Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.3/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Андрэ Моруа - Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) краткое содержание

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Андрэ Моруа, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Андрэ Моруа
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ раз я павiнен быў перацярпець мучэнне павольнага руху. Калi гадзiны праз дзве я наблiзiўся крыху да агароджы, я зразумеў, чаму мы не маглi пасоўвацца хутчэй. На пляцоўку можна было папасцi толькi праз будку, каля якой стаяў вартаўнiк. Так што калона, метраў за сто ад будкi, выцягвалася ў шнур. Нарэшце перада мной аказалася ўсяго шэсць чалавек. Цяпер я мог разглядзець твар вартаўнiка. Гэта быў адзiн з тых непадкупных здаравякоў-тупiц, якiмi карыстаецца любая ўлада... Тры... Два... Апошнi... Вось i мая чарга. Я стаяў адзiн перад дубiнай-дзецюком.

- На якi рэйс? - запытаў ён.

- А хiба тут некалькi рэйсаў?

- А то як жа, - адказаў ён спакойна. - Рэйс каталiцкi, рэйс англiканскi, рэйс прэсвiтэрыянскi, рэйс баптысцкi, рэйс мармонскi...

- У вас што, рэйсы ў залежнасцi ад веравызнання?

- Не затрымлiвайце! Хутчэй! На якi рэйс?

- А калi пасажыр атэiст? Хiба ў вас няма рэйсаў для няверуючых?

- Ёсць, - прамовiў, здзiвiўшыся, вартаўнiк, - але я вам не раю. Гэта кароценькi маршрут, нядаўна адкрыты, дрэнна арганiзаваны... Калi вы жадаеце пытанне веры звесцi да мiнiмуму, прапаную ўнiтарную лiнiю, аб'яднаны рэйс... чыста, дагледжана, мадэрн...

За мною бунтавалася чарга.

- Ёсць жа людзi, - бурчаў дробненькi дзядок, - што каля самых дзвярэй будуць вам разводзiць тары-бары, а ты тут хоць да ночы стой.

Я пачырванеў i сказаў вартаўнiку:

- На аб'яднаны, калi ласка.

- Цэнтральны будынак... Паўднёвае крыло... Наступны!

* * *

Усё было так, як растлумачыў вартаўнiк. Памяшканне ўнiтарнай лiнii мне здалося i дагледжаным i ўтульным. Канвеерная актыўнасць панавала ўсюды. Лакiраваныя драўляныя стойкi, безлiч папак з ярлыкамi i рэгiстрацыйнымi лiсткамi, якiя спрытна, у дзве рукi, перабiралi служачыя самых розных колераў скуры. Карты, утыканыя малюпасенькiмi мадэлямi самалётаў, вялiзныя афiшы кубiстаў з надпiсам "Ляцiце аб'яднаным рэйсам!" i некалькi прыгожых дзяўчат у чорнай унiформе, якiя сустракалi пасажыраў. Адна з iх падышла да мяне i запытала:

- У вас ёсць вiза на вылет?

- Якая вiза?

Я не ведаў...

Яна ўздыхнула i ласкава папрасiла:

- Звярнiцеся да пана Фразера.

Пан Фразер, магутны мужчына ў чорным, нагадаў мне капелана ў амерыканскiм унiверсiтэце - тая ж сiлiшча.

Яго прафесiйная ветлiвасць мне здалася зусiм натуральнай.

- Нам прыемна, нам вельмi прыемна прымаць нашых дарагiх гасцей, - прамовiў ён пявучым голасам. - Нашы клiенты - гэта нашы сябры. Нашы сябры - гэта нашы клiенты. Усё часцей i часцей iнтэлiгентныя людзi карыстаюцца аб'яднаным рэйсам.

- Якраз гэтага я i хачу, - згадзiўся я. - Але вось тут маладая асоба патрабуе вiзу на вылет.

- Абавязкова, iначай нельга, абавязкова, - сказаў ён. - Дастаньце вiзу на вылет, астатняе зробiм мы.

- Але ў каго ж мне яе прасiць? Якiя патрэбны захады?

У гэты момант на стале зазванiў тэлефон.

- Калi ласка, адну хвiлiначку, - спакойна спынiў мяне пан Фразер i, зняўшы трубку з правага тэлефона, загаварыў па-ангельску:

- Так, доктар... Так, доктар... Яшчэ дзесяць... Добра, доктар, добра, вы не пакiдаеце нас без работы... Праявiць да iх належны клопат?.. Праявiм, доктар, ручаюся.

Ён паклаў адну трубку i ўзяў другую, з левага боку, дзе таксама званiў тэлефон:

- Пяцьдзесят? Цудоўна, палкоўнiк... Разумею... У якiх чынах? Звычайныя салдаты? Разумею... Мы паспрабуем iх трымаць групай... Дзякуй, палкоўнiк, што не забываеце нас. Да вашых паслуг... Маё шанаванне, палкоўнiк...

