Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Паляўнiчы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке) краткое содержание

Паляўнiчы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джеймс Олдридж, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Паляўнiчы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Паляўнiчы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джеймс Олдридж
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раздзел трэцi

Зел Сен-Клэр быў чалавечак невысокi, меншы за Роя i худы. Французы Сент-Элена сцвярджалi, што сваiмi запалымi шчокамi, пранiклiвым позiркам, сiнню на падбародку i слабым, такiм слабым целам ён падобны на маленькага высахлага французскага кюрэ. Але Рою не было нiякай справы да гэтай клерыкальнай знешнасцi, ён бачыў у Зеле штосьцi больш зразумелае, напрыклад насiльшчыка, якi ненавiдзiць сваю працу.

Рой знайшоў яго па гуку сякеры на далёкiм канцы лясной расчысткi Джэка Бэртана. Зел ссякаў вялiзную бярозу, i ўсё цела яго паўтарала ўзмахi сякеры.

- Цяжкая праца для ляснога валацугi! - звярнуўся да яго Рой.

Зел абапёрся на бярозу i перадыхнуў.

- Гэта ўсё iнспектар, каб на яго лiха, - сказаў ён.

Рой засмяяўся.

- А хiба дрэнны iнспектар? Захоўвае закон i парадак.

- Пачакай, хутка здаволiцца. Я пра гэта паклапачуся.

- Ты лепш пра сябе паклапацiся. Калi ён убачыць цябе ў лесе, тут табе i канцы.

- I яму будуць канцы! - сказаў Зел i правёў Роя праз гушчар, якi ён высякаў. Чатырохвугольная высечка, зацiснутая скаламi i лесам, ужо часткова зарасла лiпай, ядлоўцам i густымi парасткамi бярозак. Ёй было толькi чатыры цi пяць гадоў, але праз год-два яна стане сапраўдным лесам, якi давядзецца высякаць як след, сякерай. Зараз Зел Сен-Клэр яшчэ мог справiцца з бярозай вялiкiм садовым нажом або з дапамогай пала, i за сякеру браўся толькi дзеля сасны або рослай бярозы. Джэк Бэртан своечасова аб'явiў вайну наступу лесу, купiўшы гэтую высечку летам i ачышчаючы яе да зiмы. Рой цанiў Джэка, ён быў перакананы, што з часам Джэк стане знакамiтым чалавекам у Сент-Элене, калi толькi Сент-Элен i дробныя фермы наогул ацалеюць. Зараз, пасля размовы з Джэкам, Роя гэта турбавала асаблiва.

- Выпi! - Зел Сен-Клэр падаў яму бутэльку з нейкiм пойлам, падазрона празрыстым i бясколерным. Зел дастаў яе з дупла, дзе ў яго ляжалi куртка i нож. - Дастаў у Оле Андэрсана. Жывая вада!

Рой выпiў i адчуў на нёбе лёгкi прысмак анiсу, але калi гэтае пойла абпалiла гартань, ён зразумеў, што п'е амаль голы спiрт. Яны выпiлi зноў.

- Гэтая штука даканае цябе, Зел, - сказаў Рой.

- Не гэта, дык iншае, - з сумам азваўся Зел, i яго перакручанае сухое цела не выяўляла першай умовы жыцця - жадання жыць.

Гэта прыгнятала Роя. У лёсе Зела ён убачыў лёс усiх звераловаў, пазбаўленых права на паляванне. Ён прапанаваў французу выпiць яшчэ, i сам таксама глынуў.

- А мо iнспектар яшчэ верне табе твой участак? - сказаў яму Рой.

- Забярэ яго ў Брэка Гарта i аддасць мне? Напэўна ж не!

- А чаму ты не пойдзеш на поўнач, на новыя тэрыторыi? Тут нам усё адно няма чаго рабiць, ты ж гата ведаеш. Чаму ты не дасi дзёру на поўнач, Зел?

- А жонку i дзяцей кiнуць тут?

- Пражывуць, пакуль ты там увойдзеш у сiлу.

Зел пакруцiў галавой, i Рой зразумеў, што ўсё гэта ён шмат разоў перадумаў i адкiнуў усе варыянты як безнадзейныя, яшчэ нiчога не зрабiўшы.

- Iнспектар пахаваў мяне тут, - сказаў Сен-Клэр, - i ён нацкуе на мяне ўсiх iнспектараў на поўнач ад Муск-о-гi. Але ўсё роўна ён не выжыве мяне з Сент-Элена. Я пайду ў лес i ўсё адно буду займацца паляваннем, хоча гэтага iнспектар цi не, а калi сустрэнемся - тым горш для яго.

