Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Название:Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785449892720
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание
Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Калі не пазначана іначай, пераклады прац св. Тамаша і іншых аўтараў з’яўляюцца маімі ўласнымі. У выпадку «Сумы тэалогіі» я шчодра карыстаўся класічным перакладам, які выканалі айцы Англійскай дамініканскай правінцыі і які цяпер знаходзіцца ў грамадскім набытку. Святое Пісанне зазвычай цытуецца па Revised Standard Version .
На працягу гадоў многія мае сябры ахвотна чыталі рукапісы і рабілі заўвагі, з якіх паўстала мноства ўдасканаленняў як у змесце, так і ў стылі. Я хацеў бы падзякаваць ім па імёнах: а. Томас Болін OSB, кс. Рабэр Фрамажо FSSP, Джэрэмі Холмс, Тадэвуш Казінскі, Рональд Лоусан і кс. Джон Савард. Пасля падзякі за іх дапамогу дазвольце мне дадаць, што меркаванні, выказаныя на гэтых старонках, неабавязкова належаць ім, а за любыя пазасталыя хібы і памылкі нясу адказнасць толькі я. Усе свае меркаванні і суджэнні я аддаю на разгляд уладзе Святога Рымскага Касцёла, у паслухмянасці якому і ў падпарадкаванні Вярхоўнаму Пантыфіку якога я жадаю жыць і памерці.
Я таксама дзякую маёй жонцы Кларыс і маім дзецям Джуліяну і Роўз за іх цярплівасць і добрае стаўленне да чалавека, які сваімі паводзінамі хутчэй пацвярджае, чым абвяргае стэрэатып пра рассеянага прафесара.
Нарэшце, я хачу асаблівым чынам падзякаваць двум пастырам, якія навучылі мяне, як трэба следаваць за нашым Панам на простай дарозе святой літургіі і Традыцыі: Папу на пенсіі Бенедыкту XVI і абату Касіяну Фолсаму OSB, настаяцелю кляштара св. Бенедыкта ў Норчы, Італія. Пра першага з іх наўрад ці трэба казаць, бо ягонае вучэнне і прыклад добра вядомыя ва ўсім свеце; яны і стаяць за ўсімі маімі думкамі і тэкстамі пра літургію. Пра а. Касіяна ж будзе дастаткова сказаць, што да сустрэчы з ім і да знаёмства з яго супольнасцю я ведаў пра прыгажосць і святасць літургіі больш па чутках, нібы здалёк; але дзякуючы яму і ягоным сабратам мае вочы шырока адкрыліся на бязмерныя глыбіні літургіі – гэтай пастаяннай і невычэрпнай крыніцы жыцця. Папу Бенедыкту XVI і а. Касіяну я з удзячнасцю прысвячаю гэтую кнігу.
Раздзел 1. Урачыстасць як цэнтральная праблема
І
Сястра Тома Аўгустына Бекер апісвае тое, што яна лічыць важнай крыніцай сучаснага літургічнага напружання ў Касцёле:
Мне здаецца, што пасля рэалізацыі рэформы, ініцыяванай Другім Ватыканскім саборам, большасць разыходжанняў наконт літургіі так ці інакш датычыцца ўрачыстасці… Аргументавана сцвярджаецца, што ўрачыстасці зашмат ці замала, або прапаноўваецца цалкам новае бачанне таго, што такое ўрачыстая літургія, але амаль заўсёды ў цэнтры непаразумення знаходзіцца пытанне пра пэўную ступень ўрачыстасці ў літургіі 2 2 Sr. Thomas Augustine Becker, «The Role of Solemnitas in the Liturgy According to Saint Thomas Aquinas», у выд. «Rediscovering Aquinas and the Sacraments», рэд. Matthew Levering і Michael Dauphinais (Chicago: Liturgy Training Publications, 2009), 114—135, на с. 133—134.
.
