Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Якое святло! - падумаў я, калi "Карл" выскачыў на вулiцу. - Якое цудоўнае вячэрняе святло над дахамi! Якой асалодай напоўнена жыццё!"

Давялося некалькi хвiлiн пачакаць. Сястра завяла мяне ў маленькi пакойчык, дзе ляжалi старыя часопiсы. На падаконнiку стаяла некалькi вазонаў. Тут былi тыя ж самыя часопiсы ў брудных вокладках i тыя ж самыя сумныя вазоны, якiя можна ўбачыць толькi ў пачакальнях лекараў i ў бальнiцах.

Прыйшоў Жафэ. Ён быў у беласнежным халаце, на якiм яшчэ не разгладзiлiся канты ад праса. Але калi ён прысеў каля мяне, я ўбачыў на ўнутраным баку правага рукава маленькую ярка-чырвоную плямку крывi... але гэтая маленькая плямка выклiкала ў мяне большую прыгнечанасць, чым жмут прапiтаных крывёю бiнтоў. Мой аптымiзм знiк.

- Я абяцаў сказаць вам пра справы фраў Хольман, - сказаў Жафэ.

Я кiўнуў галавой i глянуў на стракаты плюшавы абрус. Я ўтаропiўся ў перапляценне шасцiкутнiкаў, i ў мяне з'явiлася вар'яцкая надзея, што ўсё будзе добра, калi я толькi вытрываю i не мiргну да наступных слоў Жафэ.

- Два гады назад яна правяла шэсць месяцаў у санаторыi. Вы гэта ведаеце?

- Не, - адказаў я, не адрываючы позiрк ад абруса.

- Пасля таго стан палепшыўся. Я добра абслухаў яе. На гэтую зiму ёй трэба зноў паехаць туды. Ёй нельга заставацца тут у горадзе.

Я ўсё яшчэ ўзiраўся ў шасцiкутнiкi. Яны расплывалiся i пачалi скакаць.

- Калi ехаць? - спытаў я.

- Увосень. Найпазней - у канцы кастрычнiка.

- Гэта была невыпадковая кравацеча?

- Не.

Я ўзняў вочы.

- Вiдаць, не трэба казаць вам, - працягваў Жафэ, - што развiццё хваробы цяжка прадказаць. Год назад здавалася, што працэс спынiўся, наступiла iнкаплюсацыя, i можна было падумаць, што ачаг закрыўся. Як працэс нечакана ўзнавiўся, так нечакана ён можа i спынiцца. Я кажу не проста так - гэтак бывае сапраўды. У маёй практыцы былi дзiўныя выпадкi выздараўлення.

- А пагоршання?

Ён зiрнуў на мяне.

- Вядома, здаралася.

Ён пачаў тлумачыць мне дэталi. Абодва лёгкiя былi пашкоджаны, правае менш, левае - больш. Потым ён перапынiў сябе i, пазванiўшы, выклiкаў сястру.

- Прынясiце маю папку.

Сястра прынесла. Жафэ дастаў два вялiкiя здымкi. Ён зняў траскучыя канверты i паднёс здымкi да святла супроць акна.

- Так будзе лепш вiдаць. Гэта рэнтгенаўскiя здымкi.

На празрыстай шэрай пласцiнцы я ўбачыў пазваночнiк, лапаткi, ключыцы, плечавыя суставы i палогiя дугi скабаў. Але я бачыў i яшчэ штосьцi - я бачыў шкiлет. Цёмны i прывiдны, ён вылучаўся з невыразных, пераплеценых ценяў здымка. Я бачыў шкiлет Пат. Шкiлет Пат.

Жафэ абводзiў пiнцэтам асобныя лiнii i зацямненнi на пласцiнцы, тлумачачы iх. Ён не заўважаў, што я зусiм не гляджу туды. Iм завалодала грунтоўнасць вучонага. Нарэшце ён павярнуўся да мяне.