Траперы звычайна адпускалi ў адрас iнспектара сама страшныя пагрозы, i слухачы прывыклi не прымаць iх усур'ёз альбо прымалi з вялiкай скiдкай. Але ў двух выпадках Рой быў схiльны верыць у сур'ёзнасць пагрозы: з боку Сен-Клэра з-за яго азлобленасцi i Мэрэя - з-за яго абыякавасцi: той не выяўляў да iнспектара нi павагi нi нянавiсцi, але, сустрэўшыся твар у твар, ведаў бы, што зыход адзiн - забiць альбо быць забiтым. Да гэтага часу Рой заўсёды лiчыў, што Мэрэй для iнспектара больш небяспечны, але злосць Зела была такой лютай, што гэта пачынала турбаваць Роя, i ён зноў прапанаваў выпiць.

- Я на возеры буду адразу ж за табой, - сказаў яму Зел. - Вось закончу гэтую расчыстку i тады мне хопiць на правiянт.

- Хiба Джэк Бэртан плацiць табе за гэтую расчыстку?

- А як жа.

- Дык, значыць, Джэк пасаромеўся прызнацца ў сваёй велiкадушнасцi!

Рой засмяяўся.

- Згодна з маiмi разлiкамi, я буду там у сярэдзiне лiстапада, - сказаў Зел.

- Гарачы будзе сезон, - сказаў Рой. - Вiдаць, паўгорада збiраецца ў лес, у тым лiку i сам iнспектар. Занадта людна будзе там, Зел, занадта людна. - Рой так i не вырашыў, што яму падабаецца больш: кантакты з людзьмi, калi iх многа збiралася ў лесе, цi дзiўная адзiнота падчас палявання, далёка ад людзей. Зараз, падагрэты гарэлкай, ён быў за кампанiю. - Вядома, - сказаў ён Зелу. Прыходзь у любы час. Карыстайся любой з маiх хацiн - i пайшоў ён к чорту, iнспектар. А што чуваць пра Мэрэя? Дзе ён? Я не бачыў яго ад вясны.

Сен-Клэр пiльна зiрнуў на Роя, а затым сцiшыў свой слабы голас так, што яго было ледзь чутна.

- Рой, - сказаў ён. - Мэрэй гэтай восенню не вяртаўся. Ён пайшоў у заказнiк Срэбных Даляраў, каб выбраць i зладзiць там зiмоўку.

- У пушны заказнiк?

- Так, у заказнiк. Аднойчы яго ўжо злавiлi там, але другi раз не зловяць. Заказнiк мае тысячу квадратных мiль, i ён ведае там азёры, i рэкi, i балоты, пра якiя самi абходчыкi нiчога не ведаюць. Ён i зараз там, вядзе разведку звяроў. А за дваццаць гадоў звяроў, вiдаць, развялося там безлiч, аж кiшаць. Асаблiва баброў, Рой. Там, вiдаць, гэтага бабра так многа, што скурак i на трактары не вывезеш. Вось мы па яго i рушым. Хочаш разам з намi? У снежнi.

Двойчы, калi выпадала дрэннае паляванне, Рой ставiў пасткi ў заказнiку Болд-Рывер, якi з захаду блiзка падыходзiў да Муск-о-гi. Тады яго не мучыла сумленне, але пазней, калi разважыў, ён двойчы вырашаў нiколi больш гэтага не рабiць: з-за некалькiх скурак не варта трапляць у турму i губляць права на паляванне. I зараз, калi б ён не выпiў столькi гэтай атруты, ён адразу ж адмовiў бы Зелу, сказаў бы рашучае "не". Але зараз у iм загаварыла гарэлка.

- О, гэта было б добра! - усклiкнуў ён. - Браць баброў у заказнiку! Вось разышоўся б наш iнспектар! - ён засмяяўся.

- Што ж тут складанага, Рой, асаблiва калi нас будзе трое.

- А я вам навошта? - рэзка спытаўся Рой.

Зел ведаў, што Роя не падманеш.

- Паслухай, Рой, - сказаў ён. - Ты лепшы звералоў у цэлым Муск-о-гi. Ты адзiн можаш налавiць баброў больш, чым палова трапераў усёй тэрыторыi, было б толькi што лавiць. А ў заказнiку - там баброў колькi хочаш. Там на балоце гэтулькi хатак, што бабрам есцi няма чаго. Што яшчэ табе патрэбна? I ўся гэтая пушнiна ў адным месцы: не трэба рабiць дзесяткi мiль дзеля праверкi пастак, вышукваць сляды. Увесь бабёр жыве ў адным месцы, толькi i чакае добрага звералова. Цябе, Рой. Гэта ж зусiм проста, праўда. За адзiн раз ты з намi наловiш гэтулькi, што хопiць, каб сабрацца на поўнач i яшчэ застанецца. Бабёр заўсёды ў добрай цане, ты ж гэта ведаеш. Справа выгадная.

- Цi не занадта, Зел?

- Вось пачакай, паразмаўляеш з Мэрэем, пагаворыш з iм. Утрох мы дамовiмся. Ну як?

Перспектыва была зваблiвая, i Рой задумаўся, перш чым адказаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джеймс Олдридж читать все книги автора по порядку

Джеймс Олдридж - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Паляўнiчы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Паляўнiчы (на белорусском языке), автор: Джеймс Олдридж. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x