Можна задаць сабе пытанне, ці ўвогуле бывае «зашмат» урачыстасці. Таксама можна пацікавіцца, ці задумваліся хоць бы крыху парафіяльныя рады, якія на працягу апошніх дзесяцігоддзяў аўтарытарна вызначалі малітоўнае жыццё парафіянаў, над паняццем урачыстасці. Аднак сястра кажа пра важную праўду. Розніца паміж добрай і дрэннай літургіяй, калі абапірацца на меркаванне Касцёла, часта зводзіцца да розніцы паміж малітвай урачыстай, фармальнай і пабожнай – і малітвай неахайнай і павярхоўнай, з выразна нефармальнай атмасферай. Таму я пачаў цікавіцца: чаму ў сучаснай літургіі ў тым выглядзе, як яна служыцца ў касцёлах па ўсім свеце, так не хапае ўсяго, што заслугоўвала б апісання словам «урачысты»?
Найперш я задаў сабе пытанне, ці можа гэта быць праблемай, характэрнай для Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду, якая служыцца па Імшале Паўла VI. Але мае шчаслівыя ўспаміны пра набажэнствы аратарыянцаў 3 3 На працягу кнігі аўтар часта згадвае пра святароў Канфедэрацыі аратарыянцаў св. Філіпа Нэры, асабліва тых, што працуюць у Англіі, як пра прыклад найбольш традыцыйнай святарскай супольнасці з літургічнага пункту гледжання. – Заўв. перакл .
, дзе той жа Імшал выкарыстоўваўся з бляскам і сур’ёзнасцю, змусілі мяне прызнаць, што праблема не ў самім Імшале (прынамсі не так проста і непасрэдна), хоць ён і мае хібы ў многіх адносінах. Бо, з аднаго боку, цэлебрацыю сучаснага рымскага абраду магчыма прывесці ў яўную, бачную адпаведнасць з папярэдняй формай, як гэта навучыліся рабіць аратарыянцы, але, з іншага боку, шмат у чым Імшал Паўла VI не заахвочвае і не патрабуе ўрачыстасці, тады як традыцыйны Імшал робіць гэта сістэматычна. Сярод іншых прычын, чаму некаторыя святары сёння не жадаюць вывучаць старую Імшу, напэўна, ёсць і тое, што яна вельмі пераборлівая і патрабавальная ў сваіх прадпісаннях наконт мовы, паставаў цела і жэстаў.
Калі я разважаў над гэтым пытаннем, усепранікальная адсутнасць урачыстасці здавалася мне хутчэй праблемай людзей і іх пастыраў. Яна выклікана тым, што бацькі называюць «кепскімі манерамі». Гэтыя манеры можна ахарактарызаваць як збянтэжанасць або (няхай дапаможа нам добры Бог) нудоту ад згадвання самой толькі ідэі ўрачыстасці, ад праяўлення выражанай пашаны хоць да чаго – ці то мова ідзе пра пашану, якая выяўляецца ў анельскай музыцы, ці то пра ціхае сузіранне. На жаль, вынікам становіцца не проста «недахоп» урачыстасці, а занядбанне і пагарда той урачыстасцю, якой патрабуе эўхарыстычная таямніца. Звычайную форму рымскага абраду можна выканаць добра, аднак яна рэдка служыцца ў духу ўсеабдымнай урачыстасці, тады як для надзвычайнай формы ўрачыстасць, або прынамсі сакральная годнасць, гэта тая атмасфера, у якой яна жыве і рухаецца, у якой знаходзіцца яе самае існаванне. Асабліва моцна гэтую праўду ілюструе ўрачыстая спяваная Імша, хоць спяваная Імша, альбо Missa cantata , таксама не адстае ў гэтым, а прыватная Імша адданага манаха можа быць пераломным момантам у жыцці кожнага, хто меў прывілей удзельнічаць у ёй. Падтрыманы багатай літургічнай культурай Еўропы ХІІІ ст., св. Тамаш Аквінскі мог спакойна сцвярджаць: «Паколькі гэты сакрамэнт [Эўхарыстыі] заключае ў сабе ўсю таямніцу нашага збаўлення , мы цэлебруем яго больш урачыста, чым астатнія сакрамэнты» 4 4 Св. Тамаш Аквінскі, «Сума тэалогіі» (далей – ST), III, q. 83, a. 4, вылучэнне аўтара.
