Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы падышлi да вялiзнага будынка дома-казармы з мноствам флiгеляў, двароў i праходаў. На нiжнiм паверсе месцiлiся крамы, булачная i пункт прыёму рыззя i лому. На вулiцы перад першым праходам стаялi два грузавiкi з палiцэйскiмi.

У адным з куткоў першага двара быў абсталяваны стэнд, на якiм вiсела некалькi картаў зорнага неба. За сталом з паперамi на невялiчкiм узвышэннi стаяў чалавек у турбане. Над яго галавой вiсела шыльда: "Астралогiя, графалогiя, прадказанне будучынi. Ваш гараскоп за 50 пфенiгаў". Яго акружаў натоўп. Зыркае святло карбiднага лiхтара падала на яго жоўты зморшчаны твар. Ён нешта настойлiва ўнушаў слухачам, якiя моўчкi глядзелi на яго - тым жа самым згубленым, адсутным позiркам з надзеяй на цуд, як i слухачы на сходах са сцягамi i аркестрамi.

- Ота, - звярнуўся я да Кёстэра, якi крочыў перада мной, - цяпер я ведаю, чаго хочуць людзi. Яны хочуць не палiтыкi. Яны хочуць замены рэлiгii.

Ён азiрнуўся.

- Вядома. Яны зноў хочуць у нешта верыць. Усё роўна, у што. Вось чаму яны фанатычныя.

Мы трапiлi ў другi двор, дзе быў шынок, у якiм праходзiлi сходы. Ва ўсiх вокнах гарэла святло. Потым мы пачулi з сярэдзiны шум. У той самы момант з цёмнага бакавога праходу ў двор як па сiгнале ўляцелi некалькi хлопцаў у непрамакальных спартовых куртках. Яны кiнулiся, прыцiскаючыся да сцяны, у дзверы шынка. Пярэднi рыўком адчынiў iх, i ўсе рынулiся ўсярэдзiну.

- Ударная група, - сказаў Кёстэр. - Хадзем сюды да сцяны, станем за пiўнымi бочкамi.

У зале ўзняўся грукат i гвалт. У наступную секунду дзынкнула шыба i нехта вылецеў праз акно. Адразу ж пасля гэтага трэснулi дзверы, з iх вывалiўся клубок людзей, першыя спатыкнулiся, заднiя павалiлiся на iх. Завiшчала, просячы дапамогi, жанчына i пабегла праз вароты на вулiцу. Затым вывалiўся другi клубок. Людзi былi ўзброены ножкамi ад крэслаў i пiўнымi куфлямi. Выскачыў вялiзны цясляр, стаў крышку ўбаку, i кожны раз, убачыўшы перад сабой твар працiўнiка, ён сваёй доўгай рукой апiсваў круг i ўдарамi заганяў таго назад у кучу. Ён рабiў гэта спакойна, быццам сек дровы.

Яшчэ адзiн ком вывалiўся, i раптам мы ўбачылi на адлегласцi трох метраў рыжую галаву Готфрыда, якая трапiла пад руку ашалеламу вусачу.

Кёстэр прыгнуўся i нырнуў у бойку. Праз некалькi секунд вусач выпусцiў Готфрыда, з выразам надзвычайнага здзiўлення падняў рукi ўгору i ўпаў у натоўп, як падпiлаванае дрэва. Адразу пасля гэтага я ўбачыў Кёстэра, якi цягнуў за каўнер Ленца.

Ленц вырываўся.

- Пусцi мяне яшчэ на хвiлiнку, Ота, - хрыпеў ён.

- Глупства, - крычаў Кёстэр. - Зараз паявiцца палiцыя. Пайшлi! Сюды!

Мы пабеглi праз двор, да цёмнага бакавога праходу. Мы спяшалiся недарма. У той самы момант у дварэ загучалi залiвiстыя свiсткi, замiльгалi чорныя каскi палiцэйскiх, яны ачапiлi двор. Мы пабеглi ўверх па лесвiцы, каб не трапiць у рукi палiцыi. З акна на лесвiчнай пляцоўцы мы бачылi, што адбылося потым. Палiцыя працавала блiскуча. Яна перакрыла выйсцi, убiла ў клубок клiн, рассекла натоўп на часткi i пачала адразу вывозiць удзельнiкаў. Першым трапiў разгублены цясляр, якi спрабаваў яшчэ нешта растлумачыць. За нашымi спiнамi адчынiлiся дзверы. Жанчына ў сарочцы з голымi тонкiмi нагамi са свечкай у руцэ высунула ў калiдор галаву.

- Гэта ты? - спытала яна змрочна.

- Не, - сказаў Ленц, якi ўжо ачомаўся.

Жанчына грымнула дзвярыма. Ленц кiшэнным лiхтарыкам пасвяцiў на дзверы. Тут чакалi Герхарда Пешкэ, муляра.

Унiзе стала цiха. Палiцыя паехала, двор апусцеў. Мы яшчэ крыху пачакалi, потым спусцiлiся ўнiз па лесвiцы. За чыiмiсьцi дзвярыма плакала дзiця. Яно румзала цiха, на нешта скардзячыся ў змроку.

