Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)
- Название:Клубок гадзюк (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке) краткое содержание
Клубок гадзюк (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Я спусцiўся да тэрасы. Над вiнаграднiкамi ледзь-ледзь вырысоўвалiся сiлуэты пладовых дрэў. Пагоркi нiбы плячом прыўзнiмалi заслону туману. Перада мной, як жывая iстота, узвышалася царква са званiцай. Ты вось усiм паўтараеш, што я нiчога не разумею ў такiх рэчах... А ў тую хвiлiну мне адкрылася, што чалавеку, жыццё ў якога паламалася, трэба абавязкова шукаць прычыну i сэнс сваёй трагедыi, i што галоўныя падзеi нашага жыцця, асаблiва тыя, якiя датычаць сэрца нашага, пасланы нам з патаемным запаветам, i трэба толькi ўмець прачытаць, разгадаць яго... Што ж, былi ў маiм жыццi часiны, калi я мог спасцiгнуць такiя таямнiцы, i гэта павiнна было зблiзiць мяне з табою. Зрэшты, у тую ранiцу хваляванне маё было нядоўгае... Помню, як я вярнуўся дадому. Яшчэ не было i васьмi, а сонца ўжо няўмольна палiла. Ты стаяла ля акна i, нахiлiўшы галаву, прытрымлiвала адной рукой свае распушчаныя валасы, а другой расчэсвала iх шчоткай. Ты не бачыла мяне. Я спынiўся i паглядзеў на цябе з такой нянавiсцю, што i сёння, здаецца, у роце ў мяне горыч той нянавiсцi.
Я ўбег у свой кабiнет, адамкнуў шуфляду, дзе ляжала скамечаная хустачка... Тая, якой выцiраў я твае слёзы i як дурань хаваў з таго часу. Я ўзяў насоўку, прывязаў да яе камень, нiбы да шыi жывога сабакi, якога сабраўся ўтапiць, i кiнуў яе ў сажалку.
V
I з таго дня пачалася эра вялiкага маўчання, якая цягнецца ўжо пятае дзесяцiгоддзе. Вонкава нiчога не змянiлася ў нашым жыццi. Усё як быццам iшло па-ранейшаму. Не перапынялася i наша цялесная блiзкасць, толькi ў нашых абдымках ужо не паўставала перад намi здань Рудольфа, i ты нiколi не паўтарала больш гэтага небяспечнага iмя. Што ж, ён ужо адведаў нас i зрабiў сваю справу - падарваў наша шчасце. А цяпер заставалася толькi маўчаць i чакаць новых пакут...
Можа, ты i папракала сябе за тую споведзь. Наўрад цi надавала ты свайму прызнанню нейкае асаблiвае значэнне. Проста ты падумала, што будзе разумней не ўпамiнаць больш гэтага iмя. Не ведаю, можа, ты не заўважала, што мы ўжо не шапталiся, як раней, начамi. Скончылiся нашы доўгiя размовы. Мы ўзважвалi цяпер кожнае слова i абое трымалiся насцярожана.
Ноччу я часта прачынаўся - боль i крыўда будзiлi мяне. "Усё... I нiкуды цяпер не вырвацца... Спрытна ж ты мяне падлавiла", - думаў я. Мне часам уяўлялася, як я ўстрою табе сцэну. Вось я груба трасу, буджу цябе, скiдаю з пасцелi. А ты крычыш: "Не, я не ашуквала цябе, клянуся, я пакахала цябе!.."
Пакахала... Цяпер то я ведаю тваё каханне... I як жа лёгка, аказваецца, пераканаць свайго партнёра! Варта толькi прытварыцца... А я ж не пачвара. Любая дзяўчына, якая шчыра пакахала б мяне, магла б зрабiць са мной усё, што захацела б.
Бывала, я стагнаў ад свайго бяссiлля, а ты i не прачыналася.
Твая першая цяжарнасць зняла ўсялякую патрэбу высвятляць нашы адносiны, i яны паступова змянiлiся. Ты зацяжарыла перад зборам вiнаграду. Мы вярнулiся ў горад. Цяжарнасць тваю зберагчы не ўдалося: атрымаўся выкiдыш. Некалькi тыдняў давялося табе праляжаць у пасцелi. Вясной ты зноў зацяжарала. Як мы цябе бераглi тады!.. I вось пайшлi гады, калi ты зачынала, нараджала, хварэла, кармiла, - прычын у мяне было больш чым дастаткова, каб аддалiцца ад цябе. I я пачаў дазваляць сабе некаторыя вольнасцi. Праўда, паводзiў я сябе ўмела i трымаў усё пад строгiм сакрэтам. Я працаваў ужо ў судзе, "меў сваё крэсла", як казала мама, i мне трэба было захоўваць прыстойнасць. Свае авантуры я прарабляў у пэўны час i ў надзейных месцах. Жыццё ў невялiкiм правiнцыйным гарадку само падказвае распуснiку, як зрабiць, каб усё было цiха. Супакойся, калi ласка, Iза, я мiласэрна пазбаўлю цябе ад успамiнаў пра мае залёты...
Але, калi б я паводзiў сябе не так асцярожна, ты ўсё роўна нiчога не заўважыла б. Пасля нараджэння Хюбэра ты паказала тваю сапраўдную натуру: ты ад прыроды - мацi i толькi мацi. Я для цябе перастаў iснаваць. Ты ўся была аддадзена дзецям. Я зрабiў цябе мацi, i на гэтым мая мiсiя закончылася. Больш ад мяне ты ўжо нiчога не чакала.
Пакуль дзецi былi немаўлятамi, яны амаль не цiкавiлi мяне, i з-за iх у нас з табой не было нiякiх сутычак. Разам бывалi мы рэдка. Сустракалiся хiба што дзеля таго, каб выканаць свой шлюбны абавязак. I нават у тыя кароткiя iмгненнi блiзкасцi мы былi ўжо страшэнна далёка адно ад аднаго.
Пра маё iснаванне ўспомнiла ты толькi тады, калi табе здалося, што я стаў небяспечны для тваiх дзетак. Ты ўзненавiдзела мяне, калi я загаварыў пра свае правы на iх. Можаш цяпер парадавацца: нiякага бацькоўскага iнстынкту ў мяне не было. Ува мне проста заклекатала рэўнасць, я зайздросцiў гэтым малым, якiя абудзiлi ў табе такую палкую любоў. I вось, каб пакараць цябе, я хацеў адабраць iх у цябе. Вядома, я гаварыў пра высокiя матывы, перш-наперш пра бацькоўскi абавязак. Не хацеў я, каб адпетая ханжа, прытворшчыца-святоша сапсавала маiх дзяцей... Вось у якую гордую позу я станавiўся... Урэшце, якая поза? Так я лiчыў i на самай справе.
Божа, цi ўдасца мне калi-небудзь закончыць гэтае пасланне? Я пачаў пiсаць яго табе, а цяпер мне здаецца, што не зможаш ты чытаць усё гэта. Значыць, хутчэй за ўсё пiшу я самому сабе. Можа, гэта прафесiйная прывычка: стары адвакат прыводзiць да ладу папку з абсалютна прайгранай справай свайго жыцця...
Зноў чуваць царкоўныя званы... Заўтра вялiкдзень. Давядзецца мне спусцiцца ў гасцiную i адзначыць разам з вамi "святы дзень", як я табе абяцаў. "Дзецi скардзяцца, што зусiм цябе не бачаць", - сказала ты сёння ранiцай. Разам з табой была каля маёй пасцелi Жэнеўева. Ты выйшла, каб пакiнуць нас адных. Жэнеўеве трэба было пра нешта мяне папрасiць. Я чуў, як вы шапталiся ў калiдоры. "Пагавары з iм спачатку ты", - пераконвала ты Жэнеўеву. Я здагадваўся, што гаворка пойдзе пра мужа маёй унучкi, пра гэтага шалапута i гультая Фiлi. Якi ж я малайчына! Так павярнуў размову, што не даў Жэнеўеве загаварыць пра свайго няўдалага зяця, i яна пайшла з чым прыйшла. Я-то добра ведаю, што ёй трэба. На мiнулым тыднi я чуў, як яны свае планы строiлi. Акно гасцiнай акурат пад маiм акном, i, калi вокны адчынены, я магу пачуць кожнае слова. Варта мне толькi нахiлiцца. Яны хочуць, каб я "пазычыў" Фiлi вялiкую суму, а ён унясе яе на бiржу i атрымае чвэрць пакета акцый... Хацець то хочуць, але я, стары лiс, носам чую: хутка будзе бура. Трымай грошы пад замком... Ведалi б яны, колькi я прадаў акцый у мiнулым месяцы: я яшчэ тады ўлавiў, што курс акцый вось-вось пачне падаць, i апярэдзiў падзеi...
Усе паехалi да вячэрнi. Апусцеў дом, нi душы на вулiцы, на палях. А я сяджу тут адзiн, стары Фаўст, адрынуты ад усiх людскiх радасцяў сваёй жахлiвай старасцю.
Не ведаеце вы, што такое старасць. А як уважлiва слухалi вы мяне за снеданнем, калi я загаварыў пра справы на бiржы, - так i елi мяне вачыма, так i лавiлi кожнае слова. Зрэшты, гаварыў я толькi для Хюбэра - няхай думае, пакуль яшчэ не позна. Як жа ён устрывожыўся! Вось дзе ўжо хто не ўмее хаваць свае непрыемнасцi! Але еў ён за дваiх, апаражняючы адну талерку за другой. А ты яму ўсё падкладала. Усе мацяркi аднолькавыя: як убачаць, што ў любага сынка непрыемнасцi, дык амаль сiлком прымушаюць яго есцi, нiбы гэта яго падбадзёрыць i дапаможа выйсцi з бяды. А Хюбэр цябе перабiваў, не даваў гаварыць, грубiў, як калiсьцi я грубiў сваёй маме.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: