Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не думаю, што яна радуецца.

- Не, не - радуецца, гэтая ўяўная дзiцячая сястра, гэтая цiхоня, якая прайшла агнi i воды! А тут яшчэ гэтая какотка, гэтая Эрна Бёнiг. I кашэчы смурод!

Я здзiўлена падняў вочы. Цiхоня, што прайшла праз агнi i воды? Дзiўна: чалавек, лаючыся, робiцца новым i вобразна выразным! Якiмi вечна аднолькавымi былi выявы любовi - i якая разнастайная палiтра праклёнаў!

- Кошкi вельмi чыстыя i прыстойныя жывёлiны, - сказаў я. - Я, дарэчы, толькi што з таго пакоя. Кошкамi i не пахне.

- Няўжо? - не паверыла фраў Хасэ з непрыязнасцю ў голасе i паправiла капялюш. - Гэта, вiдаць, як на якi нос. Але я i не думаю ўмешвацца! Няхай сам цягае мэблю! Я пайду з дому! Хоць гэта дазволю сабе пры такiм сабачым жыццi.

Яна ўстала. Яе азызлы твар так дрыжаў ад злосцi, аж пудра сыпалася. Я заўважыў, што яе вусны вельмi ярка былi нашмiнкаваны. Ад яе пахла як з парфумнай крамы, калi яна, шоргаючы сукенкай, прайшла мiма мяне.

Я разгублена зiрнуў ёй услед. Потым я яшчэ раз агледзеў пакой. Я раздумваў, як тут расставiць мэблю Пат. Але неўзабаве я прагнаў тыя думкi. Я не мог сабе ўявiць Пат - тут, заўсёды тут, са мной! Да гэтага я i не дадумаўся б, каб яна была здаровая. Але цяпер... я адчынiў дзверы i памераў балкон. I зноў пахiтаў галавой i вярнуўся ў сваю каморку.

Калi я ўвайшоў, яна яшчэ спала. Я цiхенька сеў у крэсла каля ложка. Яна адразу прачнулася.

- Шкада, я цябе разбудзiў, - сказаў я.

- Ты ўвесь час быў тут? - спытала яна.

- Не. Толькi што прыйшоў.

Яна пацягнулася i паклала галаву мне на далоню.

- Добра. Я не люблю, каб на мяне глядзелi, калi я сплю.

- Разумею. Я таксама не люблю. Я i не хацеў назiраць. Я толькi не хацеў будзiць цябе. Можа, ты яшчэ хочаш паспаць?

- Не, я добра выспалася.

Я пайшоў у суседнi пакой, даючы ёй магчымасць спакойна апрануцца. На дварэ паволi цямнела. З адчыненага акна насупраць даляталi квакаючыя гукi прускага ваеннага марша. Лысы чалавек у падцяжках заводзiў патэфон. Ён хадзiў па пакоi, робячы пад марш гiмнастычныя практыкаваннi. Яго лысiна свяцiлася са змроку, як усхваляваны месяц. Я абыякава пазiраў туды. Мяне апанавала пачуццё тупога суму.

Увайшла Пат. У яе быў цудоўны выгляд, зусiм свежы, без ценю знясiленасцi.

- Ты выглядаеш блiскуча, - сказаў я здзiўлена.

- Я i адчуваю сябе добра, Робi. Быццам я праспала ўсю ноч. У мяне такiя пераходы адбываюцца хутка.

- I праўда, бог - сведка. Часам так хутка, што не паспяваеш сачыць.

Яна прыхiлiлася да майго пляча i зiрнула мне ў вочы.

- Занадта хутка, Робi?

- Не. У мяне яны адбываюцца занадта павольна. Я бываю часта занадта марудлiвы, Пат.

Яна ўсмiхнулася.

- Што павольнае, тое ўстойлiвае. А што ўстойлiва, тое добра.

- Я ўстойлiвы, як корак на вадзе, - сказаў я.

Яна адмоўна пакруцiла галавой.

- Ты куды дужэйшы, чым думаеш. Ты ўвогуле зусiм iншы, чым думаеш пра сябе. Я рэдка каго бачыла, хто так памыляўся б наконт сябе, як ты.

Я адпусцiў яе плечы.

- Так, каханы, - сказала яна i кiўнула галавой, - гэта сапраўды так. А цяпер пойдзем вячэраць.

- Куды мы пойдзем? - спытаў я.

- Да Альфонса. Хачу ўбачыць усё тое яшчэ раз. У мяне пачуццё, быццам я адлучалася на цэлую вечнасць.

- Добра! - сказаў я. - Але цi прагаладалася ты як след? Да Альфонса, наеўшыся, не iдуць. За гэта ён выкiдае за дзверы.

Яна засмяялася.

- Я прагаладалася, як воўк.

- Тады наперад! - Я раптам павесялеў.

Наша з'яўленне ў Альфонса мела поспех. Ён павiтаў нас, адразу знiк, а калi з'явiўся, то на iм быў белы каўнерык i гальштук у зялёны гарошак. Нават пры з'яўленннi нямецкага кайзера ён так не прыбiраўся б. Ён i сам крыху засаромеўся за гэтыя незвычайныя прыкметы дэкадансу.

- Ну, Альфонс, чым смачным кормiш? - спытала Пат i абаперлася рукамi на стол.

Альфонс заўсмiхаўся, надзьмуўся i прыжмурыўся.

- Вам пашанцавала! Сёння ёсць ракi!

Ён на крок адступiўся, каб паназiраць, якое зрабiў уражанне. Уражанне было першакласнае.

- Да iх шклянку мозельскага! - прашаптаў ён з асалодай i адступiў яшчэ на адзiн крок. Яму бурна запляскалi i, надзiва, нават ад дзвярэй. Там якраз з'явiлася галава апошняга рамантыка - з вясёлай усмешкай, зблытанымi жаўтлявымi валасамi i абгарэлым носам.

- Готфрыд? - усклiкнуў Альфонс. - Ты? Уласнай персонай? Дружа, якi цудоўны дзень! Дай цябе прытулiць да грудзей!

- Зараз ты пабачыш вiдовiшча, - сказаў я Пат.

Хлопцы кiнулiся ў абдымкi. Альфонс ляпаў Ленца па спiне. Звон быў такi, быццам побач была кузня.

- Ганс! - паклiкаў ён кельнера. - Нясi "Напалеона"!

Ён пацягнуў Готфрыда да стойкi. Кельнер прынёс вялiкую запыленую бутэльку. Альфонс напоўнiў дзве чаркi.

- Будзь здароў, Готфрыд, парасё ты засмажанае!

- Будзь здароў, Альфонс, стары катаржнiк!

Абодва выпiлi чаркi адным глытком.

- Першакласна! - сказаў Готфрыд. - Каньяк для мадоннаў.

- Сорам глытаць яго так! - пацвердзiў Альфонс.

- Але цi будзеш пiць паволi, калi такая радасць! Давай вып'ем яшчэ па адной!

Ён налiў i падняў чарку.

- Чортаў памiдор няверны!

Ленц засмяяўся.

- Мой добры любiмы Альфонс!

У Альфонса выступiлi слёзы.

- Яшчэ па адной, Готфрыд, - усхвалявана сказаў ён.

- Толькi наперад! - Ленц падставiў яму сваю чарку. - Ад каньяку я адмаўляюся толькi тады, калi ўжо не магу адарваць галавы ад зямлi.

- Здорава сказана! - Альфонс налiў трэцюю чарку.

Крыху задыхаўшыся, Ленц падышоў да столiка. Ён дастаў свой гадзiннiк.

- Без дзесяцi восем прыбылi на "сiтраэне" ў майстэрню. Што вы на гэта скажаце?

- Рэкорд, - заявiла Пат. - Няхай жыве Юп! Я яму спрэзентую таксама пачак цыгарэт.

- А ты атрымаеш за гэта дадатковую порцыю ракаў! - аб'явiў Альфонс, якi па пятах хадзiў за Готфрыдам. Потым ён падаў нам нешта накшталт сурвэтак.

- Распранiце пiнжакi i павяжыце сабе на шыю. Цi дазволiць дама?

- Лiчу, што гэта нават неабходна, - сказала Пат.

Альфонс радасна закiваў галавой.

- Вы разумная жанчына, я ведаў. Ракаў трэба есцi натхнёна. Без боязi, што пасадзiш пляму. - Ён усмiхнуўся. - Вам я дам, вядома, штосьцi больш элегантнае.

Кельнер Ганс прынёс бялюткi халат. Альфонс разгладзiў яго i дапамог ёй апрануцца.

- Вам да твару, - пахвалiў ён.

- Моцна, моцна! - адказала яна i засмяялася.

- Рады, што вы гэта запомнiлi, - сказаў Альфонс зычлiва. - Цяплее на душы.

- Альфонс, - Готфрыд завязаў на вузел сурвэтку. Ззаду тырчалi два доўгiя канцы. - Пакуль што мы напамiнаем сабой наведнiкаў цырульнi.

- Зараз будзе iнакш. Спачатку - крыху мастацтва.

Альфонс падышоў да патэфона. Грымнуў хор пiлiгрымаў з "Тангейзера". Мы слухалi моўчкi.

Як толькi адгучала апошняя нота, з кухнi адчынiлiся дзверы. Кельнер Ганс з'явiўся з мiскай, велiчынёй з дзiцячую ванначку. Ад ракаў, якiмi яна была напоўнена, валiла пара.

Ён, сапучы, паставiў яе на стол.

- Прынясi i мне сурвэтку, - сказаў Альфонс.

- Ты будзеш з намi вячэраць, золатка? - усклiкнуў Ленц. - Якi гонар!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x