Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- I праўда так лепш, - сказала мацi, зняла з плiты i налiла ў начоўкi гарачай вады, кiнула туды брудную бялiзну i пачала мясiць яе ў мыльнай вадзе. - I праўда так лепш. А ўсё ж прыемна думаць, як добра, напэўна, будзе ў Калiфорнii. Халадоў там не бывае. Скрозь - фрукты, людзi жывуць у прыгожых мясцiнах, у маленькiх беленькiх домiках сярод апельсiнавых дрэў. Вось каб i нам так... я хачу сказаць: калi ўсiм нам знойдзецца праца... можа, i мы зажывём у адным з гэтых беленькiх домiкаў. Малыя выйдуць за парог i будуць рваць апельсiны проста з галiн. Паспрабуй стрымай iх - зойдуцца ад плачу.

Том глядзеў, як яна важдаецца з бялiзнай, i вочы яго смяялiся.

- Табе, я бачу, ад адных такiх думак лягчэй робiцца. Я ведаў аднаго з Калiфорнii. Ён гаварыў неяк iнакш, чым мы. Па гаворцы адразу пазнаеш, што ён здалёку, не з нашых мясцiн. Дык ён расказваў, што там дужа шмат народу набралася, усе працы шукаюць. I яшчэ казаў, што зборшчыкi фруктаў туляцца там у брудных старых халупах, жывуць надгаладзь. Плата малая, работу знайсцi цяжка.

Па твары мацi прабег цень.

- Не, гэта не так, - сказала яна. - У бацькi ёсць лiсток з такой жоўтай паперы - i там надрукавана, што патрэбны работнiкi. Нiхто ж не браў бы на сябе такi клопат, калi б работы не было. Лiсткi гэтыя немалыя грошы каштуюць. Навошта ж манiць ды яшчэ плацiць за сваю ману?

Том пакруцiў галавой:

- Што я магу сказаць, ма? Зразумець цяжка, чаму гэтак робяць. Можа... - ён глянуў на двор, на залiтую гарачымi сонечнымi промнямi зямлю.

- Што - "можа"?

- Можа, усё добра будзе, як ты кажаш. А куды дзед знiк? Дзе прапаведнiк?

Мацi пайшла з кухнi, несучы ў абярэмку памытую бялiзну. Том адсунуўся, даючы ёй прайсцi.

- Прапаведнiк сказаў, пахадзiць хоча. А дзед спiць у пакоi. Ён iншы раз сярод дня заходзiць у дом крышачку паляжаць. - Мацi выйшла на двор i стала накiдваць на дрот выцвiлыя сiнiя камбiнезоны i доўгiя шэрыя споднiкi i кашулi.

Том пачуў у сябе за спiнай шаркатлiвыя крокi i азiрнуўся. Са спальнi выходзiў дзед i, як i ранiцай, вазiўся з гузiкамi на штанах.

- Чую, тут гамоняць, - сказаў ён. - Сукiны дзецi, паспаць не дадуць. Калi ў вас, шчанюкоў, шэрсць абсохне, тады, можа, зразумееце, што старому чалавеку трэба даць паспаць. - Яго нецярплiвыя пальцы ўхiтрылiся расшпiлiць два ўжо зашпiленыя гузiкi, i ён забыўся, што хацеў зрабiць. Рука забралася ў прарэх i з задавальненнем паскрэбла пад пахвiнай.

Мацi вярнулася на кухню з мокрымi рукамi, далонi ў яе былi набрынялыя i зморшчаныя ад гарачай вады i мыла.

- Думала, ты спiш, - сказала яна. - Дай зашпiлю. - I хоць дзед i адбiваўся, яна ўсё ж утрымала яго i зашпiлiла яму нiжнюю сарочку, кашулю i штаны. - А то ходзiш - адна любата! - сказала яна i адпусцiла старога.

Ён злосна замармытаў:

- Дажыў-ткi, дажыў чалавек - ужо зашпiльваюць яго. Дайце мне самому зашпiльваць свае штаны.

Мацi жартаўлiва сказала:

- У Калiфорнii не дадуць табе расхрыстанаму шпацыраваць.

- Не дадуць? Ха! Дык я iм пакажу! Вучыць яшчэ мяне там будуць, як жыць. Захачу - з голым перадам расхаджваць буду, калi ўжо на тое пайшло.

Мацi сказала:

- Такi вольны стаў на язык! Год ад году ўсё горш i горш. Перад табой, вiдаць, казырыцца, Том.

Стары выпнуў шчацiнiсты падбародак i ўставiў на дачку хiтрыя, калючыя, гарэзлiвыя вочкi.

- Так, сэр, - сказаў ён, - хутка ўжо ў дарогу рушым. I, далiбог, праўда, вiнаград там проста гронкамi вiсiць пры дарозе. Ведаеце, што я зраблю? Нарву яго поўны таз i сяду на яго прама ў штанах ды яшчэ патаўкуся, i няхай сок пацячэ па калашынах.

Том засмяяўся:

- Слова гонару, хоць дзвесце гадоў дзеду будзе, яго ўсё роўна не ўтаймаваць. Значыць, дзед, у дарогу пускаемся?

Стары падцягнуў да сябе скрынку i цяжка апусцiўся на яе.

- Так, сэр, - сказаў ён. - Даўно пара. Брат мой сорак гадоў таму назад туды паехаў. З таго часу ад яго нi гуку. Прайдзiсвет быў, сукiн кот. Нiхто яго не любiў. Уцёк з маiм адназарадным кольтам. Вось сустрэнуся з iм або з яго дзецьмi, калi ён iмi абзавёўся ў Калiфорнii, i запатрабую назад свой кольт. Я яго ведаю, гэтую кукушку: калi дзецi ў яго i былi, дык жывуць яны ў чужых гнёздах, куды ён iх падкiнуў, так у чужых i жывуць. Канешне, я з радасцю паеду ў Калiфорнiю. Там, адчуваю, памаладзею. Як прыеду - адразу на збор фруктаў.

Мацi кiўнула галавой:

- Дзед гэтак i зробiць. Ён толькi апошнiя тры месяцы не працуе - з таго дня, як бядро сабе скруцiў.

- Святая праўда, - пацвердзiў дзед.

Седзячы на прыступцы, Том паглядзеў праз двор.

- Вунь i прапаведнiк iдзе, аднекуль з-за свiрна.

Мацi сказала:

- Нiколi не чула такой незвычайнай малiтвы, як сёння ранiцай. Гэта ж не малiтва была. Проста гаварыў, але гучала, як малiтва.

- Нейкi ён дзiвакаваты. I гаворыць дзiўна. Быццам размаўляе сам з сабой. Але не дзеля таго, каб заваражыць i набiць сабе цану.

- А ты глянь на яго вочы, - сказала мацi. - Быццам ласка боская на яго сышла. Словы яго проста ў душу даходзяць. Ён як богам блаславёны. Ходзiць, апусцiўшы галаву, i ўсё пад ногi сабе пазiрае. На iм нябеснае бласлаўленне. Яна змоўкла, бо Кейсi падыходзiў ужо да дзвярэй.

- Сонечны ўдар схопiш - расхаджваеш па такой спёцы, - сказаў яму Том.

Кейсi адказаў:

- Ага... усё можа быць... - I раптам загаварыў, звяртаючыся да ўсiх разам, - да мацi, да дзеда, да Тома. - Мне таксама трэба на Захад. Абавязкова трэба. Можа, вы возьмеце мяне з сабой? - Ён сам здзiвiўся з сваiх слоў i застыў на месцы перад iмi.

Мацi пытальна паглядзела на Тома, бо адказваць павiнен быў ён - мужчына, але Том маўчаў. Даўшы яму час скарыстаць сваё права, мацi нарэшце сказала:

- Нам гэта вялiкi гонар. Але цяпер, разумееце, я вам нiчога абяцаць не магу. Бацька сказаў, сёння ўвечары мужчыны ўсё абгавораць i вырашаць, калi ехаць. Давайце лепш пачакаем, пакуль усе не збяруцца - i Джон, i бацька, i Ной, i Том, i дзед, i Эл з Конi. Усё i вырашаць, як толькi ўсе вернуцца. Калi месца будзе, нам гэта, вядома ж, вялiкi гонар.

Прапаведнiк уздыхнуў.

- Усё роўна я пакiрую туды, - сказаў ён. - Што тут робiцца! Я пахадзiў дамы пустыя, зямля пустая, усё наваколле апусцела. Тут я не застануся. Пайду туды, куды ўсе iдуць. Буду ў полi працаваць i, можа, зарадуюся.

- А прапаведаваць будзеш? - запытаўся Том.

- Прапаведаваць не буду.

- I хрысцiць не будзеш?

- I хрысцiць не буду. Я ў полi працаваць буду, на зялёных палях, увесь час з людзьмi буду. Вучыць iх болей не стану. Сам лепш павучуся. Дазнаюся, чаму людзi ходзяць у густую траву, прыслухаюся, як яны гавораць, паслухаю iхнiя песнi. Пачую, як дзецi ядуць маiсавую кашу. Як муж з жонкай таўкуць матрацы па начах. Буду есцi з людзьмi, вучыцца ў iх. - Вочы яго былi вiльготныя i блiшчалi. - I сам паваляюся ў траве з той, што пажадае легчы са мной, адкрыта, без хiтрыкаў. I клясцiся буду, i бажыцца, i ўслухоўвацца ў паэзiю людской мовы. Усё гэта святое - раней я не разумеў. Гэта ўсё - даброты жыцця.

Мацi сказала:

- А-мiн.

Прапаведнiк цiхмяна сеў на калоду каля дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x