Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)
- Название:Тры таварышы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание
Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Сонца прапякло верх. Чарга рухалася марудна. Я драмаў, спрабуючы заснуць. Але з галавы не выходзiў вобраз фраў Хасэ. Хоць у нас усё было не так, але Пат таксама на цэлы дзень заставалася адна!
Я вылез з машыны i пайшоў наперад да таксi Густава.
- На, выпi, - прапанаваў ён мне i падаў тэрмас. - Халодненькая! Сам прыдумаў! Кава з лёдам. Пры такой спякоце не награваецца гадзiнамi. Так, так... Густаў - чалавек практычны!
Я налiў у кубак i выпiў.
- Калi ты такi практычны, - сказаў я, - дык раскажы мне, як забавiць жанчыну, якая падоўгу застаецца адна.
- Вельмi проста! - Густаў з перавагай глянуў на мяне. - Дарагi Роберт! Трэба дзiця альбо сабака. Спытайся ў мяне пра нешта цяжэйшае.
- Сабака! - сказаў я здзiўлена. - Вядома ж, лiха тваёй мацеры, патрэбны сабака! Ты - малайчына. Калi ёсць сабака, чалавек - не адзiн!
Я прапанаваў яму запалiць.
- Слухай, можа, у цябе ёсць штосьцi такое на прыкмеце? Сёння сабака, мусiць, не дорага каштуе.
Густаў дакорлiва пахiтаў галавой.
- Роберт, ты, вiдаць, сапраўды не ўяўляеш сабе, што я значу для цябе. Мой будучы цесць - другi сакратар таварыства ўладальнiкаў доберман-пiнчэраў. Вядома, ты можаш набыць сабе шчанюка, нават задарма, з першакласнай радаслоўнай. Адна сучка ашчанiлася, шасцярых прывяла... Iх бабуля - медалiстка Герта з Тогенбурга...
Густаў быў удачлiвы чалавек. Бацька яго дзяўчыны не толькi гадаваў доберманаў - ён быў яшчэ гаспадаром шынка "Новая келля". Сама нявеста трымала плiсiровачную майстэрню. Густаў жыў прыпяваючы. У цесця ён бясплатна еў i пiў, а нявеста мыла i прасавала яго кашулi. Ён не спяшаўся жанiцца. Тады ўсе клопаты леглi б на яго плечы.
Я заявiў Густаву, што доберман - не тое, што трэба. Ён завялiкi, а характар у яго - ненадзейны.
Густаў на хвiлiнку задумаўся.
- Пайшлi, - сказаў ён. - Пойдзем паглядзiм. Ёсць iдэя. Толькi ты памаўчы.
- Добра.
Ён падвёў мяне да невялiчкай крамы. У вiтрыне былi выстаўлены акварыумы, парослыя водарасцямi. У скрынцы сядзела некалькi сумных марскiх свiнак. Па баках вiселi клеткi, у якiх нястомна лёталi чыжыкi, гiлi i канарэйкi.
Насустрач нам выйшаў крываногi чалавек невысокага росту ў карычневай вязанай кофце. Вадзянiстыя вочы, азызлы твар, замест носа - блiскучы паяльнiк... вiдаць, што аматар пiва i гарэлкi.
- Скажы, Антон, як пажывае Аста? - спытаў Густаў.
- Другi прыз i ганаровы прыз у Кёльне! - сказаў Антон.
- Якая подласць! - заявiў Густаў. - Чаму не першы?
- Першы яны аддалi Уда Бланкенфэльсу, - буркнуў Антон.
- Ну што ты скажаш! Прайдзiсветы!
У глыбiнi крамы цяўкалi i вiшчалi шчаняты. Густаў пайшоў туды. Ён прынёс, ухапiўшы за каршэнь, двух маленькiх тэр'ераў: у левай руцэ чорна-белага шчанюка, у правай - светла-карычневага. Непрыкметна пагайдалася рука з карычневым. Я глянуў на яго: добра.
Шчанюк быў прыгожы, як цацка. Ногi былi роўныя, тулава - квадратнае, галава - чатырохкутная, разумная i нахабная. Густаў адпусцiў iх, i яны пабеглi.
- Смешны мяшанец, - сказаў ён, паказваючы на рудога. - Адкуль ён у цябе?
Антон, з яго слоў, атрымаў яго ад нейкай дамы, якая з'ехала ў Паўднёвую Амерыку. Густаў зарагатаў, не паверыўшы. Антон пакрыўджана паказаў генеалагiчнае дрэва, якое даходзiла аж да Ноевага каўчэга. Густаў пагардлiва адмахнуўся i зацiкавiўся чорна-белым. Антон за рудога прасiў сто марак. Густаў даваў пяць. Яму не падабаўся прадзед. Ён раскрытыкаваў хвост i вушы. Вось чорна-белы - гэты быў у парадку. Я стаяў паводдаль i слухаў. Раптам нехта схапiў мой капялюш. Я ў здзiўленнi азiрнуўся. У кутку на жэрдзi сядзела малпа, крыху скурчыўшыся. У яе была жоўтая поўсць i сумны твар, чорныя, круглыя вочкi i заклапочаная складка каля рота, як у старой жанчыны. Яе жывот аблягала скураная дзяга, да якой мацаваўся ланцуг. Маленькiя, чорныя ручкi жахлiва напамiналi чалавечыя.
