LibKing » Книги » Проза » prose » Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Сумленны ўчынак (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.88/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) краткое содержание

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрве Базен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрве Базен
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Пакiнем гэтую справу, - сказаў ён сурова. - Мне нiчога не трэба.

Керфаўэ таксама больш нiчога не патрабаваў. Некалькiмi фразамi ён нiбы запакаваў i перавязаў стужачкай гэтае высакароднае адмаўленне:

- Мне вельмi няёмка, але я вас добра разумею. На вашым месцы я б зрабiў тое ж самае. Сумленнасць аплочваецца сама па сабе. Ёю нельга гандляваць... Цi магу я, прынамсi, ведаць ваша iмя?

- Не, я не хачу, каб мяне ведалi.

Ганзаг адказваў усё больш суха. Ён выходзiў з сябе, але нiчога не мог зрабiць. Гэтыя людзi рабiлi сваю справу. А ён зробiць сваю. "Ключ звычайны, равок злева, шэсць зубцоў лесвiчкай..." А чаму не? Яго сумленне сапраўды звычайна аплочвалася само па сабе! На сто адсоткаў.

- Урэшце, калi вам калi-небудзь штосьцi спатрэбiцца - рэкамендацыя цi якая-небудзь дапамога - не вагайцеся. Паслуга за паслугу. Мы маем пэўныя сувязi.

Гэтымi словамi Керфаўэ кампенсаваў няпэўную маральную перавагу Ганзага i аднавiў здаровыя сацыяльныя адносiны.

- Яшчэ раз дзякуй, мой дружа!

I, не зважаючы больш на Ганзага, ён бесцырымонна прадаўжаў.

- Прабачце мне, Эвiта, я выйду патэлефанаваць. Я паеду ў Салёнь паслязаўтра. А сёння ўвечары...

Ганзаг, якi ўжо падыходзiў да дзвярэй, уважлiва прыслухаўся.

- ...Сёння ўвечары мы пойдзем у тэатр.

- Да пабачэння, панове! - сказаў Ганзаг, неяк хiтра расцягнуўшы апошняе слова.

Абое Керфаўэ зняважлiва кiўнулi.

* * *

Наступнага дня, прыблiзна ў гэты самы час Ганзаг сядзеў за столiкам кавярнi перад цэлым стосам сподкаў - адпаведна лiку выпiтых шклянак - i дзесяты раз перачытваў рубрыку апошнiх падзей у паўдзённым выпуску "Пары-Прэс". Праўду кажучы, ён нават не чытаў, а расказваў яе на памяць, бо ўжо не вельмi добра бачыў:

"ПРАЗМЕРНАЯ СУМЛЕННАСЦЬ! - У адсутнасць пана i панi дэ Керфаўэ нехта невядомы прабраўся сёння ноччу ў iхнюю кватэру на авеню Анры-Мартэн i ўкраў каштоўнасцяў на вялiкую суму. Знiкла таксама шмат грошай, якiя пан дэ Керфаўэ пакiнуў у скрынцы сакрэтнiка.

Цiкавая падрабязнасць: ранiцай таго ж дня пан дэ Керфаўэ згубiў бумажнiк з гэтымi грашыма на плошчы Iталi. Бумажнiк быў вернуты нейкiм маладым чалавекам, якi адмовiўся ад узнагароды i знiк, не назваўшы нават свайго прозвiшча. Камiсар Цюмань, якому даручана весцi следства, мае сумненне адносна шчырасцi гэтага сумленнага ўчынку, якi мог з'явiцца нагодай для азнаямлення з укладам кватэры..."

- Гэта няпраўда! - бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.

Але восьмая шлянка "перно" колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:

"...Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам".

- Бертран, "крывавую Мэры"! - крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрве Базен читать все книги автора по порядку

Эрве Базен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сумленны ўчынак (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сумленны ўчынак (на белорусском языке), автор: Эрве Базен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img