Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Падзенне (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) краткое содержание

Падзенне (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Альбер Камю, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Падзенне (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Падзенне (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Альбер Камю
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ну што ж, калi няма ўжо заручын, нi вечнай любвi, дык няхай будзе хоць шлюб - зверскi, з прыгнётам i пугай. Галоўнае - каб усё было проста, як у дзяцей, каб кожным нашым учынкам кiравалi, каб лiха i дабро былi вызначаныя раз i назаўжды, няхай адвольна, затое бясспрэчна. I я пагаджуся з усiм гэтым, якi б я нi быў сiцылiец-яванец i як бы далёка я нi стаяў ад хрысцiян, што, зрэшты, не замiнае мне адчуваць пэўную спагаду да першага сярод iх. Усё ў тым, што на парыжскiх мастах я зразумеў, што таксама баюся свабоды. I таму - няхай жыве пан, хто б ён нi быў, абы толькi здолеў змянiць волю нябёсаў! "О, айцец наш, якi часова сышоў на зямлю!.. О, нашы правадыры i начальнiкi, так салодка суровыя!.. О, нашы бязлiтасныя i горача любiмыя кiраўнiкi!.." Словам, галоўнае, як вы бачыце, - адмовiцца ад свабоды i, пакаяўшыся, падпарадкавацца яшчэ большаму мярзотнiку, чым ты сам. Калi ж усе мы зробiмся вiнаватыя, гэта i будзе сапраўдная дэмакратыя. Застанецца, мiлы дружа, адпомсцiць толькi за тое, што памiраць даводзiцца самому. Бо смерць - асабiстая справа кожнага, а рабства - супольная справа ўсiх. Усе дастаюць па заслугах разам з намi i, што асаблiва важна, - у той жа час, што i мы. Настае нарэшце ўсеагульная еднасць i роўнасць, няхай i на каленях, i са схiленай галавой.

Хiба ж не прыемна жыць вось так - у падабенстве з грамадствам, i хiба ж не прыпадабняецца тым самым грамадства да нас? Пагрозы, гвалт, палiцыя - вось святыя таiнствы, якiя асвячаюць гэтае прыпадабненне. Пагарджаны, цкаваны i гнаны, я магу нарэшце ўздыхнуць на поўныя грудзi, адчуць асалоду быць такiм, якi ёсць, i зажыць натуральна. Вось чаму, мiлы дружа, урачыста адсалютаваўшы свабодзе, я вырашыў цiшком падсунуць яе каму-небудзь iншаму. I цяпер заўсёды, як выпадае магчымасць, я прапаведую ў сваёй парафii "Мехiка-Сiцi", я заклiкаю мiлую паству скарыцца i цiхмяна чакаць шчодрасцей памыснага рабства, няхай дзеля гэтага мне i даводзiцца выдаваць яго за сапраўдную свабоду.

Але я не вар'ят, я выдатна разумею, што рабства настане не заўтра. Яно будзе вялiкiм дарам будучынi, i толькi. А пакуль я вымушаны прыстасоўвацца да сучаснага i шукаць, прынамсi, якогась часовага выйсця. Я павiнен знайсцi нейкi iншы сродак, якi дазволiць пашырыць прысуд на ўсiх i паменшыць яго ўцiск на мае кволыя плечы. I я знайшоў гэты сродак. Адчынiце, калi ласка, акно, тут проста шалёная спёка. Але не надта шырока, мяне ўсё-такi трасе. Дык вось, думка сама простая i сама эфектыўная. Якiм чынам прымусiць усiх сядзець у вадзе, а самому тым часам грэцца на сонейку? Можа быць, узлезцi на кафедру, як гэта робiць большасць маiх славутых сучаснiкаў, i няславiць адтуль чалавецтва? Небяспечна, мой дружа, вельмi небяспечна! У адзiн вясёлы дзень цi, можа быць, ноч у зале пачуецца смех. I вы нават не паспееце апамятацца, як прыгавор, якi вы выносiлi iншым, нечакана зрыкашэцiць вам у твар i прычынiць яму даволi адчувальную шкоду. Дык што рабiць, скажаце вы? Ёсць адно генiяльнае выйсце! Я зразумеў, што пакуль не прыйшлi нашы настаўнiкi i не прынеслi сваiх мiлых розгаў, мы павiнны, як i Капернiк, разважаць у адваротным парадку. Толькi так можна дабiцца канчатковай перамогi. Калi ўжо няможна ўшчуваць другiх, каб адначасова не асудзiць сябе, трэба спачатку абвiнавацiць сябе i гэтым зарабiць права дакараць iншых. I калi ўсё роўна любы суддзя нарэшце робiцца пакаяльнiкам, дык лепей пачынаць з другога канца i спачатку выконваць ролю пакаяльнiка, а ўжо потым зрабiцца суддзёй. Вы сочыце за хадой маёй думкi? Выдатна. Але каб вам было болей наглядна, я раскажу, як усё гэта робiцца на практыцы.

