жыў далей. Жыць далей - вось што сама цяжкае. Дарэчы, вы ведаеце, за што яго ўкрыжавалi - таго самага, пра каго вы, напэўна, цяпер падумалi? Ну, вядома, гэтаму была цэлая процьма розных прычын. Каб забiць чалавека, прычыны заўсёды знойдуцца. Хутчэй наадварот - апраўдаць тое, што ён жыве, бадай што, амаль немагчыма. I таму злачынства заўсёды знаходзiць сабе абаронцаў, а бязвiннасць - адно вельмi рэдка. Але апроч усiх тых прычын, якiя нам так добра тлумачылi на працягу дзвюх тысяч гадоў, у гэтага жахлiвага пакарання ёсць яшчэ адна i сама галоўная прычына. Далiбог, я не разумею, чаму яе ад нас так старанна хаваюць? Галоўная прычына ў тым, што сам ён выдатна ведаў, што не такi ўжо ён i бязвiнны. Нават калi на iм i не ляжаў цяжар тых грахоў, у якiх яго вiнавацiлi, гэта не азначае, што ён не зрабiў iншых, няхай i сам не ведаў - якiх. Дый, зрэшты, цi мог ён не ведаць? Ён жа сам быў iх вытокам: я думаю, ён павiнен быў чуць пра нейкае пасячэнне немаўлятак. Завошта ж загiнулi бязвiнныя юдэйскiя дзеткi, як не праз яго, якога бацькi паспелi схаваць у надзейным месцы? Вядома, ён гэтага не хацеў. Жаўнеры ў крывi, немаўляткi, рассечаныя напалам, - яны выклiкалi ў яго жах. Але я ўпэўнены, што такi, як ён быў, ён не мог на iх забыцца. Цi ж не была тая жальба, што адчуваецца ва ўсiх яго ўчынках, невылечнай тугой чалавека, якi кожную ноч чуў бясконцыя стогны Рахiлi, што плакала па сваiх малых дзетках, не прымаючы нiякага суцяшэння? Яе енк уздымаўся ўначы, Рахiль клiкала сваiх дзетак, забiтых дзеля яго, а ён - жыў! Жыў!
I вось, ведаючы тое, што ён ведаў, разумеючы ўсё ў чалавечай прыродзе (божа, хто б мог падумаць, што забiць часам меней злачынна, чым не памерцi самому!), ён дзень i ноч катаваў сябе думкай пра сваё бязвiннае злачынства, i яму ўсё цяжэй было мацавацца i жыць - жыць далей. Цi не лепей было пакончыць з усiм, не абараняцца, памерцi, каб не быць тым адзiным, хто жыве на гэтай планеце, каб сысцi туды, дзе, можа быць, ён знойдзе падтрымку? Але падтрымкi ён не знайшоў i панаракаў на свой лёс, за што i быў цэнзураваны. Калi не памыляюся, яго нараканне заўважыў ужо трэцi евангелiст. Заўважыў - i выкiнуў. "Божа, чаму ты пакiнуў мяне?" - далiбог, гэта ж нейкi бунтарскi крык, праўда? Ану, давай яго ножнамi! Заўважце, дарэчы, што, калi б Лука не выкiнуў гэтай фразы, мы наўрад цi звярнулi б на яе асаблiвую ўвагу; прынамсi, месца яна займала нямнога. А цэнзарава забарона прымусiла яе крычаць! Дзiўна створаны гэты свет - хочаш аднаго, а атрымлiваецца зусiм другое.
I ўсё ж жыць далей ён болей не мог. Я ведаю, шаноўны, што гэта такое. Быў час, калi ў мяне, здаецца, не ставала ўжо сiлы, каб пражыць хаця б яшчэ адзiн мiг. Так, у гэтым свеце можна рабiць усё - ваяваць i строiць з сябе закаханага, катаваць блiзкiх i друкаваць ва ўсiх газетах свае фатаграфii цi што зусiм лёгка - бэсцiць суседа, седзячы за вязаннем. Але бываюць хвiлiны, калi жыць, проста жыць далей, патрабуе нечалавечага намагання. А ён не быў звышчалавекам, можаце мне паверыць. У сваёй перадсмяротнай агонii ён сам закрычаў пра гэта, i таму я люблю яго, мiлы дружа, люблю, бо ён памёр, не ведаючы, за што. Бяда ў тым, што ён пакiнуў нас зусiм адных - каб мы жылi далей, жылi, што б там нi здарылася, нават калi будзем вымушаны тулiцца ў каменных мяхах, нават калi таксама зведаем тое, што ведаў ён. Зразумела, што многiя хацелi аблегчыць сабе жыццё за кошт яго смерцi. Нарэшце, гэта была генiяльная думка - сказаць нам: "Што зробiш, вы сапраўды не зусiм бездакорныя, гэта факт. Дык навошта корпацца ў дробязях? Пакончым з усiм адразу - на крыжы!" Але вельмi многiя цяпер лезуць на крыж толькi дзеля таго, каб iх было бачна здалёк, нават калi дзеля гэтага iм даводзiцца крыху пацiснуць таго, хто там ужо даўно ўкрыжаваны. Вельмi многiя замяняюць цяпер паняцце велiкадушнасцi паняццем лiтасцi. О, як несправядлiва з iм абышлiся! О, як несправядлiва! Адна думка пра гэта кроiць мне сэрца...
