АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Тут можно читать онлайн АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion_esoterics, издательство Литагент Ридеро. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
  • Название:
    Аб вечным. Запіскі эзатэрыка
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Литагент Ридеро
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785448506253
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

АлёнКа - Аб вечным. Запіскі эзатэрыка краткое содержание

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - описание и краткое содержание, автор АлёнКа, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга складаецца з дзвюх частак, першая з якіх дае адказы на пытанні: што ўяўляе сабою час? якую прыроду маюць дабро і зло? у чым розніца паміж мужчынам і жанчынай? чым на самай справе з'яўляюцца татэм і табу? што мы ведаем аб сімвалізме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыі, як разбагацець, не страціўшы здароўя, як справіцца з рэўнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці і аналізаваць свае сны, пазнаёміцца са шляхамі атрымання ведаў.

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор АлёнКа
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зраблю невялічкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова і механізм утварэння так званых сурокаў. Су-рок-і, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што і «лёс». Урок-і – сінонім слова сурокі – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён і ёсць урок. Такім чынам, галоўная мэта сурокаў-урокаў – навучанне, якое сурочаны праходзіць разам, сумесна з сурочыўшым. Калі мэта сурокаў зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пільнага ўглядання ў «ахвяру»? Забор энергіі. Навошта мне псаваць сваю аўру чужароднай у адносінах да мяне энергіяй, калі заўсёды можна падсілкавацца з паветра чыстай касмічнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы ў наваколле любоў, тое ж я і атрымліваю наўзамен. А вось што адбываецца з тымі, хто не ўмее любіць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кіслароду ў арганізм, а жыць жа трэба, вось і атрымліваецца: раз Бог сіл не даў (выключна таму, што ты іх у яго не ўзяў), то вазьмут-ка сабе рэшту энергіі ў слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампіры, забылі адну простую рэч: узяць да сябе можна толькі тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькі адмоўную, негатыўную, хворую энергетыку. Падсілкоўваючыся такім чынам (ад іншых людзей, а не ад Бога і з космасу), вы міжволі падзяляеце на дваіх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяў. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнічае прыліў сіл, чужых сіл да вашага арганізма, але падумайце, што вы забіраеце? Хваробы, няўдачы, смутак, нястачы.

Лічу, што дастаткова сказала, каб прымусіць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоў час звярнуцца да іх «ахвяраў» – людзей, крыўдуючых на тое, што іх урочаць. Даражэнькія, паколькі вас уроч аць, значыць вы маеце патрэбу ва ўрок у. Як ужо адзначалася, адзін чалавек можа сілком адабраць частку моцы ў іншага толькі ў тым выпадку, калі, згодна прынцыпу падабенства, іх энергіі аднанакіраваныя. Рознанакіраваныя, як то добрая і злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыўшыся. Гэта колькі ж негатыву трэба было назапасіць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусім без сіл?!

Да ахоўвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулі. Развівацца можа любая адкрытая сістэма, закрытая здатная толькі варыцца ва ўласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыўшысь ад сваіх жа чытачоў дзіцячымі сродкамі асцярогі? Тое ж і атрымаеце ў адказ. Больш за тое, у такім разе абавязкова знойдзецца будзь які «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькі, што жаданне «адкрываць таямніцы» гарыць у крыві і патрабуе выхаду. Нішто не ахоўвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за ўсё хочацца пляваць у адкрытую душу.

Які ўрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранізліва, няхай сабе і міжволі, паглядзеўшы на яе? Верагодна, я такім чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобіі, бо нельга развітацца са страхам, не зазірнуўшы папярэдне яму ў вочы.

Працягнем дыялог.

Дачка, спалохана:

– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!

Я заплюшчыла вочы:

– Больш не буду.

Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.

Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.

Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.

Японскія гейшы такім вось няхітрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такі будзе і характар, схільнасці, звычкі.

Калі ў жніўні 2010 года я ўваходзіла ў транс, каб павізуалізаваць без якой-небудзь пэўнай мэты, мне прыбачыўся той самы мужчына-воўк, але нейк дзіўна. Спачатку ён выглядаў такім, які ёсць, потым на маіх вачах стаў ператварацца на ваўка, часткова захоўваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поўсцю. Відовішча было, праўду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэўна, і выглядалі пярэваратні. Але я сказала сабе, што нічога не баюся і… скончыла сеанс.

Ёсць над чым падумаць.

А вось калі я пільна ўзіраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меў тысячу жонак, вобраз гэткага юрліўца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маіх прошлых жыццяў, як і выпадак з ваўком і ваўчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з іх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з іншымі, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якіх уведала, відаць, кранулі мяне тады даўно, стагоддзі таму назад, кожны па-свойму.

Спытаюся: вы ніколі не заўважалі, як іншыя людзі сваёй мітуслівасцю, хаатычнай, пазбаўленай накірунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа ў якія толькі ёсць шчыліны моцна нагадваюць пацукоў або мышэй? Што гэта: звычкі, гены, гараскоп ці ўсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмізм .

Цікава, ад каго паходзяць тыя, у адносінах да каторых справядлівыя словы: працуюць як коні, дзеля таго толькі, каб потым есці як свінні? Ці ў якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзіцца? Думаю, у свінню, перайманне звычак і знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоўны сэнс жыцця прагных людзей.

Не раю тым, хто пазнаў у гэтых радках сябе, адразу ж кідацца з крайнасці на дыету, каб атрымаць шанц ізноў нарадзіцца чалавекам. Дастаткова знайсці сабе іншую, акрамя смачна паесці, радасць у жыцці. Нішто не выводзіць дзындры з арганізма лепей, чым любімая справа.

Вы зразумелі, што некалькі абзацаў вышэй даведаліся аб спосабе высветліць сваё паходжанне, а некаторыя і магчымы варыянт «будучыні» (вызначаецца метадам саманазіранняў)?

ЯК атрымалася, што жывёлы (іх душы) пераўвасобіліся ў людзей? Прагрэсіруючы! Адказ вычарпальны.

ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заўсёды лепш, чым не ведаць. А як інакш зразумець (і прыняць!) усю праўду пра сябе?

Адказ на гэта чаму не дае адказу на іншае: як узнікла патрэба ў экзагаміі, пры якой «члены аднаго і таго ж татэма не павінны ўступаць адзін з адным у палавыя адносіны, і такім чынам, не могуць таксама ўступаць паміж сабою ў шлюб» (З. Фрэйд «Татэм і табу»). Боязь інцэсту, у тым ліку, групавога – гэта толькі павярхоўная прычына экзагаміі. Каб знайсці яе карані, варта капнуць глыбей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


АлёнКа читать все книги автора по порядку

АлёнКа - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Аб вечным. Запіскі эзатэрыка отзывы


Отзывы читателей о книге Аб вечным. Запіскі эзатэрыка, автор: АлёнКа. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x