Перш за ўсё я зачынiў сваю адвакацкую кантору ў Парыжы i пачаў вандраваць; я шукаў такога месца, дзе б можна было спынiцца пад чужым iмем i не мець нястачы ў рабоце. Вядома, такiх месцаў у свеце нямала, але выпадак, зручнасць i iронiя лёсу, а таксама патрэба ў пэўным самабiчаваннi прымусiлi мяне спынiць выбар на гэтай сталiцы вод i туманаў, аплеценай шчытнаю сеткай каналаў i надзвычай напакаванай людзьмi, якiя прыязджаюць сюды з усiх куткоў свету. Я асталяваў сваю кантору ў партовым марацкiм бары. Клiентура тут сама разнамасная, бо, як вам добра вядома, бядняк нiколi не ходзiць у раскошныя рэстараны, а вось чалавек з пэўным становiшчам абавязкова, хоць раз у жыццi, ды трапляе ў пагарджаныя месцы. Тут я яго i чакаю. Мяне цiкавяць менавiта заблудныя буржуа, якiм я i выкладваю ўсю паднаготную. З вiртуознасцю штукара я ўмею выцягнуць з iх сама тонкiя i чароўныя гукi.

I гэтай карыснай прафесiяй я займаюся ў "Мехiка-Сiцi" ўжо некалькi гадоў. Як вы маглi пераканацца, збольшага яна заключаецца ў тым, каб як мага часцей ужываць публiчную споведзь. Я бэшчу сябе на чым свет стаiць. I гэта зусiм не цяжка, бо цяпер у мяне ёсць памяць. Але, заўважце, я вiнавачу сябе не груба, не ў лоб, я не б'ю сябе кулаком у грудзi. Што вы! Я спрытна лавiрую, рассыпаюся ў нюансах i лiрычных адступленнях, я будую сваю прамову згодна з кожнай асобнай катэгорыяй слухачоў - так, што нарэшце яны самi пачынаюць паддаваць пары. Я пераблытваю тое, што датычыць мяне, з тым, што датычыцца iншых. Я бяру сама агульныя рысы, уласцiвыя ўсiм, нягоды, якiя мы ўсе разам перажылi, слабасцi, якiя мы падзяляем, правiлы добрага тону i паводзiны сучаснага чалавека - такога, якiм ён лютуе ўва мне i ў другiх. З усяго гэтага я складаю адзiн суцэльны партрэт - партрэт усiх i нiкога асобна. Словам, я раблю своеасаблiвую маску, нечым падобную да карнавальных, гледзячы на якую кожны можа сказаць: "Чакай-чакай, ды я ж яго недзе бачыў!" Калi ж партрэт, як цяпер, завершаны, я паказваю яго слухачу i прамаўляю з вялiкаю скрухай: "Вось, зiрнiце, вось я якi!" На гэтым абвiнаваўчая частка закончана. I тут, нечакана, партрэт, якi я паказваю свайму сучаснiку, ператвараецца ў люстра.

З галавою, пасыпанай попелам, са спiсяжаным ногцямi тварам i паволi выдзiраючы на сабе валасы, я стаю перад усiм чалавецтвам i з пранiзлiвым позiркам пералiчваю свае ганебныя ўчынкi. Я нi на хвiлiну не выпускаю з-пад увагi эфект, якi выклiкаю пакутлiвым крыкам: "О, я сама мярзотны з усiх мярзотнiкаў!" А пасля, неўпрыкмет, пераменьваю "я" на "мы". I калi даходжу да формулы: "Вось мы якiя!" - гульня зроблена. Цяпер я магу казаць праўду. Я, вядома, такi самы, як i яны, - усе мы варымся ў адным катле. Але ў мяне ёсць перавага, бо я гэта ведаю, а яны - не, i таму першае слова за мной. Я ўпэўнены, што вы разумееце, якая гэта выгода. Чым больш я вiнавачу сябе, тым больш маю права асудзiць вас. I яшчэ лепш, я падахвочваю вас, каб вы самi асудзiлi сябе, што дае мне вялiкую палёгку. Ах, шаноўны, забаўныя мы ўсё-такi i няшчасныя людзi! Варта нам азiрнуцца на сваё жыццё, як у памяцi ўсплываюць адразу такiя выпадкi, што мы гатовыя скрозь зямлю правалiцца ад сораму i здзiўлення. Вы паспрабуйце. Не сумнявайцеся, я паслухаю вашую споведзь з вялiкай сяброўскай спагадай.

Ды вы не смейцеся! Ох, ну сапраўды, вы цяжкi клiент, я гэта заўважыў адразу. Але нiкуды вы не дзенецеся, гэта непазбежна. Тыя, хто трапляе да мяне, больш сентыментальныя, чым разумныя: збiць iх з тропу - раз плюнуць. З разумнымi трошкi цяжэй, тут трэба папацець. Затое iм досыць як след растлумачыць сам метад. Яны добра запамiнаюць яго i пачынаюць думаць. Днём раней цi пазней, дзеля забавы або праз душэўную скруху яны таксама ўсё выкладваюць на стол. Але вы, здаецца, не толькi разумны, вы яшчэ i спрактыкаваны. I ўсё-такi прызнайцеся, цяпер вы адчуваеце сябе не такiм задаволеным сабою, як пяць дзён назад? Што ж, буду чакаць, калi вы напiшаце цi прыедзеце зноў. А вы прыедзеце, я ўпэўнены! I не заўважайце ўва мне нiякiх змен. Дый навошта мне мяняцца, калi я знайшоў тое шчасце, якое мне падыходзiць? Я проста пагадзiўся са сваёй двухаблiчнасцю i перастаў кiдацца ад яе ў роспач. Наадварот, я вельмi выгодна ў ёй асталяваўся i знайшоў той камфорт, якога шукаў усё жыццё. Увогуле, я не меў рацыi, калi казаў, што галоўнае - пазбегнуць прысуду. Галоўнае - мець права ўсё сабе дазваляць, няхай дзеля гэтага i трэба час ад часу публiчна i на ўвесь голас абвяшчаць пра сваю нiкчэмнасць. Дык вось - цяпер я зноў дазваляю сабе ўсё, i смех гэтым разам мяне не трывожыць. Я не змянiў свайго жыцця, я па-ранейшаму люблю сябе i карыстаюся другiмi. Але пакаянне ў грахах дазваляе мне лёгка пра iх забываць i ўсё пачынаць спачатку. I цяпер я цешуся ўдвая - па-першае, сваёю натурай, а па-другое, сваiм чароўным раскаяннем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Альбер Камю читать все книги автора по порядку

Альбер Камю - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Падзенне (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Падзенне (на белорусском языке), автор: Альбер Камю. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x