- Правiльна плача, - сказаў Готфрыд, - у аванс.

Мы прайшлi праз пярэднi двор. Астролаг, усiмi пакiнуты, стаяў перад сваiмi зорнымi картамi.

- Вам гараскоп, панове? - усклiкнуў ён. - Цi паваражыць, што будзе, па руцэ?

- Давай, - сказаў Готфрыд i працягнуў яму руку.

Мужчына нейкi час вывучаў яе.

- У вас парок сэрца, - катэгарычна заявiў ён. - Вашы пачуццi моцна развiтыя, ваша лiнiя мудрасцi вельмi кароткая, затое ў вас добрыя музычныя здольнасцi. Вы шмат марыце, але вы непрыгодны як муж. I ўсё ж я бачу трое дзяцей. Вы - дыпламатычная натура, схiльны да замкнёнасцi. Вы дажывяце да 80 гадоў.

- Усё правiльна, - заявiў Готфрыд. - Мая фройляйн мама таксама казала заўсёды: хто злуецца, той хутка састарыцца. Мараль - знаходка людзей, а не выснова жыцця.

Ён заплацiў, i мы пайшлi далей. Вулiца была пустая. Чорная кошка перабегла нам дарогу. Ленц звярнуў увагу на яе.

- Нам трэба вярнуцца.

- Кiнь, - сказаў я. - Нядаўна мы бачылi белую. Ёсць раўнавага.

Мы пайшлi па вулiцы. Некалькi чалавек iшлi нам насустрач па другiм баку. Гэта былi чатыры маладыя хлапцы. Адзiн быў у новых светла-жоўтых крагах, астатнiя - у ботах, падобных да вайсковых. Яны спынiлiся i ўтаропiлiся на нас.

- Вось ён! - крыкнуў раптам той, што быў у крагах, i пабег да нас праз вулiцу. У наступны момант прагучалi два стрэлы, хлопец адскочыў убок, i ўсе чацвёра кiнулiся з усiх ног наўцёкi. Я ўбачыў, як Кёстэр хацеў кiнуцца за iмi, але потым неяк дзiўна павярнуўся, выпрастаў рукi, выдаў прыглушаны дзiкi ўскрык i паспрабаваў падхапiць Готфрыда Ленца, якi цяжка грымнуўся на асфальт.

На секунду я падумаў, што ён проста ўпаў. Потым я заўважыў кроў. Кёстэр рыўком расхiнуў яму пiнжак, сарваў сарочку... Кроў бiла моцным струменем. Я прыцiснуў да раны хусцiнку.

- Пабудзь тут, я прыганю машыну, - крыкнуў Кёстэр i пабег.

- Готфрыд, - сказаў я, - ты чуеш мяне?

Яго твар пашарэў. Вочы былi прыплюшчаны. Вейкi не варушылiся. Адной рукой я трымаў яго галаву, а другой прыцiскаў хусцiнку да месца, адкуль iшла кроў. Я ўкленчыў каля яго, прыслухоўваўся да яго хрыпаў, яго дыхання, але я нiчога не чуў, усё як амярцвела: бясконцая вулiца, бясконцыя рады дамоў, бясконцая ноч... я толькi чуў, як кроў з цiхiм плёскатам капала на зямлю, i ведаў, што так ужо не адзiн раз магло здарыцца, i не верыў цяпер, што гэта праўда.

Падляцеў на машыне Кёстэр. Ён адкiнуў спiнку левага сядзення. Мы асцярожна паднялi Готфрыда i паклалi на сядзеннi. Я ўскочыў у машыну, Кёстэр даў газу. Мы паехалi ў блiжэйшы пункт хуткай дапамогi. Кёстэр асцярожна затармазiў.

- Паглядзi, цi ёсць лекар. Калi няма, паедзем далей.

Я пабег. Насустрач мне выйшаў санiтар.

- Ёсць лекар?

- Ёсць. Вы некага прывезлi?

- Так. Вазьмiце насiлкi, i хадзем.

Мы паклалi Готфрыда на насiлкi i ўнеслi ў бальнiцу. Лекар ужо стаяў з закасанымi рукавамi.

- Сюды! - Ён паказаў на стол. Мы паставiлi насiлкi. Лекар апусцiў лямпу да самай раны.

- Што гэта?

- З рэвальвера.

Ён узяў ваты, выцер кроў, памацаў пульс, праслухаў яго i выпрастаўся.

- Ужо нiчога не зробiш.

Кёстэр утаропiўся ў яго.

- Але ж куля прайшла зусiм збоку. Не можа быць, што так дрэнна.

- Тут раны ад двух стрэлаў! - сказаў лекар.

Ён зноў выцер кроў. Мы нахiлiлiся. Цяпер мы бачылi, што наўскасяк ад той раны, якая так моцна крывянiла, была другая - маленькая цёмная адтулiна ў вобласцi сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x