LibKing » Книги » Проза » prose » Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Сумленны ўчынак (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.88/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) краткое содержание

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрве Базен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрве Базен
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ганзаг уздыхнуў. Гранатавы сiроп разморваў яго далей. Божа ж мой, i сапраўды на пусты жывот Рабатэн быў усяго толькi няшчасны зладзюжка з прадмесця. Але пiтво надавала яму пэўную дабрачыннасць. Пасля шостага "перно" ён ужо марыў пра вiлу за горадам, пра пантофлi, пра спакойную пасаду, пра маленькiх Рабатэнаў, пра маральнасць. Каб стаць сумленным, яму трэба было напiцца. Шкада толькi, што, каб пiць, пакуль што патрэбны грошы, i Ганзаг павiнен быў здабываць iх спосабам... ну але, спосабам менш высакародным за яго мэты, у якiя нiхто не хоча паверыць.

Ганзаг глыбока ўздыхнуў, узяў яшчэ адзiн "перно" i раптам схамянуўся. Што? Нiхто не хоча ў iх паверыць? Ну гэта мы яшчэ паглядзiм! Гэты прайдзiсвет Ларно, гэты зануда Бертран, прыяцелi па "прафесii", i нават Пюмiле, гэтыя нiкчэмныя мяшчане, дабрачыннасць якiх канчаецца там, дзе пачынаецца беспакаранасць... Ён усiх iх здзiвiць, гэтых дробных iнтрыганаў. Ён сам сябе здзiвiць так, што будзе памятаць усё жыццё! I нягледзячы на iнстынкт, на прагу, на нейкую чорную мудрасць, якiя пратэставалi недзе ў глыбiнi душы, Ганзаг раптам знайшоў кучу аргументаў. Ён нiчога не трацiў. Анi шэлега. Ён спадзяваўся быў на дзесяць тысяч. А дзесяць адсоткаў па закону забяспечвалi яму нават больш за адзiнаццаць тысяч. Цi зарабляў ён калi адзiнаццаць тысяч сумленна i тым больш нiчога не зрабiўшы? Выпадак быў рэдкi, а дзень сiмвалiчны! - гэтак шчаслiва адзначыць свята святога Андрэ! Бацька Рабатэн, гэты гаротнiк, няздольны прынесцi анi кропелькi шкоды мiльярдэру, пэўна, перавернецца ў магiле ад задавальнення. Але, каб не аддацца спакусе, нельга было чакаць нi хвiлiны. Бо яму ўжо шкада было плацiць за пiтво з тых дзесяцi адсоткаў, што яму быў вiнаваты Керфаўэ.

Ганзаг неахвотна адклаў бiлет на пяцьсот франкаў, пасля паклаў паперы, фатаграфii i грошы ў бумажнiк, а бумажнiк у кiшэню. Нарэшце з цяжкасцю ўстаў.

- Трыста пяцьдзесят! - крыкнуў Бертран занепакоена.

- Рэшты не трэба! - адказаў Ганзаг, кiнуўшы грошы на стол. - Калi зойдзе Ларно i спытае пра мяне, - дадаў ён, - скажы, што я ў XVI акрузе.

- Добра, у XVI! - адказаў кемлiвы гаспадар, сам былы злодзей. Ён добра ведаў занятак сваiх клiентаў, як i кварталы, дзе яны пераважна "працуюць". Калi Ганзаг пахiстваючыся падышоў да дзвярэй, Бертран стрымана кiнуў: "Удачы табе!" i засмучана закiваў галавой. Гэта красамоўна казала пра тое, што ён ведае, у якiм стане цяпер чалавек, якi iдзе займацца сур'ёзнымi справамi.

* * *

Згодна адрасу, азначанаму ў паперах Вiльяма дэ Керфаўэ, Ганзаг праз гадзiну ўжо ўзыходзiў на шосты паверх раскошнага дома на авеню Анры-Мартэн. Ён шмыгнуў мiма кансьержкi - старая засцярога! - пагрэбаваў лiфтам i павольна падымаўся па сходах, размяркоўваючы вагу ступнi на ўсю прыступку, каб яна не рыпела. Ён ведаў, што асцярожнасць цяпер не патрэбна, але яму не ўдавалася добра зразумець, што ён падымаецца па гэтых сходах, укрытых дываном, з добрымi намерамi. Яму было вельмi нязвычна не адчуваць у сваiх кiшэнях цяжару адмычак, прыстасаванняў для ўзлому замкоў, разборнага лома для дзвярэй - ягонай уласнай вынаходкi, якая была вартая таго, каб экспанавацца на выстаўцы. На кожным паверсе ён рабiў кароткую перадышку, разглядваў вiзiтныя карткi, медныя шыльдачкi на дзвярах, званкi, а асаблiва розныя сiстэмы замкоў: спружынныя, "Ейль", "Блокту", "Вочкi". Ён ушаноўваў гэтых сваiх звычайных ворагаў позiркам знаўцы: гэтак жа глядзiць на фартыфiкацыйныя збудаваннi афiцэр, калi ён уваходзiць у крэпасць з прапановай аб перамiр'i. Але прозвiшчы жыхароў стаялi не на ўсiх дзвярах, i падняўшыся на шосты паверх, Ганзаг не знайшоў прозвiшча Керфаўэ. Ён збiраўся ўжо спусцiцца ўнiз i распытацца ў кансьержкi, але ў гэты момант з лiфта выйшла пакаёўка нейкiх заможных гаспадароў у фартуху i карункавым чэпчыку. Ганзаг абазваўся да яе, i яна вывела яго з няёмкага становiшча.

- Пан дэ Керфаўэ?.. Я пакаёўка ў яго.

Ганзагаў выгляд i пах перагару прымусiлi яе збянтэжыцца:

- Я, аднак, не ўпэўнена, цi пан...

- Я яго не ведаю, - сказаў рашучым тонам Рабатэн. - Я толькi знайшоў яго бумажнiк на вулiцы i прынёс.

- А! Тады заходзьце! - адказала дзяўчына з нейкай павагай, якая была Ганзагу як бальзам на душу.

Яна бразнула звязкай ключоў. Але перш чым паспела адчынiць, бясхiбны Ганзагаў позiрк занатаваў: ключ звычайны, равок злева, шэсць зубцоў лесвiчкай. Ключ ад засаўкi, прывешаны да першага, даваў дадатковыя звесткi: грабенчаты замок, якi можна адмыкаць адмычкай са сталёвага дроту. Дзверы адчынiлiся, i Ганзаг саступiў убок з ветлiвасцi цi, хутчэй, каб паспець прыкмецiць яшчэ адну дэталь. У iншых абставiнах яна вельмi б яго ўзрадавала: зашчапкi няма, дзве ручкi ўмайстраваныя ў глыбiню створак. Гэта робiць даступнымi нават самыя грозныя на выгляд дзверы. Раптам жаночы голас вярнуў яго да рэчаiснасцi:

- Адэль, я сто разоў вам казала, каб вы карысталiся службовымi сходамi!

Спеўны голас чуўся з глыбiнi кватэры. Дзiўнае вымаўленне выдавала iншаземку, i Ганзаг, ап'яненне якога патроху праходзiла, а добрыя намеры з той жа хуткасцю слабелi, прымусiў сябе прыкiнуцца задаволеным. Гэты сумленны ўчынак будзе надзвычай добрай прапагандай для iншаземцаў. Вельмi збянтэжаны i ўражаны пышнасцю залы, багаццем кветак, забавак, рэчаў вельмi дарагiх i зусiм непатрэбных, ён стаяў як укапаны на дыване з пахмурным выглядам, якi, як ён лiчыў, адпавядаў чысцiнi намераў i дабрачыннасцi. У гэты самы час прафесiйны аўтаматызм усё ж дзейнiчаў далей, i, каб нечым запоўнiць чаканне. Ганзаг разглядаў унутраны ўклад памяшкання. Пакаёўка пайшла да гаспадынi па iнструкцыi, i да яго даляталi абрыўкi фраз, якiя гаварылiся цiхiм голасам. Ён выразна пачуў: "Нiчога не разумею!" - i такiм чынам зразумеў, што магутным людзям гэтага свету сумленнасць уваходзiць у абавязкi абслугi. Ён расчароўваўся. Але ў гэты момант пачуўся шэпт: "Iду, iду!", i Ганзаг усмiхнуўся, калi падумаў, што зараз выйдзе тая аголеная дзяўчына, якую ён бачыў на фотакартках у трох спакуслiвых ракурсах.

- Мая пакаёўка запэўнiвае мяне, што...

Новае расчараванне! Гэтая маса, уцiснутая ў вялiзны хатнi халат з ружовага шоўку, якая наблiжалася павольна, мернымi рухамi, высока несучы велiчныя грудзi, з якiх бiў пах парфумы, - гэта была салiдная дама з першай фатаграфii. Яна наблiжалася, напаўняючы сабой прастору, i Ганзагу здавалася, што ён меншае.

- Так, па... панi, - прамармытаў ён. - Я знайшоў бумажнiк вашага сына... на плошчы Iталi.

- Майго сына? - перапытала дама, здзiвiўшыся.

- Пана Вiльяма дэ Керфаўэ, - удакладнiў Ганзаг. - У пасведчаннi асобы былi ягоныя iмя i адрас.

Дама трохi адхiлiлася. Складкi яе шыi нацягнулiся, галава павярнулася ўправа, позiрк яе адбiўся ў венецыянскiм люстры, але яна не супакоiлася. Яна пачырванела. Але вельмi хутка, з вялiкай салоннай мужнасцю змянiла выраз твару i надала яму зычлiвасцi i цiкаўнасцi.

- Дык вы кажаце, што знайшлi гэты бумажнiк сёння ўранку на плошчы Iталi?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрве Базен читать все книги автора по порядку

Эрве Базен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сумленны ўчынак (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сумленны ўчынак (на белорусском языке), автор: Эрве Базен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img