Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.56/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жан Сартр - Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) краткое содержание

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жан Сартр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жан Сартр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Не, не, - казала Мод, - спынiся. Мiлы мой, не трэба, гэтага нельга.

Але нарэшце яна саступiла: Люсьен хацеў цалаваць яе па ўсiм целе. Ён адчуваў сябе адначасова дзiцём i распуснiкам, i яму хацелася плакаць.

Назаўтра, калi Люсьен ранiцай убачыў у лiцэi Гiгара, у яго сцiснулася сэрца. Той трымаўся неяк загадкава i рабiў выгляд, быццам не заўважае яго. Люсьена гэта настолькi ўзлавала, што ён нават не мог нiчога пiсаць. "Поскудзь, - думаў ён, - поскудзь!" Але пасля заняткаў Гiгар усё ж падышоў, твар у яго быў бледны. "Калi зараз пачне вякаць, - зацкавана падумаў Люсьен, - дастане ў мяне ў вуха". Пэўны час яны стаялi моўчкi, утаропiўшыся ў наскi чаравiкаў. Нарэшце Гiгар ненатуральным голасам выцiснуў:

- Прабач, стары, я не павiнен быў ставiць цябе ў такое становiшча.

Люсьен ускiнуў голаў i недаверлiва зiрнуў на сябра. Але Гiгар сiламоц прамовiў зноў:

- Мы з iм сустракаемся ў зале, ведаеш... ну i... я хацеў... Мы фехтуем разам, ён часам запрашаў мяне ў госцi... Але я разумею, я не павiнен быў... Сам не ведаю, як гэта выйшла. Але калi я пiсаў запрашэннi, у мяне нават на хвiлiну ў галаве не было...

Люсьен маўчаў, словы нiбыта заселi ў яго ў горле, хоць ён адчуваў спагаду да сябра. Нiзка схiлiўшы голаў, Гiгар дадаў:

- Даў я маху...

- Ёлуп ты ёлуп, - адказаў Люсьен, лопаючы яго па плячы, - я ж ведаю, што ты не знарок, - i велiкадушна прамовiў: - Зрэшты, я таксама не меў рацыi. Павёў сябе як звычайны хам. Але што ўжо тут зробiш: гэта мацней за мяне - я не магу да iх дакранацца, проста фiзiчна, у мяне такое пачуццё, быццам у iх на далонях луска. А што П'ерэта?

- Рагатала, як звар'яцелая, - жаласна прабалбатаў Гiгар.

- Ну а той?

- Ён адразу сцямiў. Я яму растлумачыў як мог, але праз чвэртку гадзiны ён сам навастрыў лыжы.

Гэтак жа сарамлiва Гiгар дадаў:

- Бацькi кажуць, што ты меў рацыю: ты не мог абысцiся iначай, калi ў цябе перакананнi.

Люсьен з асалодаю пасмакаваў гэтае слова: "перакананнi", - яму хацелася сцiснуць Гiгара ў абдымках.

- Нiчога, стары, - сказаў ён, - нiчога. Галоўнае, што мы застаемся сябрамi.

Ён iшоў па бульвары Сэн-Мiшэль у незвычайна ўзнёслым настроi, яму здавалася, што ён цяпер - зусiм iншы. "Дзiўна, - думаў ён, - я цяпер нiбыта не я, я сябе не пазнаю!" Было бязветрана i цёпла, вакол няспешна гулялi людзi, на iх тварах, здзiўленых гэтак нечакана насталай вясне, блукала першая ўсмешка; Люсьен сталёвым клiнам прарэзваў гэты млявы натоўп i думаў: "Гэта ўжо не я". Яшчэ ўчора "я" было ўсяго нейкая тоўстая, заблытаная ў павучынне казяўка, накшталт тых цвыркуноў у Феролi, а цяпер - цяпер Люсьен адчуваў сябе дакладным i зладжаным, як гадзiннiк. Ён зайшоў у "Сурс" i заказаў порцыю перно. Хлопцы з банды не заходзiлi ў гэту кавярню, бо тут заўсёды кiшэлi чужынцы, але ў гэту хвiлiну замежнiкi i жыды не краналi Люсьена. У гэтым смуглым натоўпе, якi шапацеў - цiха, бы поле аўса пад ветрам, Люсьен адчуваў сябе недарэчным, як гiганцкi, прыслонены да лавы гадзiннiк, якi пагрозлiва зiхацеў чырвона-крывавым святлом. З забаўным здзiўленнем ён пазнаў маленькага жыдочка, якому хлопцы з юрыдычнага ў мiнулай чвэрцi задалi добрага дыхту ў калiдоры свайго факультэта. У гэтага тлустага i задумлiвага брыдзючка не засталося ўжо нiякiх слядоў ад той бойкi: вiдаць, ён пэўны час проста хадзiў пакамячаны, а потым зноў набыў сваю кругленькую форму. Але i цяпер у iм адчувалася нейкая агiдная ўпартасць.

Выгляд у яго быў шчаслiвы, ён соладка пазяхаў, сонечны промень казытаў яму ў ноздрах, ён пацёр сабе нос i ўсмiхнуўся. Але цi было гэта ўсмешкай? Можа, гэта быў усяго толькi ледзь прыкметны павеў, якi нарадзiўся дзе-небудзь звонку, у нейкiм закутку гэтай залы i адбiўся ў яго на вуснах? Здавался, усе чужынцы плаваюць у цёмнай, цяжкай вадзе, што прымушае скаланацца iх бязвольныя целы, падымае iм рукi, варушыць пальцамi, гуллiва перабiрае губамi. Няшчасныя небаракi! Люсьену было iх шкада. Нашто яны прыехалi ў Францыю? Якiмi марскiмi плынямi iх прынесла i выкiнула сюды? Яны марна стараюцца апранацца прыстойна, купляюць гарнiтуры ў краўцоў з бульвара Сэн-Мiшэль: яны ўсё роўна ўсяго толькi медузы. Люсьен падумаў, што ён не медуза, ён не належаў да гэтай нiкчэмнай фаўны. I ён сказаў сам сабе: "Я нiбыта нырнуў". I раптам "Сурс" i чужынцы знiклi, i ён убачыў спiну, шырокую спiну з буграмi мышцаў, што аддалялася, несучы ў сабе спакойную сiлу, i знiкала, няўмольна знiкала ў тумане. I ён убачыў Гiгара: той стаяў бледны i, праводзячы спiну вачыма, казаў нябачнай П'ерэце: "Ды ўжо ж, даў я маху!.." Люсьена апанавала амаль невыцерпная радасць: гэтая магутная, гэтая самотная спiна - была яго! I ўся гэта сцэна адбылася ўчора! Цаной неверагоднага намагання яму на хвiлiну ўдалося стаць на месца Гiгара, ён прасачыў за сваёй спiнай Гiгаравымi вачыма i адчуў перад самiм жа сабой жудасную Гiгараву разгубленасць. Салодка жахнуўшыся, ён прашаптаў: "Гэта iм паслужыць урокам!" Цяпер абстаноўка змянiлася: гэта было ў П'ерэцiнай спальнi i адбывалася ў будучым. З трошкi ялейным выглядам Гiгар i П'ерэта абдумвалi, каго ўпiсаць у лiст запрошаных. Люсьена побач не было, але яго ўлада над iмi адчувалася. Гiгар сказаў: "Не-не! Гэтага нельга! Вельмi будзе вясёла, калi яго ўбачыць Люсьен. Люсьен жа цярпець не можа жыдоў!" Люсьен яшчэ раз зiрнуў на сябе збоку i падумаў: "Люсьен - гэта я! Той, хто не можа цярпець жыдоў!" Ён часта паўтараў гэтую фразу, але сёння яна гучала iначай. Зусiм iначай. Вядома, звонку яе можна было прыняць за звычайную канстатацыю, такую, як, напрыклад: "Люсьен не любiць вустрыц" цi: "Люсьен любiць патанцаваць". Але тут трэба было не блытаць: той жыдочак таксама, можа, любiў патанцаваць, гэта мела значэнне не больш за трымценне медузы; досыць было толькi зiрнуць на гэтага поджыдка, каб адразу зрабiлася ясна, што ўсе яго прыязнасцi i непрыязнасцi настолькi ж ад яго неадмыўныя, як яго смуродлiвы пах, як цьмяны адлiў яго скуры, i што яны знiкнуць - разам з iм, як лыпанне яго вырачаных вачэй цi лiпкая, саладжавая ўсмешлiвасць. Люсьенаў жа антысемiтызм быў зусiм iншы: ён быў няўмольны, чысты, ён тырчаў з яго, як настаўлены ў грудзi iншым пагрозлiвы сталёвы клiнок. "Гэта... чорт... як гэта здорава!" - падумаў Люсьен. Ён прыгадаў, як мацi, калi ён быў маленькi, казала часам вельмi своеасаблiвым тонам: "Тата працуе ў сваiм кабiнеце". I гэтая фраза здавалася яму нейкай сакраментальнаю формулай, якая раптам абрыньвала на яго цэлы ком рэлiгiйных павiннасцяў i абавязкаў: не гуляць з пнеўматычным карабiнам, не крычаць: "Тарарара-бум!" - i ён хадзiў у калiдоры на дыбачках, як у касцёле. "Цяпер настала мая чарга", - задаволена падумаў Люсьен. Нехта казаў прыцiшаным голасам: "Люсьен не любiць жыдоў", - i на ўсiх нiбы нападаў паралюш, цела ў кожнага дранцвела, працятае роем маленькiх балючых iголак. "Сапраўды, - расчулена падумаў ён, - Гiгар з П'ерэтай зусiм яшчэ дзецi". Яны вельмi правiнавацiлiся, i досыць было Люсьену трошкi ашчэрыць зубы, каб яны адразу пачалi прасiць прабачэння, загаварылi шэптам i ўсталi на дыбачкi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жан Сартр читать все книги автора по порядку

Жан Сартр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Начальнiкава дзяцiнства (на белорусском языке), автор: Жан Сартр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x