- Вы зразумелi?

- Зразумеў, - адказаў я.

- Што здарылася? - спытаў ён.

- Нiчога, - адказаў я. - Мне не ўсё вiдаць.

- Ах, вось што... - Ён паправiў акуляры. Потым ён паклаў здымкi назад у канверт i ўважлiва прыгледзеўся да мяне. - Не забiвайце сабе галаву лiшнiмi думкамi.

- Я не забiваю. Але што за д'ябальская несправядлiвасць! Мiльёны людзей здаровыя! Чаму гэты адзiн - хворы?

Жафэ хвiлiнку памаўчаў.

- На ваша пытанне нiхто не адкажа, - сказаў ён.

- Так, - прамовiў я ў раптоўным жудасным адчаi. Я нiбы аглух ад злосцi. Нiхто не адкажа! Вядома, не! За несправядлiвасць i смерць нiхто не адказвае! Пракляцце! I нiчога не зробiш!

Жафэ доўга глядзеў на мяне.

- Прабачце, - сказаў я. - Але я не магу падманваць сябе. Вось што найгорш.

Ён усё яшчэ глядзеў на мяне.

- У вас ёсць яшчэ час? - спытаў ён.

- Хапае, - сказаў я.

Ён устаў.

- Мне трэба зрабiць вячэрнi абход. Я запрашаю i вас. Сястра дасць вам халат. А для пацыентаў вы будзеце маiм асiстэнтам.

Я не разумеў, навошта ён гэта робiць. Але я ўзяў у сястры халат.

Мы пайшлi па доўгiх калiдорах. Праз шырокiя вокны лiлося ружовае вечаровае святло - мяккае, прыглушанае, яно плыло, нiбы ў казцы. Некаторыя вокны былi адчынены. З двара залятаў пах лiпавай квеценi.

Жафэ адчынiў дзверы. У нос ударыла спёртае цяжкае паветра. Жанчына з прыгожымi валасамi колеру старога золата, на якiх яркiмi водблiскамi iскрылася святло, знясiлена падняла руку. У яе быў высакародны лоб, якi звужаўся на скронях. А пад вачамi пачыналася павязка, якая даходзiла да рота. Жафэ асцярожна зняў яе. Я ўбачыў, што ў жанчыны не было носа. Замест яго зеўрала крывавая рана, уся ў струпах i з дзвюма дзiркамi пасярэдзiне. Жафэ зноў наклаў павязку.

- Добра, - сказаў ён i павярнуўся да выхаду.

Ён зачынiў дзверы за сабой. Я на хвiлiнку спынiўся ў калiдоры, гледзячы на мяккае вечаровае святло.

- Хадзем! - сказаў Жафэ i пайшоў перада мной у наступную палату. Мы пачулi гарачае цяжкае дыханне хворага ў гарачцы. Гэта быў мужчына з алавяным тварам, на якiм гарэлi незвычайна яркiя чырвоныя плямы. Рот быў разяўлены, вочы выкацiлiся, рукi неспакойна хапалiся за коўдру. Чалавек быў беспрытомны. Каля ложка сядзела сястра i чытала. Пры з'яўленнi Жафэ яна адклала кнiгу i ўстала. Ён зiрнуў на тэмпературны лiст i пахiтаў галавой: на лiсце ўвесь час стаяла сорак градусаў.

- Двухбаковае запаленне лёгкiх i плеўрыт. Ужо тыдзень супрацiўляецца, як бык. Рэцыдыў. Ужо амаль быў здаровы. Занадта рана ўзяўся за працу. Жонка i чацвёра дзяцей. Няма надзеi.

Ён паслухаў грудзi, памацаў пульс. Яму дапамагала сястра. Яе кнiга ўпала на падлогу. Я падняў i ўбачыў, што гэта была кулiнарная кнiга. Хворы бесперапынна драпаў схуднелымi рукамi коўдру. Толькi гэты гук i чуўся ў пакоi.