. На ўвазе маецца, што ўсе іншыя сакрамэнты таксама цэлебраваліся (і павінны цэлебравацца) урачыста.
Смерць урачыстасці, пра якую сведчыць нудная музыка Імшаў на народных мовах, убранне і млявая выпраўка святароў і прыслугоўваючых, размяшчэнне нязграбнага стала, які выконвае функцыю развернутага алтара, адцягванне ўвагі знакам супакою і іншыя падобныя рэчы, паказвае на страту веры, на страту ўпэўненасці, на страту адказнасці і духоўнага аўтарытэту. Святар больш не ўпэўнены ў сваёй ролі настаўніка, кіраўніка і асвячальніка sub et cum Christo . Гэты крызіс упэўненасці адлюстроўвае больш агульную страту веры ў высокае службовае пакліканне святара да таго, каб стаяць на месцы Хрыста, прадстаўляючы Найвышэйшага і Вечнага Святара 5 5 Усе гэтыя каментарыі можна таксама прымяніць і да смерці гамілетыкі ў нашыя часы. Толькі нямногія святары могуць прапаведаваць, як гэта рабілі Айцы Касцёла або святары Сярэднявечча; няшмат таксама і тых, хто хоць бы імкнецца да высотаў і глыбіняў св. Грыгорыя, св. Аўгустына, св. Бэрнарда або св. Банавентуры! Мы часта чуем гісторыі, банальнасці, агульныя парады, але мала гучыць чагосьці падобнага да працяглага і яснага тлумачэння Святога Пісання, мала падобнага да правакацыйных закідаў супраць папулярнай культуры, мала падобнага да заклікаў да аскетызму, пакаяння і прынясення кампенсацыі. У цэлым, святары вырастаюць мяккімі, і іхняе пасланне – гэта мяккасць. Патрэба ў святарах, якія могуць эфектыўна прапаведаваць Слова ў час і не ў час, заахвочваючы людзей да навяртання сэрца, сёння настолькі ж вялікая, як і ў часы св. Дамініка і альбігойскага крызісу.
. Страта ўрачыстасці наўпрост звязана са стратай веры ў Сапраўдную Прысутнасць, ахвярную прыроду Імшы і духоўны аўтарытэт святарскага служэння. Таму яна звязана з пасіўнай або актыўнай абаронай такой заганы, як бестурботнасць у адносінах да боскіх рэчаў, і гэта прыводзіць да таго, што ў нашых вачах яны перастаюць выглядаць боскімі, нават калі яны застаюцца боскімі самі па сабе. Аслабляецца сур’ёзнасць, падрываецца ўрачыстасць, што сама сабою прыходзіць да сур’ёзнага святара, які сціпла служыць святым Божым таямніцам 6 6 Важна разумець, што існуюць культурныя і палітычныя прычыны, якія прывялі да страты ўрачыстасці, але якія не звязаны непасрэдна з уласнымі слабасцямі Novus Ordo. Магчыма, мы сталі б сведкамі падобнага заняпаду ўрачыстасці ў Трыдэнцкай Імшы, калі б яе месца не заняла Імша Novus Ordo (гэта маглі б быць спробы «інкультураваць» лацінскія Імшы, што ўжо здаралася перад Саборам). Магчыма, Трыдэнцкая Імша захавала здольнасць выстаяць супраць гэтых культурна-палітычных сілаў часткова таму, што яе выключная ўрачыстасць – найбольш прывабная мэта для секулярызацыі – была афіцыйна маргіналізавана, а цяпер яна з’яўляецца прывабна контркультурнай.
.
Интервал:
Закладка: