Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
  • Название:
    Бацькава падарожжа (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.2/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Бернар Клавель - Бацькава падарожжа (на белорусском языке) краткое содержание

Бацькава падарожжа (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Бернар Клавель, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бацькава падарожжа (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бацькава падарожжа (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Бернар Клавель
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За спiной у Кантэна не сцiхала грукатанне. Яно нагадвала яму душны летнi дзень, калi над раўнiнай недзе далёка збiраецца навальнiца. Але яшчэ невядома, куды яе пагонiць вецер.

Раптам грукатанне спынiлася. Iзабэла iмклiва перасекла кухню, несучы ў руках конаўку з цёплай вадой i кашолку з-пад яек. Перад тым як выйсцi за дзверы, яна крыкнула:

- Дэнiза, чаго стаiш як слуп! Iдзi памый сподкi, а пасля накрышы яблыкаў на кампот.

Павярнуўшыся ўсiм целам да гаспадынi, настаўнiк прыўзняўся з крэсла i сказаў:

- Пара ўжо мне...

Але дзверы грукнулi якраз пасярэдзiне яго фразы. Настаўнiк завагаўся. Яго рука ўзнялася ў напрамку Кантэна, пакалыхалася i апусцiлася ўнiз. Ён павярнуўся да печы i спытаўся ў Дэнiзы:

- Гэта вы зрабiлi такiя яселькi?

- Ага, разам з мамай, пан настаўнiк.

Твар у малой засвяцiўся. Яна заўсмiхалася i наблiзiлася да настаўнiка. Той, сагнуўшыся ў дугу, доўга глядзеў на прыпечак, потым падняў яловую галiнку i ўздыхнуў:

- Прыгожа... Сапраўды, вельмi прыгожа.

Дэнiза маўчала, i бацька падышоў блiжэй, стаў тлумачыць:

- Яны хацелi зрабiць Марыi-Луiзе сюрпрыз. Калi яна яшчэ жыла дома, для яе сама вялiкай радасцю было рабiць яселькi. Яна пачынала гаварыць пра iх за два месяцы да Каляд. А я якраз нядаўна быў на лесанарыхтоўках у ваколiцах Рубо i ссек там гэтыя дзве лапкi.

Настаўнiк выпрастаўся. Ён глядзеў шчаслiвымi вачыма то на яселькi, то на Дэнiзу. Потым кiнуў позiрк на партрэт Марыi-Луiзы.

- Якая цудоўная думка, - сказаў ён нарэшце, - размясцiць яселькi на прыпечку.

Тут i ў Дэнiзы развязаўся язык. Яна з захапленнем прагаварыла:

- А яны яшчэ свецяцца ўсярэдзiне. Толькi трэба ўключыць.

Малая нахiлiлася, шчоўкнула выключальнiкам. Загарэлася абгорнутая ружовай паперай лямпачка, якая асвятляла знутры яселькi, змайстраваныя з двух ясеневых паленаў. Настаўнiк нахiлiўся яшчэ раз i стаў разглядваць усё спачатку. Пры гэтым ён ахаў ад захаплення. Кантэн адышоўся, бо яму зрабiлася прыкра ад таго, што настаўнiк абыходзiўся з дачкой як з дзесяцiгадовай дзяўчынкай. А ёй ужо споўнiлася семнаццаць. Яна была настолькi сарамлiвай, што губляла мову, але гэта не было падставай, каб лiчыць яе прасцячкай. Кантэн хацеў сказаць гэта настаўнiку, але стрымаўся. Па-першае, тут знаходзiлася сама Дэнiза, а па-другое, iснуюць такiя рэчы, пра якiя гаварыць вельмi цяжка. Кантэн паглядзеў на вузкую сагнутую спiну хлопца i падумаў, што, нават калi б яны былi ў нязгодзе, нават калi б настаўнiк раздражняў яго, ён i тады не змог бы пакрыўдзiць яго. Гэта была праўда. I стары не змог бы растлумачыць чаму. Можа, з-за Марыi-Луiзы, а можа, з-за таго, што ён вельмi шкадаваў гэтага хлопца. Цяжка разабрацца. Хутчэй гэта было апошняе.

Настаўнiк павольна разагнуўся. Яго рукi зноў свабодна матлялiся ў шырокiх рукавах. Ён сказаў:

- Панi Марыя-Луiза вельмi чуллiвая да гэтакiх рэчаў.

- Была, - не стрымаўся Кантэн, але тут жа замаўчаў.

Настаўнiкаў твар спахмурнеў.

- Вы хочаце сказаць... - ледзь вымавiў ён.

Ён вагаўся, таму Кантэн не даў яму прадоўжыць i растлумачыў:

- Што я хачу сказаць... Урэшце, я спадзяюся, што яна такой i засталася. Проста мы так рэдка бачымся. Калi яна была малая, мы не рабiлi яшчэ ясельцаў на прыпечку. Мы бралi кардонны карабок, абразалi яго нажнiцамi, прымацоўвалi саламяную страху. Выходзiла дужа прыгожая маленькая хатка. Марыя-Луiза казала, што яна хацела б сядзець у такiм дамку ля акенца i глядзець, як падае снег. I сапраўды, яна гэта любiла. Бывала, iдзе снег, а яна сядзiць i глядзiць праз акно, як ён падае. Цэлымi днямi сядзiць i маўчыць...

Кантэн скончыў гаварыць, i зноў настала цiшыня. Але цяпер яна не была падобная на тую цiшыню, якая звычайна ўсталёўвалася, калi абодва мужчыны маўчалi. Здавалася, што да яе далучылася нешта ад той, даўнейшай цiшынi, калi тут яшчэ жыла Марыя-Луiза. Яна таксама была зiмовай, з такiм жа снегам i такiм жа небам, але ў ёй было i яшчэ нешта.

Марудна цягнулiся хвiлiны, на працягу якiх абодва мужчыны саромелiся ўзняць адзiн на аднаго вочы. Настаўнiк спытаў амаль шэптам:

- Вы сапраўды лiчыце, што яна ўжо не такая?

Кантэн збянтэжыўся. Адкуль ён ведаў? Хiба можна было зразумець, што з ёй сталася, па звычайных лiстах, якiя Марыя-Луiза пiсала дадому?

- Па яе лiстах, - спрабаваў ён давесцi настаўнiку, - вельмi цяжка даведацца, што яна цяпер думае пра гэта. Яна часта пiша нам пра сябе, пiша, што, магчыма, пераедзе ў Парыж.

Стары гаварыў гэта павольна, рабiў паўзы, у час якiх настаўнiк кiваў галавою, быццам згаджаючыся, i цвярдзiў адно:

- А як жа, а як жа...

I толькi калi Кантэн нарэшце замаўчаў, хлопец глыбока ўздыхнуў, быццам збiраўся сказаць нешта вельмi цяжкае. Але загаварыў ён голасам упэўненым, нават цвёрдым:

- Ведаеце, я некалькi разоў пасылаў ёй лiсты пасля вакацый... Яна мне адказвала... Нядоўга, праўда, але адказвала...

Ён апусцiў вочы i зноў уздыхнуў.

- I што, - спытаў Кантэн, - яна вам больш не пiша?

- За апошнiя два месяцы я нiчога ад яе не атрымлiваў, - панура адказаў настаўнiк.

Дэнiза слухала iх размову з вялiкай увагай. Твар яе быў напружаны, вочы блiшчалi, аднак гэты бляск патух адразу, калi на парозе з'явiлася мацi.

Кантэн моцна закашляўся, а настаўнiк ступiў да дзвярэй i сказаў:

- Пайду... Не хачу вас больш турбаваць... Да пабачэння, пан Кантэн... Да пабачэння...

Iзабэла ўжо ўвайшла ў дом, але трымала дзверы прачыненымi. I як толькi настаўнiк параўняўся з ёю, яна шырока расхiнула дзверы перад яго носам. Настаўнiк яшчэ раз няскладна павярнуўся i, звяртаючыся да ўсiх, сказаў:

- Да пабачэння... Зычу вам добрых Каляд!

3

- Добрых Каляд i добрай дарогi! Каб мароз вас памарозiў, каб ажно ў вас аблупiўся зад!

Iзабэла сказала гэта даволi гучна, гледзячы на дзверы, за якiмi толькi што знiк настаўнiк.

Кантэну карцела сказаць ёй, што яна пераходзiць мяжу, але ён стрымаўся, бо ведаў: адно яго слова - i яна завядзецца яшчэ горш. Ён спадзяваўся, што жонка спынiлася на гэтым, ён нават быў упэўнены, калi ўбачыў, што тая паклала ў ракавiну пусты збанок, а потым панесла ў склеп кошык з яйкамi. Але калi яна зноў вярнулася, яму не трэба было падымаць на яе вочы, бо яна магла прачытаць там усе яго думкi да адной. Кантэн пашкадаваў аб гэтым i адразу павярнуўся спiной да жонкi, хацеў падысцi да акна. Але не паспеў ён зрабiць i двух крокаў, як пачулася бурчанне Iзабэлы. Перадражнiваючы настаўнiка, тая пачала гаварыць:

- Я вельмi люблю снег... Гэта так прыемна, калi iдзе снег... Я люблю хадзiць па iм... Ой, людцы, вы бачылi гэткага дурня?!. Можа, ён i па гаўне хадзiў бы з такою асалодаю?!. Калi б ён папрацаваў, як мы, дык не гаварыў бы такога глупства! Ён - лайдак, ды яшчэ пыльным мяшком прыбiты...

Кантэн сцяў зубы. Гэтак далёка яго жонка зайшла ўпершыню. Стары прадчуваў скандал яшчэ тады, калi настаўнiк толькi заходзiў у дом. Сапраўды, хлопец меў добрае цярпенне, каб вытрымаць усё гэта. Не кожны дазволiць так з сабою абысцiся. Ён жа не глухi. Усё чуў, гэта факт! Канечне, каб не Марыя-Луiза... З-за яе ён мог вытрымаць усё. Ён не быў баязлiўцам. Гэта было вiдаць па яго пагляду. У настаўнiкавых вачах свяцiўся гонар, але там яшчэ было i нешта пакутнiцкае, як у ахвяр на бiблейскiх малюнках. Кантэн не стрымаўся на гэты раз. Ён рэзка павярнуўся да жонкi i крыкнуў ёй злосна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Бернар Клавель читать все книги автора по порядку

Бернар Клавель - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бацькава падарожжа (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Бацькава падарожжа (на белорусском языке), автор: Бернар Клавель. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x