Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы пайшлi ў яе пакой. Быў светлы надвячорак. На стале стаяла ваза з чырвонымi ружамi. Пат падышла да акна i выглянула. Потым павярнулася.

- Колькi часу нас не было, Робi?

- Роўна васемнаццаць дзён.

- Васемнаццаць дзён. А мне здаецца, што шмат больш.

- I мне. Але так бывае заўжды, калi некуды едзеш.

Яна пахiтала галавой.

- Не, я не пра гэта...

Яна адчынiла дзверы на балкон i выйшла. Там стаяў, прыхiлены да сцяны, белы шэзлонг. Яна падцягнула яго да сябе i моўчкi паглядзела на яго.

Калi яна зноў вярнулася ў пакой, твар у яе змянiўся, вочы пацямнелi.

- Паглядзi на ружы, - сказаў я. - Кёстэр прыслаў. Вось i яго вiзiтная картка.

Яна ўзяла картку, потым зноў паклала яе на стол. Яна зiрнула на ружы, але я бачыў, што не заўважыла iх. У думках яна заставалася каля шэзлонга. Яна ўжо думала, што пазбавiлася яго, а цяпер ён, магчыма, зноў стане часткай яе жыцця.

Я пакiнуў яе з думкамi i не сказаў больш нiчога. Спроба адцягнуць яе ўвагу не мела сэнсу. Ёй патрэбна было справiцца самой, i лепш было б, каб гэта адбылося цяпер, пакуль я тут. Нейкiмi словамi часова можна было дапамагчы, але калiсьцi ўсё роўна гэта вернецца, i тады, магчыма, ёй будзе яшчэ цяжэй.

Яна хвiлiнку пастаяла каля стала, абапершыся на яго i апусцiўшы галаву. Потым ускiнула вочы i глянула на мяне. Я нiчога не сказаў. Яна паволi абышла вакол стала i паклала мне рукi на плечы.

- Мой сябра, - сказаў я.

Яна прытулiлася да мяне. Я абняў яе.

- А цяпер - за справу.

Яна згодна кiўнула. Потым рукой адкiнула валасы назад.

- Проста нешта найшло... на хвiлiнку, Робi.

- Вядома.

Нехта пастукаў у дзверы. Служанка ўкацiла чайны столiк.

- Гэта добра, -сказала Пат.

- Ты хочаш гарбаты? - спытаў я.

- Не, кавы, добрай, моцнай кавы.

Я прабыў з ёй яшчэ паўгадзiны. Яна замарылася. Я гэта бачыў па яе вачах.

- Табе трэба паспаць, - параiў я ёй.

- А ты?

- Я пайду дадому i таксама крыху пасплю. Потым, гадзiны праз дзве, я прыйду, i мы пойдзем есцi.

- Ты замарыўся? - спытала яна недаверлiва.

- Так, крыху. У цягнiку было горача. А потым мне трэба заскочыць у майстэрню.

Яна больш нiчога не пыталася. Была такая змораная, што амаль валiлася з ног. Я палажыў яе ў пасцель i накрыў. Яна адразу заснула.

Я паставiў побач з ложкам ружы Кёстэра, а таксама паклаў яго картку, каб ёй, прачнуўшыся, было пра што думаць. Потым выйшаў.

Па дарозе я спынiўся каля тэлефона-аўтамата. Вырашыў адразу патэлефанаваць Жафэ. З дому тэлефанаваць не выпадала. Увесь дом пачуў бы.

Я зняў слухаўку i набраў нумар клiнiкi. Праз хвiлiну Жафэ падышоў да тэлефона.

- Гэта Локамп, - сказаў я i кашлянуў. - Мы сёння вярнулiся, з гадзiну таму назад.

- Вы ехалi на машыне?

- Не, чыгункай.

- Зразумела. Як справы?

- Добра, - адказаў я.

Ён хвiлiнку падумаў.

- Я заўтра пагляджу фройляйн Хольман. Заўтра ў адзiнаццаць ранiцы. Вы скажаце ёй?

- Не, - сказаў я. - Не хачу, каб яна ведала, што я тэлефанаваў вам. Яна, напэўна, патэлефануе вам сама. Тады вы можаце ёй сказаць.

- Добра. Так i зробiм. Я скажу ёй.

Я механiчна адсунуў тоўсты зашмальцаваны тэлефонны даведнiк. Ён ляжаў на маленькай палiчцы. Над ёй былi алоўкам накрэмзаны нумары тэлефонаў.

- Можна мне заўтра пад вечар забегчы да вас? - спытаў я.

Жафэ не адказаў.

- Мне хочацца ведаць, як яе справы, - сказаў я.

- Заўтра я вам яшчэ не скажу, - адказаў Жафэ. - Мне трэба паназiраць хоць з тыдзень. А потым я вам паведамлю.

- Дзякую.

Я ўсё яшчэ разглядаў палiчку. Нехта штосьцi намаляваў на ёй. Я разгледзеў тоўстую дзяўчыну ў саламяным капелюшы. "Эла, козачка мая!" - было напiсана пад малюнкам.

- Ёй патрэбны цяпер нейкiя асаблiвыя працэдуры? - спытаў я.

- Заўтра будзе вiдаць. Але мне здаецца, што дома ў яе добры догляд.

- Не ведаю. Я чуў, што яе суседзi некуды едуць на тым тыднi. Тады яна застанецца адна, толькi са служанкай.

- Праўда? Добра, тады я зайду заўтра i пагавару з ёй i пра гэта.

Я зноў закрыў даведнiкам малюнак на палiчцы.

- Вы думаеце, што яна... што такi прыступ можа паўтарыцца?

Жафэ секунду няўпэўнена памаўчаў.

- Вядома, гэта магчыма, - адказаў ён потым. - Але гэта неабавязкова. Я змагу адказаць вам толькi тады, калi добра абследую яе. Я вам патэлефаную.

- Добра, дзякую.

Я павесiў слухаўку. Потым хвiлiнку яшчэ пастаяў на вулiцы. У паветры вiселi пыл i спякота. Я пайшоў дадому.

Каля дзвярэй я сутыкнуўся з фраў Залеўскi. Яна куляй вылецела з пакоя фраў Бэндэр. Убачыўшы мяне, яна затармазiла.

- Вы ўжо вярнулiся?

- Як бачыце. Што-небудзь здарылася за гэты час?

- У вас нiчога. I пiсем не было. А фраў Бэндэр выехала.

- Няўжо? А чаму?

Фраў Залеўскi стала рукi ў бокi.

- Таму што ўсюды нягоднiкi. Яна пераехала ў хрысцiянскi прытулак. Са сваёй кошкай i цэлым капiталам - дваццаццю шасцю маркамi.

Яна расказала, што дом дзiцяцi, у якiм фраў Бэндэр працавала сястрой, збанкрутаваў. Кiраўнiк, святар, няўдала спекуляваў на бiржы. Фраў Бэндэр звольнiлi, ды яшчэ не разлiчылiся за два месяцы.

- Яна знайшла сабе месца? - спытаў я, паглыблены ў свае думкi.

Фраў Залеўскi толькi зiрнула на мяне.

- Ах, што я, канечне - не, - сказаў я.

- Я ёй сказала, што яна можа спакойна жыць тут. З платай я не падганяю. Але яна не захацела.

- Бедныя людзi ў большасцi - сумленныя, - сказаў я. - А хто цяпер паселiцца на яе месца?

- Сям'я Хасэ. Гэты пакой абыдзецца iм дзешавей за гэны.

- А iхнi?

Яна пацiснула плячыма.

- Паглядзiм. Вялiкай надзеi, што нехта знойдзецца, няма.

- Калi вызваляецца пакой?

- Заўтра. Хасэ ўжо перабiраюцца.

- А колькi вы хочаце за iх пакой? - спытаў я.

У мяне раптам з'явiлася iдэя.

- Семдзесят марак.

- Дарагавата, - сказаў я, разважыўшы.

- З кавай уранку, дзвюма булачкамi i маслам, колькi хочаш?

- Усё правiльна. Каву, што гатуе Фрыда, можна не ўлiчваць. Пяцьдзесят i нi пфенiга больш.

- Няўжо вы рашылiся здымаць? - спытала фраў Залеўскi.

- Магчыма.

Я пайшоў у сваю каморку i задумлiва ўтаропiўся на дзверы ў пакой Хасэ. Пат у пансiёне фраў Залеўскi! Не, горш не прыдумаеш! I ўсё ж праз хвiлiну я пастукаў у пакой да Хасэ.

Фраў Хасэ была дома. Яна сядзела пасярэдзiне апусцелага пакоя перад люстэркам, у капелюшы i пудрылася.

Я павiтаўся i агледзеўся ў памяшканнi. Пакой быў большы, чым я думаў. Гэта можна было заўважыць толькi цяпер, калi частка мэблi была вынесена. Шпалеры былi аднатонныя, светлыя i даволi новыя, дзверы i вокны свежапафарбаваныя, а балкон вельмi вялiкi i прыгожы.

- Вы, пэўна, ужо чулi, як ён цяпер рашыў насалiць мне, - сказала фраў Хасэ. - Я мушу перасялiцца ў пакой той асобы! Якая ганьба!

- Ганьба? - спытаў я.

- Так, ганьба! - раздражнёна ўсклiкнула яна. - Вы ж ведаеце, што мы не трывалi адна адной, а цяпер Хасэ прымушае мяне пераехаць у яе пакой без балкона i толькi з адным акном. Толькi дзеля таго, што там дзешавей! Уяўляеце сабе, як яна радуецца ў сваiм царкоўным прытулку!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x