Я стаяў спакойна. Малпа паволi рухалася блiжэй да мяне. Яна ўвесь час пазiрала на мяне, без падазронасцi, а нейкiм дзiўным утаропленым позiркам. Нарэшце яна асцярожна працягнула мне ручку. Я падаў ёй адзiн палец. Здавалася, што бедны, нямы чалавечак, загнаны ў згорбленае цела, хоча вызвалiцца адтуль. Нельга было доўга глядзець у смяртэльна сумныя вочы.
Засопшыся, Густаў зноў вынырнуў з лесу радаслоўных дрэў.
- Дык дамовiлiся, Антон, ты атрымаеш за яго шчаня - добермана ад Герты. Найлепшы гешэфт у тваiм жыццi! - Потым ён павярнуўся да мяне. - Забярэш адразу?
- За колькi?
- Задарма. Мяняемся на добермана, якога я табе падарыў. Так, Густаву можна верыць! Густаў - чалавек будзь здароў!
Мы дамовiлiся, што я забяру сабаку пазней, пасля работы на таксi.
- Ты ведаеш, што ты нажыў? - спытаў мяне Густаў на вулiцы. - Рэдкасць! Iрландскага тэр'ера! Вышэйшы клас! Без нiводнай заганы! Ды яшчэ радаслоўнае дрэва. Ты не павiнен нават глядзець на яго, а перш чым загаварыць з жывёлiнай, пакланiцца.
- Густаў, - сказаў я, - ты зрабiў для мяне вельмi добрую справу. Пайшлi вып'ем зараз найлепшага каньяку, якi толькi дастанём.
- Але не сёння! - заявiў Густаў. - Сёння ў мяне павiнна быць цвёрдая рука. Я вечарам iду ў таварыства гуляць у кеглi. Паабяцай мне пайсцi са мной калi-небудзь! Там бываюць выключна прыстойныя людзi, нават адзiн паштовы обер-сакратар.
- Прыйду, - сказаў я. - Калi б там не было нават обер-сакратара.
За некалькi хвiлiн да шасцi я вярнуўся ў майстэрню. Мяне чакаў Кёстэр.
- Сёння пад вечар тэлефанаваў Жафэ. Патэлефануй яму.
На хвiлiну ў мяне заняло дыханне.
- Ён што-небудзь сказаў, Ота?
- Не, нiчога асаблiвага. Толькi тое, што ён прымае да пяцi. Потым будзе ў бальнiцы святой Даратэi. Значыць, тэлефануй туды.
- Добра.
Я пайшоў у кантору. Было цёпла i душна, але мяне калацiла, i слухаўка дрыжала ў маёй руцэ.
- Глупства, - сказаў я i цвёрда абапёрся локцем на стол.
Да Жафэ доўга не ўдавалася датэлефанавацца.
- У вас ёсць час?
- Ёсць.
- Тады зараз жа прыязджайце да мяне. Я тут буду яшчэ гадзiну.
Я хацеў спытаць, цi не здарылася нешта з Пат. Але не змог.
- Добра, - сказаў я. - Праз дзесяць хвiлiн буду.
Я павесiў слухаўку i адразу патэлефанаваў дадому. Слухаўку падняла служанка.
Я спытаў пра Пат.
- Не ведаю, цi ёсць яна, - бурклiва прамовiла Фрыда. - Зараз гляну.
Я пачакаў. Галава мая быццам распухла i распалiлася. Час цягнуўся бясконца. Потым я пачуў шоргат i голас Пат:
- Робi?
Я на хвiлiну заплюшчыўся.
- Як справы, Пат?
- Добра. Я ўвесь час сядзела на балконе i чытала. Кнiга хвалюючая.
- Значыць, хвалюючая... - сказаў я. - Цудоўна. Я хацеў толькi сказаць, што я сёння прыйду дамоў крыху пазней. Ты ўжо дачытала кнiгу?
- Не, дачытала да сярэдзiны. Яшчэ хопiць на некалькi гадзiн.
- Ну, да таго часу я вярнуся. А цяпер чытай...
Я нейкi час яшчэ пасядзеў. Потым устаў.
- Ота, - сказаў я, - можна ўзяць "Карла"?
- Вядома. Калi хочаш, i я паеду. Мне тут няма чаго рабiць.
- Няма патрэбы. Нiчога страшнага. Я ўжо патэлефанаваў дадому.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: