LibKing » Книги » religion_esoterics » АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Тут можно читать онлайн АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Esoterics, издательство Литагент Ридеро. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
  • Название:
    Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Литагент Ридеро
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785448506253
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - описание и краткое содержание, автор АлёнКа, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор АлёнКа
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць – гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.

ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.

Але ж час, як адна з праяў Бога, павінен існаваць поруч са сваім антыподам – «безвременьем» (тэрмін Юнга). Адзінае, калі час існуе ў праяўленым выглядзе, то адсутнасць часу павінна існаваць няяўна, але ў той жа самы час, што і час. Тое ж адбываецца і з іншымі якасцямі: чым больш я люблю, тым мацнейшы павінен быць кантроль над роўнавялікай па сіле, нябачнай, але дакладна існуючай як частка мяне, захоўваючайся ў патэнцыяле, нянавісці.

Бога таму складана пазнаць цалкам, што калі ты любіш, то не можаш адчуваць нянавісці, а калі ненавідзіш, не можаш любіць, у той час як Бог ёсць любоў і нянавісць разам узятыя, але разам з тым непраяўленыя. Пазнаць Бога можна, толькі паступова дасягнуўшы раю, папярэдне прашоўшы праз пекла і чысцец – іншага шляху няма.

Праяўленне прагнасці і шчодрасці як палярных якасцяў аднаго і таго ж пачуцця можна прасачыць пры назіранні за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцівасцю: яму ўвесь час мала (есці і не можа наесціся удосыць; сіл усё меней і меней, а гародніны саджае ўсё болей і болей; камплектаў бялізны хопіць на два жыцці, а ён усё купляе і купляе новыя і г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзеліцца лішкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаў ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова ідзе аб матэрыяльных рэчах). Калі казаць пра духоўныя, то нешта даць іншым можа толькі багаты (прагна перажываючы кожнае імгненне як апошняе) на пачуцці чалавек, у эмацыянальна беднага асабліва не разжывешся – няма чым. Такім чынам, мы або валодаем пэўнай рысай характару, або не, але, калі валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.

Чалавек істота палярная. Аб тых, хто больш за ўсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кім бы то ні было іншым. Яны адкрываюць толькі тое, што самі хочуць. І наадварот, людзі, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).

Мы разгледзілі, што такое час, а зараз вернемся да паняцця, яму супрацьлеглага – да «безвременья». Вастрэй за ўсё адсутнасць часу адчуваецца на «тым свеце». Гэта не меркаванне, а распавяданне аб рэальна перажытым мною ў 17 год вопыце клінічнай смерці.

« Вопыт адбыўся па завяршэнні святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваўшы спіртное, я не разлічыла сілы і ў выніку на невялікі прамежак часу развіталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмі дрэнна, мяне завялі ў нейкі дом, паклалі на канапу, пасля чаго аднакласнікі выйшлі з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваім целам, лётаючай пад столлю. Нічога не разумеючы, пачала азірацца па баках. І тут заўважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкім здзіўленнем пазнала ў дзяўчыне сябе. Падляцела крыху бліжэй да свайго цела і пачала з цікавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нібы смерць, рысы твару завастрыліся, у купе з доўгімі чорнымі зблытанымі валасамі, змяячыміся па падушцы, дзіўнае атрымлівалася відовішча. Яшчэ падумалася, што ў люстэрку я выглядаю інакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста інакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я ўжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне ў люстры заўсёды плоскае, як на карціне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, іншыя людзі бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе ўяўляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азірацца ў пошуках выхаду. Заўважыла адчыненую фортку і паляцела да яе – мне было цікава паглядзець, а што там, на вуліцы. Нейкая сіла нібы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сіла называецца дапытлівасцю?

Але маю ўвагу адцягнулі галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно імгненне – і яно споўнілася. Я раптоўна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спінамі размаўляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалі, падалося мне такім нецікавым, непатрэбным, лішнім. І не шкада ім марнаваць час, несучы такую бязглуздзіцу?.. Хацела паведаміць аб гэтым – і здзівілася, што мяне ніхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ і не бачыць. Задумалася – і зноў без якога-небудзь пераходу апынулася ў «сваім» пакоі – там, дзе памерла. Я разважала аб апошніх падзеях, лунаючы ў паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькі чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цішыні, добра ўсведаміць усё, што са мной адбылося і вырашыць, што рабіць далей, яны ж прыйшлі парушыць мой спакой. Я насупіла бровы, так як заўсёды гэта рабіла, калі хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне і не бачаць, але я ўсё роўна маю «цела». Яно больш лёгкае і празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянілася «там».

Яны мяне пачалі трэсці, гэтыя людзі!

– Што вы робіце?! Не трэба! Пакіньце мяне ў спакоі!!!

Крычу, а мяне ніхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – і я зноў у сваім целе, вярнулася ў сябе так жа раптоўна, як і выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабіла? Хачу назад, на волю, дзе не круціцца галава і не плыве ўсё перад вачыма, і нішто не скоўвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасці рамкамі ўласнага цела ».

Аналізуючы свае адчуванні, узнікшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералічанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца інакш: няма хвілін, гадзін, дней, месяцаў і гадоў, а ёсць толькі імгненне і вечнасць – імгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасці ажыццяўляць свае жаданні ў адзін момант з іх узнікненнем (прычым гэта адбываецца міжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нікуды-спяшацца (няма куды) і таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


АлёнКа читать все книги автора по порядку

АлёнКа - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Аб вечным. Запіскі эзатэрыка отзывы


Отзывы читателей о книге Аб вечным. Запіскі эзатэрыка, автор: АлёнКа. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img