- Застаньцеся тут на ноч, сястра, - сказаў Жафэ.

Мы выйшлi. Ружаватае змярканне набыло адценнi. Яно, нiбы воблака, запоўнiла калiдор.

- Заклятае святло, - сказаў я.

- Чаму? - спытаў Жафэ.

- Несумяшчальна... адно з адным.

- Што вы... - сказаў Жафэ. - Усё сумяшчаецца.

У наступнай палаце ляжала жанчына, якая задыхалася. Яе прывезлi пад вечар з цяжкiм атручваннем вераналам. Напярэдаднi здарыўся няшчасны выпадак з яе мужам, ён зламаў сабе пазваночнiк. Яго прывезлi дадому. Ён быў пры памяцi i жудасна крычаў. Ноччу ён памёр.

- Яна выжыве? - спытаў я.

- Магчыма.

- Для чаго?

- За апошнiя гады ў мяне было пяць падобных выпадкаў, - сказаў Жафэ. Толькi адна спрабавала яшчэ раз пакончыць з сабой. Атруцiлася газам i памерла. А дзве выйшлi яшчэ раз замуж.

У наступнай палаце ляжаў мужчына, якi ўжо дванаццаць гадоў быў паралiзаваны. У яго была васковая скура, рэдкая чорная барада i вельмi вялiкiя нерухомыя вочы.

- Як справы? - спытаў Жафэ.

Чалавек зрабiў няпэўны жэст рукой. Потым ён паказаў на акно.

- Паглядзiце на неба! Будзе дождж, я адчуваю. - Ён усмiхнуўся. - Пад музыку дажджу лепей спiцца. - На коўдры перад iм ляжала скураная шахматная дошка з фiгурамi, якiя мацавалiся да яе. Побач ляжала куча газет i некалькi кнiг.

Мы пайшлi далей. Я ўбачыў маладую жанчыну з напоўненымi жахам вачыма i сiнiмi вуснамi, якая была спакутавана ад родаў; дзiця-калеку з крывымi тонкiмi ножкамi i рахiтычнай галавой; чалавека без страўнiка; бабулю, падобную да савы, якая плакала ад таго, што да яе не прыходзяць блiзкiя, iм здавалася, што яна памiрае занадта марудна; сляпую, якая верыла, што зноў будзе бачыць; сiфiлiтычнае дзiця з крывавымi болькамi i яго бацьку, якi сядзеў каля ложка; жанчыну, якой ранiцай адрэзалi грудзiну; яшчэ адну, скручаную рэўматызмам суставаў; трэцюю, у якой былi выразаны яечнiкi; рабочага з раструшчанымi ныркамi... Мы iшлi з палаты ў палату, i з палаты ў палату паўтаралася адно i тое самае: стогн i знявечаныя целы, нерухомыя, амаль пагаслыя iстоты, клубок, бясконцы шэраг плачу, страху, пакоры, болю, адчаю, надзеi, бяды. I кожны раз, калi за намi зачынялiся дзверы, у калiдоры нас раптам зноў сустракала ружовае святло незямнога вечара, увесь час - пасля шэрага паўзмроку палат, падобных на камеры, гэта пяшчотнае воблака мяккага залацiстага бляску, пра якое нельга сказаць, што гэта такое: жудасная насмешка цi звышчалавечае суцяшэнне. Перад дзвярыма аперацыйнай залы Жафэ спынiўся. Праз матавае шкло дзвярэй прабiвалася яркае святло. Дзве сястры ўкацiлi ў пакой плоскую цялежку. На ёй ляжала жанчына. Мы сустрэлiся позiркамi. Яна зусiм не глядзела на мяне. Яна глядзела кудысьцi ў няведамую далячынь. Але я ўздрыгнуў ад гэтых вачэй - столькi ў iх было мужнасцi i сканцэнтраванасцi i спакою. Твар Жафэ раптам спахмурнеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x