Вось ужо гэта старая звычка - зноў пачынаю абараняць! Вы ўжо прабачце, калi ласка. Я спадзяюся, вы разумееце, што ў мяне ёсць на гэта свае прычыны. Дарэчы, ведаеце, непадалёку адсюль ёсць музей, якi называецца "Гасподзь наш збавiцель - на гары". Даўней тутэйшыя хрысцiяне рабiлi свае катакомбы на самых паддашках. Што зробiш, сутарэннi тут залiвала вадой. Але сёння, можаце быць спакойны, iх Бог ужо не на гары i не ў сутарэннi. У сваiх патаемных думках яны перанеслi яго ў суд, пасадзiлi ў трыбунальскiя крэслы i цяпер б'юць i судзяць - менавiта судзяць! - ад яго iмя. А ён так лагодна казаў грэшнiцы: "Iдзi з мiрам, я таксама не асуджаю цябе". Ну дык што? У iх гэта не мае значэння, яны - судзяць, яны нiкому не даруюць грахоў. Ага, папаўся? На, вось табе, вось - у iмя бога! Якога бога? Мiлы дружа, ды ён зусiм не патрабаваў гэтага. Ён хацеў, каб яго любiлi, не болей. Праўда, цяпер яшчэ, напэўна, ёсць людзi, якiя любяць яго. Але колькi iх? На пальцах пералiчыць! Зрэшты, ён гэта прадбачыў - у яго ставала пачуцця гумару. Вы ж памятаеце Пятра, гэтага баязлiўца, - ён жа адмовiўся ад яго: "Я не ведаю гэтага чалавека... Я не разумею, пра што ты кажаш... i г. д." Ну, вядома, тут ён ужо перабiраў! А што той сказаў, памятаеце? Якая выдатная гульня слоў: "На гэтым каменi* ўзвяду я сваю царкву".
* Пётр па-грэчаску - камень.
Большай iронii, бадай, прыдумаць ужо немагчыма. Але ж яны i тут трыумфуюць: "Вось бачыце, ён жа гэта сказаў". Ну што ж, праўда, ён гэта сказаў, i ён выдатна разумеў, пра што кажа. А потым знiк назаўжды, пакiнуўшы iх судзiць i караць з прабачэннем на вуснах i бязлiтасным прысудам у сэрцы.
Але хто асмелiцца сказаць, што мiласэрнасцi больш няма? Што вы, крый божа, мы толькi пра яе i гаворым. Проста цяпер нiкога ўжо не апраўдваюць. Бязвiннасць памерла, i па ўсiм свеце адразу распладзiлiся суддзi, ажно кiшаць: тут i суддзi Хрыста, i суддзi Антыхрыста - на любы капыл. Зрэшты, усе яны аднолькавыя, бо ўсе пагаджаюцца на тым самым - на каменных мяхах. I нельга валiць усё толькi на хрысцiян. Iншыя таксама добрыя цацы. Ведаеце што зрабiлi тут з домiка, у якiм жыў Дэкарт? Вар'ятню! Сапраўды, мiлы дружа, усе нiбы ашалелi i толькi i ведаюць, што цкуюць адзiн аднаго. Натуральна, што i мы з вамi вымушаны рабiць тое самае. Вы, напэўна, заўважылi, што я нiчому не даю лiтасцi? I я ўпэўнены, што вы таксама не лепшай думкi пра ўсё гэта. Ну, а калi ўжо ўсе мы зрабiлiся суддзямi, дык, значыць, усе мы адзiн перад адным вiнаватыя. Мы ўсе, кожны на свой мярзотны манер, - падобныя да Хрыста, i ўсiх нас, аднаго за адным, распiнаюць на крыжы, хоць мы так i не ведаем, за што. Можа, так бы яно заўсёды i было, каб не я, Жан-Батыст Кляманс! Я знайшоў адзiную раду, адзiнае выйсце - карацей кажучы, адзiную i бясспрэчную iсцiну...
Але не бойцеся, мiлы дружа, я змаўкаю. I дарэчы, нам пара ўжо развiтацца, мы каля майго дома. Ды вы не здзiўляйцеся, на самоце, ды яшчэ пры такой вечнай стоме любы можа палiчыць сябе за прарока. Вось я i палiчыў. Ну а што, чым не прарок у пустынi - сярод гэтых туманаў, камення i заброснелых вод? Iлля без месii, марны прарок нiкчэмнай эпохi, атручаны трункамi i лiхаманкай, стаю, прытулены спiнаю да абточаных цвiллю дзвярэй з уткнутым у хмурнае неба пальцам, i сыплю праклёны на галовы людзей, што не ведаюць закону i не хочуць прымаць нiякага прысуду. А людзi, мiлы дружа, людзi сапраўды - арганiчна яго не прымаюць, вось у чым праблема. Прысуду не баiцца толькi той, хто пагаджаецца з законам, бо тады ён верыць у жыццё, да якога яго асуджаюць. А калi такога закону няма, любы прысуд - беззаконны, i пачуць яго - сама страшная пакута. На жаль, у такiх пакутах мы i жывём. Парваўшы свае прыродныя путы, суддзi нiбыта сарвалiся з ланцуга i кусаюць, кусаюць усiх, налева i направа. Як уратавацца? Адзiнае выйсце - кусаць хутчэй, чым яны. I вось пачынаецца вялiкая валтузня. Прарокi, збавiцелi лезуць з усiх бакоў, i кожны спяшаецца: хутчэй бы працiснуць свой - сама лепшы! - закон, хутчэй бы наладзiць сама бездакорны грамадскi лад - толькi б паспець, пакуль зямля яшчэ не збязлюдзела. Але, на шчасце, прыйшоў я! Я - канец i пачатак усяму, я - той, хто абвяшчае закон! Бо я - суддзя-пакаяльнiк.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: