Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Маўглi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание

Маўглi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Редьярд Киплинг, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Маўглi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Маўглi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Редьярд Киплинг
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- След зноў згубiўся, - спакойна сказаў Маўглi. - Няўжо якi-небудзь шакал прагробся гэтак глыбока i ўкусiў вялiкi белы Клабук? Яна, мусiць, ашалела... Мацi Кобраў, я не бачу, што можна адсюль вынесцi.

- Клянуся багамi Сонца i Месяца, хлопчык страцiў розум! - сыкнула кобра. Перш чым заплюшчацца твае вочы, я зраблю табе адну вялiкую ласку. Глядзi - i ўбачыш тое, чаго не бачыў яшчэ нiхто з людзей!

- Кепска бывае таму, хто гаворыць Маўглi пра ласку, - адказаў хлопчык скрозь зубы, - але ў цемры ўсё змяняецца, я ведаю. Я пагляджу, калi табе гэтак хочацца.

Прыжмурыўшы вочы, ён абвёў пiльным позiркам падзямелле, потым падняў з-пад ног жменьку чагосьцi блiскучага.

- Ого! - сказаў ён. - Гэта падобна на тыя штучкi, якiмi забаўляюцца ў чалавечай чарадзе. Толькi гэтыя жоўтыя, а тыя былi карычневыя.

Ён выпусцiў золата долу i зрабiў крок уперад. Усё падзямелле было выслана слоем залатых i сярэбраных манет таўшчынёй пяць-шэсць футаў; манет, што высыпалiся з мяхоў, дзе яны раней захоўвалiся. За доўгiя гады метал зляжаўся i выраўняўся, як пясок у час адлiву. На манетах i пад iмi, закапаўшыся ў iх, як абломкi крушэння ў пяску, былi чаканнага серабра сёдлы для сланоў з бляхамi каванага золата, аздобленыя рубiнамi i бiрузой. Там былi паланкiны i насiлкi для княгiняў, акаваныя i ўпрыгожаныя серабром i эмаллю, з нефрытавымi ручкамi i бурштынавымi кольцамi для фiранак; там былi залатыя свяцiльнi са смарагдавымi падвескамi, што калыхалiся на iх; там былi пяцiфутавыя статуi даўно забытых багоў, сярэбраныя, са смарагдавымi вачамi; былi кальчугi, стальныя, з залатою насечкаю i з махрамi з пачарнелага дробнага жэмчугу; там былi шлемы з грабянямi, усыпанымi рубiнамi колеру галубiнай крывi; там былi лакiраваныя шчыты з панцыра чарапахi i скуры насарога, акутыя чыстым золатам са смарагдамi па краях; бярэмы шабляў, кiнжалаў i паляўнiчых нажоў з алмазнымi тронкамi; залатыя чашы i каўшы i пераносныя алтары, што нiколi не бачылi дзённага святла; нефрытавыя келiхi i бранзалеты; кадзiлы, грабянi, пасудзiны для духоў, хны i сурмы, усё з чыстага золата; мноства кольцаў для носа, абручоў, пярсцёнкаў i паясоў; паясы на сем пальцаў шырынёю з гранёных алмазаў i рубiнаў i драўляныя шкатулкi, тройчы акутыя жалезам, дрэва якiх рассыпалася ў пыл, i засталiся груды апалаў, кацiнага вока, сапфiраў, рубiнаў, брыльянтаў, смарагдаў i гранатаў.

Белая кобра гаварыла праўду: нiякiмi грашыма нельга было ацанiць гэткi скарб - здабыткi многiх i стагоддзяў вайны, рабункаў, гандлю i пабораў. Адным толькi манетам не было цаны, ужо не кажучы пра каштоўныя камянi; золата i серабра тут было не менш за дзвесце цi трыста тон чыстай вагi.

Ды Маўглi, вядома, не зразумеў, што значаць гэтыя рэчы. Нажы зацiкавiлi яго трошкi, але яны не былi такiя зручныя, як яго нож, i таму ён iх кiнуў. Нарэшце ён знайшоў нешта сапраўды прывабнае; яно ляжала перад слановым сядлом, напалову засыпаным манетамi. Гэта быў анкус - кароткi жалезны крук, якiм паганяюць сланоў. Яго дзяржальна ўпрыгожваў круглы зiхатлiвы рубiн, а васьмiцалёвай даўжынi ручка была спрэс аздоблена нешлiфаванай бiрузой, так што трымаць яе ў руцэ было вельмi зручна. Нiжэй быў нефрытавй абадок, а вакол яго iшоў узор з кветак, толькi лiсце было смарагдавае, а кветкi - рубiны, устаўленыя ў халаднаваты зялёны камень. Астатняя частка ручкi была з чыстай слановай косцi, а самы канец - вастрыё i крук - быў стальны з залатой насечкай, малюнак якой паказваў паляванне на сланоў. Малюнкi i зачаравалi Маўглi: ён убачыў, што на iх паказаны яго сябар Хатхi.

Белая кобра паўзла за iм па пятах.

- Хiба не варта аддаць жыццё за тое, каб гэта пабачыць? - сказала яна. Праўда, я зрабiла табе вялiкую ласку?

- Я не разумею, - адказаў Маўглi. - Яны ўсе цвёрдыя i халодныя i зусiм не прыдатныя для яды. Алё вось гэта, - ён падняў анкус, - я хацеў бы забраць з сабою, каб разгледзець на сонцы. Ты кажаш, што гэта ўсё тваё. Дык падары гэта мне, а я прынясу табе жаб для яды.

Белая кобра ўся затрэслася ад злоснай радасцi.

- Вядома, я падару табе гэта, - сказала яна. - Усё, што тут ёсць, я дару табе - да таго часу, пакуль ты не пойдзеш.

- Але я пайду зараз. Тут цёмна i холадна, а я хачу ўзяць гэтую калючую штуку з сабою ў джунглi.

- Зiрнi сабе пад ногi! Што там ляжыць?

Маўглi падняў штосьцi белае i гладкае.

- Гэта чалавечы чэрап, - сказаў ён абыякава. - А вось i яшчэ два.

- Шмат гадоў назад гэтыя людзi прыйшлi, каб забраць скарб. Я пагаварыла з iмi ў цемры, i яны супакоiлiся.

- Але хiба мне трэба што-небудзь з таго, што ты называеш скарбам? Калi ты дазволiш мне ўзяць з сабою анкус, гэта будзе добрае паляванне. Калi не, усё роўна гэта будзе добрае паляванне. Я не варагую з Ядавiтым Народам, ды, апрача таго, я ведаю Запаветнае Слова твайго племенi.

- Тут толькi адно Запаветнае Слова, i гэтае Слова - маё!

Блiснуўшы вачамi, Каа рынуўся ўперад:

- Хто прасiў мяне прывесцi чалавека?

- Я, вядома, - зашапацела старая кобра. - Даўно ўжо не бачыла я чалавека, а гэты чалавек гаворыць па-нашаму.

- Але мы не дамаўлялiся пра тое, каб забiваць. Як жа я вярнуся ў джунглi i раскажу, што завёў яго на смерць?

- Я i не заб'ю яго раней часу. А калi табе трэба iсцi, вунь дзiрка ў сцяне. I памаўчы цяпер, тлусты забойца малпаў! Варта мне дакрануцца да тваёй шыi, i джунглi цябе больш не ўбачаць. Нiколi яшчэ чалавек не выходзiў адсюль жывым. Я Вартавы Скарбаў у Княжацкiм горадзе!

- Ды кажуць жа табе, ты, белы начны чарвяк, што няма больш нi князя, нi горада! Навокал нас адны толькi джунглi! - усклiкнуў Каа.

- А скарб ёсць. Але вось што можна зрабiць. Не iдзi яшчэ, затрымайся, Каа, - паглядзiш, як будзе бегаць хлопчык. Тут ёсць дзе папаляваць. Жыццё цудоўнае, хлопчык! Пабегай узад i ўперад, павесялiся!

Маўглi спакойна паклаў руку на галаву Каа.

- Гэтая белая пачвара дагэтуль бачыла толькi людзей з чалавечай чарады. Мяне яна не ведае, - прашаптаў ён. - Яна сама напрасiлася на паляванне. Няхай мае паляванне!

Маўглi стаяў, трымаючы ў руках анкус вастрыём унiз. Ён шпурнуў анкус, i той упаў наўкос, якраз за клабуком вялiкай змяi, прыцiснуўшы яе да зямлi. Як згледзець вокам удаў навалiўся ўсiм сваiм цяжарам на звiвiстае цела кобры ад клабука да хваста. Чырвоныя вочы кобры палалi, i галава шалёна выкручвалася ўправа i ўлева.

- Забi яе! - сказаў Каа, убачыўшы, што Маўглi бярэцца за нож.

- Не, - сказаў Маўглi, дастаючы нож, - больш я не хачу забiваць, хiба толькi для ежы. Паглядзi сам, Каа!

Ён схапiў кобру нiжэй клабука, расшчапiў ёй рот лязом нажа i паказаў, што страшныя ядавiтыя зубы ў верхняй скiвiцы пачарнелi i выкрышылiся. Белая кобра перажыла свой яд, як гэта бывае са змеямi.

- Тхунтх (Гнiлая Калода), - сказаў Маўглi i, зрабiўшы Каа знак, каб той адхiлiўся, выцягнуў анкус з зямлi i вызвалiў белую кобру.

- Княжацкаму скарбу патрэбен новы вартаўнiк, - сказаў ён сурова. - Тхунтх, ты дала маху. Пабегай узад i ўперад, павесялiся, Гнiлая Калода!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Редьярд Киплинг читать все книги автора по порядку

Редьярд Киплинг - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Маўглi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Маўглi (на белорусском языке), автор: Редьярд Киплинг. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x