Пасля гэтага ён пачаў гаварыць у два тэлефоны адразу, i мне здалося, я пачуў сваё iмя.

- Вы не можаце яго агледзець пасля дванаццацi? - запытаў ён у тэлефон. Ну так, ён спяшаецца... Чаму? Вы ж ведаеце, Франк, звычайная гiсторыя. У шаснаццаць гадзiн? Добра... Дзякуй, Франк! За мной ваша не прападзе.

Потым, паблажлiва павярнуўшыся да мяне, растлумачыў:

- Iдзiце ў будынак Б, першае крыло, пакой 3454, i папрасiце пана Франка, каб вас агледзеў. Вядома, давядзецца пачакаць, але вас ён прыме сёння... Ён мне абяцаў... Калi ласка... Нам вельмi прыемна, што вы з'явiлiся да нас.

Падышла дзяўчына ў чорнай унiформе. Ён рашуча падняўся, i гэта быў знак, што размова скончана.

* * *

З вялiкай цяжкасцю я знайшоў будынак Б. Каб туды дабрацца, трэба было iсцi вузенькай сцежкай, плюхаючы па гразi, i жаўтаваты туман зноў апусцiўся на пляцоўку.

Вакол мяне коўзалiся кучкамi ашалелыя пасажыры.

Вось ён будынак Б - небаскроб, i лiфт падняў мяне на трыццаць чацвёрты паверх. Перад пакоем 3454 - даўжэзны хвост мужчын i жанчын. Я цярплiва стаў у чаргу. На гэты раз людзi пакутавалi ў два этапы. Спачатку трэба было выстаяць, не прысядаючы, у цёмным калiдоры, потым, у пярэдняй пана Франка, дзе было штук дваццаць крэслаў, людзi садзiлiся ў рад. Матавае шкло аддзяляла iх ад iнспектара, якi час ад часу выгукваў: "Наступны!" Тады блiжэйшы падымаўся, а ўсе астатнiя перасоўвалiся ланцужком. Перада мной была маладая дама ў футравым манто, яна выцiрала слёзы. Нарэшце яе выклiкалi, i праз хвiлiну яна вярнулася. Калi жанчына выходзiла, мне здалося, што яна трошкi павесялела. За матавым шклом пачуўся голас:

- Наступны!

Я ўвайшоў.

За белым драўляным сталом сядзеў мужчына без пiнжака, з тлустым тварам, iнтэлiгентны. Ён абуджаў давер'е; я мiжвольна паставiў чамадан на стол i пачаў яго адмыкаць. Але ён усмiхнуўся:

- Не, ваш багаж мяне не цiкавiць... Мая задача - правяраць тое, што вы прынеслi ў сабе: успамiны, пачуццi, страсцi...

- Яно, калi па закону...

- Па закону, - перабiў ён, - вы маеце права мець строга абмежаваную колькасць успамiнаў, прычым толькi лёгкiх... Ваш узрост?

- Шэсцьдзесят пяць гадоў.

Ён зiрнуў у таблiцу i адзначыў лiчбу:

- У вашым узросце колькасць iх зменшана. Вам дазваляецца: крыху чуллiвасцi, некаторая цiкавасць да мастацтва, адна-дзве прыхiльнасцi сямейнага характару, разбаўленыя моцным эгаiзмам, i гэта амаль усё... Вось вам спiсак забароненых пачуццяў. Вазьмiце, пазнаёмцеся i скажыце мне, калi што ў вас ёсць.

- Фанабэрыя i славалюбства? Не, фанабэрыi ў мяне няма... Можа, калiсьцi я i шукаў славы, але, дасягнуўшы вяршынь, пераканаўся, што радасцi яна не дае. З гэтым пакончана.

- Вельмi добра, - ухвалiў ён. - А iмкненне да ўлады?

- Што вы? Наадварот, iмкненне ад улады. Нашто мне ўлада? Я лiчу, што ўсякi начальнiк - асоба залежная, раб сваёй службы i пэўных думак. Я не жадаю адказваць за ўчынкi, мне навязаныя.

- Вельмi добра... А па вашай прафесii празмерных захапленняў не было? Анкета сведчыць, што вы драматург. Вы не думалi, што зможаце напiсаць яшчэ адну п'есу, лепшую, чым папярэднiя?

- Не. Пераканаўся, што не змагу... Прабаваў у мiнулым годзе. Яшчэ тады крыху верыў у свае сiлы... i стварыў нейкую дрэнь, страхоцце... З гэтым пакончана.

- Гэта ваша цвёрдае рашэнне?

- Так, сваю справу я зрабiў; яна варта таго, чаго варта; судзiце, як знаеце.

- Вельмi добра... Выдатна... Грошы? Маёмасць?

- Я за гэтым не гнаўся. Маёмасцi не набыў.

- А як з палюбоўнiцамi?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Андрэ Моруа читать все книги автора по порядку

Андрэ Моруа - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Падарожжа ў нябыт (на белорусском языке), автор: Андрэ Моруа. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x